Запрашэнне моладзі на III сустрэчу каталіцкай Моладзі Беларусі 29. 30 красавіка -1 мая ў г. Гродна




Дата канвертавання01.04.2019
Памер15.53 Kb.
Гродна, 20.03.2018

Запрашэнне моладзі на III Сустрэчу каталіцкай Моладзі Беларусі

29.30 красавіка -1 мая ў г. Гродна

Дарагая Моладзь! Вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючая моладзь разам з вашымі Душпастырамі!

Запрашаем Вас 29, 30 красавіка -1 мая на III Сустрэчу Каталіцкай Моладзі Беларусі. Сустрэча адбудзецца ў парафіі пн. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў г. Гродна (мікрараён Дзевятоўка)

Галоўным дэвізам сустрэчы будуць словы - “ Пакліканыя з Марыяй, да жыцця ў ласцы Божай!”

Заахвочваем Вас прыняць актыўны ўдзел у гэтай сустрэчы моладзі, якая будзе прымеркавана Году Моладзі ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі і падрыхтоўцы да Сіноду Біскупаў, які адбудзецца 8-23 кастрычніка гэтага году ў Рыме на тэму –“Моладзь, вера, распазнаванне паклікання”.

Падчас нашай сумеснай Сустрэчы з Вамі будзем старацца прыслухацца словам Папы Францішка, які скіраваў Ліст да Моладзі перад Сінодам Біскупаў і звярнуўся да Вас ў наступных словах: “Лепшы свет будуецца дзякуючы вам, вашай гатоўнасці змены, і вашай шчодрасці. Не бойцеся слухаць святога Духа, які падказвае вам смелыя рашэнні, не марудзьце, калі сумленне патрабуе ад вас ўзяць на сябе рызыку, каб ісці за Настаўнікам. Таксама Касцёл жадае слухаць вашага голасу, вашай адчувальнасці, вашай веры; і нават вашага сумневу і вашу крытыку. Няхай ваш заклік будзе пачуты, хай гучыць ў супольнасцях і хай дойдзе да Пастыраў» (Ліст да Моладзі з нагоды презентацыі падрыхтоўчага дакументу XV Звычайнага Агульнага Сходу Сіноду Біскупаў, Рым 13.01.2017).

Падрабязную інфармацыю наконт удзелу ў Сустрэчы можна будзе даведацца ў сваіх Пробашчаў і адказных за моладзь Душпастараў.

На плённую падрыхтоўку і ўдзел у сустрэчы ад усяго сэрца б л а с л а ў л я е м

Каталіцкія Біскупы Беларусі

_____________________________________________________________________________



Вельмі просім паважаных святароў прачытаць Запрашэнне на сустрэчу моладзі падчас нядзельных аб’яў на працягу некалькі тыдняў ( 25.03; 01.04, 08.04) , каб моладзь як мага больш магла даведацца аб Сустрэчы.

Маладых людзей, зацікаўленных удзелам, трэба пазнаёміць з умовамі удзелу і дапамагчы ёй дабрацца на гэтую сустрэчу.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка