Закончыла Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы




Дата канвертавання18.11.2017
Памер66.11 Kb.


МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі “Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж”

Роля кружка “СПАДЧЫНА”

ў выхаванні патрыёта і грамадзяніна

Першукевіч Ніна Якаўлеўна

выкладчык гісторыі

Навагрудак, 2011

Першукевіч Ніна Якаўлеўна

выкладчык гісторыі
Нарадзілася ў в.Роскаш Навагрудскага раёна ў 1948 г.

Закончыла Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я.Купалы.

З 1970 года працуе ў Навагрудскім дзяржаўным гандлёва-эканамічным каледжы. Педагагічны стаж – 41 год. Выкладчык вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі
Маё педагагічнае крэда: выхаванне такога маладога чалавека, які ведае і шануе гісторыю і культуру свайго народа; які паважліва адносіцца да прадстаўнікоў іншых народаў і культур; які ведае і шануе карані, ганарыцца сваёй сям’ёй, сваёй навучальнай установай, сваёй малой радзімай і сваёй Бацькаўшчынай; які шануе сваю родную мову і валодае ёю; які ўмее самастойна набываць веды і іх выкарыстоўваць, каб палепшыць дабрабыт сваёй краіны; які нераўнадушны і неабыякавы, бо лічу, што ад раўнадушша і абыякавасці адбываюцца самыя страшэнныя наступствы ў любым грамадстве.

Змест


  1. Роля кружка “СПАДЧЫНА” ў выхаванні патрыёта і грамадзяніна

  2. Дадаткі:

2.1. Сцэнарый пашыранага пасяджэння кружка “Спадчына”, “Беларусы на карце свету”.

2.2. Пазааўдыторнае мерапрыемства кружка “Спадчына”. Культурна-гістарычная і прыродная спадчына Беларусі: сусветнае прызнанне.

2.3. Праграма тэарэтычнай канферэнцыі “Великая Победа в нашей памяти живет” (посвящена 65-летию Победы в Великой Отечественной войне).

2.4. Творчая работа навучэнкі Корж І.В. “Навечно в памяти народной”.

2.5. Творчая работа навучэнкі Камёнка А.А. “Дорогами войны”.

2.6. Дыяграма вынікаў сацыялагічнага апытання навучэнцаў.

Роля кружка “СПАДЧЫНА” ў выхаванні патрыёта і грамадзяніна
Пры кабінеце гісторыі ў каледжы працуе кружок “Спадчына”.

Ён аб’ядноўвае навучэнцаў неабыякавых да сваёй гісторыі, культуры, да сваіх людзей, працай і талентам якіх створаны найвыдатнейшыя культурна-гістарычныя каштоўнасці.

Кружок працуе па такіх накірунках, як:


  • інфармацыйны;

  • краязнаўчы;

  • даследчы;

  • героіка-патрыятычны.

Інфармацыйны накірунак заключаецца ў тым, што кружкоўцы рыхтуюць інфармацыю да юбілейных падзей у гісторыі Беларусі і Навагрудчыны, да юбілеяў знакамітых людзей, якая потым змяшчаецца ў газеце “Спадчына”, якая існуе у кабінеце гісторыі Эпіграфам да газеты, як і ўсей работы кружка, з’яўляюцца словы Я.Купалы: “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…”. Гэтую спадчыну моладзі патрэюна ведаць, яе захоўваць і памнажаць. Цікавай была інфармацыя ў газеце да 100-годдзя Чырвонага касцёла, да 120-годдзя з дня нараджэння Янкі Нёманскага, да 90-годдзя Слуцкага паўстання, 140-год з дня нараджэння мастака Ф.Рушчыца, 240 год з дня пачатку будаўніцтва палацава-паркавага ансамбля у в. Шчорсы і царквы ў гонар Дз. Салунскага.

У кабінеце аформлены стэнды з гісторыі Навагрудчыны. Кружкоўцы падрыхтавалі інфармацыю пра культурна-гістарычныя помнікі, знакамітых людзей Навагрудчыны, адлюстраваных на стэндах. Яна выкарыстоўваецца на выхаваўчых мерапрыемствах.

Найбольш распаўсюджаным накірункам работы кружка з’яўляецца краязнаўства. Ён спалучаецца з даследчым накірункам. Кружок цесна супрацоўнічае з мясцовым гісторыка-краязнаўчым музеем, кружкоўцы удзельнічаюць у сустрэчах з цікавымі людзьмі, навуковых канферэнцыях, якія праводзіць музей. Па заданнях музея працуюць над матэрыяламі.

Напрыклад, праект кружкоўцаў “Жанчыны ў гісторыі Навагрудчыны”, “Навукоўцы Навагрудчыны”, перададзены ў музей.

Вось ужо другі год кружкоўцы працуюць над праектам “Беларусы на карце свету”. Праект адлюстроўвае інфармацыю пра беларусаў, якія не па сваей волі аказаліся на тэрыторыі іншых краін (Расіі, Францыі, ЗША, Грэцыі, Эфіопіі і іншых) і там праславіліся. Іх імёнамі названы горы, гарады, пралівы, яны – ганаровыя грамадзяне іншых краін, а мы мала што пра іх ведаем. І нашы падручнікі вельмі мала ўтрымліваюць пра іх інфармацыі. А гэтыя людзі сапраўдныя патрыёты, з іх нашай моладзі можна браць прыклад. Не па сваёй волі аказаўшыся на тэрыторыі іншых краін, яны не парвалі сувязі са сваёй Радзімай, ёю ганарыліся, не згубілі сваю родную мову. Змест гэтага праекта знаходзіцца ў дадатку.

Цяпер кружкоўцы збіраюць інфармацыю пра род Набокавых з Любчы, з якога выйшла многа таленавітых людзей. Сярод іх даследчык Новай Зямлі Мікалай Набокаў, камендант Петрапаўлаўскай крэпасці ў Пецярбургу Іван Набокаў, канцлер па справах Царства Польскага, а затым міністр юстыцыі Расіі пры Аляксандры II і Аляксандры III Дзмітрый Набокаў, папулярны пісьменнік Уладзімір Набокаў, вядомы амерыканскі кампазітар Мікалай Набокаў. Кастрычніцкая рэвалюцыя прымусіла усіх Набокавых назаўсёды пакінуць Расію.

Зацікавіла інфармацыя пра нашага земляка з в. Кашалева Міхаля Наўмовіча ў раёонай газеце, вядомага мастака, скульптара, які жыў у Францыі. Кружкоўцам захацелася больш даведацца пра яго. Зусім мала інфармацыі ў нашым музеі пра Платона Цясевіча з в. Нягневічы, рускага спявака пачатку XX ст, які спяваў у тэатрах у Маскве, Кіеве, Харкаве, на оперных сцэнах у Італіі, Англіі, Францыі, Іспаніі, Румыніі. Цяпер шукаем дадатковую інфармацыю і пра гэтага нашага земляка.

У 2010 годзе кружкоўцы падрыхтавалі праект “Культурна-гістарычная і прыродная спадчына Беларусі: сусветнае прызнанне”. Гэты матэрыял аб чатырох помніках Беларусі, уключаных у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА (Мірскі і Нясвіжскі замкі, Белавежская пушча, Дуга Струвэ).

Мы не толькі рыхтуем матэрыялы, але прапагандуем тое, што падрыхтавалі. Праводзім пазааўдыторныя выхаваўчыя мерапрыемствы, тэарэтычныя канферэнцыі. Вялікае значэнне ў выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці адыгрывае ваенная тэматыка. Кружкоўцы запісваюць успаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, вязняў канцлагераў, остарбайтараў, удзельнікаў партызанскага руху, просто тых, хто жыў на акупіраванай ворагам тэрыторыі і сутыкнуўся з нямецкім акупацыйным рэжымам. Сабраны ў кабінеце цэлы зборнік такіх матэрыялаў.

Апошнія гады былі юбілейнымі, святкавалі 65-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 2009 годзе і 65-годдзе Перамогі ў 2010 годзе.

Кружкоўцы прынялі ўдзел ва ўсіх конкурсах, якія правадзіліся ў гонар гэтых падзей. Маем добрыя вынікі.

Творчая работа Іны Корж гр. БД-21 “Навечна ў памяці народнай”, прысвечаная памяці яе прадзеда, Героя Савецкага Саюза В.З. Каржа і 110 годдзя з дня яго нараджэння на V Рэспубліканскім конкурсе творчых работ навучэнцаў і студэнтаў “Великая Отечественная война в благодарной памяти белорусского народа”, прысвечаная 65-гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, узнагароджана Дыпломам I ступені.



Творчая работа “Дарогамі вайны”, прысвечаная памяці дзядулі навучэнкі Камёнка Алесі, Камёнка А.А. адзначана Дыпломам па выніках другога тура VI Рэспубліканскага конкурса творчых работ навучэнцаў і студэнтаў “Вялікая перамога ў нашай памяці жыве”, прысвечанага 65-й гадавіне Перамогі.

У 2010 годзе навучэнка гр. БД-1 Лазарэвіч Вераніка прыняла ўдзел у конкурсе па айчыннай гісторыі, прысвечанага 65-годдзю Перамогі СССР над фашысцкай Германіяй, як праводзіла грамадскае аб’яднанне “Таварыства памяці воінаў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны”.

Кожны год у красавіку-маі кабінет гісторыі праводзіць тэарэтычную канферэнцыю, прысвечаную падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Гэтай канферэнцыяй мы завяршаем спецкурс “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа” (у кантэксце Другой сусветнай вайны). Кружкоўцы прымаюць у ёй самы актыўны ўдзел. Рыхтуюць прэзентацыі да выступленняў. Заўсёды з тэзісамі сваіх творчых работ выступаюць пераможцы і ўдзельнікі конкурсаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны. На канферэнцыі запрашаем ветэранаў. Гэта нашы былыя выкладчыкі, якія ў гады вайны былі непаўналетнімі вязнямі канцлагераў: М.М.Жычко, М.К. Касабукін, Р.М. Норык. Іх успаміны знаходзяцца ў музеі каледжа.


Уступнае слова Першукевіч Н.Я.


Выступленне дыпламанта конкурса творчых работ навучэнцаў Корж І.В.


Выступленне дыпламанта конкурса творчых работ навучэнцаў Камёнка А.А.



Дыпломы пераможцам уручае дырэктар каледжа Шляхцюк З.М.


Мінулае з’яўляецца падзейным падмуркам у справе патрыятычнага выхавання моладзі і паспяховай рэалізацыі сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у краіне.

Захоўваць і папулярызаваць культурна-гістарычную спадчыну народа неабходна перш за ўсе на рэгіянальным узроўні, праз мясцовыя помнікі і матэрыялы, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай гісторыі і культуры. Менавіта з іх, нібы з мазаікі, складваецца высакародная веліч, раскрываецца непаўторнае гісторыка-культурнае багацце беларускага народа, выразна бачыцца стваральная праца яго лепшых прадстаўнікоў, іх уклад у сусветную спадчыну.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка