Зборныя лічэбнікі 6 клас Настаўнік беларускай мовы і літаратуры




Дата канвертавання24.11.2017
Памер63.8 Kb.
Зборныя лічэбнікі f:\в работе\альманах педсовет\открытые уроки\хвесюк с.в\хвесюк с.в._уч. бел. яз. и лит..jpg

6 клас

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Хвясюк С.В.

Мэты:


  • Дапамагчы вучням асэнсаваць значэнне зборных лічэбнікаў, якія перадаюць колькасць прадметаў як сукупнасць і маюць адценне сумеснасці;

  • пазнаёміць з іх марфалагічнымі асаблівасцямі (не маюць роду і ліку) і абмежаваннямі ў спалучэнні з назоўнікамі

  • Выпрацоўваць уменні адрозніваць зборныя лічэбнікі ў тэксце, спалучаць з адпаведнымі групамі назоўнікаў, замяняць на пісьме лічбавыя абазначэнні слоўнымі, правільна вымаўляць лічэбнікі, ужываць ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні;

  • пашыраць слоўнікавы запас вучняў; развіваць звязнае маўленне і маўленчы слых;

  • выхоўваць цікавасць і любоў да роднай мовы.


Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Эпіграф

Аб сабе сказаць хачу:

Усе прадметы я лічу.

Няма часу адпачыць:

Кожны просіць палічыць —

Колькі іх, каторы ён?

Лічбы — працы маёй плён.

Ход урока

1.Арганізацыйны момант.
1.1 Псіхалагічны настрой.

Каб уважлівымі быць, трэба многае зрабіць.

Раз – падняцца, усміхнуцца, два – сагнуцца, разагнуцца.

Тры – галоўку ўверх падняць, на чатыры – паківаць.

Пяць – рукамі памахаць. Шэсць – як я – хутчэй прысесці,

Сем – за парты ціха сесці. Восем – сшыткі падраўняць,

Дзевяць – кніжку ў рукі ўзяць, Дзесяць – будзем працаваць.

І цікава адпачылі, і лічэбнік паўтарылі.


Работа з эпіграфам.
1.2 «Размінка».

Я прапаную пагуляць. У гульні ўдзельнічаюць дзве каманды: адна — «Колькасць», другая — «Парадак». Левы крайні «колькаснай» каманды называе колькасны лічэбнік. Левы крайні «парадкавай» каманды павінен адразу ж утварыць ад яго парадкавы лічэбнік.
II. Праверка дамашняга задання. Калі мы толькі пачыналі вывучэнне тэмы «Лічэбнік», вам было дадзена заданне запісаць прыказкі, загадкі, у якіх сустракаюцца лічэбнікі. Давайце праверым, як вы справіліся з гэтай работай. (Прыкладны варыянт выканання. Бягуць два панічыкі, задраўшы лычыкі. (Сані.) У дзвюх латак па пяць хлапчанятак, кожнаму сыну адно імя. (Далонь і пальцы.) Два браты бягуць, а дагнаць адзін аднаго не могуць. (Калёсы.)последние 036.jpg
III. Актуалізацыя апорных ведаў

Запоўніце кластэр

Лічэбнікі

па значэнні падзяляюцца

колькасныя

парадкавыя

Лічэбнікі

паводле складу падзяляюцца

Простыя

складаныя

састаўныя

Колькасныя лічэбнікі падзяляюцца на

цэлыя лікі

дробавыя

зборныя

IV. Стварэнне праблемнай сітуацыі. Знайдзіце няправільнае сцвярджэнне.

1. А. Лічэбнікі абазначаюць колькасць прадметаў, лік, а таксама парадак прадметаў пры ліэнні.

Б. Лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя, парадкавыя і зборныя.

В. Лічэбнікі могуць быць рознымі членамі сказа. .

Няправільны адказ — Б.

2. Асэнсаванне. Фармуліроўка тэмы ўрока. Мэтавызначэнне.


V. Інфармацыйна-пошукавы этап

Далей мы з вамі адправімся ў вандроўку па замку Зборных лічэбнікаў. Але паглядзіце, каб трапіць туды, трэба адчыніць замок, які вісіць на дзвярах. Для гэтага неабходна справіцца з першым заданнем



  1. Лічбавы дыктант

1.Дзяўчаткам было год па трынаццаць кожнай. 2. – Ён жа адзін, а нас трое! – крыкнула самая большая дзяўчына. 3. Яны абедзве ўпалі на тратуар, і меншая так далася тварам аб зямлю, што з носа ў яе пацякла кроў. 4. –Ён завецца Серж, а вучыцца з намі ў 20-й школе-, запішчалі дзяўчаткі. 5. – Я ўжо зрабіў, нашто мне другі раз рабіць? 6. Абодва яны, і Закрэўскі і Серж, збянтэжыліся.

- Малайцы! Замок адчынены, і мы з вамі ўваходзім у замак.



    • Адкуль узяты гэты прыклады?

- Не паспелі выправіцца ў дарогу, як на нас абрушыўся каменяпад. Спыніць яго зможам, толькі справіўшыся з наступным заданнем.

    • Адгарніце ст. 175 падручніка па літаратуры і знайдзіце ў тэксце зборныя лічэбнікі.

    • Утварыце зборны лічэбнік ад колькаснага лічэбніка дзевяць.

    • Назавіце мне ўсе зборныя лічэбнікі

- Малайцы! Спынілі каменяпад, можам ісці далей. Але перад намі раздарожжа. Правільны кірунак будзе ўказаны ў тым выпадку, калі выканаем наступнае заданне.
2. Зараз мы з вамі пазнаёмімся з асаблівасцямі спалучэння зборных лічэбнікаў

Работа ў групах.

Вучні самастойна чытаюць правіла (§ 47, с. 167), робяць паметкі ў табліцы «Інсерт».

Табліца «Інсерт»

+

(гэта ведаю)



!

(даведаўся новае)



?

(у чым сумняваюся)





















Абмеркаванне.

- Мы справіліся, але стаміліся. Каб набрацца сіл, зробім прывал.


VI. Фізкультмінутка
VII. Набраліся сіл і ідзём далей. Зноў нечаканасць – мы ў арфаграфічнай пастцы.

    • Растлумачце правапіс лічэбнікаў з “Арфаграфічнага лато”


VIII. Мы накіроўваемся ў залу практыкаванняў.

    • Практ. 322(вусна)

    • Практ. 323.(вусна)

    • Практ. 325 (пісьмова)

    • Практ. 324. (пісьмова) 6 варыянтаў – кожнаму па сказу.


IX. Кантрольна-рэфлексійны этап.

    • Адзначце спалучэнні, у якіх правільна дапасаваны лічэбнікі да назоўнікаў.

      1. пяцёра парсючкоў;

      2. трое жанчын;

      3. у класе іх было сямёра;

      4. васьмёра гусей;

      5. чацвёра нажніц;

      6. дзевяцера дзяўчынак;

      7. сем свіней.


X. Вы проста малайцы. Мы пакідаем замак лічэбніка. Нам засталося скласці сінквейн пра зборны лічэбнік.

Лічэбнік

Колькасны, зборны

Лічыць, складвае, збірае

Абазначае колькасць як сукупнасць

Лік, лічба
XI Рэфлексія
XII. Д.з. § 47, пр.328.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка