Загс прымае віншаванні




Дата канвертавання15.12.2018
Памер40.56 Kb.
ЗАГС ПРЫМАЕ ВІНШАВАННІ

У бягучым годзе органам ЗАГС Рэспублікі Беларусь споўнілася 100 гадоў. Гісторыя органаў ЗАГС нашай краіны пачала свой адлік з 18 снежня 1917 года. У гэты дзень быў прыняты Дэкрэт Усерасійскага цэнтральнага выканаўчага камітэта Савета народных камісараў РСФСР «Аб грамадзянскім шлюбе, аб дзецях і аб вядзенні кніг актаў грамадзянскага стану».

Гісторыя чалавека, гісторыя дзяржавы

Скарбніцай любога загса з'яўляецца архіў, дзе захоўваюцца запісы актаў грамадзянскага стану. Архіўныя запісы - дзіўная рэч. Па іх можна прасачыць гісторыю горада, раёна, вобласці і нават рэспублікі. Архіў загса - не проста скапленне аднолькавых кніг з безаблічнымі запісамі, падобнымі адзін на другі. У гэтых кнігах змясціліся радасці і нягоды, надзеі і расчараванні людзей. За кожным актам грамадзянскага стану не толькі чалавек, яго лёс, важныя падзеі ў яго жыцці і жыцці яго сям'і, але і гісторыя нашай дзяржавы.

Увесь наш архіў можна ўмоўна падзяліць на два перыяды: даваенны і пасляваенны. Мяжой гэтых перыядаў з'яўляецца 1944 год, калі рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану пачалі ажыццяўляць органы ЗАГС.

Звесткі з метрычнай кнігі

З даўніх часоў інфармацыяй аб нараджэннях, шлюбах і смерці займалася царква. Царквой ажыццяўляліся абрады хрышчэння, шлюбу, пахавання, звесткі аб якіх рэгістраваліся ў спецыяльных кнігах, якія называліся «метрычныя», і захоўваліся дадзеныя кнігі пры царкоўных прыходах. Складалася метрычная кніга з трох частак. Частка першая, пра тых, хто нарадзіўся, ўтрымлівала: нумар запісу, які вёўся асобна для хлопчыкаў і дзяўчынак, дату нараджэння, дату хрышчэння, імя дзіцяці, імя, імя па бацьку і прозвішча бацькі, імя, імя па бацьку маці, а таксама дзявочае прозвішча маці, месца жыхарства і веравызнанне бацькоў, прозвішчы, імёны па бацьку хросных бацькоў, законнасць і незаконнасць нараджэння. У некаторых кнігах магло быць паказана месца нараджэння дзіцяці - назва населенага пункта.

У другой частцы метрычнай кнігі, пра уступаючых у шлюб, запісваліся наступныя звесткі: нумар запісу, дата вянчання, імя, імя па бацьку, прозвішча, месца жыхарства, веравызнанне жаніха і нявесты, у якім узросце ўступаюць у шлюб, прозвішчы, імёны, імёны па бацьку сведак. Як правіла, было па 1-2 сведкі з кожнага боку.

У трэцяй частцы, пра памерлых, указваліся: імя, імя па бацьку і прозвішча, месца жыхарства, узрост памерлага, дата і прычына смерці, месца пахавання.

Метрычныя кнігі запаўняліся тым свяшчэннікам, які вянчаў, хрысціў і адпяваў прыхаджан сваёй парафіі. У канцы месяца свяшчэннік падпісваў кожную частку кнігі, паказваючы, колькі ў мінулым месяцы памерла, нарадзілася і спалучалася шлюбам. Правільнасць запаўнення метрычных кніг кантралявалася благачыннымі, якія правяралі дакументацыю падведамных цэркваў кожныя паўгода. Каб пазбегнуць падробак, памылак, недаглядаў адказнасць за кожны запіс ускладалася на ўсіх служачых пры царкве - святара, дыякана, псаломшчыка і інш. Запісы вяліся на дзвюх мовах: польскай і рускай. Частка метрычных кніг была перададзена на захоўванне ў Дзяржаўны нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.

Шлюбы, нараджэнні, юбілеі…

У нашым аддзеле ЗАГС у цяперашні час знаходзіцца на захоўванні 87 адноўленых запісаў актаў грамадзянскага стану і 617 кніг запісаў актаў грамадзянскага стану.



У 2016 годзе аддзелам ЗАГС Навагрудскага райвыканкама было зарэгістравана 406 нараджэнняў, 218 шлюбаў, 405 фактаў смерці, 135 скасаванняў шлюбу. За 11 месяцаў 2017 года лічбы наступныя: зарэгістравана нараджэнняў - 288, шлюбаў - 242, смерцяў - 335, скасавання шлюбаў - 124.

За многія гады існавання органы загса ператварыліся з чыста рэгіструючага органа ў аддзел, які аказвае шматгранную прававую дапамогу грамадзянам, праводзіць урачыстыя рэгістрацыі нараджэнняў, шлюбаў, юбілейных вяселляў, выязныя рэгістрацыі і рэгістрацыі шлюбаў і нараджэнняў па індывідуальных сцэнарыях. Сумесна з ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раёна» вядуцца заняткі ў клубах-лекторыях «Лазурыт» і «Медыятар».

У нас праводзіцца шмат цікавых мерапрыемстваў. Асабліва насычаным быў сёлетні, юбілейны год. На базе аддзела ЗАГС была арганізавана фотавыстаўка «Шчаслівыя лікі сям'і» і праведзены шэраг акцый. Так, у расках акцыі «2017 год - год стагоддзя загсаў» быў адзначаны кожны соты заяўнік, які звярнуўся за рэгістрацыяй акта грамадзянскага стану. Падчас акцыі «Слава жанчыне, якая дае жыццё» адбылося ўшанаванне маці, якія звярнуліся за рэгістрацыяй нараджэння дзяцей напярэдадні Дня жанчын.

«Сям'я, як радзіма, павінна быць у кожнага» - гэта віншаванне маладажонаў і бацькоў у Дзень сям'і. Акцыя «Моладзь - будучыня краіны» была накіравана на ўшанаванне сямейных юбіляраў напярэдадні Дня моладзі. Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь была прымеркавана акцыя «Беларусь мая - мы ўсе адна сям'я», падча якой асаблівая ўвага надавалася маладажонам, сямейным юбілярам; маладым бацькам. Акрамя таго, былі яшчэ акцыі «Чараўніцтва ў жыцці кожнага - гэта ўсё ад мамы» і «Кожнае дзіця - маленькі цуд», калі словы віншаванняў прымалі маці, якія звярнуліся ў органы загса ў Дзень маці і бацькі, што прыйшлі рэгістраваць нараджэнне нованароджаных у Сусветны дзень дзіцяці.



За кожнай справай – людзі

Аддзел ЗАГС ў розныя гады ўзначальвалі: Марыя Аркадзьеўна Кійко, Лідзія Іванаўна Ганчарэнка, Данута Іосіфаўна Сарока, Ала Пятроўна Буйвал.

Больш за дваццаць гадоў прапрацавалі ва ўстанове спецыялісты Ірына Станіславаўна Грэйба і Ірына Ільінічна Даражэй.

Да органаў, якi рэгiструюць акты грамадзянскага стану, адносяцца не толькі аддзелы ЗАГС, але і сельскія выканаўчыя камітэты. Там праводзіцца рэгістрацыя нараджэння, заключэння шлюбу, смерці, устанаўлення бацькоўства. Кіраўнікі справамі сельвыканкамаў выконваюць вялікі аб’ём работы. Гэта юрыдычна граматныя і адказныя спецыялісты, ініцыятыўныя работнікі, якія заўсёды дзеляцца сваімі тэарэтычнымі ведамі і практычнымі ўменнямі з калегамі. Яны любяць сваю справу, вельмі адказна і творча ставяцца да працы, пастаянна павышаюць узровень сваіх ведаў.



Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць усіх калег з выдатным юбилеем - 100-годдзем органаў ЗАГС Рэспублікі Беларусь, пажадаць моцнага здароўя, дабрабыту, чыстага мірнага неба, яркага сонца, усмешак і невычэрпнай энергіі.

Н. КОЗАЛЬ,

начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка