З 18 па 27 лістапада ва ўсіх кутках Беларусі прайшоў Тыдзень прафсаюзнай культуры




Дата канвертавання16.03.2017
Памер34.95 Kb.

З 18 па 27 лістапада ва ўсіх кутках Беларусі прайшоў Тыдзень прафсаюзнай культуры.

 З гэтай нагоды ў раённым Цэнтры культуры адбыўся святочны гала-канцэрт «Народныя таленты табе, Беларусь!». Яму папярэднічаў прагляд відэафільма аб тым, якія асноўныя функцыі на сучасны момант бяруць на сябе прафесіянальныя саюзы.

Прывітальным словам канцэрт адкрыў Юрый Ларычэў. Ён зрабіў акцэнт на тым, што ў Год культуры Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі праводзіць рэспубліканскую народна-патрыятычную акцыю «Мы – разам!». Яркай падзеяй у прафсаюзным жыцці гэтага года стаў конкурс творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі–2016″, які прайшоў пад дэвізам «Ствараючы – тварыць!». Год культуры многім пярвічным прафсаюзным арганізацыям нашага раёна даў штуршок для актывізацыі творчай дзейнасці. У рамок народна-патрыятычнай акцыі «Мы – разам!» адбываецца і Тыдзень прафсаюзнай культуры, які прадаставіў магчымасць усім, хто мае таленты, парадаваць імі гледачоў. На сцэну ў гэты дзень выйшлі працаўнікі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Сваімі талентамі са шчырасцю і адкрытасцю выканання канцэртных нумароў яны падарылі прысутным выдатны настрой. Прыемная і такая акалічнасць: зала была запоўнена.



Аўтару гэтых радкоў давялося сядзець у залы побач з намеснікам старшыні райвыканкама Сяргеем Шэсцелем, які выказаўся, што гэты канцэрт – лепшае, што можна бачыць на сцэне. І яго меркаванне было сугучнае з думкамі многіх. Калі вядучая аб’яўляла чарговы нумар, а гледачы чулі, што выканаўца на сцэне на сваім рабочым месцы – цялятніца, даярка, слесар, цырульнік і т. п., сваё захапленне выказвалі гучнымі апладысментамі і сардэчнай падтрымкай. І выканаўцы адчувалі сябе на сцэне не чужымі, а сваімі, гэта здымала скаванасць, прысутную многім, хто выходзіць на вялікую сцэну, асвечаную пражэктарамі.

У канцэрце «Народныя таленты табе, Беларусь!» паказалі сваё майстэрства вакалісты: малады спецыяліст цэнтральнай раённай бальніцы, загадчыца Тонаўскага фельчарска-акушэрскага пункта Надзея Алізаранка, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Стаўбцоўскага лясгаса Аляксандр Шарапа, свідравальшчык прэсава-гальванічнага цэха філіяла ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы Вольга Гіль, апаратчык асептычнага кансервавання Стаўбцоўскага філіяла Гарадзейскага цукровага камбіната Пётр Несцярук, які выканаў сола на фартэпіяна, цырульнік цырульні «Мечта» райспажыўтаварыства Анастасія Смірнова, цялятніца ААТ «Жацерава» Жанна Сачук, жывёлавод ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» Алена Галавач, майстар службы рэлейнай аховы і аўтаматыкі Стаўбцоўскіх электрычных сетак Мікіта Нігус, вакальная група электрычных сетак у складзе Андрэя Чарняўскага, Людмілы Гасціла, Аляксандра Грышана, Дзіяны Салацюхінай, Юрыя Сінянкова і Алены Чырас, слесар ААТ «Дзераўное» Аляксандр Руч’ёў, у якога быў дзень нараджэння. Яго гледачы шчодра адарылі сваімі апладысментамі.

Упрыгажэннем святочнага канцэрта стала выступленне народных мастацкіх калектываў раёна – народнага ансамбля народнай музыкі «Кругліца» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Генадзя Несялоўскага, народнага вакальнага ансамбля «Коласавы землякі» з вёскі Мікалаеўшчына пад кіраўніцтвам Лідзіі Варывоцкай, народнага вакальнага ансамбля «Дольніца» Горкаўскага дома культуры пад кіраўніцтвам Рэгіны Васілеўскай. Заўсёды цёпла сустракаюць гледачы выступленне вакальнага ансамбля «Пяшчота» Вішнявецкага дома культуры пад кіраўніцтвам Тамары Хватавай.

Падарункам для ўдзельнікаў свята стала выступленне пераможцы раённага і ўдзельніцы абласнога конкурсу «Новыя імёны Беларусі–2015″, удзельніцы тэлевізійнага праекта АНТ «Акадэмія талентаў», лаўрэата рэспубліканскага конкурсу мастацтваў «Вікторыя», уладальніцы Гран-пры за лепшае музычнае афармленне спектакля на ІІ Мінскім міжнародным дзіцячым фестывалі «Крокі», удзельніцы Нацыянальнага адборачнага тура «Еўрабачанне-2015″, удзельніцы тэлевізійнага праекта Грузіі «Джазавая ноч» (Тбілісі-2016) Дар’і Валадзько.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Ларычэў выказаў удзельнікам святочнага канцэрта вялікую ўдзячнасць, уручыў ім дыпломы і падарункі ад прафсаюза.

Радасць падараваў не толькі выдатны канцэрт, але і выказванні яго ўдзельнікаў, якія, у сваи чаргу, адрасавалі ўдзячныя словы Юрыю Іванавічу, адзначыўшы, што дзякуючы такім творчым праектам яны маюць магчымасць выйсці на сцэну і паказаць свае таленты. І праўда, колькі сярод работнікаў арганізацый, прадпрыемстваў, сельгаставарыстваў людзей, якія ў свой час закончылі ўстановы дадатковай адукацыі, маюць мастацкія таленты і гатовы парадаваць імі іншых.

На здымках: Вольга Гіль (філіял ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы), Пётр Несцярук (філіял Гарадзейскага цукровага камбіната), Надзея Алізаранка (цэнтральная раённая бальніца), Дар’я Валадзько, вакальная група раённых электрычных сетак, Мікіта Нігус (Стаўбцоўскія электрычныя сеткі), Жанна Сачук (ААТ «Жацерава»), Анастасія Смірнова (райспажыўтаварыства), Алена Галавач (ПДСУП «Профі-Аграцэнтр»), Аляксандра Руч’ёва з днём нараджэння віншуе старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Дзераўное» Галіна Карповіч, старшыня раённага аб’ядання прафсаюзаў Юрый Ларычэў (справа) уручае грамату Аляксандру Шарапу (Стаўбцоўскі лясгас), гледачы ў зале.



Святлана ЖЫБУЛЬ


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка