Змест Уводзіны 2 Асноўная частка Сімвалічны сэнс дуба ў старажытных славян 4 Вобраз дуба ў фальклоры 6 Вобраз дуба ў творах беларускай літаратуры 10 Цар-дуб у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці 18 Заключэнне 20 Спіс выкарыстанай літаратуры 22




Дата канвертавання30.04.2017
Памер61.56 Kb.
Змест

Уводзіны 2

Асноўная частка


    1. Сімвалічны сэнс дуба ў старажытных славян 4

    2. Вобраз дуба ў фальклоры 6

    3. Вобраз дуба ў творах беларускай літаратуры 10

    4. Цар-дуб у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці 18

Заключэнне 20

Спіс выкарыстанай літаратуры 22



Уводзіны

Чытаючы мастацкія творы, мы нярэдка прапускаем пейзажныя замалёўкі, апісанне абставін, у якіх жывуць героі, а таксама часта мала звяртаем увагі на апісанне знешнасці героя, лічачы ўсё гэта другасным, адцягваючым увагу ад асноўнага ходу падзей.

Нават бываючы на ўлонні прыроды, мы, на жаль, не заўважаем прыгажосці, якая акружае нас. А між тым нельга не залюбавацца, гледзячы на такі велічны помнік прыроды – дуб. Многа дуб бачыў на сваім вяку: бушавалі над ім суровыя навальніцы, адшумела вайна, змяняліся часы і падзеі, і дуб як бы ўвасобіў гэтую няскоранасць. Ці не таму і даў народ яму гордае імя цар-дуб.

І таму ў сваёй рабоце мы паставілі мэту выявіць, як падаецца вобраз дуба ў беларускай літаратуры.

Для даследавання дадзенага аб’екта мы выбралі пошукава-аналітычны метад.

У пачатку даследавання намі было праведзена апытванне старшакласнікаў з мэтай выявіць, ці разумеюць яны ролю вобраза дуба ў творах і ці звяртаюць яны ўвагу на гэты вобраз пры чытанні.

Намі было апытана 33 вучні па наступных пытаннях:


  1. Ці звяртаеце вы ўвагу пры чытанні мастацкіх твораў на пейзажныя замалёўкі?

  2. Ці можаце вы назваць творы, у якіх адным з герояў выступае дуб?

З 33 апытаных станоўчы адказ на першае пытанне далі 11 вучняў, што склала 33 %. Аналізуючы адказы на другое пытанне, мы атрымалі таксама не зусім добры вынік: толькі 10 вучняў (30%) змаглі назваць творы, у якіх дуб выступае як герой твора.

Зыходзячы з вынікаў, атрыманых у час апытвання, намі былі пастаўлены наступныя задачы:



  1. Выявіць сімвалічны сэнс дуба ў старажытных славян.

  2. Выявіць, для чаго аўтары выкарыстоўваюць у сваіх творах вобраз дуба.

  3. Прасачыць, якую ролю адыгрывае дадзены вобраз для раскрыцця аўтарскага замыслу ў творах.

  4. Устанавіць, ці неабходны гэты вобраз на старонках мастацкіх твораў.

Мы спадзяёмся, што, дзякуючы гэтай рабоце, гэты немалаважны вобраз не застанецца незаўважаным і стане больш зразумелым для чытачоў. Гэты вобраз не павінен прайсці міма нас, бо ў ім увасоблена сутнасць беларускага народа.
Асноўная частка

І.1. Сімвалічны сэнс дуба ў старажытных славян

І.2. Вобраз дуба ў фальклоры

І.3 Вобраз дуба ў творах беларускай літаратуры



І.4 Цар-дуб у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці

Недалёка ад вёскі Данілевічы Лельчыцкга раёна Гомельскай вобласці горда ўзвышаецца над дрэвамі магутны волат. Гэта цар-дуб. Лельчыцкі дуб – помнік прыроды рэспубліканскага значэння і па праву носіць званне цара. Узрост – 320 галоў, вышыня – 32 метры, акружнасць – 4,5 мтры. Ён з’яўляецца часткай турыстычнага маршрута і гонарам палескай зямлі. Галінкі з залатых дубовых лісцяў упрыгожваюць і герб Лельчыц.

Пра волата ходзяць легенды. Адна з іх гаворыць, што ў час вялікай айчыннай вайны немцы хацелі вывезці дуб у Германію, але партызаны яго адбілі. Магчыма. Гэта былі партызаны злучэння Каўпака, камандзіры якога не раз абедалі ў ценю асілка. А назва паявілася ў 1917 годзе, калі зверглі мікалая ІІ.

Шлях да цар-дуба пачынаецца ў дуброве, якю змяняе алешнік. Затым зноў дуброва, верхні ярус якой займаюць магутныя дубы, а другі граб, ляшчына, рабіна, груша, іва.

Дуб, як сімвал трываласці, мудрасці і дабрыні, рэальнае пацверджанне таму, што ўсе нягоды можна вытрымаць, стаўшы яшчэ мацнейшым.

З даўнейшых дзён

Па нашы дні

Сярод палескіх гоняў

Стаіць цар-дуб і ў вышыні

З аблокамі гамоніць.


Відзён той дуб

Са ўсіх дарог,

З галінамі густымі...

Прыйдзеш да дуба ўчатырох, —

Ледзь стан яго абдымеш.
Ды хто згадае,

Колькі год

Ён тут стаіць нязменна?

Семсот,


Ну, можа, хай — шэсцьсот,

Але ніяк не меней. (Пятрусь Броўка)

У свой час каля дуба-асілка пабываў наш слынны пісьменнік Уладзімір Караткевіч. Ён, уражаны прыродным царом, напісаў эсэ “Дрэва вечанаці” і садзейнічаў таму, каб гэты дуб стаў “героем” фільма.
Іменна гэтая сустрэча з дубам згадваецца ў нашай рабоце вышэй.

Прыгажосць і таямнічая прырода Лельчыцкай зямлі не можа пакінуць абыякавай чулую душу. Вось як піша Юрый Фатнееў пра гэтыя мясціны: “ Пра Палессе пісалі многія. Але ні для каго з беларусіх паэтаў яно не стала галоўнай тэмай. Нікому іншаму Палессе не раскрывала сваю душу. Далей можна цытаваць Міхася Башлакова. Радок за радком… З якой пяшчотай піша Башлакоў пра Палессе… І вобраз цар-дуба таксма знайшоў сваё адлюстраванне ў лірыцы паэта.



Я чуў даўно, што недзе на Палессі

Стаіць Цар-дуб у гушчары лясным,

Што верхам ён урос у паднябессе,

Ў зямлю пусціў глыбока карані.

                                                Міхась Башлакоў



Заключэнне

Як бачым, вобраз-сімвал дуба ў мастацкіх творах беларускіх пісьменнікаў захаваў найбольш істотныя ўласцівасці старадаўняга дрэва. Аднак характэрныя рысы вусна-паэтычнага вобраза па-новаму трактаваліся аўтарамі твораў з адзінай мэтай – як мага паўней адлюстраваць суровыя падзеі далёкага гістарычнага мінулага, паказаць шматгранны духоўны свет нашых продкаў.

Менавіта такім чынам яны адраджаюць каларыт эпохі, калі адбываліся найбольш важныя гістарычныя зрухі. Паказваючы тагачаснага чалавека з яго вераваннямі і памкненнямі, сумленнямі і забабонамі, аўтары спрабавалі адлюстраваць і яго духоўны свет, у якім немалое месца адводзілася абагаўленню і шанаванню волата-дуба. Вобраз гэты ўжо даўно стаў фальклорным сімвалам, які вельмі лёгка скарыстаць у любым жанры літаратуры. Як бачым, гісторыя існавання нейкага канкрэтнага асілка-дуба (спашлёмся на апавяданне Уладзіміра Караткевіча), можа стаць своеасаблівай гісторыяй развіцця беларускага народа. Прычым гісторыяй працяглай, шматвяковай, як і ўзрост самога дрэва, устаноўленага за яго трываласць і моц у шматлікіх легендах і песнях, паданнях і замовах. І кожны з пісьменнікаў, звяртаючыся да гэтага вусна-паэтычнага сімвала, спрабаваў неяк па-свойму патлумачыць ягоныя найбольш істотныя рысы і ўласцівасці, чым таксама ўзбагачаў адвечны вобраз.

Заўважым, што сімволіка вобразаў дрэў у міфалогіі, фальклоры і беларускай літаратуры атаясамліваецца з чалавекам і выражае эмацыйна-псіхалагічны стан і выконвае строга арыентаваную сацыяльную функцыю.

Такім чынам, зыходзячы з задач нашай работы, можна зрабіць некаторыя высновы.

1. Славяне з даўніх часоў абагаўлялі дрэвы і верылі, што многія з іх дапамогуць ім у штодзённым жыцці. Так нашы продкі выяўлялі функцыі дрэў, дуба ў прыватнасці. Многае захавалася і па сённяшні дзень. Таму і з’явілася сімволіка дрэў у фальклоры.

2. У час даследавання было разглежана больш за 20 твораў мастацкай літаратуры.

3. Матэрыялы, атрыманыя ў час выканання работы, можна прапанаваць для шырокага кола чытачоў, усім тым, хто цікавіцца вуснай народнай творчасцю, мастацкай літаратурай і гісторыяй свайго краю. Таксама могуць быць выкарыстаны на ўроках беларускай мовы і літаратуры, мастацтва.

Крытэрыямі для даследавання вобраза-сімвала дуба у фальклоры і літаратуры іх генезіс – сфарміраванасць у глыбокай старажытнасці і прыналежнасць не толькі да славянскай культуры, але і да сусветнай. На нашу думку, беларускія паэты і пісьменнікі, успрымаючы рэчаіснасць і раскрываючы яе ў сваіх творах, змаглі заўважыць («выхапіць з жыцця») нешта прыватнае і адлюстраваць у ім агульнае, што і дазваляе даследчыкам і чытачам выяўляць шматлікія прыхаваныя значэнні пры аналізе мастацкіх твораў.

Літаратура

1. Афанасьев, А. Н. Поэтические воззрения славян на природу: в 3 т. / А. Н. Афанасьев. М., 1995. – Т. 2.

2. Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1, 2. – Мінск, 1981;

3. Колас Якуб. Збор твораў: У 14 т. Т. 1, 4. – Мінск, 1972;

4. Конан, У. М. Прарок нацыянальнага адраджэння / У. М. Конан // Полымя. – 2002. – № 7 – 8.

5. Купала, Я. Поўны збор твораў. У 9 т. / Янка Купала. – Т. 1 – 7. Мінск, 1995 – 2001. (У спасылках рымскія лічбы абазначаюць том).

6. Лужанін Максім. Колас расказвае пра сябе. – Мінск, 1982;

7. Ненадавец, А. Галасы стагоддяў: вобразы-сімвалы дубоў у творах Я. Коласа, Я. Купалы і У. Караткевіча// Роднае слова, 2004, №2. – С. 12 – 14.

8. Песні беларускага народа: мета..дычны зборнік/ І.В.Казанова. – Мінск: Паркус плюс, 2007. – 68с.

9. Сацыяльна-бытавыя песні. Рэд. А.С.Фядосік. – Мн.: Навука і тэхніка, 1987.- 488с.

10. Славянская мифология. Энциклопедический словарь. – М., 1995.

11. Человек и Дерево. © woodenarts.ru, 2011-2014.

12. Шамякіна Т. І. Міфалогія Беларусі (нарысы).— Мн.: Маст. літ., 2000, - 400 с.

13. Шапарова Н. С. Краткая энциклопедия славянской мифологии. - М., 2001.

14. П. Броўка



15. . Швед, І. “На моры камень, на зямлі дуб, на небе месяц”: Дуб у традыцыйнай беларускай культуры// Роднае слова, 2004, №2. – С.101 – 104.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка