Завочны этап 1 тур 7 клас




Дата канвертавання15.01.2017
Памер53.59 Kb.
Завочны этап

1 тур
7 клас
Дарагі дружа!

Мы рады, што ты бярэш удзел у алімпіядзе, шчыра зычым табе поспехаў.
Звярні ўвагу, што заданні № № 1 - 8 маюць 1 - 3 правільныя адказы, заданні № № 9 - 12 - толькі
адзін правільны адказ.
№1. Вам дадзены пяць “набораў” літар. Калі вымавіце ўголас кожны такі “набор”, то зможаце вызначыць тыя з іх, дзе маюцца па два спалучэнні слоў з розным сэнсавым зместам. Укажыце нумары гэтых “набораў”.
1) камп’ютарнепрацуе;

2) вазьміцесачок;

3) учарашнідзень;

4) наштопаклалі;

5) даліцевады.
2. Вызначце нумары слоў, у якіх націск падае на другі склад:

1) фурманка ;

2) крыху;

3) навіна;

4) імя;

5) слабы.


3. Адзначце, якую часціну мовы ў пачатку ХХ ст. называлі ‘рэчэвік’?

1) прыназоўнік;

2) займеннік;

3) прыметнік;

4) назоўнік;

5) лічэбнік.


№4. Адзначце, на што паказвае эпітэт калінавы ў выразе калінавы мост, на якім герой беларускіх казак змагаецца са шматгаловым Змеем, ці Цмокам?
1) матэрыял, з якога змайстраваны;

2) імя героя;

3) чырвоны колер;

4) дрэвы, якія растуць побач;

5) чароўную сілу.
5. Адзначце беларускія прыказкі, значэнне якіх адпавядае рускамоўнаму кароткаму выслоўю На вкус и цвет товарищей нет:

1) Дзеду міла, а ўнуку гніла.

2) Як няма мяса, то і грыб закраса.

3) Каму — як балота, а каму — як залота.

4) Не памогуць і чары, як каму хто не да пары.

5) Хто любіць гарбуз, а хто агуркі.


№6 Адзначце тры словы, якія па сваім марфемным саставе адрозніваюцца ад астатніх:

1) агурок;

2) парашок;

3) маток;

4) часнок;

5) чаўнок.


7. Адзначце літару(ы), што неабходна ўставіць у выдзеленым слове:

Для пчол важны не толькі сам жоўты колер, але і тое, наколькі ў ім прысутнічае …льтрафіялетавы.

1) ву-;


2) ў- (нескладовае);

3) у- (складовае);

4) гу-;

5) э-
8. Якія з прапанаваных складоў трэба выбраць, каб атрымалася адгадка на вершаваную загадку С.Шах?



1) вяр;

2) ля;


3) ра;

4) я;


5) шчы;

6) кар;


7) на;

8) ба;


9) са;

10) кедр.


Убачу куст – і непазбежна

Мне адразу стане ўцешна.

Радавацца ёсць прычына,

Бо з арэхамі ... .

9. У фальклорным тэксце песні “Каля месяца, каля яснага...”:

а) адлюстроўваецца змена пор года;

б) расказваецца пра гераічнае мінулае нашых продкаў;

в) выкарыстана паэтычная ідэалізацыя – асноўны мастацкі прыём абрадавых песень;

г) падаецца мастацкае ўвасабленне вобраза месяца як сімвала ночы.

10. Асноўны змест верша Анатоля Вялюгіна “Спелы бор” заключаецца ў наступным:

а) расказваецца пра ландшафтныя і прыродныя асаблівасці Беларусі;

б) расказваецца пра прыродныя працэсы, звязаныя з выспяваннем насення травяністых раслін;

в) расказваецца пра тое, як назвы паселішчаў звязаны з назвамі суседніх прыродных аб’ектаў;

г) адухаўленне прыроды, успрыняцце бору як велічнага храма.

11. Батлейка – беларускі народны тэатр. Для яго характэрна:

а) шырокае выкарыстанне народных песень, танцаў, а таксама строгае захаванне біблейскай традыцыі;

б) спалучэнне рэлігійных і свецкіх, побытавых сюжэтаў у касцюміраванным прадстаўленні;

в) спалучэнне рэлігійных і свецкіх, побытавых сюжэтаў у лялечным прадстаўленні;

г) выкананне спектакляў у стацыянарным тэатры, паводле строгага раскладу, які друкаваўся на афішах.

12. Пра пэўны твор вядома, што ён напісаны вершаванай мовай; у ім два цэнтральныя персанажы – конь і сабака, аднак яны надзелены рысамі чалавечага характару, вядуць паміж сабой дыялог; дзеянне разгортваецца так, што адзін з персанажаў трапляе ў камічную сітуацыю, і аўтар робіць з гэтага павучальную выснову для чытачоў. Гэты твор паводле жанру:

а) апавяданне;

б) байка;

в) паэма;

г) казка.

АДКАЗЫ
ЗАВОЧНЫ ЭТАП

І тур

7 клас


1. — 2 (вазьмі цесачок і вазьміце сачок); 3 (на што паклалі і нашто паклалі).

1. — 2 (вазьмі цесачок і вазьміце сачок); 3 (на што паклалі і нашто паклалі).

2. —1, 2, 4.

3. — 4.

4. — 3.

5. — 1, 3, 5.

6. — 1, 2, 4.

7. — 2.

8. — 2, 5, 7.

9. — в.

10. — г.

11. — в.



12. — б.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка