Заходняя беларусь




Дата канвертавання18.01.2017
Памер445 b.


Заходняя беларусь


  • Заходняя Беларусь (азначэнне паводле Вікіпедыі) — назва часткі земляў, якія да 1917 года ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі, у 1918-1920 гг. неаднаразова мянялі прыналежнасць і адышлі да Польшчы паводле Рыжскай мірнай дамовы пасля польска-савецкай вайны. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны землі ўвайшлі ў склад БССР, пасля 1944 года частка іх адышла да Польшчы (Беластоцкая вобласць).





  • Ваяводства – адзінка тэрытарыяльнага падзелу Польшчы (у тым ліку і ў міжваенны час). Адпаведнік беларускай вобласці. У міжваеннае дваццацігоддзе ў Заходняй Беларусі існавалі: Віленскае, Беластоцкае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы.

  • Гармата - агульная назва артылерыйскай зброі (пушка, гаўбіца, марціра і інш.). Супрацьтанкавая гармата, зенітная гармата. Некалькі гадзін грымелі нашы гарматы, і водгулле іх грому далёка расплывалася па нетрах лясоў і балот Палесся. (Якуб Колас).



  • Бафорс (Буфорс) – шведскі канцэрн, на якім у міжваенны час рабілі зброю. Гэту ж назву меў і шэраг артылерыйскіх гармат, якія былі на ўзбраенні Войска Польскага.

  • Кантрабандыст, сінонім – шмуклер, кантрабанда – шмуклерства

  • Корпус аховы памежжа (КАП)





  • Чырвонец (царскі чырвонец) – залатая 10-ці рублёвая манета, якая выкарыстоўвалася ў грашовым абарачэнні Расійскай імперыі і савецкай Расіі (у 1920-х гадах)

  • Застава – месца размяшчэння савецкіх памежнікаў на лініі мяжы

  • Стражні́ца - месца размяшчэння польскіх памежнікаў на лініі мяжы



  • “Маўзер” – вінтоўка нямецкай вытворчасці, якую у міжваенны час прынялі на ўзбраенне войскі розных краін

  • РСЧА – Рабоча-сялянская Чырвоная армія

  • Сервітут - абмежаванае права карыстання чужой рэччу ў зямельных адносінах

  • ДАК – доўгатэрміновая агнявая кропка

  • Вузкакалейка – вузкакалейная чыгуначная дарога



  • Рыжская мяжа – савецка-польская мяжа ў 1921-1939 гг.

  • Вераснёўская кампанія 1939 года – абарончая вайна польскай арміі супраць агрэсіі Трэцяга Рэйха

  • Зона загароды – былая савецка-польская мяжа з верасня 1939-га па чэрвень 1941 года.

  • Ізаляцыйны лагер – назва лагера ў Бярозе Картузскай, створанага міжваеннымі польскімі ўладамі для ўтымання палітычных праціўнікаў і крымінальных злачынцаў



  • Брудэрфэрайн – назва мафіёзнай структуры ў Вільні ў 1920-я гады

  • Польскі вор – назва крымінальных злачынцаў (вораў у законе), польскіх грамадзян, якую яны атрымалі ў савецкіх турмах

  • Перадполле – умацаваная пярэдняя лінія абароны

  • ААГ “Палессе” – Асобная аператыўная група “Палессе”



  • КПЗБ – Камуністычная партыя Заходняй Беларусі

  • Беларуская сялянска-работніцкая грамада - масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная нацыянальна-вызваленчая арганізацыя працоўных у Заходняй Беларусі ў 1925-1927 гг.

  • Шапкі-пупы – “будзёнаўкі”

  • Крэсы – ускраіны



  • Бушлат (таксама “басманка”)

  • Рачны флот – агульная назва караблёў Пінскай рачной флатыліі

  • План “Усход” - абарончы план Войска Польскага на выпадак вайны з СССР



  • Народны сход – назва мерапрыемтва, на якім было прынята рашэння аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР

  • Народная міліцыя – імправізаваныя ўзброеныя часткі, якія складаліся з мясцовага насельніцтва падчас “вызвольнага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь”






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка