Залессе! Ты быццам у паэме радок!




Дата канвертавання08.05.2018
Памер47.83 Kb.



Залессе! Ты быццам у паэме радок!
Амаль у кожнага чалавека ёсць такі куточак, які ён з асаблівай пяшчотай захоўвае ў сваім сэрцы, куточак, дзе жылі продкі, бацькі, дзе ўпершыню ты зачараваўся цёплымі сонечнымі промнямі, водарам кветак на зялёных, нібы аксамітных, палетках, чароўнымі пералівамі птушак пад высокімі пухнатымі аблокамі. Кожнага свая зямля стараецца прытулiць, аддаць часцiнку сябе, каб шчаслiва жылося. Ёсць такое месца,самае дарагое сэрцу, і ў мяне:

Як я люблю маё Залессе!

Хаджу на луг, на пералессе,

І ўсё мне міла тут, у вёсцы,

Дзе пакланюся кожнай росцы.

Я тут нарадзiлася, тут мае каранi, мае сяброўкі, мае дрэўцы, мае птушачкi, мае сцяжынкi

Сёння Залессе—адзін самых запатрабаваных турыстычных маршрутаў Беларусі. Вядомасць яму прынесла легендарная гістарычная асоба Міхала Клеафаса Агінскага, які на працягу дваццаці гадоў жыў тут і напісаў свой славуты паланэз “Развітанне з радзімай”. Адноўлены маёнтак, памятаючы пра свайго гаспадара, і цяпер славіцца сваімі літаратурна-музычнымі вечарамі, збірае ў сваіх пакоях самых знакамітых і творчых асоб.

Залескі край вядомы не толькі сваёй гісторыяй, але і незвычайнай прыгажосцю навакольных мясцін. Мне здаецца,што самая цудоўная пара года ў Залессі – гэта восень. І такой незвычайнай у гэту пару становіцца мая вёсачка:

Мы не заўважылі і самі,

Як восень па зямлі прайшла,

З галін пажоўклымі лістамі

Сцяжынкі ў садзе замяла.

3

Вось яно, такое пунсовае агромністае сонейка, якое нехаця выкочваецца з-за цёмнага зубчастага бору, падымаецца да сярэдзіны неба, а потым спыняецца, нібы ў раздум’і. Яно ўжо не падымаецца так высока ў неба, як летам, не хоча нас парадаваць спякотай, не хоча пяшчотна зеляніць дрэвы, не жадае ўпрыгожваць зямлю рознымі колерамі, якія так радуюць вока доўгім летнім днём. Яно ляніва вісіць у небе, разліваючы па зямлі цішыню і спакой.І зямля прагна хапае апошнія рэшткі сонечнага цяпла, ловіць кожную усмешку восеньскага сонца. Вось павярнулі свае маленькія тварыкі да неба жоўтыя вяргіні, астры, бархаткі, парам і вільгаццю дыхае толькі што разораная зямля, павольна, быццам прадчуваючы доўгі зімовы сон, цячэ рака Вілія:https://img.lookmytrips.com/images/look79vn/big-5728f03dff93677c180ce177-5728f18a042a5-1bihsca.jpg



Як я люблю лагоднасць неба,

Дзе ў жніўні чуеццца пах хлеба.

Люблю, люблю я ўсё наўкол,

І ўсё адкрыта мне вакол.


У яесамотнымжурчаннічуюццагукіразвітання. Напэўна, гэта гукі палэнэза.Гэта напамін пра зімовы сон. Ціхі-ціхі сон.Кранальныя гукі запаўняюць наваколле—парк, які па-рамантычнаму вольна раскінуўся на абалонах ракі Віліі,і стомлена-самотную залескую сядзібу, што з цягам стагоддзяў чакае свайго гаспадара:

Алеі, алеі… http://oginskizalesse.by/sites/default/files/foto/leto_v_oginskom.jpg

Хто іх пасадзіў?

Агінскі па гэтых алеях хадзіў.

Яго паланез “Развітанне з Радзімай”

Гучыць праз стагоддзі мовай адзінай.


4

Радзіма—гэта яшчэ і людзі, якія жылі і жывуць побач. Шмат вядомых людзей нарадзілася ў Залессі. Хочацца расказаць толькі пра некаторых з іх, магчыма, не самых вядомых. Мікалай Ісакавіч Мельнік. Былы настаўнік школы, ветэран працы і Вялікай Айчыннай вайны, чалавек, які ў свае дзевяноста прыходзіў у школу і чытаў свае вершы, прысвечаныя вучням і настаўнікам:bkdc0741

***

О, як хацеў бы я вярнуцца,



На ўроках мовы апынуцца.

Любіў я ставіць вучням тройкі,

Хаця часцей былі чацвёркі.

І двойкі тожа выстаўляў,

Хто дрэнна ўрокі рыхтаваў.

Як выключэнне з гэтых правіл—

Пяцёркі я таксама ставіў.

Дзве Тамары і Алена

Па бел.мове мелі “пяць”.

Пажадаю ім за працу

Узнагароды атрымаць.

Музей-сядзіба М. К. Агінскага ў Залессі перыядычна радуе наведвальнікаў цікавымі імпрэзамі, канцэртамі і выставамі. Пазалетась у музеі-сядзібе прайшла прэзентацыя выставы мясцовага мастака Паўла Южыка “Родныя вобразы”. Партрэты і пейзажы Залескіх ваколіц…Павел Южык—вось той мастак, які захаваў для нас шляхетныя твары вясковых жанчын, дрэвы, шэрае неба…


5

картинки по запросу павел южыкhttps://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7f/%d0%9f._%d0%ae%d0%b6%d1%8b%d0%ba._%d0%a8%d0%b2%d0%b0%d0%b3%d0%b5%d1%80%d0%ba%d0%b0.jpg/250px-%d0%9f._%d0%ae%d0%b6%d1%8b%d0%ba._%d0%a8%d0%b2%d0%b0%d0%b3%d0%b5%d1%80%d0%ba%d0%b0.jpg

Думаю, кожны жыхар Беларусі сёння ведае імя Вольгі Роўнай—аўтара песень “Жить вдвоём”, “Стоп, куда же я иду” ў выкананні Вікторыі Дайнека, “ Долго” гурта “Любэ”, песень у выкананні Вольгі Плотнікавай. Вольга—наша зямлячка, яна часта наведвае сваю радзіму, становіцца ўдзельнікам розных вечарын, якія ладзяцца ў маёнтку.https://i.mycdn.me/image?id=858912745285&t=52&plc=web&tkn=*zet1phhzywbfziiy6ho_-pth08o

У мінулым годзе стала выпускніцай Нікіціна Марыя—абаяльная, крэатыўная, адукаваная дзяўчына. Дзіву даешся, колькі талентаў можа мець адзін чалавек! Штогадовы ўдзельнік і дыпламант ІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і грамадазнаўству, лаўрэат прэміі Дубко, пераможца шматлікіх творчых конкурсаў, уладальнік прыза гледачоў на школьным Еўрабачанні, лепшая вучаніца ўстановы адукацыі за 2015/2016 навучальны год.c:\users\natasha\desktop\фотовыставка\фота5.jpg

Напрыканцы мінулага навучальнага года Марыя падрыхтавала для нас яшчэ адзін падарунак: ва ўстанове адукацыі адбылася прэзентацыя яе фотавыставы з загадкавай і таямнічай

6

назвай “State of weightlessness” (“Бязважкасць”).



Трымцяць на нябачных ніцях фатаграфіі, ствараючы адчуванне бязважкасці…Зачараваны, ты паглыбляешся ў гэту прыгажосць. І раптам прыходзіць разуменне, як ты любіш гэтую зямлю, над якой ідзе снег, кружацца вішнёвыя пялёсткі, ідуць дажджы, патанаюць у рознакаляровай квецені палі. І так радасна, беспрычынна-радасна становіцца на душы!c:\users\natasha\desktop\фотовыставка\фота1.jpg

Арсень Ліс, Сяргей Верамейчык, Дар’я Ліс…Гэта таксама мае славутыя землякі, якіяўзбагачаюць сваёй творчай спадчынай наш край, ствараюць сучасную гісторыю Залесся.



Ці ведаў Міхал Клеафас Агінскі, што гукі ягонай музыкі стануць часцінкай беларускай душы? Шчымлівая мелодыя завалодвае свядомасцю. І немагчыма працытаваць ноты, бо музыку—не працытуеш. Яе можна толькі адчуць. Як можна толькі адчуць, што такое Радзіма…

Кенько Ангеліна, 9 клас вучэбна-педагагічнага комплекса

Залескі яслі-сад – сярэдняя школа


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка