Загадчыку гаспадаркай Агульныя палажэнні




Дата канвертавання10.03.2018
Памер72.11 Kb.
Сенненская школа-інтэрнат ЗАЦВЕРДЖАНА

для дзяцей-сірот і дзяцей, Загад ад 16.09.2017г. № 137

якія засталіся без апекі бацькоў

СЛУЖБОВАЯ ІНСТРУКЦЫЯ
16.09.2017г. № 5

в. Свабодная


загадчыку гаспадаркай
1. Агульныя палажэнні:

1.1. Дадзеная інструкцыя распрацавана на аснове Адзінага тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка работ і прафесій рабочых, зацверджанага пастановай Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2001г. № 53

1.2. Загадчык гаспадаркай Установы прызначаецца і вызваляецца ад пасады дырэктарам Установы з ліку асоб, якія маюць прафесійную адукацыю, стаж работы па спецыяльнасці не менш трох гадоў. Асоба, якая не мае адмысловай падрыхтоўкі ці неабходнага стажу працы, але валодае дастатковым практычным досведам і выконвае якасна і ў поўным аб'ёме ўскладзеныя на яго абавязкі, у парадку выключэння можа быць прызначана на дадзеную пасаду.

На перыяд адпачынку ці часавай непрацаздольнасці загадчыка гаспадаркай яго абавязкі выконвае дырэктар Установы, або могуць быць ускладзены на намесніка дырэктара па навучальна-вытворчай рабоце.

1.3. Загадчык гаспадаркай падпарадкоўваецца непасрэдна дырэктару Установы.

1.4. Загадчыку гаспадаркай падпарадкоўваюцца непасрэдна: кіроўцы, трактарысты, рабочыя па комплекснаму рамонту і абслугоўванню будынкаў і збудаванняў, вартаўнікі, прыбіральшчыцы службовых памяшканняў, машыністы па мыццю і рамонту спецвопраткі, кастэлянка, дворнікі, конюх-возчык;

1.5. У сваёй дзейнасці загадчык гаспадаркай карыстаецца Канстытуцыяй і законамі Рэспублікі Беларусь, указамі і дэкрэтамі Прэзідэнта РБ, рашэннямі Савета і Міністэрства адукацыі, правіламі і нормамі аховы працы, правіламі і патрабаваннямі пажарнай, дарожнай і электрабяспекі, а таксама Статутам і лакальнымі прававымі актамі Установы.

1.6. Павінен ведаць: асновы працоўнага заканадаўства, правілы і нормы аховы працы.


2. Функцыі:

Асноўнымі накірункамі дзейнасці загадчыка гаспадаркай з'яўляюцца:

2.1. гаспадарчая дзейнасць Установы;

2.2. матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне навучальнага працэсу;

2.3. забеспячэнне рэжыму здаровых і бяспечных умоў працы і навучання;

2.4. правядзенне штогадовага касметычнага рамонту Установы;

2.5. правядзенне капітальнага рамонту Установы.
3. Службовыя абавязкі:

Загадчык гаспадаркай выконвае наступныя службовыя абавязкі:

3.1. Адказвае за матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Установы, у тым ліку за функцыянаванне сістэм электра- і водозабеспячэння, сантэхнічнае абсталяванне і каналізацыю, унутраныя цепласеткі, абсталяванне харчблока, пральні, майстэрняў і ачышчальных збудаванняў;

3.2. Прымае матэрыяльныя каштоўнасці, маёмасць, мэблю, інвентар, на адказнае захоўванне ў парадку, усталяваным заканадаўствам;

3.3. Адказвае за выкананне санітарна-гігіенічных нормаў ва Установе (уключаючы гаспадарчы двор); У межах сваёй кампетэнцыі нясе адказнасць за жыццё і здароўе работнікаў і вучняў Установы, забяспечвае для іх бяспечныя ўмовы знаходжання і працы; Адказвае за выкананне правіл тэхнікі бяспекі і нарматываў аховы працы работнікамі Установы (за выключэннем педагагічных) і за вядзенне дакументацыі па тэхніцы бяспекі і ахове працы;

3.4. Забяспечвае своечасовую падрыхтоўку Установы да пачатку навучальнага года.

3.5 ажыццяўляе бягучы рамонт, тэхнічнае абслугоўванне і кантроль за належным тэхнічным і санітарна-гігіенічным станам будынкаў, збудаванняў, класаў, кабінетаў, спальняў, майстэрняў, спартыўнай залы, харчблоку, жылых і іншых памяшканняў, а таксама іншай маёмасці Установы ў адпаведнасці з патрабаваннем нормаў і правіл бяспекі жыццядзейнасці.

3.6. Кантралюе рацыянальнае выкарыстоўванне матэрыялаў і фінансавых сродкаў Установы. Нясе адказнасць за вядзенне ўліку выдаткоўвання электраэнергіі, цеплавой энергіі і вады;

3.7. Кіруе работамі па добраўпарадкаванню і ўборцы тэрыторыі Установы

3 8. Накіроўвае і каардынуе работу падпарадкаванага яму тэхнічнага і абслуговага персаналу Установы, вядзе ўлік іх працоўнага часу.

3.9. Арганізуе інвентарны ўлік маёмасці Установы, праводзіць інвентарызацыю маёмасці, своечасова здае справы і вядзе дакументацыю па замацаваных участках.

3.10. Прымае меры па пашырэнні гаспадарчай самастойнасці Установы, своечасоваму заключэнню неабходных дамоваў.

3.11. Забяспечвае выкананне патрабаванняў аховы працы пры эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў Установы, тэхналагічнага, энергетычнага абсталявання, ажыццяўляе іх перыядычны агляд і арганізуе бягучы рамонт.

3.12. Забяспечвае бяспеку пры перавозцы грузаў, пры правядзенні пагрузачна-разгрузных работ, эксплуатацыі транспартных сродкаў на тэрыторыі Установы.

3.13. Адказвае за работу па захаванні пажарнай бяспекі ва Установе, арганізацыю пажарнай дружыны; Арганізуе выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі будынкаў і збудаванняў, сочыць за спраўнасцю сродкаў пажаратушэння.

3.14. Забяспечвае навучальныя кабінеты, майстэрні, бытавыя, гаспадарчыя і іншыя памяшканні абсталяваннем і інвентаром, якія адказваюць патрабаванням правілаў і нормаў бяспекі жыццядзейнасці, стандартам бяспекі працы.

3.15. Нясе адказнасць за электрамаёмасць і электрабяспеку ва Установе; Штогод арганізуе правядзенне вымярэнняў супраціўлення ізаляцыі электраўстановак і электраправодкі, зазямляльных прылад. Арганізуе правядзенне перыядычных выпрабаванняў і аглядаў воданагравальных сістэм, а таксама тых, якія працуюць пад ціскам. Праводзіць аналіз паветранага асяроддзя памяшканняў Установы на ўтрыманне пылу, газаў і пароў шкодных рэчываў, замер абсталяванасці, наяўнасці радыяцыі і шуму ў адпаведнасці з правіламі і нормамі па забеспячэнню бяспекі жыццядзейнасці.

3.16. Своечасова, у адпаведнасці з заканадаўствам, распрацоўвае інструкцыі па ахове працы па відах работ для тэхнічнага персаналу.

3.17. Арганізуе навучанне, праводзіць інструктаж на рабочым месцы (першасны, перыядычны і пазапланавы) тэхнічнага і абслуговага персаналу.

3.18. Набывае паводле нарматываў спецвопратку, спецабутак і іншыя сродкі індывідуальнай абароны для работнікаў і вучняў Установы.

3.19. Забяспечвае ўлік, захоўванне супрацьпажарнага інвентара, сушку, мыццё, рамонт і абеззаражанне спецвопраткі, спецабутку і індывідуальных сродкаў абароны.

3.20. Адказвае за ахоўную дзейнасць ва Установе; кіруе работай вартаўнікоў, у свой працоўны час кантралюе перадачу змены вартаўнікамі;

3.21. Нясе адказнасць за вядзенне ўліку працоўнага часу работнікаў Установы (за выключэннем педагагічных і памочнікаў выхавальнікаў);

3.22. Нясе адказнасць за ўлік і утылізацыю адходаў, за ўлік і здачу каштоўных металаў; Нясе адказнасць за выкананне планаў здачы металалому.

3.23. Адказвае за ўлік і расследаванне выпадкаў траўматызму работнікаў;

3.24. Нясе адказнасць за здачу справаў у адпаведнасці са сваімі службовымі абавязкамі;

3.25. З’яўляецца старшынёй камісій па вызначэнню неабходнасці ажыццяўлення дробнага рамонту, па правядзенню інвентарызацыі жыллёвага фонду, па праверцы тэхнічнага стану будынкаў і сістэм жыццязабеспячэння.

3.26. Адказвае за эксплуатацыю, тэхнічны стан, страхаванне і захоўванне транспартных сродкаў Установы


4. Правы:

Намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце мае права ў межах сваёй кампетэнцыі:

4.1. Даваць абавязковыя для выканання распараджэнні і ўказанні падпарадкаваным яму работнікам з ліку тэхнічнага і абслугоўваючага персаналу.

4.2. Бесперашкодна наведваць любыя памяшканні Установы для кантролю за захаванасцю маёмасці, выкананнем правіл пажарнай бяспекі, вытворчай санітарыі і бяспекі працы без парушэння адукацыйнага працэсу.

4.3. Прадастаўляць дырэктару Установы дакументы аб прыцягненні да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці работнікаў Установы за прычыненне шкоды маёмасці, парушэнні правіл тэхнікі бяспекі, вытворчай санітарыі і пажарнай бяспекі.

4.4. Уносіць прапановы па ўдасканаленню арганізацыі працы тэхнічнага персаналу, прадстаўляць работнікаў гэтай катэгорыі да ўзнагароджання і заахвочвання.


5. Адказнасць:

5.1. За невыкананне ці неналежнае выкананне без паважлівых прычын Статуту і Правілаў унутранага працоўнага распарадку Установы, законных распараджэнняў дырэктара, патрабаванняў лакальных нарматыўных актаў, службовых абавязкаў, усталяваных дадзенай інструкцыяй, у тым ліку за невыкарыстанне прадстаўленых правоў, намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце нясе дысцыплінарную адказнасць у парадку, вызначаным працоўным заканадаўствам. За грубае парушэнне працоўных абавязкаў у якасці дысцыплінарнага пакарання можа быць ужыта звальненне.

5.2. За ўжыванне метадаў выхавання, злучаных з фізічным і (ці) псіхічным гвалтам над асобай выхаванца, а таксама здзясненне іншай амаральнай правіны загадчык гаспадаркай можа быць вызвалены ад займанай пасады ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам.

5.3. За парушэнне правіл пажарнай бяспекі, аховы працы, санітарна-гігіенічных правілаў навучальнага працэсу намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці ў парадку прадугледжаным заканадаўствам.

5.4. За вінаватае прычыненне Установе ці ўдзельнікам адукацыйнага працэсу шкоды ў сувязі з выкананнем (невыкананнем) сваіх службовых абавязкаў загадчык гаспадаркай нясе матэрыяльную адказнасць у парадку і ў межах, усталяваных працоўным і (ці) грамадзянскім заканадаўствам.
6. Узаемаадносіны. Сувязі па рабоце:

Загадчык гаспадаркай:

6.1. Працуе ў рэжыме ненармаванага працоўнага дня па графіку, складзенаму зыходзячы з 40 гадзін рабочага тыдня і зацверджанаму дырэктарам Установы;

6.2. Праходзіць інструктаж па ахове працы, тэхніцы бяспекі, вытворчай санітарыі і пажарнай бяспецы;

6.3. Атрымлівае ад дырэктара Установы інфармацыю нарматыўна-прававога і арганізацыйна-метадычнага характару, знаёміцца пад роспіс з адпаведнымі дакументамі;

6.4. Пісьмова здае справы дырэктару аб сваей дзейнасці па выніках работы за кожнае паўгоддзе.

6.5. Праходзіць інструктаж па ахове працы, тэхніцы бяспекі, вытворчай санітарыі і пажарнай бяспецы.
УЗГОДНЕНА

Пратакол паседжання

прафсаюзнага камітэта

ад "__" _____ 2017г. № __



З інструкцыяй азнаёмлены(на) ______________________

(подпіс, ініцыялы, прозвішча, дата)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка