Задача работы звярнуць увагу гісторыкаў на тое, што Віленскае пытанне павінна было вырашацца з непасрэдным удзелам беларускіх дзеячаў і Беларуская дзяржава мела на Вільню такое ж права, як Літва ці Польшча




Дата канвертавання14.02.2017
Памер445 b.


Віленскае пытанне ў міжнародных адносінах 1918—1939 гг. прэзентацыя магістэрскай дысертацыі Салодкай Віялеты навуковы кіраўнік доктар гістарычных навук Коршук У.К.


Актуальнасць, мэты і задачы работы

  • Тэма маей дысертацыі звязана з міжнароднымі адносінамі,а дакладней з адносінамі паміж Беларускай, Польскай і Літоўскай дзяржавамі, паміж Першай і другой сусветнымі войнамі. Я лічу, што сучасныя односіны паміж нашымі дзяржавамі не магчымы, калі мы не ведаем іх гісторыі.

  • Мэта маей работы прасачыць шлях вырашэння Віленскага пытання з часу узнікнення і да канчатковага яго вырашэння.

  • Задача работы звярнуць увагу гісторыкаў на тое, што Віленскае пытанне павінна было вырашацца з непасрэдным удзелам беларускіх дзеячаў і Беларуская дзяржава мела на Вільню такое ж права, як Літва ці Польшча.



Змест дысертацыі

  • Уводзіны

  • 1.Спрэчкі з-за Вільні пачаліся

  • 2.Віленшчына становіцца дзяржавай

  • 3.”Вялікія дзяржавы” вырашаюць Віленскае пытанне

  • На шляху да 10 лістапада 1939г.

  • Заключэнне

  • Спіс выкарыстанай літаратуры



Уводзіны

  • Заснаваная вялікім князем Гедымінам у 1324 г. Вільня на працягу некалькіх стагоддзяў была сталіцай Вялікага княства Літоўскага — дзяржавы, якая стала калыскай беларускага і літоўскага народаў.

  • Вільня стала не толькі духоўным і культурна-асветным, але і палітычным цэнтрам развіцця беларускага і літоўскага нацыянальнага руху.



Спрэчкі з-за Вільні пачаліся

  • І Сусветная вайна – Вільня занята немцамі

  • Вільня занята Савецкімі войскамі

  • Польскія войскі авалодалі Вільняй

  • Літоўска-савецкія перамовы ў Маскве



Віленшчына становіцца дзяржавай

  • Бунт” генерала Жалігоўскага

  • Утварэнне Сярэдняй Літвы

  • Сярэдняя Літва ў складзе Польскай дзяржавы.



“Вялікія дзяржавы” вырашаюць Віленскае пытанне.

  • Ліга Нацый спрабуе прымірыць Польшчу і Літву

  • “СССР абараняе прынцып дзяржаўнай прыналежнасці Вільні”



На шляху да 10 лістапада 1939г.

  • Вільня – сталіца Заходняй Беларусі?

  • “Інтарэсы Літвы ў адносінах да Віленскай вобласці прызнаюцца абодвума бакамі”

  • Дагавор аб перадачы Літоўскай рэспубліцы г.Вільні і Віленскай вобласці і аб узаемадапамозе паміж Савецкім саюзам і Літвой.



Заключэнне

  • Пасля распаду СССР пачало ўзнімацца пытанне пра вяртанне страчаных тэрыторый. Так 29 сакавіка 1990 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР запатрабаваў назад беларускія землі: «Вільню і Віленскую вобласць, Свянцянскі і часткі тэрыторый пяці і іншых раёнаў Літвы».

  • Але 5 верасня 1991 г. прагучала заява старшыні Савета Міністраў БССР пра адсутнасць тэрытарыяльных прэтэнзій з боку Беларусі.

  • 3-4 студзеня 1992 г. у Рэспубліцы Беларусь праходзіць рабочая сустрэча Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. Шушкевіча і старшыні Вярхоўнага Совета Літоўскай Рэспублікі В. Ландсбергіса, на якой казалася, што «стварэнне тэрытарыяльнай аўтаноміі Віленшчыны немагчыма, бо гэта садзейнічала б узнікненню новых ачагоў напружаннасці ў рэгіёне».



  • «В итоге большевистского передела Беларусь потеряла исконные земли на Смоленщине, Белосточчине, Брянщине, Двинщине, и наконец, Виленщине. Виленский вопрос занимает особое место - национальная катострофа, уничтожение белорусского духа в этих краях не имеют себе равных. Многие из этих национально-территориальных потерь невосполнимы и безвозвратны. Историю вспять не повернуть. Единственным утешением может служить историческая правда».

  • Сапраўды, страта Віленшчыны стала беззваротнай. 6 лютага 1995 г. у Вільнюсе прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка і прэзідэнт Літвы А. Бразаўкас заключылі дамову аб беларуска-літоўскай дзяржаўнай мяжы, якая падцвердзіла дамову 1939 г.



  • І Сусветная вайна – Вільня занята немцамі

  • У верасні 1915 г. ва ўмовах Першай сусветнай вайны Вільня была занята немцамі. Першапачаткова немцы разглядалі Вільню як польскі горад, але ў 1917 г. змянілі свой погляд на будучыню Вільнi і Віленшчыны і вырашылі перадаць адпаведную тэрыторыю ў склад Літоўскай дзяржавы, плануючы выкарыстаць яе як буфер для прыкрыцця ўсходніх межаў рэйха ад магчымых атак з боку Расіі. Літоўцы былі цалкам задаволены такім рашэннем. 16 лютага 1918 г. «был опубликован Манифест Временного революционного правительства о создании Литовской Советской Социалистической Республики» і літоўскі нацыянальны савет Тарыба абвясціў незалежнасць Літвы са сталіцай у Вiльні.

  • Супраць літоўскай манаполіі за валоданне Вільняй выступілі беларускія дзеячы, якія разглядалі "горад Гедыміна" як галоўны гістарычна-культурны цэнтр усіх беларускіх зямель. У лютым 1918 г. Віленская беларуская рада заявіла, што не прызнае за Тарыбай «никакого права заключать от имени Литвы договоровъ и конвенцій». У III Устаўной грамаце, выдадзенай Радай БНР у Мінску 25 сакавіка 1918 г., сказана, што «БНР павiнна абняць усе землі дзе жыве i мае лiчбенную перавагу беларускi народ». «Белорусский народ объявил свою страну самостоятельной республикой…На западе мы стоим за охрану всей территории Белоруссии там, где раздается белорусский язык с городом Вильной – нашей древней столицей». Віленшчына разглядалася як частка этнічна беларускіх зямель (беларускія дзеячы спасылаліся на вынікі ўсерасійскага перапісу насельніцтва 1897 г., калі значная частка насельніцтва Віленскай губерні была залічана да беларусаў на падставе моўных асаблівасцей края).



Вільня занята Савецкімі войскамі

  • У лістападзе 1918 г. Германія і яе саюзнікі пацярпелі паражэнне ў Першай сусветнай вайне. Адной з найважнейшых з'яваў пасляваеннага ўладкавання Еўропы стала адраджэнне незалежнай Польскай дзяржавы. Яшчэ ў часы сусветнай вайны « особое место отводилось Вильнюсу, одному из жизненных центров тех земель, от обладания которыми, по их мнению, во многом зависело укрепление позиций Польши «от Пинских болот до Даугавы, от Паланги до Днепра». У снежні 1918 г., пасля вываду з Віленшчыны нямецкіх войск, Вільня апынулася пад кантролем польскіх атрадаў "самааховы", але 5 студзеня 1919 г. палякі былі выбіты З горада Чырвонай арміяй.



Польскія войскі авалодалі Вільняй

  • На перагаворах паміж прадстаўніком Польскай сацыялістычнай партыі А. Вянцкоўскім і наркомам па замежных справах РСФСР Г. В. Чычэрыным, якія праходзілі ў пачатку сакавіка 1919 г. у Маскве, польскія прадстаўнікі прапанавалі правесці на спрэчных тэрыторыях Літвы і Беларусі свабоднае галасаванне. Аднак польскія кіраўнікі разглядалі перагаворы з савецкім бокам толькі як сродак, які дазваляў ім лепш падрыхтавацца да ваеннай кампаніі. 3 красавіка 1919 г. камісія па замежных справах польскага сейма заявіла, што Польская рэспубліка не можа прызнаць Саветы прадстаўнікамі народа Літвы і Беларусі, бо яны былі навязаны народам бальшавіцкімі войскамі, "не менш захопніцкімі, чым войскі былога цара". Зыходзячы з гэтага, камісія прыняла рашэнне ігнараваць усе звароты Саветаў Літвы і Беларусі.



Літоўска-савецкія перамовы ў Маскве

  • Лiтоўскi ўрад 31 сакавiка 1920г. згадзiўся пачаць перамовы

  • з Савецкай Расіяй.

  • 7 мая 1920 г. у Маскве пачаліся мірныя перагаворы паміж РСФСР і Літвой. На перагаворах літоўцы патрабавалі ад савецкай дэлегацыі прызнаць незалежнасць Літвы ў яе этнаграфічных межах са сталіцай у Вільні. Савецкая дэлегацыя пагаджалася з неабходнасцю далучэння да Літвы Вільні і Віленскай вобласці, разгпядаючы Вільню як "гістарычную сталіцу" Літвы, але лічыла літоўскія тэрытарыяльныя патрабаванні празмернымі. 15 мая 1920 г. літоўцам была прадэманстравана этнаграфічная карта, дзе літоўскімі былі абазначаны толькі землі Сувалкаўскай, Ковенскай і заходняй часткі Віленскай губерні (без Вільні). Дэлегацыя РСФСР лічыла, што літоўская граніца павінна прайсці ад возера Дрысвяты да Пастаў, далей да ракі Вілія, потым да Ашмян і далей, праз Дзевянішкі і Дубічы, да чыгункі Гродна—Вільня.

  • Аднак літоўцы працягвалі настойваць на выкананні сваіх патрабаванняў і нават адмовіліся стварыць змешаную камісію для разгляду пытання аб граніцах



Бунт” генерала Жалігоўскага

  • 29 верасня 1920 г. Пілсудскі паклікаў да сябе ў штаб-кватэру генерала Л. Жалігоўскага, ураджэнца Ашмянаў. Падчас размовы з генералам ён сказаў: «Калі цяпер мы не здабудзем Вільні, гісторыя нам не даруе. I не толькі Вільні. Мусім адбудаваць Літву. Зрабіць гэта можа толькі само насельніцтва — яе сыны з Літоўска-Беларускай дывізіі. Трэба, каб хтосьці ўзяў на сябе гэтую справу».



Утварэнне Сярэдняй Літвы

    • Падштурхоўваючы Жалігоўскага да “мяцежу”, Пілсудскі разлічваў на магчымасць дасягнення дамоўленасці з літоўцамі і беларусамі. Па дамоўленасці з Пілсудскім Жалігоўскі выдаў шэраг дэкрэтаў. У першым самым галоўным дэкрэце ён абвяшчаў аб стварэнні незалежнай і нібыта сувярэннай дзяржавы «Сярэдняя Літва», ў межах Віленскага, Трокскага, Свенцянскага, Лідскага, Ашмянскага і Браслаўскага паветаў (агульная плошча народжанай “дзяржавы” складала 13,5 тыс. кв. км, колькасць насельніцтва, якое пражывала на яе тэрыторыі, — каля 500 тыс. чалавек)1. Застаючыся фармальным кіраўніком новай “дзяржавы”, ён стварыў 12 кастрычніка 1920 г. у Вільні Часовую камісію на чале з А. Абрамовічам, якая адыгрывала ролю часовага ўрада Сярэдняй Літвы. Пасля стварэння Сярэдняй Літвы Жалігоўскі звярнуўся да польскага кіраўніцтва з просьбай прызнаць яе незалежнасць.


Сярэдняя Літва ў складзе Польскай дзяржавы.

  • 8 студзеня 1922г. ў чатырох паветах былой Вiленскай губернii, на тэрыторыi якой была абвешчана «Сярэдняя Лiтва», былi праведзены парламенскiя выбары. Ужо на першым паседжаннi было пастаўлена пытанне аб далучэннi да Польшчы.

  • 20 лютага 1922г. Парламент прыняў пастанову звярнуцца да Польшчы з просьбай прыняць Вiленшчыну ў свой склад. Праз месяц, калi польскія ўлады ўпэўнiлiся, што пратэсту ад Лiгi Нацый не паступiць, 24 сакавiка польскi сойм у Варшаве , нягледзячы на пратэсты Літвы, прыняў рэзалюцыю ў справе пашырэння межаў II Рэчы Паспалiтай за кошт Вiленшчыны



Ліга Нацый спрабуе прымірыць Польшчу і Літву

  • Рашэнне Лігі Нацый ад 3 лютага 1923 г. была скасаванна дэмакрацыйная лінія паміж Літвой і Сярэдняй Літвой. Былая дэмакрацыйная лінія прызнавалася пастаяннай мяжой, у тым выглядзе як яе прадставіў генеральны консул накіраваны Лігай для разгляду справы на месцы .

  • 15 сакавіка 1923 г. Канферэнцыя паслоў Англіі, Францыі, Італіі і Японіі ў Парыжы вызначыла літоўска-польскую мяжу. Рашэннем Канферэнцыі паслоў межы Польшчы і Літвы былі азначаны згодна status guo. Ва ўсходнія межы Польшчы была ўключана Віленшчына



“СССР абараняе прынцып дзяржаўнай прыналежнасці Вільні”

  • Падпісаўшы савецка-літоўскі дагавор Савецкі ўрад падцвердзіў, што не прызнае захопу Вільні палякамі.



Вільня – сталіца Заходняй Беларусі?

  • Справа ў тым, што ўжо некалькі месяцаў СССР і Германія разглядалі пытанне аб далучэнні Віленскага краю да Літвы. Віленскі канфлікт на той момант апынуўся ў русле «вялікай палітыкі».



“Інтарэсы Літвы ў адносінах да Віленскай вобласці прызнаюцца абодвума бакамі”

  • 28 верасня 1939 г. калі быў падпісаны дагавор аб сяброўстве і граніцах паміж СССР і Германіяй. Сакрэтны пратакол ад 28 верасня змяняў п.1 пратакола ад 23 жніўня «таким образом, что территория Литовского государства включается в сферу интересов СССР, так как с другой стороны Люблинское воеводство и части Варшавского воеводства включаются в сферу интересов Германии… Настоящая германо-литовская граница исправляется так, что литовская граница, которая лежит к юго-западу от линии указанной на карте, отходит к Германии»



Дагавор аб перадачы Літоўскай рэспубліцы г.Вільні і Віленскай вобласці і аб узаемадапамозе паміж Савецкім саюзам і Літвой.

  • Дагавор ст. 1 якога прадугледжвала «в целях закрепления дружбы между СССР и Литвой г. Вильно и Виленская область передаются Советским Союзом Литовской республике со включением их в состав государственной территории Литвы и установлением границы между СССР и Литвой». падтрымання абароны межаў Літвы Савецкі Саюз па п.1 канфедыцыйнага пратакола «имеет право держать в определенных пунктах Литовской республики в общей сложности до двадцати тысяч человек наземных и воздушных вооруженных сил».

  • Згодна з тэлеграмай Урбшыса Молатаву ад 10 кастрычніка 1939 г.: «возвращение вековой столицы Литвы города Вильно и области было воспринято литовским народом с глубокой радостью»




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка