Янка Журба "Пчолка"




Дата канвертавання30.12.2016
Памер79.55 Kb.
Літаратурнае чытанне

2 клас

Тэма: Янка Журба “Пчолка”
Мэта: 1. Выпрацоўваць навык правільнага і выразнага чытання;

2. Фарміраваць уменні працы над творам;

3. Развіваць вуснае маўленне;

4. Выхоўваць любоў да прыроды.


Абсталяванне:

  • Падручнік “Літаратурнае чытанне”.

  • Карткі з малюнкамі пчалы.

  • Склады (размінка).

  • Фотаздымкі аграсядзібы.

  • Партрэт Янкі Журбы

  • Малюнак сонейка.

  • Тэст.

  • Мультымедыйная прэзентацыя


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

- Што пачулі вы?

  • Званок.

  • Гэта значыць?

  • Пачынаецца ўрок.

  • Вы гатовы працаваць, веды новыя пазнаць?

  • Мы гатовы працаваць, веды новыя пазнаць.

  • Значыць будзем працаваць і не будзем сумаваць.




  1. Гукавая размінка.

па не сы ша ся ры

ня зу лі жа го це

ту да ца мі ва но


  • Чытанне складоў па парадку;

  • Чытанне складоў слупочкамі;

  • Чытанне складоў наадварот;

  • Чытанне складоў пад рытм.

  • Спяванне складоў пад мелодыю “Ёлачка”.

(На дошку вывешваецца малюнак сонейка.)

  • Сёння за нашай працай на ўроку будзе назіраць сонейка.




  1. Праверка дамашняга задання

-Якое дамашняе заданне было зададзена?

-Чым па жанру з’яўляецца гэты твор? (Вершам)



  • Чытанне вучнямі верша.

-Аб якой птушцы ідзе гаворка ў тэксце? (Шпаку)

- Якую пару года апісаў паэт у вершы? (Вясну) Знайдзіце ў вершы і зачытайце.




  1. Моўная размінка (На дошцы запісаны верш)

На лужочку на зялёным

Дружна, дружна пчолкі звоняць!

З-з-з! Ж-ж-ж!

З-з-з! Ж-ж-ж!

Там, дзе кветкі, там, дзе зёлкі,

Мёд збірае рупна пчолка.

З-з-з! Ж-ж-ж!

З-з-з! Ж-ж-ж!


Тлумачэнне слова “рупна” - заботливо

  • Чытанне верша настаўнікам.

-Аб кім ідзе гаворка ў вершы? (Аб пчолцы)

-Што яна рабіла ? (Збірала мёд)

-Як вы думаеце чаму яна пачала яго збіраць? (таму што пачалася вясна)


  • Паўторнае чытанне верша вучнямі

  • Чытанне ў выглядзе скарагаворкі




  1. Аб’яўленне тэмы і мэты ўрока.

- А каб здагадацца аб кім сёння будзе наш твор я вам прапаную гульню. “Чацвёрты лішні"

1) Шпак, ластаўка, верабей, пчала

2) Драўляны дом, шматпавярховы дом, дом, вулей

3) Малінавае варэнне, вішнёвае варэнне, абрыкосавае варэнне, мёд
ВУЛЕЙ ПЧАЛА МЁД
- Як вы здагадаліся? Аб кім сёння будзе наш твор? (Аб пчолах)


  • Што будзем сёння рабіць на ўроку? Выберыце менавіта тыя мэты, якія падыходяць да ўрока чытання. (дзеці выбіраюць мэты да ўроку і чытаюць хорам)

Чытаць

Бегаць 100 метраў

Слухаць

Разважаць

Прыгаць

Даказваць

Даследваць


  • Вучні нашага класа падрыхтавалі паведамленні пра пчол. Калі ласка.




  1. Паведамленні вучняў.

    1. Пчолы – гэта насякомыя. Іх называюць так таму, што на іх целе можна заўважыць “насечкі”. Ва ўсіх насякомых ёсць характэрная прыкмета – шэсць ног. Жывуць у вуллі, які змайстраваў для іх чалавек. Пчолы - вельмі працавітыя жывёлы. Адна пчала за дзень збірае нектар прыкладна з 7 тысяч розных кветак.

    2. Меданосныя пчолы жывуць вялікімі семьямі ў вуллях. Адна пчаліная сямья – гэта пчаліная матка, некалькі трутняў і некалькі дзесяткаў тысяч працоўных пчол. Яны ўсё жыццё праводзяць у вельмі карыснай для чалавека працы.




    1. У вуллях ёсць пчолы – стражніцы, пчолы – зборшчыцы мёду, пчолы прыёмшчыцы, ёсць нават пчолы – разведчыцы. Яны першымі даведваюцца, якія духмяныя меданосныя кветкі ўжо зацвілі. Калі пчолка – разведчыца вяртаецца ў вуллей з нектарам, яна быццам танцуе на сотах і расказвае астатнім пра новыя духмяныя кветкі.



    1. А вы ведаеце, што даўным - даўно пчол называлі “божымі дагаджальніцамі”, што яны даюць не толькі духмяны і гаючы мёд, але і воск, з якога робяць царкоўныя свечкі.




  1. Знаёмства з вершам.

- Сёння пазнаёмімся з творам Я. Журбы “Пчолка”.

- З творамі гэтага аўтара мы знаёміліся на папярэдніх уроках.

- Ён вельмі шмат напісаў твораў для дзяцей. Яго іменем названая дзіцячая бібліятэка ў Полацку.(паказваю фотаздымак пісьменніка).



- Прачытайце, як называецца верш?

- Аб кім на вашу думку пойдзе гаворка ў вершы?

- Паслухайце верш і адкажыце на пытанне: “Аб якой пары года ідзе гаворка ў вершы?” (чытаю, задаю паўторны раз пытанне) (Вясне)

- Паглядзіце на дошку, што вы бачыце? (Малюнкі з рознымі порамі года)

- Ці правільна яны размешчаныя?

- Размясціце поры года па парадку, пачынаючы з вясны.



  • Чытанне верша рэхам.

  • Адказы на пытанні.

  • У вершы сустрэліся такія словы: раздолле, шчырай, змярканне. Як вы іх разумееце?

  • Чаму пчолка выляцела ў поле?( таму што настала вясна і яна прачнулася ад зімовага сна).

  • Чытанне ланцужком.

  • Што збірала пчолка?

  • А на самай справе пчолкі збіраюць нектар. А потым з яго вырабляюць мёд.

  • Слоўнік: нектар – гэта салокі сок.

  • Якія віды мёду вам вядомы?



  1. Фізкультмінутка (дзеці выконваюць рухі пад музыку)




  1. Гульня “Віды мёду”

(на дошцы вісяць малюнкі раслін,на якіх пчолы збіраюць мёд. А вучні павінны ўтварыць назву мёду)

Ліпа – ліпавы мёд

Грэчка – грэчкавы мёд

Кветкі – кветкавы мёд


  1. Паўторнае чытанне верша




  • Самастойнае чытанне.

- Якой паказана пчолка ў вершы? (працавітай)

- Знайдзіце ў вершы і зачытайце зчым параўноваецца пчолка?

- Давайце знойдзем і зачытаем у вершы радкі, якія характарызуюць пчолку?

На дошцы малюнак пчолкі.



  • Выберыце словы, якія характэрызуюць пчолку.

Лянівая

Працавітая

Сумная

Шчырая


Зялёная

Залатая

Паласатая


  • Калі яна пачынала працаваць?

  • Для кого яна збірала мёд?

  • Які настрой у вершы?

  • Праверка чытання.




  1. Гульня “Ажыві малюнак”

Паглядзіце на малюнак у падручніку, што вы там бачыце?

(Пчолак, траўку, кветкі, матылькоў г. д. )

-Якія гукі яны падаюць?

-Першы рад падае гукі пчолкі (ж-ж-ж).

-Другі – як лётаюць матылькі ( фью – фью – фью).

-Трэці – як шумяць лісточкі (ш-ш-ш).

- Першы і другі.

- Другі і трэці.

-А зараз усе разам.




  1. Хвілінка для цікаўных.

14 жніўня, у першы дзень Успенскага посту - Мядовы Спас. Па старажытным звычаю вернікі прыносяць у храмы мёд для асвячэння. Традыцыя гэтая звязана са старажытным усталяваннем - першы ўраджай прыносіць Богу і толькі пасля гэтага спажываць самім. Як добрыя гаспадары, накрыўшы святочны стол, чакаюць прыходу гасцей, так і вернікі чакаюць царкоўнага блаславення на смакаванне мёду, тым больш, што мёд - адзін з самых смачных і карысных посных прадуктаў. Ён вельмі карысны для здароўя: нармалізуе працу шматлікіх унутраных органаў, паляпшае склад крыві, павышае імунітэт.

У гэты дзень у аграсядзібе “У залатой пчолкі”, што знаходзіцца ў вёсцы Старае Высокае, гулянне, свецяць мёд, гучаць песні, а гасцей частуюць мёдам.


  1. Дэгустацыя мёду.

  • А вы ведаеце, што такое дэгустацыя?


Дэгустацыя - апрабаванне, ацэнка якасці ежы ці харчовага прадукту пры дапамозе густу (на колер, знешняй выгляд, пах).


  • Зараз і мы з вамі правядзём дэгустацыю мёду.

Дзецям прапануюцца мёд:



  1. Група – грэчкавы;

  2. Група – ліпавы;

  • Кожная група павінна паспрабаваць на смак і адказаць на пытанне: З якой расліны мёд?




Колер

Знешняй выгляд

Пах

Колер

Знешняй выгляд

Пах




  • Малайцы!




  1. Праца над прыказкамі.

-Прачытайце,калі ласка прыказкі. Але вось не задача ў іх забраліся пчолкі.

-Як вы разумееце іх змест. Якія падыходзяць да нашага ўрока, а якія не?



    1. Працавіты як пчолка.

    2. Лянівая пчала.

    3. Старанны як пчала.

    4. Малая пчолка, але і тая працуе.

    5. Пчолка маленькая, а мёду колькі наносіць.

  • Як вы думаеце, якая прыказка выказвае галоўную думку твора?




  1. Замацаванне ўрока

Тэст

У вершы “Пчолка” Я. Журба ідзе гаворка аб пары года:



  • Вясне

  • Восені

  • Зіме

Пчолка жыве ў :

  • Кватэры

  • Шпакоўні

  • Вуллі

Пчала – гэта насякомае?

  • Да

  • Не

Гульня “Рэпарцёр”

Карэспандэнт класнай газеты “Сонейка” – Алісейка Дар’я і фотакарэспандэнт Флёрка Уладзімір хацелі б узяць інтэв’ю, калі ласка.



  • Чым па жанру з’яўляецца гэты твор? (вершам)

  • Як ён назваецца ?(“Пчолкі”)

  • Як называецца царкоўнае свята, калі свецяць мёд у царкве? ( пытанне для гасцей)

  • Для чаго можна выкарыстаць мёд?( для лячэння).

  • Што такое дэгустацыя? ( пытанне для гасцей)

  • Як назваецца аграсядзіба, якая знаходзіцца ў нашым раёне ?( У ЗАЛАТОЙ ПЧОЛКІ”).

  • Якая прыказка выказвае галоўную думку твора?

  • Які бывае мёд? ( пытанне для гасцей)

  • Аб чым раскажаце бацькам?

  1. Дамашняе заданне

с. 60, падрыхтавацца да выразнага чытання.

17. Рэфлексія

- Паглядзіце, які цудоўны лужок з кветкамі. Чаго на ім не хапае? Давайце ажывім кветачкі пчолкамі.



- Мне вельмі спадабалася ваша праца на ўроку. Усім вам стаўлю высокія адзнакі.

А каб у нашых гасцей застаўся добры ўспамін пра нас, давайце падарым ім прыгажуняк пчолак.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка