Загадка Жыве ў дупле на дрэве




Дата канвертавання06.01.2017
Памер445 b.


Загадка

  • Жыве ў дупле на дрэве,

  • Як птушка скача ў голлi,

  • Гушкаецца, дурэе,

  • Няблага на прыволлi!

  • Грыбкоў сабе насушыць,

  • Арэшкаў назбiрае.

  • Зiма сняжком цярушыць,

  • А ёй - бяда малая.


Вавёрка

  • Тэматычны блок

  • «Лясныя жыхары»



Невялiчкi звярок з атраду грызуноў.

  • Невялiчкi звярок з атраду грызуноў.

  • Летам мае кароткае рыжае футра.

  • Зiмой – мяккае, пушыстае, цёмна-шэрае з бураватым адценнем.



Жыве ў дуплах,

  • Жыве ў дуплах,

  • часам –

  • шарападобных

  • гнёздах (гайнах),

  • пабудаваных на

  • дрэвах з галiнак i

  • моху.



Кормiцца жалудамi, арэхамi

  • Кормiцца жалудамi, арэхамi

  • ляшчыны, насеннем хвоi i

  • елкi, грыбамi, ягадкамi.

  • Не абмiнае i насякомых, а

  • таксама птушыных яек.



Скорагаворкi

  • У вавёркi Веры - рамонт кватэры.

  • Змянiла шпалеры, вокны i дзверы.

  • Тры сяброўкi, тры вавёркi

  • Утраiх вiлi вяроўкi.



Вось звярок маленькi, чысты,



Вавёрка (якая?)

  • рыжая (рудая)

  • працавiтая

  • вясёлая

  • руплiвая

  • спрытная

  • рухавая



Вавёрка (што робiць?)

  • скача

  • уцякае

  • збiрае

  • хавае

  • сушыць

  • назапашвае



Калi так кажуць?

    • Круцiцца
    • цэлы
    • дзень, як
    • вавёрка


Вавёрчына каморка

  • Цiха падаюць лiсты

  • Ў лесе на сцяжынку.

  • У вавёркi працы шмат –

  • Скача без супынку.

  • Мох-пасцельку ператрэсла,

  • Траўкi свежанькай прынесла,

  • Падмяла пасля каморку…

  • Трэба ж рыжай на зiмоўку

  • Назапасiць жалудоў,

  • I арэхаў, i грыбоў.



У вавёркi –

  • У вавёркi –

  • Арэхаў горкi,

  • На дубочку –

  • Па грыбочку,

  • Ды яловых шышак воз –

  • Не спалохае мароз!



Скок вавёрка на дубок!

  • Скок вавёрка на дубок!

  • Ў лапах рыжанькi грыбок!

  • Нанiзала на галiнку,

  • Каб запас зрабiць на зiмку.

  • А сухенькiя грыбочкi

  • У мяшкi кладуць сыночкi.

  • Дочкi хату падмятаюць,

  • Маму з працы сустракаюць.

  • Заўтра пойдуць у дубы

  • Ўсёй сямейкай у грыбы.



У малой вавёркi

  • У малой вавёркi

  • Вочы, быццам зоркi.

  • Па ялiне, па бярозе

  • Скача, нiбы па дарозе.

  • А дарога тая

  • Да неба узлятае.

  • Дзiвiцца Iгнатка:

  • Вось дык акрабатка!



Вавёрачцы-працаўнiцы

  • Вавёрачцы-працаўнiцы

  • На галiнцы не сядзiцца:

  • Скок-скок на дубок,

  • Адарвала жалудок,

  • Скок-скок! Паскакала,

  • Жолуд у дупло схавала.



Колькi разоў тут можна прачытаць слова «вавёрка»?








База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка