Зьмена пакаленьняў? або Беларускія адрознасьці ў мэтах, каштоўнасьцях і стратэгіі Варшава, 3—5 чэрвеня 2008 году




Дата канвертавання24.11.2017
Памер51.72 Kb.
Зьмена пакаленьняў? або Беларускія адрознасьці ў мэтах, каштоўнасьцях і стратэгіі

Варшава, 3—5 чэрвеня 2008 году

Арганізатары:

Інстытут грамадзянскае прасторы і публічнай палітыкі Вышэйшай школы гандлю і права імя Лазарскага (Варшава, Польшча), (www.lazarski.pl)

Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў (БІСД) (www.belinstitute.eu)

часопіс ARCHE (arche.bymedia.net)

Парадак дзён
Дзень 1 (дзень прыезду), 3 чэрвеня

11.30: Для ахвотных: Экскурсія ў варшаўскі Каралеўскі замак і па Каралеўскім тракце: “Беларускія сьляды ў Варшаве”. Зойме прыкладна 4 гадзіны, трэ будзе ісьці на пехату. Збор каля Каралеўскага замку.

17.00: (для ахвотных) Прэзэнтацыі кнігавыдавецкіх праграмаў вул.Сьверадоўская, 43 сэктар Д, аўд. 130 (2 паверх)

Валер Булгакаў (Mенск). Выдавецкая праграма часопісу ARCHE

Аляксандра Дынько (Mенск). Выдавецкая праграма “Кнігарня “Наша Ніва”

Алена Макоўская (Mенск). Выдавецкая праграма Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”

Сяргей Салей (Горадня). Выданьні “Віта”

19.00: Вячэра зь віном: рэстаран Mozaika. Warszawa ul. Puławska 53 (0-22) 849-68-26


Дзень 2, 4 чэрвеня вул.Сьверадоўская, 43 сэктар Д, аўд. 130 (2 паверх)
9.30. Адкрыцьцё канфэрэнцыі. Павітальныя словы Тэрэзы Гардоцкай, рэктара Вышэйшай школы імя Лазарскага, ды Івонкі Сурвіллы, Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

10.00-13.30 Сэкцыя 1) Зьмена пакаленьняў: рухавік ці тормаз?

Вядзе: к.н. Валер Булгакаў (Mенск, ARCHE)

Даклады:

Дзяніс Мельянцоў (Mенск, ЭГУ / БІСД). Зьмена пакаленьняў у беларускай апазыцыі: ці ёсьць канфлікт?

К.н. Алесь Міхалевіч (Mенск, Партыя БНФ). Генэрацыі ў апазыцыі на прыкладзе Партыі БНФ

Андрэй Казакевіч (Менск, ЭГУ / Палітычная сфэра). Пакаленчы склад адміністратыўнай эліты беларускіх судоў (ад 2003 году)

Вячка Станкевіч (Нью-Ёрк, Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне). Новая хваля эмігрантаў: розныя мэты і каштоўнасьці

К.н. Андрэй Чарнякевіч (Горадня). Бацькі і дзеці ў беларускім нацыянальным руху ў пачатку ХХ ст.

Ян Максімюк (Прага, радыё “Свабода”). Ці беларуская апазыцыя прайграе бітву за маладыя розумы?

Дыскутанты:

Валерыя Касьцюгова (Mенск, nmnby.org),

А. Аляксандар Надсан (Лёндан, Бібліятэка імя Скарыны).

Адкрытая дыскусія.


Абед у Школе імя Лазарскага
14.30 (для ахвотных) Прэзэнтацыя праграмы дасьледаваньняў сацыяльных кантрактаў Беларускага інстытуту сацыяльных дасьледаваньняў – Кірыла Гайдук
15.00-18.30 Сэкцыя 2) Канфлікт уяўленьняў пра зьмены ў Беларусі і вакол Беларусі пасьля 2006 году

Вядзе: праф. Райнэр Лінднэр (Бэрлін, Фонд навукі і палітыкі).

Даклады:

Аляксандар Чубрык (Менск, Інстытут прыватызацыі і мэнэджмэнту). Якіх рэформаў чакаюць беларусы?

Дзьмітры Крук (Менск, Інстытут прыватызацыі і мэнэджмэнту). А можа, рэформы ўжо пачаліся? Індыкатары рэформаў у Беларусі

Мікола Кацук (Менск, Акадэмія навук). Эвалюцыя каштоўнасьцяў маладых і старэйшых беларусаў

Юрай Марусяк (Братыслава, Таварыства Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы). ЭС і Вышаградзкая палітыка ў дачыненьні да Беларусі

Праф. Люкан Уэй (Унівэрсытэт Таронта). Постсавецкія аўтарытарныя рэжымы: слабыя месцы і крыніцы сілы

Юры Чавусаў (Mенск, цэнтар “Супольнасьць”). Расстаноўка сілаў у беларускай апазыцыі ў 2007-2008 гадах

PhD Віталь Сіліцкі (Mенск, БІСД). Беларусь: пэрспэктывы і прагнозы



Дыскутанты:

К.н. Павал Данэйка (Mенск, ІПМ / БІСД),

Вольга Стужынская (Брусэль, Офіс за дэмакратычную Беларусь)

Адкрытая дыскусія.


Вячэра ў Школе імя Лазарскага
Дзень 3, 5 чэрвеня
10.00-13.30. Сэкцыя 3) Млявая нацыя? Грамадзкая актыўнасьць і пасіўнасьць: узроставы фактар.

Вядзе: Ірына Віданава (Mенск, CD Mag).

Даклады:

Тацяна Чуліцкая (ЭГУ). Аналіз паняцьця "дэмакратычны сьветапогляд" у дыскурсе беларускіх студэнтаў

Сяргей Богдан (Бонн, Фонд “Бош”). Перазагрузка Беларусі: эвалюцыя беларускай культуры і розныя праекты Беларусі

PhD Нэлі Бекус (Варшава, Польская Акадэмія навук). Беларуская нацыя ў сьвятле розных нацыяворчых стратэгій

К.н. Юры Дракахруст (Прага, радыё “Свабода”). Культурныя тыпы і палітычны працэс

PhD Імке Хансэн (Гамбургскі ўнівэрсытэт). Камунікацыя, прэзэнтацыя і ідэнтыфікацыя назіраньні аб зьмене пакаленьняў

Праф. Дэвід Марплз (Эдмантан, Унівэрсытэт Альбэрты). Творачы новую нацыянальную гісторыю са старой: роля гістарычнай памяці ў сучаснай Беларусі

Дмытро Пацехін (Кіеў). Генэрацыйная эвалюцыя беларускіх “рэвалюцыянераў”



Дыскутанты:

Уладзімер Арлоў (Mенск), пісьменьнік.

Пётра Рудкоўскі ОП (ЭГУ),

Адкрытая дыскусія.


Абед у Школе імя Лазарскага
14.30 (для ахвотных) Прэзэнтацыя Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў каледжу Саўс Вэстэрн, Канзас – Джэймс Шэпард, судырэктар
15.00-18.30 Сэкцыя 4) Голас маладых: матывацыі супраціву.

Вядзе: праф. Андрэй Вардамацкі (Менск, Новак \ БІСД)

Даклады:

Ірына Віданава (Mенск, CD Mag). Новыя мэдыі як форма моладзевага супраціву

Надзея Сычугова (Mенск-Варшава, Польская Акадэмія навук) Моладзевы рух у Беларусі. 2006-2008

Павал Севярынец (Mенск, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя). Хрысьціянскі рух



Фокус: Чаму я стаў грамадзкім актывістам, а мае аднакласьнікі — не

Міхась Пашкевіч (Mенск, асуджаны да папраўчых працаў у часе падрыхтоўкі канфэрэнцыі: ня можа выехаць з краіны. Ягоны тэкст будзе зачытаны.)

Юры Меляшкевіч (Mенск)

Алесь Чыгір (Бабруйск)

Алесь Зарамбюк (Mасты)

Дарка Слабчанка (Mенск)

Віталь Броўка (Віцебск),

Вольга Карач (Віцебск)



Дыскутанты:

Праф. Ян Кубік (унівэрсытэт Ратгерз, Нью-Джэрзы),

Вольга Казуліна (Mенск).

Адкрытая дыскусія.



Заўвагі на разьвітаньне праф. Анджэя Сулімы Камінскага (Джорджтаўнскі ўнівэрсытэт, Вашынгтон)
Вячэра ў Школе імя Лазарскага


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка