Закона па пытаннях барацьбы з карупцыяй у праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў І змяненняў у законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях барацьбы з карупцыяй"




Дата канвертавання05.05.2017
Памер26.09 Kb.
Аб праекце Закона па пытаннях барацьбы з карупцыяй

У праекце Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях барацьбы з карупцыяй” рэалізаваны наступныя прапановы рабочай групы, куды ўваходзілі прадстаўнікі Генпракуратуры, Вярхоўнага Суда, Дзяржаўнага сакратарыяту Савета Бяспекі, КДБ, Следчага камітэта і іншых дзяржорганаў.

Прапанова аб забароне на паўторны прыём на дзяржаўную службу асоб, якія раней былі звольнены з яе па дыскрэдытуючых абставінах. Да ліку абставінаў, якія выключаюць прыём, прапанавана аднесці выпадкі звальнення за грубае парушэнне службовых абавязкаў, здзяйсненне ўчынку, які несумяшчальны са знаходжаннем на дзяржслужбе, незахаванне абмежаванняў, звязаных з ёй (да зыходу двух год з дня звальнення за такія дзеянні).

Бестэрміновая забарона ўстаноўлена за здзяйсненне цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства. Прававыя наступствы ў выглядзе абмежавання права на пенсійнае забеспячэнне могуць мець месца толькі ў выпадку здзяйснення цяжкіх ці асабліва цяжкіх злачынстваў супраць інтарэсаў службы ці звязаных з выкарыстаннем службовай асобай сваіх паўнамоцтваў.

Для грамадзянскіх дзяржаўных служачых у выпадку пазбаўлення права пенсіённага забеспячэння назначаецца пенсія па ўзросту. Для ваеннаслужачых і служачых ваенізаваных арганізацый пенсія за выслугу гадоў улічваецца па воінскім званні “радавы”.

Акрамя гэтага, падрыхтаваны праект Указа Прэзідэнта, які прадугледжвае пазбаўленне грашовага ўтрымання асоб, якія здзейснілі ўказаныя вышэй злачынствы.

Прапануецца дапоўніць пералік асоб, якія займаюць адказныя пасады. Уводзіцца парадак дэкларавання маёмасці, якая знаходзіцца ў іх фактычным карыстанні, іх жонак і непаўналетніх асоб.

Пералік маёмасці, якая належыць дэклараванню, вызначаны з мэтай папярэджання фактаў подкупу службовых асоб шляхам прадастаўлення ім матэрыяльных каштоўнасцей у карыстанне.

Пералік маёмасці, якая належыць дэклараванню дапаўняецца новым аб’ектам нерухомай маёмасці – машына-месцам.

З мэтай удасканальвання парадку дэкларавання даходаў і маёмасці, устаноўлена, што тлумачэнні, пададзеныя ў падатковы орган фізічнай асобай пасля трох месяцаў з дня ўручэння ёй патрабавання аб іх прадастаўленні, не улічваюцца.

Устаноўлены механізм канфіскацыі незаконнага абагачэння.

Прадугледжана, што пад яўным перавышэнні кошту маёмасці і расходаў службовай асобы над даходамі, атрыманымі з законных крыніц, трэба разумець перавышэнне, якое складае не менш за 25 працэнтаў.

Механізм канфіскацыі незаконнага абагачэння не можа падмяняць сабой крымінальнае праследаванне за карупцыйнае злачынства, служыць спосабам таго, каб пазбегнуць крымінальнага праследавання ў выпадку канфіскацыі адпаведнай маёмасці.

Механізм канфіскацыі рэкамендуецца выкарыстоўваць толькі ў выпадках адсутнасці падстаў для правядзення праверкі, адмаўлення ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ці спынення вытворчасці па ёй.

Абавязкі па доказу неабгрунтаванасці тлумачэння дзяржаўнай службовай асобы ўскладзена на пракурора.

Зараз ч.4 арт.11.16 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае адказнасць службовай асобы за парушэнне заканадаўства аб дзяржзакупках у выглядзе штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь. Прапаноўваецца – папярэджанне ці штраф у памеры да пяцідзесяці базавых велічынь.

Названы артыкул дапаўняецца ч.5, якая прадугледжвае адказнасць за паўторныя дзеянні ці тыя, якія запатрабавалі дадатковы расход бюджэтных сродкаў або іншыя негатыўныя наступствы, у выглядзе штрафу ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь.

Узмацненне адказнасці неабходна для папярэджання падобных правапарушэнняў яшчэ на тых стадыях, калі яны не прынеслі значнай шкоды.



Н. МІЦЬКО,

намеснік пракурора.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка