Замацаванне табліц множання і дзялення




Дата канвертавання25.01.2018
Памер56.61 Kb.
Установа адукацыі “Навасёлкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа”


Замацаванне табліц

множання і дзялення
(урок-казка)

Настаўнік:

Абрамовіч Г.Р.

В.Старыя Навасёлкі



Мэта: замацоўваць вывучаныя таблцы множання і дзялення;

практыкаваць у рашэнні задач вывучаных відаў;

развіваць навыкі вуснага і пісьмовага ліку;

выхоўваць пачуццё ўзаемадапамогі.


Ход урока


  1. Арганізацыйны момант. Рэлаксацыя

Ці любіце вы казкі? Сёння мы з вамі адправімся ў казку, дзе сустрэнемся і з Бабаю-Ягою і з Кашчэем Бяссмертным. Але баяцца нам няма чаго, таму што вы дружныя і добрыя, а ў казца заўсёды дапамагае дабро.




  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

На папярэдніх уроках вы вывучалі табліцу множання і дзялення. Сёння гэтыя веды вам спатрэбяцца, таму што ў казцы нас чакае многа выпрабаванняў.

Нам трэба будзе выканаць прыклады на множанне і дзяленне, на парадак дзеянняў, рашаць задачы вывучаных відаў. Таму працаваць трэба зладжана і хутка.

Можа хто ведае, якімі словамі звычайна пачынаецца казка? (Жыў-быў…)




  1. Вусны лік

Жыў-быў Іван-Царэвіч. І была ў яго нявеста Алена Прамудрая. Аднойчы гулялі яны па лесе. Нечакана наляцеў віхор, усхапіў і панёс Алену. Засумаваў Іван-Царэвіч, упаў на зямлю і заліўся горкімі слязьмі. А бярозка над ім шапаціць: “Не плач, добры маладзец. Знойдзеш ты сваю нявесту ў Кашчэя Бяссмертнага ў незвычайнай краіне. Усё там падпарадкавана законам матэматыкі”.

Адправіўся Іван-Царэвіч у далёкм шлях. Ішоў ён ішоў і дайшоў да ракі. А маста праз раку няма, толькі вяроўка з аднаго берага на другі перакінута. А на вяроўцы той – заданні. Справіцца і імі Іван-Царэвіч – утрымаецца на вяроўцы і пройдзе праз раку.
Дапаможам Івану-Царэвічу?

(Вучні рашаюць прыклады на множанне і дзяленне.)
Малайцы! Дапамаглі Івану-Царэвічу. З вашай дапамогай ён паспяхова перайшоў раку.
4. Замацаванне
А за ёю лес. Лясная сцежка прывяла Івана-Царэвіча да хаткі на курыных ножках. Зайшоў ён у хатку і бачыць – сядзіць на лаўцы Баба-Яга з падручнікам матэматыкі ў руках.

Убачыла Царэвіча і кажа: “Ведаю, чаго прыйшоў. Але спачатку дапамажы мне разабрацца з прыкладамі. Множыць я ўмею, дадаваць і аднімаць таксама, але адказ атрымліваецца няправільны.



Работа па варыянтах:
Работа па падручніку: ст. №

Чаму ў Бабы-Ягі атрымліваецца няправільны адказ?



Успомніць парадак дзеянняў у выразах з дужкумі і бея дужак.
1 пара
39-15:5+14
7*(12–4)
2 пара
56-8+4*9
8*(25–20)
3 пара
30–16:2+12
10: (11–9)
“Вось дзякуй табе, - кажа Баба-Яга, - цяпер магу даць табе чароўны клубочак, які пакажа дарогу да Кашчэя.”

“Не, - кажа іван-Царэвіч, - мне трэба хутчэй. Дай мне лепей ступу.”

“Што ж, бяры. Толькі замест паліва працуе яна на “матэматычным паскарэнні”. Калі правільна рошыш задачу, ступа паляціць.”
Задача на знаходжанне чацвёртага прапарцыянальнага

Тры літры бензіну каштуюць 6 рублёў. Колькі грошай трэба заплаціць Івану-Царэвічу за 7 літраў?



1 вучань рашае задачу на дошцы з тлумачэннем.
“Маладзец Іван-Царэвіч! – Кажа Баба-Яга, - адкрыю табе два сакрэты Кашчэя.

Іголка, у якой знаходзіцца смерць Кашчэя, захоўваецца ў шкатулцы пад тронам. Адчыніць шкатулку можна толькі ў тым выпадку, калі рошыш заданне, напісанае на ёй.

А каб патрапіць у дварэц, трэба справіцца з замком, на якім многа каляровых кнопак. Як з імі справіцца, зашыфрована ў гэтых трох шыфроўках.
Работа ў парах
Шыфроўка №1
82-36:4
81:9
48:8*7
7*5
3*8:6
7*1
73 – Н 42 – Ж 4 – Ц 9 – А 35 – А 7 – Ь
Шыфроўка №2
52+27:3
56:8
45:5 * 6
8 * 5
2 * 9:3
8 * 0
61 – Ж 54 –Ў 6 – У 7 – О 40 – Т 0 – Ю
Шыфроўка №3
94+24:4
54:6
36:6*4
9 * 5
3 * 4:2
8 – 0
100 – К 24 – 0 6 – К 9 – Н 45 – П 8 – У
Калі вы будзеце працаваць дружна, дапамагаць адзін аднаму, тады вы справіцеся з заданнем хутчэй.


  • Малайцы! Хутка справіліся. (Кожны запісвае сваё слова.)

Падзякаваў Іван-Царэвіч за дапамогу, сеў у ступу і праз хвіліну прызямліўся каля вялікага камня, які ляжаў на перакрыжаванні дарог.

Вылез Іван-Царэвіч са ступы і вырашыў размяцца перад сустрэчай з Кашчэем.
Фізкультхвілінка
Прызадумаўся Іван-Царэвіч, па якой дарозе ісці. Бачыць, на камні напісаны два выразы. Вырвшыў параўнаць іх і ісці ў той бок, дзе выраз мае большае значэнне.
36 : 9 36 : 6
Дапаможам Івану-Царэвічу?

Узрадаваўся Іван-Царэвіч, што знайшоў патрэбную дарогу і смела рушыў да дварца Кашчэя Бяссмертнага.

Убачыў яго Кашчэй і вырашыў прытварыцца добранькім, а сам задумаў хітрую справу.

“За нявестай прыйшоў, добры маладзец?. Давай дамовімся. Задам я табе ўсяго адну задачу. Рошыш яе – забірай Алену Прамудрую, а не рошыш – галава твая з плячэй далоў!”

Рабіць няма чаго, згадзіўся Іван-Царэвіч.

Кажа Кашчэй:



Задача

“Бачыш, дварэц у мяне вялікі, але ў ім толькі дзве залы. Даўжыня залы, у якой мы стаім 50м, а другая на 15м даўжэйшая. Якая даўжыня другоў залы?”



(Вучні рашаюць задачу вусна.)

Задача

“Пачакай, у башні ёсць маленькі пакой. Яго даўжыня 8м, а шырыня ў 2 разы меншая. Які перыметр гэтага пакоя?”



(1 вучань рашае задачу на дошцы.)
Справіўся Іван-Царэвіч з задачамі, але Кашчэй не захацеў выконваць сваё абяцанне. Выхваціў тады Іван меч, і сталі яны змагацца. Крок за крокам прыбліжаецца Іван-Царэвіч да трона. Вось ужэ і схапіў ён шкатулку. А на ёй заданне.
6 * С
С 9 8 7 6 5 4 3

Дапамажыце Івану-Царэвічу

Малайцы, выручылі Івана-Царэвіча.

Шкатулка адчанена. Узяў Іван-Царэвіч у рукі іголку, разламаў яе, Кашчэй упаў замертва, а ў сцяне адкрылася патаемная дзверца, і выйшла адтуль Алена Прамудрая.

Іван-Царэвіч расказваў аб сваіх прыгодах, аб тым, з якімі цяжкасцямі яму давялося сустрэцца. Алена Прамудрая пахваліла Івана-Царэвіча і спытала, ці можа ён выканаць і яе заданне – цяжкае, з матэматычнымі тэрмінамі. Іван-Царэвіч згадзіўся.
Вучні запісваюць у сшыткі толькі адказы.

Здабытак лікаў 4 і 7?

Дзель дікаў 54 і 6?

Запішыце лікі ад 5 да 45, якія дзеляцца на 5.


Самаправерка (на дошцы: 28, 9, 5, 10, 15, 20, 25, 30, 35, 40, 45).
Іван-Царэвіч з Аленай Прамудрай адправіліся дамоў, у сваё царства-гасударства, і сталі жыць у міры і згодзе.
5.Падвядзенне вынікаў

Вось і казцы канец, а хто слухаў – маладзец.

Ці спадабалася вам казка? Чаму яна вучыць?

А ўрок матэматыкі спадабаўся? Што мы сёння паўтарылі на ўроку?


Вы ўсе старанна працавалі. Дзякуй за ўрок!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка