Здзяцінеў! На старасці вершы!




Дата канвертавання09.02.2018
Памер7.81 Kb.
СЯЛАНСКИЯ СЛОВЫ

Мне кажуць: “Здзяцінеў! На старасці вершы!”


І стаў вершаплётам у воласці першым.
Не будуць жа знаўцы французскае мовы
Мужыцкай гаворкай засмечваць галовы.

Аддаць свой здабытак (вось дом селяніна)


Нахабны народ усё просіць няспынна.
Давай дапамогу галодным, убогім!
Якая ж карысць нам ад той дапамогі?

Прыпеў:
Сялянскія словы! Фі! Як непрыгожа!


Абраза салонаў нам гэта не гожа.
Нашто з мужыком нам патрэбна яднацца?
Служыць абавязан ён нам сваёй працай!

Для гэтага грошай не хопіць і часу,


Без грошай не кроку: вось трэба атласу
Купіць на сукенку, вось трэба па густу
Набыць пару тузін батыставых хустак.

А футры каштоўныя, шоўк і саеты,


Балы, маскарады, абеды, банкеты.
І ўсё што за год атрымаў – паляцела.
Яшчэ каб нам нэндза чыясьці балела!

Прыпеў.


Для вас, паны, шкода халопскае мовы,
Для вас, чые мудрыя надта галовы.
Манеры салонаў засвоіўшы ўмела,
Смяюцца з таго, крытыкуючы смела,

Што тут адраджаецца на нашых глебах


Чужое да кепскае ўзносяць да неба.
Стары звар’яцеў, што пляце – сам не знае:
Халопскія вершы чытаць прымушае.

Прыпеў.



Сялянскія словы.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка