Задачы агульнага мовазнаўства: рэгістрацыя, збор, навуковая апрацоўка моўных фактаў




Дата канвертавання02.04.2017
Памер445 b.


Агульнае мовазнаўства як навука. Перыядызацыя гісторыі мовазнаўства. Філалогія класічнай старажытнасці.


Задачы агульнага мовазнаўства:

  • рэгістрацыя, збор, навуковая апрацоўка моўных фактаў;

  • іх тэарэтычнае асэнсаванне, распрацоўка такіх ідэй і канцэпцый, праз ужыванне якіх можна сістэмна ўпарадкоўваць і тлумачыць гэтыя факты з пункту гледжання іх глыбінных якасных характарыстык, прызначэння, функцыянавання, паходжання і развіцця.



Праблемы агульнага мовазнаўства:

  • суадносіны мовы і мыслення, мовы і культуры, мовы і грамадства;

  • вызначэнне сутнасці мовы; узнікненне, развіццё і ўдасканаленне мовы;

  • распрацоўка метадаў даследавання мовы;

  • раскрыццё ўнутранай структуры мовы;

  • асаблівасці выкарыстання мовы ў якасці ўніверсальнага сродку зносін;

  • характарыстыка мовы як знакавай сістэмы асобага роду;

  • асэнсаванне ролі напрацаваных на працягу гісторыі здабыткаў.



Перыядызацыя гісторыі мовазнаўства:

  • Сістэматызацыя гісторыі мовазнаўства аперыруе такімі паняццямі, як «навуковая традыцыя», «школа», «напрамак», якія уключаюць у сябе навуковую тэорыю або іх сукупнасць, блізкіх па змесце.

  • На аснове фарміравання агульных правіл пісьмовай мовы некаторыя лінгвісты вылучаюць тры важнейшыя лінгвістычныя традыцыі: кітайскую, індыйскую і грэка-лацінскую.



Перыядызацыя гісторыі мовазнаўства:

  • Розныя меркаванні сярод лінгвістаў у вылучэнні этапаў развіцця мовазнаўства выкліканы:

  • адрознымі поглядамі на прадмет і задачы гісторыі мовазнаўства,

  • на асноўныя прынцыпы перыядызацыі навукі,

  • неаднолькавым падыходам у вызначэнні зместу і ўнутранай логікі развіцця мовазнаўства ў розныя перыяды.



Перыядызацыя заснаваная на тыпах моўнай тэорыі:

  • 1) Тэорыя іменавання ў антычнай філасофіі мовы.

  • 2) Граматычныя тэорыі.

  • 3) Універсальная граматыка (першы этап навуковага мовазнаўства з 1660 г.).

  • 4) Параўнальнае мовазнаўства, якое складалася з трох адгалінаванняў: параўнальна-гістарычнае, параўнальна-тыпалагічнае і тэарэтычнае мовазнаўства.

  • 5) Сістэмнае мовазнаўства.

  • 6) Структурная лінгвістыка.



Перыядызацыя гісторыі мовазнаўства:

  • Храналагічны падыход

  • філалогія класічнай старажытнасці (па V ст.);

  • мовазнаўства Сярэднявечча і эпохі Адраджэння (V-ХVІст.ст.);

  • мовазнаўства ХVІІ-ХVІІІст.ст.;

  • мовазнаўства ХІХ-ХХ ст.ст.;

  • сучаснае мовазнаўства.



Слова як аснова быцця ў рэлігійных і міфалагічных поглядах:

  • Старажытная лінгвістычная ідэя, якая паходзіць да міфалагічных крыніц і рэлігійных вучэнняў, звязвае Слова са станаўленнем свету і чалавека.

  • У традыцыі многіх рэлігій Слова існуе да з'яўлення чалавека, непасрэдна кіруе інертнай матэрыяй, упарадкоўвае яе формы, стварае чалавека.

  • У егіпецкім Мемфіскім багаслоўскім трактаце прысутнічае думка пра Логас – Слова, якое стварае свет.



Слова як аснова быцця ў рэлігійных і міфалагічных поглядах:

  • Стваральны пачатак Слова сфармуляваны ў біблейскай традыцыі (Евангелле ад Іаана). Але ў хрысціянскім вучэнні Слова разглядаецца ўжо не толькі як самастойная існасць, а як слова Бога-асобы.

  • Для ўсіх рэлігійных вучэнняў характэрна прызнанне першаснасці духоўнага і рэальнасці духоўнага свету.

  • Слова як самастойная духоўная існасць або як атрыбут Бога можа быць яшчэ і разбуральным пачаткам (брахмастра ў ведычнай літаратуры).



Адрозненне рэлігійнай (міфалагічнай) і навуковай формы ведаў

  • Міфалагічная

  • Міф абыякавы да лагічных супярэчнасцяў, ён вобразна-эмацыянальны;

  • міфы арыентаваны на духоўную рэальнасць, важна вера.



Мовазнаўства Старажытнай Індыі

  • Ідэя боскасці слова, яго ўсемагутнасці стала штуршком і адной з прычын развіцця мовазнаўства ў Старажытнай Індыі.

  • Старажытнаіндыйская традыцыя налічвае каля 3000 гадоў. Узнікненне патрэбы ў даследаванні мовы было выклікана неабходнасцю дакладнага ўзнаўлення Свяшчэнных гімнаў і імкненнем нармалізаваць літаратурную мову – санскрыт.



Мовазнаўства Старажытнай Індыі

  • Тэксты Ведаў, па ўяўленнях індыйцаў, маюць сакральную сілу. 4 кнігі – Рыгведа, Самаведа, Яджурведа і Атхарававеда – зборнікі гімнаў, песнапенняў і ахвярных формул. Правільнасць маўленчага ўзнаўлення тэксту ў ведычнай традыцыі амаль сінанімічнае паняццю сакральнасці тэксту.

  • Ужо ў V ст. да н.э. санскрыт перастаў ужывацца у паўсядзённым жыцці індыйцаў. Як літаратурную мову яго трэба было вывучаць для аўтэнтычнага ўзнаўлення рэлігійных тэкстаў.



Мовазнаўства Старажытнай Індыі

  • Пачалі стварацца апісальна-нарматыўныя граматыкі, дзе былі правілы вымаўлення і ўжывання санскрыцкіх формаў.

  • Ужо ў самых ранніх помніках ведычнай літаратуры – ведангах – прадстаўлены трактаты па фанетыцы, граматыцы, этымалогіі, метрыцы, астраноміі і рытуалу, неабходныя для правільнага вытлумачэння ведычных тэкстаў.

  • У ведангах былі закладзены асноўныя накірункі, па якіх развівалася старажытна-індыйскае мовазнаўства.



Мовазнаўства Старажытнай Індыі

  • Перад індыйскімі граматыстамі стаяла задача ўнармавання маўлення, утварэння правільнага літаратурнага маўлення.

  • Граматыка павінна была забяспечыць:

  • захаванне рытуальнай мовы ў яе традыцыйнай форме;

  • здольнасць утвараць формы слова ад іншых слоў;

  • набыццё ведаў;

  • лаканічнасць апісання;

  • яснасць апісання.



Мовазнаўства Старажытнай Індыі

  • Самая поўная і старадаўняя лінгвістычная праца – Граматыка санскрыта Паніні – узор навуковага эмпірычнага апісання моўных фактаў і адзінак. Т.зв. «Васьмікніжжа» ўтрымлівае каля 4000 кароткіх вершаваных правілаў (сутраў).

  • У ёй пададзены марфалогія, фанетыка, словаўтварэнне і сінтаксіс санскрыта. Прынцыпы сістэматыкі мовы, выпрацаваныя Паніні, зараз выкарыстоўваюцца ў спробах стварэння правіл машыннага сінтэзу тэкста.



«Васьмікніжжа» Паніні ўтрымлівае:

  •  устанаўленне пераліку асноўных адзінак арфаграфіі і арфаэпіі – літар і гукаў, іх падзелу на класы;

  •  дэталёвае апісанне ўласцівасцяў асобных гукаў па іх артыкуляцыйных прыметах;

  •  даследаванне правіл камбінавання гукаў з улікам працэсаў акамадацыі і асіміляцыі, чаргавання галосных, змен гучання на межах складоў;

  •  створаны правілы чытання і стварэння графічнага тэксту;

  •  пералік каранёў з тлумачэннем значэння кожнага кораня.



Лексікалогія Старажытнай Індыі

  • Лексікалагічныя даследаванні індусаў адлюстроўвалі філасофскія аспекты мовазнаўства ў старажытнаіндыйскай лінгвістычнай навуцы.

  • Амара (V-VI ст. н.э.) склаў слоўнік санскрыта.

  • Вараручы (ІІІ ст. да н.э.) прапанаваў ідэю гістарычнага развіцця моў і іх параўнальна-гістарычнага вывучэння.

  • Бхартхары (І ст. н.э.) даследаваў філасофскі аспект суадносінаў сказа і меркавання, ролі слова ў мове.



Кітайскае мовазнаўства

  • Развіццё лінгвістыкі ў Кітаі звязаны з вынаходніцтвам, удасканальваннем, развіццём, рэформамі, упарадкаваннем іерагліфічнай пісьменнасці.

  • Упершыню іерогліфы згадваюцца прыблізна 3500 гадоў таму.

  • Першыя спробы стандартызаваць напісанне распачаты ў VIII ст. да н.э., а ў III ст. да н.э. Была ўжо створана дзяржаўная агульнаабавязковая сістэма графікі.



Кітайскае мовазнаўства

  • У І ст. да н.э. У лінгвістычнай працы «Эр'я» ўпершыню сістэматызаваны кітайскія іерогліфы, вызначана іх семантыка, дадзена тэматычная класіфікацыя.

  • У далейшых працах «Фань'ян», «Шовень цзэцзы», «Шымін» апісана паходжанне іерогліфаў, прыведзена іх структурная класіфікацыя, пералічаны разнавіднасці ўнутраных форм іерогліфаў, сфармуляваны прынцыпы этымалагізацыі пісьмовых знакаў, выяўлены сувязі паміж іх гучаннем, напісаннем і значэннем.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка