За мужнасць і гераізм




Дата канвертавання25.02.2017
Памер47.23 Kb.
За мужнасць і гераізм

К. П. Арлоўскі, Е. У. Дабравольскі, А. I. Мельнікаў, Ф. П. Нікіцін, А. М. Рабцэвіч, Р. А. Худалееў — гэтыя імёны ўраджэнцаў Кіраўшчыны добра вядомы за межамі раёна. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, кожны з іх удастоены высокага звання — Герой Савецкага Саюза.


АРЛОЎСКІ Кірыла Пракопавічe:\документы\мои полученные файлы\media\image2.jpeg


Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Герой Савецкага Саюза (1943), Герой Сацыялістычнай Працы (1958). Нарадзіўся 30.01.1895 г. у в.Мышкавічы Кіраўскага раёна. У 1930 г. скончыў Камуністычны універсітэт нацыянальных меншасцей Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве. 3 1915 г. у арміі. У першую сусветную вайну на Заходнім фронце малодшы унтэр-афіцэр. Член КПСС з 1918 г. 3 мая 1918 г. у Аршанскай надзвы- чайнай камісіі (ЧК). У чэрвені 1918 г. ў час акупацыі Беларусі германскімі войскамі па заданні Бабруйскага падпольнага раённага камітэта РКП(б) арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад. 3 снежня 1918 г. у Бабруйскай ЧК. У 1919 — 20 гг. вучыўся на курсах камсаставу ў Мінску, Магілёве, Маскве. У складзе падраздзяленняў курсантаў змагаўся супраць польскіх інтэрвентаў пад Барысавым, Бабруйскам, Полацкам, супраць войск Юдзеніча пад Петраградам. Пасля заканчэння першых Маскоўскіх кулямётных курсаў у 1920 г. камандзір атрада рудабельскіх партызан (псеўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвентаў; потым на падпольнай рабоце ў Коўне. У кастрьгчніку — снежні 1920 г. удзельнічаў у баях супраць войск Булак-Балаховіча. У 1922 — 25 гг. камандзір партызанскага атрада ў заходнебеларускім Палессі (псеўданім Аршынаў, Муха-Міхальскі). У 1930 — 36 гг. у органах ДПУ — НКУС Беларусі. Удзельнік нацыянальна-вызваленчай вайны ў Іспаніі (1936 — 39), саветнік партызанскага корпуса рэспубліканскай арміі. 3 1939 г. памочнік дырэктара Арэнбургскага (Чкалаўскі) сельгасінстытута. У 1940 — 42 гг. аказваў дапамогу кітайскаму народу ў барацьбе супраць японскай агрэсіі. У чэрвені 1942 г. сфарміраваў і ўзначаліў разведвальна-дыверсійную групу НКДБ, якая 26.10.1942 г. была закінута на акупіраваную нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі атрад «Сокалы». У красавіку-маі 1943 г. на базе атрада пад агульным камандаваннем Арлоўскага створаны 3 партызанскія атра- ды. 17.2.1943 г. група партызан на чале з Арлоўскім знішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў фашысцкай адміністрацыі (гл. артыкул «Машукоўскі бой»). У гэтым баі Арлоўскі быў цяжка паранены. 3 1944 г. старшыня калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна, які хутка вырас у буйную шматгаліновую гаспадарку. Кандыдат у члены ЦК КПСС у 1956 — 61 гг., член ЦК КПБ з 1949 г., Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1950 г., Вярхоўнага Савета БССР у 1947 — 51 гг. Памёр 13.1.1968 г. Узнагароджаны дзвюма залатымі зоркамі Героя, 5 ордэнамі Леніна, 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Імя Арлоўскага прысвоена калгасу «Рассвет», Кіраўскай сярэдняй школе № 2, Магілёўскаму ПТВ механізацыі сельскай гаспадаркі ў в. Буйнічы; яго імем названы вуліцы ў Бабруйску, Ганцавічах, Кіраўску, Клецку, Ляхавічах, Магілёве; у Мышкавічах устаноўлены бюст Арлоўскаму.

ДАБРАВОЛЬСКІ Ерафей Уладзіміравічe:\документы\мои полученные файлы\media\image2.jpeg

Генерал-лейтэнант (1945), Герой Савецкага Саюза (1945). Нарадзіўся 19.11.1903 г. у в. Шалаёўка. У Чырвонай Арміі з 1925 г. У 1931 г. скончыў Кіеўскае ваеннае пяхотнае вучылішча, у 1940 г. — курсы «Выстрал», у 1947 г. — Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба. 3 ліпеня 1941 г. на Заходнім, Калінінскім, 1-ым Прыбалтыйскім і 1-ым Беларускім франтах: камандзір палка, начальнік штаба, памочнік камандзіра, камандзір стралковай дывізіі, корпуса. Войскі 16-га стралковага корпуса на чале з Е. У. Дабравольскім вызначыліся ў студзені 1945 г. у баях на р.Вісла каля г. Казімеж (Полыпча) — прарвалі абарону і разграмілі праціўніка, знішчылі 549 гармат, 123 танкі, 100 самаходных гармат, 4011 аўтамашын, 200 ма- тацыклаў, знішчылі каля 7160 і ўзялі ў палон 1270 гітлераўцаў. Да 1958г. у Савецкай Арміі. У 1959 — 82 г.г. у народнай гаспадарцы. Памёр 27.4.1987 г. Яго імем названа вуліца ў г. Жлобін.



МЕЛЬНІКАЎ Андрэй Іосіфавічe:\документы\мои полученные файлы\media\image3.jpeg

Герой Савецкага Саюза (1943). Нарадзіўся ў 1914 г. у в. Колбава. У 1936 г. скончыў Магілёўскі педтэхнікум, у 1941 г. Харкаўскае ваенна-палітычнае вучылішча. На фронце з 1941 г. Намеснік камандзіра па палітчастцы капітан А.I.Мельнікаў вызначыўся пры вызваленні Украіны. У баях за г. Бахмач кіраваў агнём 4 гармат і знішчыў 2 танкі, самаходную гармату, каля 2 рот пяхоты. 26.9.1943 г. з групай разведчыкаў фарсіраваў Днепр на поўнач ад Кіева. Кіраваў боем, у якім былі знішчаны мінамётныя і супрацьтанкавыя батарэі, 4 кулямётныя кропкі, каля ўзвода пяхоты праціўніка. Загінуў у баі 29.10.1943 г. Яго імем названы школа ў в.Чыгірынка і вуліца у г. п. Кіраўск.



НІКІЦІН Фёдар Пракопавічimage6

Герой Савецкага Саюза (1945). Нарадзіўся 13.4.1913 г. у в.Шпілеўшчына. Удзельнік пахода ў Заходнюю Беларусь у 1939 г., савецка-фінляндскай вайны 1939 — 40 гг. 3 1943 г. партызан 540-га асобнага партызанскага атрада Магілёўскай вобласці, з 1944 г. на фронце. Камандзір стралковага аддзялення, сяржант Ф.П.Нікіцін вызначыўся ў баі пры вызваленні Чавускага раёна ў чэрвені 1944 г. На чале аддзялення прабраўся ў тыл ворага і знішчыў каля 100 гітлераўцаў. Аддзяленне трапіла ў акружэнне. Астаўшыся адзін, Ф.П.Нікіцін адбіваў атакі праціўніка. Пасля вайны працаваў старшынёй калгаса «Чырноны маяк» Кіраўскага раёна, на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. Памёр 3.11.1979 г.



РАБЦЭВІЧ Аляксандр Маркавічimage6

Герой Са вецкага Саюза (1944). Нарадзіўся 14.3.1898 г. у в. Лазовая Буда. Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі. У арміі з 1916 г., у Чырвонай Арміі з 1918 г. У 1920 г. скончыў школу камсаставу Чырвонай Арміі. Удзельнік грамадзянскай вайны, нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны ў Іспаніі 1936 — 39 гг. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1941 г.; удзельнік абароны Масквы, камандзір роты асобнай мотастралковай брыгады асобага прызначэння. 3 ліпеня 1942 г. камандзір дыверсійнага партызанскага атрада «Храбрацы», сіламі якога праведзены 218 дыверсій, спушчаны пад адхон 91 варожы эшалон з жывой сілай і тэхнікай ворага, знішчана і пашкоджана 90 паравозаў, 810 вагонаў і платформаў, 24 танкі, 23 бронемашыны, 102 аўтамабілі, браняпоезд, 5 шашэйных мастоў, узарваны склад авіябомбаў, разгромлены 2 паліцэйскія гарнізоны, забіта і паранена каля 3500 салдат і афіцэраў праціўніка. У 1945 — 52 гг. у органах Дзяржбяспекі БССР. Памёр 11.4.1961 г. Імем А.М.Рабцэвіча названы вуліца і завулак у г. п. Кіраўск.



ХУДАЛЕЕЎ Рыгор Аляксандравічe:\документы\мои полученные файлы\media\image4.jpeg


Герой Савецкага Саюза (1944). Нарадзіўся 22.2.1902 г. у в.Ізабеліна. У 1914 — 24 гг. працаваў у сельскай гаспадарцы. У Чырвонай Арміі з 1924 г. У 1930 г. скончыў Аб’яднаную беларускую ваенную школу імя ЦВК БССР. У верасні-кастрычніку 1939 г. камендант г. Брэста. На фронце з 1941 г.: удзельнік абароны Нясвіжа, Слуцка, Крычава, Клімавіч, Маскоўскай бітвы, вызвалення Беларусі, Літвы, Латвіі, Полынчы. Палкоўнік Р.А.Худалееў вызначыўся ў Віцебска — Аршанскай аперацыі 1944 г. Пад яго камандаваннем артылерысты стралковай дывізіі ўдзельнічалі ў прарыве абароны ворага на тэрыторыі Сіроцінскага раёна, 24.6.1944 г. фарсіравалі Заходнюю Дзвіну ў раёне в. Шарыпіна, вызвалялі Бешанковічы, Лепель, Докшыцы. Да 1955 г. на розных пасадах у Беларускай і Прыбалтыйскай ваенных акругах, групе савецкіх войск у Германіі. Памёр 04.07. 1964 г.

Падрыхтавала В.Аўдзеева


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка