Заданні для першага этапа рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры




Дата канвертавання02.05.2017
Памер52.39 Kb.
Заданні для першага этапа рэспубліканскай алімпіяды

па беларускай мове і літаратуры

(2016/2017 навучальны год)
10 клас

Заданне 1. Вызначыць санорныя гукі, заключыўшы іх у квадратныя дужкі, у наступных словах. (Усяго – 30 гукаў санорных. 1 гук – 0,2 бала. Максімальны бал = 6 балаў).
Дзядуля, апельсін, яечня, мяцеліца, Нясвіж, перавал, салаўі, улюбёны, ураджай, рабінавы, ільняны, ірдзенне.
Заданне 2. Да прапанаваных фразеалагізмаў падбярыце фразеалагізмы-антонімы. (Максiмальны бал = 6 балаў (1 тлумачэнне = 1 бал)
Хоць вока выкалі-

Ні свет ні зара-

Рукой падаць-

Хоць да раны прылажы-

Як маслам па сэрцы-

Востры на язык-

Падмазаць пяткі-

Як карова языком злізала-


Заданне 3. Вызначце колькі спатрэбілася (ці спатрэбіцца) ведаць правілаў, каб напісаць словы ў дадзеным урыўку. Якія гэта правілы (на кожны канкрэтны выпадак)? (Максiмальны бал = 6 балаў (1 тлумачэнне = 1 бал)
Неба сеяла цяпло,

Дробны дождж церушыў.

У думках радасна было,

Беглі песні ад душы.


Заданне 4. Уважліва прачытайце словы і суаднясіце з іх значэннем, адказ запішыце. (Максімальная колькасць балаў – 5,5; па 0,5 за кожны правільны адказ)

агон

А

пісьмовая прылада-палачка, у якую ўстаўляецца пяро; ручка.

1

адвой

Б

наваколле паселішча, звычайна вясковага.

2

акап

В

чарніла

3

асадка

Г

хвост

4

аселіца

Д

той, хто займаецца афёрамі; нядобрасумленны дзялок

5

асот

Е

падман

6

атава

Ё

затока

7

атопкі

Ж

трава, якая вырасла ў той самы год на скошаным

8

атрамант

З

навес над страхою, дахам

9

аферыст

І

стары зношаны абутак

10

ашука

К

калючае пустазелле

11

Адказ: А_, Б_, В_, Г_, Д_, Е_, Ё_, Ж_, З_, І_, К_.

                       



Заданне 5. Падабраць беларускія варыянты (г.з.пераклад ) да наступных выразаў. Максiмальны бал = 10 балаў (1 словазлучэнне = 1 бал)
благодарить отца,смеяться над ним, простить его, извините меня, ухаживать за больным, ходить за грибами, купить вне очереди, вздохнуть полной грудью, добро пожаловать, выше брата.
Заданне 6. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку, зрабіце сінтаксічны разбор сказа, пабудуйце схемы. Максiмальны бал = 6 балаў
Балота на якім прыгожа раскінуўся астравок дзе расла разам з другімі дрэвамі і гэтая маладая бярэзінка здавалася не мела канца-краю.
Заданне 7. Абазначыць графічна марфемы наступных слоў. Максiмальны бал = 12 балаў (1 слова= 1 бал + па 2 балыза кожнае слова словаўтваральнага разбору)
Бессардэчна, старажытнасць, упрыгожванне, зарубцавацца, абяззбройванне, параскручваць, перабінтаваны, перанаселенасць.

Зрабіць поўны словаўтваральны аналіз двух апошніх слоў.


Заданне 8. Запішыце, якія беларускія назвы месяцаў адпавядаюць паняццям, аформленым з дапамогай наступных слоў. Максiмальны бал = 6 балаў( 1 слова = 0,5 бала)

Агароднік - ... , бліннік - ... , бярозавік - ... , вясельнік -…, вясеннік- ... , мёднік - ... , мясаед - ..., поснік - ..., спаснік - ... , хлебнік ..., шчаўнік ..., ягаднік - ....


Заданне 9. Знайдзіце памылкі ў імёнах пісьменнікаў, запішыце правільны варыянт.(Максімальная колькасць балаў =7,5, па 0,5 за кожны правільны адказ).

Васіль Навуменка, Пятро Шамякін, Якуб Барадулін, Святлана Янішчыц, Васіль Карамазаў, Георгій Дудараў, Уладзімір Разанаў, Тамара Баравікова, Зінаіда Пашкевіч, Юрый Атраховіч, Віктар Скурко, Мікалай Быкаў, Канстанцін Луцэвіч, Сяргей Грачанікаў, Мікола Цяпінскі.
Заданне 10. Вызначце аўтараў крылатых выслоўяў і афарызмаў. (Максімальная колькасць балаў = 3, па 0,5 за кожны правільны адказ).

1. Мне сняцца сны аб Беларусі.

2. І дзе на свеце ёсць такая,

Як Нёман, рэчачка другая.

3. Няма таго, што ранш было...

4. Да славы прагныя, ды вузкія ў плячах.

5. І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае “дзе” і густое “чаго”.

6. Трэба дома бываць часцей...

а) Кандрат Крапіва;б) Янка Купала;в) Рыгор Барадулін;г) Пімен Панчанка;

д) Якуб Колас;е) Максім Багдановіч
Тэкст для водгуку
Ніл Гілевіч

Сорак трэцi. Вiхура смяротная.


Ёй - нi краю яшчэ, нi канца.
Як ты бачна, бяда ўсенародная,
У паглядзе падлетка байца!..

Мне хапiла б свайго незабытага.


Толькi як я пра тых прамаўчу? -
Шынялёк i пiлотачка Быкава
Неадступна стаяць уваччу.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка