Зацверджаны на пасяджэнні кафедры 25 красавіка 2016 г., пратакол №14




Дата канвертавання05.04.2017
Памер20.19 Kb.
ПЫТАННІ

Прафесара Новіка Я.К.

для залікаў па спецкурсу “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа”

для студэнтаў 1 курса факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання БДУІР



Зацверджаны на пасяджэнні кафедры

25 красавіка 2016 г., пратакол № 14





  1. Уводзіны. Другая сусветная вайна – самая кровапралітная вайна ў гісторыі чалавецтва.

  2. Назавіце і коратка ахарактэрызуйце асноўныя тэатры ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны.

  3. Як і кім знішчалася сістэма Версальска-Вашынгтонскіх дамоўленасцей і для чаго стваралася ваенная магутнасць фашысцкай Германіі.

  4. Узнікненне небяспечных ачагоў вайны ў свеце ў 1930-я гады.

  5. Месца Польшчы ў планах гітлераўскай Германіі нападзення на СССР.

  6. Перагаворы ў Маскве дэлегацый СССР, Англіі і Францыі летам 1939 г. у мэтах стварэня сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе.

  7. Савецка-германскія адносіны ў канцы 30-х гг. ХХ ст. Савецка-германскі дагавор аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г. і сакрэтны дадатковы пратакол да яго.

  8. Пачатак Другой сусветнай вайны і спробы яе фальсіфікацыі замежнымі і айчыннымі гісторыкамі.

  9. Паход Чырвонай Арміі ў заходнія вобласці Беларусі і Украіны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

  10. Савецка-германскі дагавор “Аб дружбе і мяжы” ад 28 верасня 1939 г. і два сакрэтныя да яго пратаколы.

  11. Трагедыя ў Катынскім лесе каля Смаленска.

  12. СССР і краіны Балтыі ў 1939-1940 гг.

  13. Савецка-фінская вайна 1939-1940 гг.

  14. Дзейнасць савецкага кіраўніцтва па падрыхтоўцы краіны да абароны: дасягненні і пралікі.

  15. Беларуская ССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.

  16. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР. Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза.

  17. Баявыя дзеянні на франтах. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

  18. Маскоўская бітва. Крах “бліцкрыга” і міфа аб непераможнасці германскай арміі.

  19. Надзвычайныя меры па ўмацаванні боездольнасці Чырвонай Арміі.

  20. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.

  21. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі.

  22. Сутнасць карэннага пералома ў ходзе вайны. З якімі ваеннымі падзеямі звязаны карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.

  23. Сталінградская і Курская бітвы.

  24. Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён”. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

  25. Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны і Другой сусветнай вайны.

  26. Рашаючы ўклад Савецкага Саюза ў разгром гітлераўскай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Роля ленд-ліза ў разгроме агрэсараў.

  27. Уклад беларускага народа ў разгром германскага фашызма.

  28. Крыніцы Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

  29. Урокі вайны.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка