Якая прыгожая назва ў нашай краіны Беларусь! А яшчэ мы завём яе Радзіма. А яшчэ Бацькаўшчына




Дата канвертавання02.04.2017
Памер18.25 Kb.
Беларусь - мая Радзіма.

Якая прыгожая назва ў нашай краіны - Беларусь! А яшчэ мы завём яе - Радзіма.А яшчэ - Бацькаўшчына.

Радзіма, бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін ва ўсім свеце.Поле, лес, рэчка, возера, зямля, па якой мы ходзім, веска ці горад, у якім мы жывем, - гэта Радзіма.Наша зямля завецца таксама Бацькаўшчына , бо яна засталася нам ад нашых бацькоў. А ім ад іх бацькоў - нашых дзядоў. І так аж ад самых далекіх продкаў.

Найвялікшы скарб Беларусі- гэта людзі. Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч пісаў пра іх так: "Жывы, разумны, працавіты і вольналюбівы беларускі народ! Беларус адрозніваецца шчодрасцю, гатоўнасцю заўсёды прыйсці на дапамогу ў бядзе".

Мая Беларусь...

Яшчэ пяць стагоддзяý назад сорак дзевяць гарадоý и мястэчкаý мелi магдэбургскае права. Цяпер цi не ýвесь свет ведае нашу сталiцу Мiнск, абласныя цэнтры — Гомель, Брэст, Гродна, Вiцебск, Магiлёý, старажытныя Полацк, Мазыр, Пiнск, Тураý, Мсцiслаý, музейныя Нясвiж, Навагрудак, Мiр, Заслаýе. Новыя паселiшчы веку: Салiгорск — горад хiмiкаý, Наваполацк — горад нафтавiкоý, Жодзiна — горад машынабудаýнiкоý, Новалукомль — горад энергетыкаý.

Мая Беларусь...

Гэта — трыццаць тысяч рэк. Гэта — азёрны край. Дзесяццю тысячами блакiтных, чыстых вачэй пазiрае мая радзiма на Млечны Шлях. А на знакамiтых азёрах — Нарач, Свiцязь, Браслаýскiя — адпачывае, кажуць, сам Бог.

Мая Беларусь...

Гэта — святы Купалле, гуканне Вясны, Дажынкi. Гэта — зубры ý Белавежскай пушчы. Гэта — бабры, мядзведзi ý Бярэзiнскiм запаведнiку. Гэта — ласi i дзiкi ý Налiбоцкай пушчы. Гэта — векавыя дубы, лiпы, клёны, вербы, сасновыя бары, бярозавыя гаi, духмяныя лугi... Куды б нi паехаý, цябе сустракаюць непаýторныя краявiды. З душы вырываецца мелодыя кампазiтара стагоддзя Iгара Лучанка на словы паэта стагоддзя Якуба Коласа:

Мой родны кут,

як ты мне мiлы!

Забыць цябе

не маю сiлы!..

Хай вакол бурліць дваццаць першае стагоддзе, хай цывілізацыя прасоўваецца наперад сямімільнымі крокамі, а ў Беларусі прырода застаецца натуральнай, людзі - людскімі, каштоўнасці - вечнымі.

За сваю шматвяковую гісторыю Беларусь была заваявана шмат разоў, але сама ніколі не была заваёўнікам. Беларусам даводзілася змяняць веру, прымаць чужую культуру і мова. Але пры ўсім гэтым Беларусь ніколі не губляла сваёй самабытнасці. Яна схілялася, як трава, пад ураганам заваёў, каб пасля зноў распрастацца і зазелянець.

Асноўная адметная асаблівасць беларускага народа - здольнасць з разуменнем ставіцца да чужых перакананняў. Беларусы заўсёды ганарыліся тым, што ў іх краіне няма месца пераследу па рэлігійных і нацыянальных прыкметах.

Я кахаю сваю краіну за яе самабытнасць, цудоўную прыроду, культуру, мяккасць фарбаў. За тое, што магу жыць, жыць вольна, без прыгнёту і страху за сваё жыццё, жыццё маіх родных, сяброў і знаёмых. Я кахаю цябе, мая Беларусь!



Ждан Алина,группа 133


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка