Яслі-сад аг. Нарач




Дата канвертавання25.12.2016
Памер55.39 Kb.
УЗГОДНЕНА

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

________ Ж.М.Казура

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Яслі-сад аг.Нарач”

ПАДАРОЖЖА Ў КРАІНУ ЗДАРОЎЯ

Занятак для дзяцей сярэдняга дашкольннага ўзросту.

Адукацыйная вобласць “Дзіця і грамадства”



Падрыхтавала:

Сачыўка Т.П., выхавацель першай кваліфікацыйнай катэгорыі

2014

Праграмныя задачы: працягваць фарміраваць уяўленні дзяцей аб здаровым ладзе жыцця, шляхах умацавання і захавання здароўя; вучыць адрозніваць і называць лічбы, колеры, адгадваць загадкі; развіваць маўленне дзяцей, лагічнае мысленне, памяць, уяўленне, пазнавальныя здольнасці; выхоўваць асэнсаваныя адносіны да здаровага ладу жыцця, пачуццё ўпэўненнасці ў сябе.

Метады і прыёмы: сюрпрызны момант, адгадванне загадак, дыдактычная гульня “ Кошык вітамінаў”, практыкаванні: “ Эцюд душы”, “ Зарадка для вочак”, фізкультхвілінка “ Мы ішлі, ішлі, ішлі”, абмеркаванне, мастацкая дзенасць.

Матэрыялы: лічбы ад 1 да 4 і макеты слядоў, афарбаваныя ў розныя колеры, картачкі гародніны, карысных прадуктаў, зубная паста, сурвэткі, цацкі пчалы і мядзведзя, мёд, канверт з малюнкамі.

Ход занятка


  1. Практыкаванне “Эцюд душы”

Выхавацель: Дзеці, давайце павітаем дактароў прыроды, якія даюць нам здароўе. Апусціце рукі ўніз далонямі і скажыце: “ Мы вітаем цябе, Зямля!”. Выцягніце рукі перад сабой далонямі ўперад: “ Мы вітаем цябе, Паветра!”. Падніміце рукі ўверх далонямі да неба:” Мы вітаем цябе, Сонца!”. А зараз пакладзіце рукі адзін аднаму на плечы і скажыце: “ Мы вітаем цябе, Чалавек!”.

- Як вы адчуваеце сябе? Бодрымі. Здаровымі. А што такое здароўе?

( Адказы дзяцей).

-У якой краіне вы хацелі б жыць: у краіне Хвароб ці ў краіне Здароўя?

( Адказы дзяцей) .


  • Тады прапаную адправіцца ў падарожжа па краіне Здароўя.Але хто гэта плача? Глядзіце, Мішка! Што здарылася? Чаго ты плачаш?

Мішка: Я хацеў папробаваць мёд, прыйшоў на пасеку, залез лапай у вулей , і… мяне пакусалі пчолы. Я ведаю, што мёд вельмі карысны для здароўя.

Выхавацель: А ці можна так рабіць? Пчолкі працуюць, каб напоўніць свае соты. Трэба папрасіць прабачэнне.

Мішка: Прашу прабачэння, пчолка,

Цяпер я буду ведаць,

Што нельга без дазволу

Мёд з вулей браць.



Пчолка: З-з-з. Добра, я не крыўдую.

Практыкаванне “ Вядзерца настрою”

Выхавацель: Вось і добра. Запрашаем вас разам з намі ў падарожжа. А дарогу нам пакажуць сляды аднолькавага колеру. Давайце знойдзем лічбу 1. Па слядах якога колеру нам неабходна пайсці?

Прыпынак “Вітамінкіна”.

Выхавацель: Дзеці, для таго каб быць здаровымі,нам патрэбны вітаміны. Якія вы ведаеце вітаміны? (А, В, С, Д, Е). І вы, напэўна, ведаеце ў якіх прадуктах яны знаходзяцца? Паслухайце загадку:

Цела ўсё чырвонае,

А каса зялёная.

У зямлі яна сядзіць,

Бо няможа ўстаць, хадзіць.

Да яе любоў, хто мае –

За касу штодня цягае. (Морква)


  • Які вітамін утрымліваецца ў моркве? Правільна, вітамін А.

  • А якія яшчэ прадукты утрымліваюць гэты вітамін?

Гульня “ Кошык вітамінаў”

Дзецям прапануюцца карцінкі прадуктаў, на зваротным баку якіх напісаны лічбы. Патрэбна выбраць карцінкі з патрэбнай лічбай:

1-А, 2-Д.

Вітамін А : карцінкі: капуста, яйцо, масла, мяса, малако.



Выхавацель: Вітамін А патрэбен,каб быў добры зрок і прыгожая скура.

Практыкаванне “Зарадка для вочак”

Вочкі прачнуліся і сонейку ўсміхнуліся,

Уніз на траву паглядзелі

І моцна затрымцелі.

Прыляцеў тут матылёк, сеў на правае вочка-

Тры разы з ім вочка ты крані,

А потым на левае пасадзі,

І дамоў далёка адпусці.



Выхавацель: Давайце знойдзем лічбу 2. На слядах якога колеру яна знаходзіцца? Наступная загадка:

Жоўтая галоўка

Дзіркі мае,

Але нікога не хавае. ( Сыр)

Які вітамін утрымліваецца ў ім? Правільна, вітамін Д . Ён патрэбен, каб вы добра раслі, каб косці былі моцнымі, каб не балелі рукі і ногі, каб былі здаровымі зубы.

Гульня “Кошык вітамінаў”.

Карцінкі: сыр, смятана, малако, рыба.



Выхавацель: А зараз знойдзем лічбу 3.На слядах якога колеру яна знаходзіцца? Пойдзем па гэтых слядах.

Прыпынак “Фізкультурны”

Фізкультхвілінка “Мы ішлі, ішлі, ішлі”.

Словы суправаджаюцца дзеяннямі.

Мы ішлі, ішлі, ішлі,

Зубную шчотку знайшлі.

Пасту адчынілі, на шчотку палажылі,

Зубы пачысцілі і зноў пайшлі.

Мы ішлі, ішлі, ішлі,

Грабеньчык знайшлі,

Валасы прычасалі,

Далей пайшлі.

Мы ішлі, ішлі, ішлі

І люстэрка знайшлі.

Паглядзелі, усміхнуліся

І ў садзік вярнуліся.

Выхавацель: Дзеці, давайце знойдзем лічбу 4, па слядам якога колеру пойдзем? Паглядзіце – вось канверт. Гэта пісьмо ад Зубасціка. Ён хоча, каб мы адгадалі яго загадкі:

Колькі зубоў у чалавека?

Як часта патрэбна чысціць зубы?

Што неабходна мець, каб пачысціць зубы?

Як часта акулы чысцяць зубы?

Як называецца ўрач , які лечыць зубы?

Якая ежа самая шкодная для зубоў?

Якія прадукты карысны для зубоў?



Выхавацель: Паглядзіце, якую карцінку прыслаў нам Зубасцік. Чаму адзін зуб вясёлы, а другі – сумны? Давайце вылечым хворы зуб.

Маляванне зубной пастай.



Падвядзенне вынікаў.

Выхавацель: Ну вось і завяршылася наша падарожжа. Давайце ўспомнім, чаму мы навучыліся? ( Адказы дзяцей).

Пчолка: Малайцы, дзеці. Я хачу пачаставаць вас і Мішку салодкім , але карысным пачастункам- мёдам.

ЛІТАРАТУРА



  1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі. – Мінск: НІА, 2012.

  2. Войди в мир природы другом./ авт.-сост. А. В.Зайцева (и др.).- Мозырь: Содействие, 2006.

  3. Стреха, Е. А. Малыши в мире природы: учебн. нагл. пособие для педагогов учреждений дошкольного образования – Минск: Нац. ин-т образования, 2009.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка