Занятак па выяўленчаму мастацтву «Калейдаскоп фарбаў» Тэма: Беларуская хата




Дата канвертавання26.05.2018
Памер161.96 Kb.
Занятак па выяўленчаму мастацтву «Калейдаскоп фарбаў»

Тэма: Беларуская хата

Мэта: пазнаёмiць вучняў з таленавiтыми людзьмi (мастакамi, майстрамi) Пружанщыны;

развiваць павагу, творчыя здольнасцi вучняў, мову, уменне працаваць у групах;

выхоўваць беражлiвыя адносiны да рабочых інструментаў, iнтарэс да культуры i традыцый свайго народа;
Ход урока


  1. Арг.момант

- Добры дзень дарагiя госцi i вучнi.

Сёння на занятку мне спатрэбяцца вучнi ўважлiвыя i працавiтыя.Упэўнена, што вы менавіта такія.

- Растлумачце, калi так гавораць «Кожнаму чалавеку свой куток мiлы ?”

- I сапраўды, дзе нарадзiла цябе мацi, там твая i радзiма. Наша радзiма мае прыгожую назву Беларусь.

-Дзецi, а чаму яна атрымала такую назва?

- Правiльна, яна атрымала яе за прыгожыя краявiды, за белае адзенне, якое насiлi вясковыя людзi, белыя iх валасы, белы колер скуры. Пра наш край складзена шмат казак, вершаў i паданняў.



2. Уступная гутарка

Гучыць музыка.

Паслухайце паданне пра беларусаў Ул. Караткевiча.

Бог дзялiў мiж народамi землi. Адным тое, другiм - тое. Прыйшлi беларусы… Вельмi ж Богу спадабалiся. Ён i пачаў надзяляць: «Рэкi вам даю поўныя, пушчы – нямераныя. Азёры – нялiчаныя. Разбагацець на зямлi не дам, але i голаду ў вас не будзе. Не ўродзiць бульба, то ўродзiць жыта цi яшчэ нешта. А яшчэ зверы i дзiчына ў пушчах чародамi, рыбы ў рэках – касякамi, пчолы – мiльёнамi. А трава – як чай. Жанчыны ў вас будуць прыгожыя, дзецi – дужыя, сады – багатыя, грыбоў ды ягад – завалiся. Людзi вы будзiце таленавiтыя, на музыку, вершы – здатныя. На дойлiцтва – таксама. I будзiце вы жыць ды жыць.

- I сапраўды, так яно i ёсць, як гаворыцца ў паданнi. Людзей таленавiтых на Беларусi вельмi шмат. А колькi iх у Пружанскiм раёне!

На Пружаншчыне да рамяства адносіліся з вялікай павагай.

-А хто з вас быў у музеi –сядзiбе «Пружанскi палацык»? Пэўна, вы там бачылi, якi посуд быў ранней ў нашых продкаў. А вось амаль стагоддзе назад у многiх дамах Пружан круцiся ганчарны круг. Горад славiўся таленавiтыми майстрамi.

- Хто з вас памятае iмя славутага ганчара Пружан?

- Адным з iх быў прадстаўнiк ганчарнай дынастыи Антон Рыгоравiч Такарэўскi. Вядомасць А.Такарэўскаму прынесла чорназадымленая глянцевая кераміка.

-А зараз паслухайце, што рассказала нам галоўны хранiцель фондаў «Пружанскага палацыка» Н. С. Пракаповiч пра ганчарства.

- Нажаль, што на сёняшнi дзень майстроў такога ўзроўню засталося вельмi мала.

- Адным з найбольш унiверсальных матэрыялаў для народных майстроў з даўнiх часоў па праву лiчыцца дрэва. Цэлыя сюжэты сельскага жыцця ствараў з дрэва Мікалай Васільевич Тарасюк. Ён лаурэат спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i быў «Народным майстрам Беларусi.

.На сваёй сядзiбе ён пабудаваў музей i назваў яго «Успамiны Бацькаушчыны». Ён гаварыў: «У музеi, калi падлiчыць за паўтысячы жывога драўлянага народа. I я ганаруся гэтым народам.» Вучням нашай школы пашанцавала, яны ўсе гэтыя калекцыi бачылi i размаўлялi з майстрам. Нажаль, вялiкi чалавек, майстар з залатымi рукамi памёр у гэтым годзе ў студзене.

- А хто з вас памятае мастакоў з Пружаншчыны?

- Правiльна, гэта Алена Лось. (расказвае вучань: На Пружаншчыне прайшлi яе дзiцячыя і юнацкiя гады. Яна малявала iлюстрацыi для дзiцячых і дарослых кніг. )

- Уявiце сабе, з яе iлюстрацыямi выдадзена каля 200 кнiг. Вось адна з iх – «Ладачкi – ладкi».



А вось Станiслаў Жукоўскi вельмi вядомы мастак як у Беларуси, так i ў Расii i за яе межамi. Самае цiкавае, што ён быў адным з першых i самых таленавiтых вучняў вядомага рускага мастака І. Левiтана. Пакiнуў вялiкую мастацкую спадчыну, каля 640 карцiн.

- У розных мастацкіх жанрах працуе Марыя Мiкалаеуна Кулецкая. Творчасць яе разнабаковая: жывапiс, саломапляценне, ткацтва i iншыя вiды творчасцi. Але сапраўднае прызнанне прыйшло да Марыi Мiкалаеуны пасля таго, як яна заняляся роспiсам на шкле. За роспiс на шкле яна атрымала званне «Народны майстар Беларусi».

- Пра таленавiтых людзей Пружаншчыны можна размаўляць часамi. Сёння я вас пазнаёмiла толькi з некаторымi. Раю усiм чытаць, пазнаваць, здзiўляцца i ганарыцца людзьмi, што праславiлi наш край!

- Дзецi, а вы ведаеце, што ў нашай школе ёсць таксама таленавiтыя вучнi ?

- На выставе, якая знаходзiцца на другiм паверсе школы можна ўбачыць малюнкi Iрыны Кот - вучанiцы 11 класа. Яе малюнкi не адзiн раз займалi ўзнагароды.

Ёсць на выставе шмат малюнкаў дзяцей, якiя сядзяць у гэтым класе, гэта iх першыя пробы ў маляваннi.



3. Асноўная частка

- А сёння мы з вамi будзем працаваць у розных тэхнiках выяўленчага мастацтва. Працаваць будзем у групах. Пры дапамозе працавiтых рук створым iнтэр’ер для беларускай хаты.

- Як вы лiчыце, што мы з вамi будзем развiваць?

- Правiльна, увагу, памяць, творчыя здольнасцi i мову, уменне працаваць у групах.

Беларуская хата – стары сялянскi будынак з дрэва, у якой дах быў з саломы. Хата мела две часткі: пярэднюю хату і заднюю хату. Першую палову называлі “чыстая”, у ёй сустракалі гасцей, адпачывалі. Другая палова хаты называлася “гаспадарчая” – там рыхтавалі ежу. У тыя даўнiя часы ў гаспадароў у хаце былi толькi самыя неабходныя рэчы.

А вось якiя, адгадайце загадкi:



  1. Пад адной крышкай чатыры браты стаяць.

Гэта стол. Стол стаяу ранней на самым пачэсным месцы – на покуцi.

  1. Чатыры нагi маю, усiх на спiне трымаю.

Лава – доўгая, шырокая, на падпорах-ножках. Дайшоў да нас i ўслон – невялiкая, на двух-трох чалавек , лаўка.

  1. Дзе самае цёплае месца ў хаце зiмой?

Печ – у хаце была гаспадыня, ежу гатавалi, людзей грэла.

  1. Дзеці, а вы ведаеце што гэта за рэч? (паказваю на слайдзе)

Правільна, куфар. Куфар – рабiлi з дошак, на кароткiх падстаўках ножках. Для трываласцi i для прыгажосцi акоўвалi куфар металiчнымi палоскамi. Па баках мацавалi ручкi, каб лягчэй было яго пераносiць.

– Як вы лiчыце, што ляжала там?

- Правiльна, адзенне, саматканыя палотны, ручнiкi, абрусы, было агароджана месца для прыкрас – пярсцёнка, шкляных каралей, завушнiц.


  1. А зараз адгадайце яшчэ адну хатнюю рэч. У слове пераблыталіся літары, паспрабуйце скласці слова. (Посуд)

Посуд быў драўляны i глiняны.

Фiзкультхвiлiнка пад музыку

Сёння наш клас –гэта творчая майстэрня, дзе кожны майстар мае свае рабочае месца, неабходны iнструмент i можа атрымаць iнфармацыю ад настаўнiка. Але майстэрня незвычайная – сёння ў нас будуць працаваць групы ганчароў, мастакоў i майстроў.

Давайце ўспомнiм правiлы работы ў групах.

- Правiльна, працуй злажана, творча і дапамагай суседу.

- А зараз успомнiм правiлы бяспекi пры рабоце з нажнiцами і клеем.

Правілы карыстання нажніцамі


  1. Карыстацца нажніцамі з закругленнымі канцамі.

  2. Не трымай нажніцы лязом уверх.

  3. Не астаўляй нажніцы з адкрытымі лязамі.

  4. Не рэж нажніцами пры хадзьбе.

  5. Перадавай суседу закрытыя нажніцы кольцамі ўперад.

  6. Пры выразанні круглых дэталей паварочвай загатоўку.

Правілы карыстання клеем

  1. Працуя з клеем выкарыстоўвай пэндзлік.

  2. Клей на загатоіку намазвай роўным пластом.

  3. Пры рабоце з клеем не чапай рукамі адзежу, каб не забрудзіць яе.

  4. Пасля работы трэба памыць рукі з мылам.

- Група майстроў будзе рабiць стол, лаву i куфар. Рабiць дзецi вы будзеце з нетрадыцыйнага матэрялу – гафрыраванага картону, якi мы з вамi пафарбавалi.

- З чаго пачнеце? ( трэба абвесцi шаблоны, але звярніце ўвагу на напрамак картона , выразаць i наклеiць). Каб вы не заблыталiся даю вам тэхналагiчную карту. Рыхтуйцеся да працы.



- Група мастакоў сёння будзе маляваць краявiды, якiя можна ўбачыць праз акно з сялянскай хаты. Дапамогуць вам карцiны С.Жуковскага. Працаваць вы будзеце ў тэхнiцы маляванне «мятай паперай».

- Успамiнаем, што самае галоўнае ў гэтай тэхнiцы?

- Правiльна, зрабiць з паперы вось такiя прыгожыя шарыкi, яны вам дапамогуць намаляваць малюнак. Iмi будзем астаўляць адбiтак на паперы.

- Група ганчароў. Вы займаецеся роспiсам посуду.

- Успамiнаем, з якой глiны на Пружаншчыне рабiлi посуд?

- Якiя ўзоры малявалиi на iх? (простыя геаметрычныя)

Даю вам тэхналагічную карту.



  1. Фiзкультхві л i инка

Пры хаце – сенцы,

Хаце падмога,

Дзе ўсяго многа.

Палатна поўна скрыня –

Раскашуе гаспадыня.

Вось кадушкi – насыпушкi,

А вось ступы – таўчы крупы.

Печ у хаце гаспадыня

Старым на печы

Добра пагрэць плечы

А малым узiмку

И плечы i спiнку.

Пра дзежку так скажам

Яна у нас як нявеста.

Нагатавала цеста

И нам спячэ у печцы

Кожнаму па перапечцы.

Для сала i здору –

Цёмную камору

Дубовы кубелец

Мае кожны умелец.


  1. Самастойная праца. Абарона сва i х работ

1група Ганчары

Ай не трэба лiшнiх слоу.

Проста глянуць люба:

Выйшлi ладныя у майстроу

Гляк, збанок i кубак.

Гляк – для чыстае вады,

Збан – для спелых ягад,

Ну а кубак – хоць куды

Для пицця i ….згадак.

А миски, а вазы,

А кубки и сподки?

Такая краса

И музею – знаходка.

2 група Мастакi

Што нi кажыце, а няма на свеце

Нiчога прыгажэй за родны край.

За гэтую мурожную сцяжынку,

За сiнь нябёс на золку над сялом,

За гнуткiя танюткiя гал iнк i,

За л iпу, што шапоча пад акном…

3 група Майстры

У хаце перад абедняй маці гаспадарыла. А дзеці сядзелі на лаве і размаўлялі. Маці спынілася і звярнулася да дзяцей:



Маці - Дзеці, а вы ведаеце, якая галоўная рэч у хаце?

1 дзяўчынка Гэта гадзіннік.

Маци Чаму?

1 дзяўчынка Таму што, ён нам падказывае калі, што трэба рабіць.

2 дзяўчынка А я лічу, што гэта стол. Бо за сталом збіраецца ўся сям я. Снедаюць, абедаюць, вячэраюць. Мы за сталом чытаем, малюем. А колькі радасці ў святы, калі прыходзяць госці!

3 дзяўчынка А лава, таксама галоуная рэч у хаце. У народзе гавораць « Сядзем радком – пагаварым ладком»

Паглядзи мама, мы сядзим на ёй,добра сядзим гутарым, гуляем.



4 дзяўчынка А вось паглядзице на куфар. Адкрыеш яго и адразу можна сказаць, як чалавек жыццё пражыу. Без куфара у хаце не пражывеш.

Маці А бабуля ваша гаварыла, што печ – гэта гаспадыня хаты. Печ халодная – хата галодная, печ пад ела – у хаце пацяплела.

Вось так рэчы, здавалася б, зусим звычайныя, становяцца дарагими и запаветными, з самых малых гадоу выхоуваюць нас, узбагачаюць нашы душы на ўсё жыццё.



Еўдакія Лось

Мы ўсё можам

Гэта праўда, што на свеце

Есць яшчэ такія дзеці,

Што не ўмеюць маляваць, шыць, ляпіць і пілаваць,

Лялькам хаткі будаваць?

А ці праўда, што на свеце

Ёсць яшчэ такія дзеці,

Што лянуюцца спяваць,

У ладкі пляскаць, танцаваць?

- Гэта, цётачкі, не мы!

Мы з інакшае гурмы.

Мы што хочаце змайструем,

И спяём, і патанцуем.

Хата родная падчас

Ходзіць ходарам ад нас!

Песня «Люблю наш край!» Відыаролік “Пружаны”

9. Заключная частка

- Дзеці, вы малайцы. Усё атрымалася і хата сапраўды бы ў тыя даўнія часы.

- Пра што раскажыце сваім бацькам?

- Чаму наш занятак навучыў?

- Правільна, злажаная и творчая работа дапамагаюць у жыцці чалавеку. Творчы чалавек , павінен праслаўляць край, дзе ён нарадзіўся.

10. Рэфлексія

На дошцы малюнкі з хатнімі рэчамі. Дзеці, хто з вас усё зразумеў , запомніў і выканаў сваю работу творча - можа дапоўніць хату рэчамі, тыя ў каго нешта не атрымалася могуць сесці за парты.



- Скажыце, кали ласка, вы рабили кали – небудзь сняжынки з паперы? А як называюцца такия выразанки?

- Правильна, выцинанки. Гэты вид народнай творчасци – выцинанку – удасканалиу и развиу майстар з Ружан Юрый Станислававич Малышэуски. Цикава тое, што ён у сваёй рабоце карыстаецца кравецким нажом, а не нажницами.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка