Заданне выканана




Дата канвертавання10.03.2018
Памер37.26 Kb.
Апавяданне

“Заданне выканана”

Малышыц Ганна Аляксееўна

28.06.1999 г.

ДУА «Кляпацкая СШ», 8 клас

Брэсцкая вобласць,

в.Клепачы, в. Леніна, д.5, кв.3

2

Заданне выканана

Прыйшоўшы са школы, Дзімка хутка паабедаў і адразу ж сеў за ўрокі, бо ведаў, што на заданне па беларускай літаратуры патраціць шмат часу. Заданне было цікавае і адначасова складанае: патрэбна напісаць верш пра зіму. Паэтам хлопчык сябе не адчуваў, але хацелася напісаць хоць чатырохрадкоўе. Добра, што настаўніца прапанавала першы радок верша:

Зіма скавала рэчак бег…

Цудоўныя словы. Трэба ж, яшчэ і супадаюць з тым надвор’ем, якое стаіць апошнімі днямі: на двары трымаецца немалы мароз, але сонейка свеціць ярка. Амаль паўтара месяца марозу не было, і здавалася, што сапраўдная зіма ўжо не наступіць. Таму пра санкі, лыжы і канькі прыйшлося на гэты час забыць.

Было ўжо сапсавана некалькі аркушаў паперы, а верш усё не атрымліваўся, словы не клаліся, адсутнічала рыфма. Дзімка нават стаў хвалявацца, што не справіцца з заданнем, але адступаць, не дарабіўшы пачатае, было не ў яго характары.

Працу над вершам перапыніў званок у дзверы. На парозе стаяў Дзімкаў аднакласнік Мікіта. Ён быў вельмі ўзрушаны, вясёлы.

- Што робіш? Кідай усё, збірайся. Не забудзь прыхапіць канькі. Я цябе на вуліцы пачакаю, - вымавіў на адным дыханні Мікіта і ўжо збіраўся бегчы.

- Што здарылася? Пачакай, – не зразумеў нічога Дзімка.

- Як? Ты не ведаеш? – здзіўлена спытаў Мікіта і тут жа дадаў з такой радасцю, быццам паведаміў пра самую важную навіну на свеце: - Возера замёрзла. Можна ў хакей гуляць.

Пра тое, што возера замёрзла, Дзіма ўжо ведаў. Чуў, як учора хлапчукі ў школе расказвалі пра выпрабаванне лёду на моц і трываласць цэглай, палкамі, камянямі, дошкамі, як некакторыя смельчакі адважваліся нават пахадзіць па лёдзе, не адыходзячы далёка ад берага.

Доўга чакаць Дзімка сябе не прымусіў. Ён дастаў канькі, хуценька апрануўся і выбег на вуліцу. Весела жартуючы, хлопцы накіраваліся на возера. Адтуль ужо даносіўся дзіцячы гоман.

Возера было побач, адразу за вёскай. Як толькі хлопчыкі падышлі бліжэй, перад імі паўстала незвычайнае відовішча. Возера, пакрытае льдом, ляжала ў сваіх снегавых берагах і выглядала як вялізны дыямент, цудоўна аформлены рукой умелага майстра-ювеліра. Тут ужо было шмат дзяцей. Меншыя коўзаліся, большыя ладзілі пляцоўку для гульні ў хакей. Да іх далучыліся Мікіта і Дзіма. Хутка ўсё было гатова і гульня пачалася.
3

Хлопцы радаваліся забітым шайбам і засмучаліся прапушчаным. Гульня ішла сваім ходам, як раптам над возерам раздаўся крык:

- Дапамажыце! Тану!

Тануў Лёнька, вучань трэцяга класа, які пайшоў на сярэдзіну возера, не заўважыў палонку, якую зрабілі рыбакі, і праваліўся ў яе. Хлопчык крычаў, барахтаўся ў халоднай вадзе, спрабуючы вырвацца з яе палону.

Меншыя дзеці з крыкам кінуліся да берага, большыя спынілі гульню. Патрэбна было нешта рабіць, нельга было губляць ні хвіліны.

- Хлопцы, бяжыце хутчэй у вёску і клічце дарослых, - скамандаваў Дзімка. – А мы з табой Мікіта паспрабуем выцягнуць Лёньку. На ўроках АБЖ нам жа раскавалі, як ратаваць чалавека ў такой сітуацыі.

Хлопцы дзейнічалі спакойна і зладжана. Дзімка папоўз першым, трымаючы ў руцэ самую доўгую і тоўстую палку, якую знайшоў на беразе. Напэўна, ёю выпрабоўвалі ўчора лёд. За ім поўз Мікіта. Калі да палонкі заставалася некалькі метраў, папаўзлі асцярожна, адзін за адным, шырока расстаўляючы рукі і ногі. Падпоўзшы да краю , пачалі супакойваць Лёньку, забаранілі яму рабіць спробы вылезці, сказалі, каб лёг на край, шырока раскінуўшы рукі. Дзімка працягнуў Лёню палку, а Мікіта ў гэты час моцна трымаў Дзіму за ногі. І вось Лёнька вырваны з ледзянога палону.

- Ну, ты як? – спытаў у хлопчыка Мікіта. –Адпаўзці некалькі метраў зможаш?

- Змагу, - прамовіў Лёнька пасінелымі ад холаду губамі.

Хлопчыкі рушылі назад. А з берага ім на дапамогу ўжо спяшаліся дарослыя, неслі сухую цёплую вопратку Лёню.

Вечарам Дзімка рабіў урокі. Заданне па беларускай літаратуры пакінуў на самы канец. Але вось нечакана ў галаву прыйшлі радкі:

Зіма скавала рэчак бег,

Захутала ўсё старанна.

Як ватай лёгкаю на раны,

Лёг на зямлю бялюткі снег.

У прыхожай зазваніў тэлефон. Трубку ўзяла мама. Праз некалькі хвілін яна зазірнула ў пакой да Дзімы і сказала:

- Званіла цётка Зіна, Лёнькава мама. Вельмі ўдзячна вам з Мікітам за сына. Сказала, што з Лёнькам усё добра.

Пастаяла крыху, а потым дабавіла:



- Малайчына, сынок. Мы з татам вельмі ганарымся табой.

На душы ў Дзімкі было лёгка і радасна.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка