Заява Рады Руху «За Свабоду» з нагоды ваенных вучэнняў «Захад-2017»




Дата канвертавання14.02.2018
Памер18.15 Kb.
Заява Рады Руху «За Свабоду» з нагоды ваенных вучэнняў «Захад-2017»
Беларуска-расійскія ваенныя вучэнні «Захад-2017» пройдуць з 14 па 20 верасня на тэрыторыі Беларусі. У іх межах у нашу краіну прыбудуць, па афіцыйных звестках, да трох тысячаў расійскіх жаўнераў з прыцягненнем вялікай колькасці ваеннай тэхнікі.
Зыходзячы з таго, што:
- адзін з удзельнікаў вучэнняў – Расія – праводзіць агрэсіўную знешнюю палітыку і ўяўляе прамую пагрозу для суседніх краінаў, у тым ліку для Беларусі.
- незалежныя эксперты заяўляюць пра небяспеку для дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі, якая існуе ў выпадку калі расійскія войскі застануцца ў нашай краіне пасля завяршэння «Захаду-2017».
- кіраўнікі, палітыкі і прадстаўнікі грамадства краінаў-суседзяў (Польшча, Літва, Украіна) неаднаразова выказвалі заклапочанасць пагрозай стабільнасці ў рэгіёне у сувязі з правядзеннем вучэнняў.
- адным з умоўных праціўнікаў для ўдзельнікаў вучэнняў абвешчаная заходняя частка тэрыторыі Беларусі (т.зв. "Вейшнорыя").
Мы лічым, што вучэнні «Захад-2017» супярэчаць палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь аб нейтральным статусе краіны і нацыянальным інтарэсам. Бо ствараюць напружанасць у адносінах з еўрапейскімі краінамі і падрываюць рэпутацыю Беларусі як надзейнага партнёра, які прытрымліваецца нейтралітэту, палітыкі добрасуседства і з'яўляецца пляцоўкай перамоваў для ўдзельнікаў лакальных канфліктаў.
Мы падзяляем засцярогі беларускага грамадства з нагоды выкарыстання пад час вучэнняў у якасці магчымага праціўніка частку тэрыторыі Беларусі, т.зв. «Вейшнорыю».
Мы выказваем занепакоеннасць скіраванасцю ўладаў Рэспублікі Беларусь на празмернае і аднабаковае супрацоўніцва з Расійскай Федэрацыяй у ваеннай сферы.
Мы патрабуем:
1. Забяспечыць празрыстасць правядзення вучэнняў і грамадскі кантроль за імі.
2. Неадкладнага вываду з тэрыторыі Беларусі ўсіх замежных удзельнікаў вучэнняў пасля іх завяршэння.
3. У далейшым адмовіцца ад выкарыстання частак Беларусі ў якасці ўмоўнага праціўніка пад час правядзення любых вучэнняў.
4. Унесці змены ў Ваенную дактрыну Беларусі, улічыўшы, што на сёння пагроза агрэсіі можа сыходзіць для нашай краіны з боку Расіі, і пад час вайсковых вучэнняў трэба адпрацоўваць абарону ў тым ліку і ад яе.
Рух «За Свабоду» выступае за мірную і нейтральную Беларусь, супраць замежных войскаў на тэрыторыі нашай краіны і вучэнняў з Расіяй, якая з'яўляецца краінай-агрэсарам.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка