З рознымі людзьмі мы вітаемся па-рознаму. Намалюй карцінкі адпаведна словам. У правым слупку напішы, як развітацца з гэтымі персанажамі




Дата канвертавання01.02.2017
Памер21.35 Kb.

праверце сябе і знайдзіце процьму цікавай і карыснай інфармацыі тут: http://www.movananova.by/

Практыкаванне 4

  1. З рознымі людзьмі мы вітаемся па-рознаму. Намалюй карцінкі адпаведна словам.У правым слупку напішы, як развітацца з гэтымі персанажамі.

Прывітанне!







Добры дзень!







Здарова!

(асобам жаночага полу!)







Салют!







Вітаю вас!







Падказка: на развітанне беларусы кажуць не толькі ДА ПАБАЧЭННЯ, а яшчэ БЫВАЙЦЕ, ХАДЗІЦЕ ЗДАРОВЫ, ПАБАЧЫМСЯ, ПАКУЛЬ, ДА СУСТРЭЧЫ,

ДА ЗАЎТРА, УСЯГО НАЙЛЕПШАГА!

  1. Разблытайце клубок слоў і паўтарыце, як пішуцца дні тыдня. Разблытваем з сярэдзіны па гадзіннікавай стрэлцы, па спіралі.

Н Я Д З Е Л Я Т

А А Д А Ч А Ц Ы

Т Р Е Л А К В Д

О Е З П… А А Е З

Б С Д Я Н Ў Р Е

У К А Р О Т П Н

С А Ц І Н Т Я Ь

  1. Восень – час дажджоў. Але гэтая песенька развесяліць вас і вашых сяброў. Спяваем пра кожнага паасобку і пра ўсіх разам!

Rain Rain Go Away – пераклад Алены Церашковай. Паслухаць арыгінал - https://www.youtube.com/watch?v=LFrKYjrIDs8

Дождж, дождж, перастань, лепей заўтра завітай!

Тата (мама, цётка, Жэня, г.д.) йдзе шпацыраваць, і не трэба замінаць!

Дождж, дождж, перастань, лепей заўтра завітай!

Брат (дзед) ідзе шпацыраваць, і не трэба замінаць!

Дождж, дождж, перастань, лепей заўтра завітай!

Йдзе сястра (малы, Андрэй) шпацыраваць, і не трэба замінаць!

Дождж, дождж, перастань, лепей заўтра завітай!

Мы ідзем шпацыраваць, і не трэба замінаць!

  1. Адкажыце на пытанні і падрыхтуйце цікавыя факты пра колеры.

Якога колеру бывае “чорная скрыня” і чаму яна такая? Якога “колеру” шум? Якога колеру зебра?

  1. Змяняем імёны па склонах. Колькі тут хлопцаў і колькі дзяўчат?

Шакаладак роўна пяць.

Падкажы, каму іх даць?

Вось Наталька і Андрэйка, Рыта, Вера і Кастусь,

Іна, Ліза ды Уладзь, Ігар, а ячшэ Кандрусь.

Не хапае, бачу сам.

Шакаладкі напалам!

Дам Наталь__ і Андрэй__, Ры__, Ве__, Касту__,

І__, Лі__ ды Ула___, Іга__ ды Кандру__.

Мне? Няма. Ды не сумую,

бо затое я сябрую

І з Наталь___, і з Андрэй___, Ры___, Ве___, Касту___,

І___, Лі___ ды Ула___, Іга___ ды Кандру___.

Чакаем вас на наступных занятках! Прыходзьце самі, прыводзьце сяброў, не забывайцеся на алоўкі, асадкі і добры настрой! Далучайцеся да нас у ФБ - https://www.facebook.com/movadzetkam?ref=aymt_homepage_panel


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка