Змест Уводзіны Класная гадзіна «Традыцыі нашых продкаў» Экспедыцыя. Пошук матэрыялу для даследвання. Экскурсія ў школьны музей. Пазакласная работа «Сімвалы рб. Дзяржаўны сцяг рб І яго арнамент» 6




Дата канвертавання24.02.2017
Памер445 b.


ДУА «Чэрнікаўшчынскі ВПК ДС-БШ» Даследчы праект на тэму: «Беларускі арнамент» Выканалі: Хадыка Вольга , 3 клас Герасімовіч Валерыя, 3 клас Кіраўнікі: Вераніка Леанідаўна Яфрэмава Валянціна Аркадзьеўна Кузьменка 2012


Змест 1. Уводзіны 2. Класная гадзіна «Традыцыі нашых продкаў» 3. Экспедыцыя. Пошук матэрыялу для даследвання. 4. Экскурсія ў школьны музей. 5. Пазакласная работа «Сімвалы РБ. Дзяржаўны сцяг РБ і яго арнамент» 6. Практычная работа «Мы вышываем арнамент». 7. Калектыўная праца «Зямля пад белымі крыламі» 8. Выстаўка работ.



Праект «Беларускі арнамент» Тэма даследвання «Беларускі арнамент. Што ён можа нам расказаць» Мэта: абуджаць цікавасць да культуры свайго народа; фарміраваць сістэму ведаў аб беларускім арнаменце; пазнаёміць з беларускай вышыўкай, навучыць вышываць; фарміраваць беражлівыя адносіны да духоўнай спадчыны беларускага народа; выявіць, сабраць і зберагчы тыя ўзоры народнай мастацкай творчасці, якія яшчэ захоўваюцца ў традыцыйным побыце.



Спіс літаратуры 1.І.К. Грышкевіч «Спадчына маёй краіны» 2. М.С.Кацар «Беларускі арнамент» 3. В.Ф. Таланцава «Мастацтва бачыць свет» 4. Я. Сахута «Беларускае народнае дэкаратыўна – прыкладное мастацтва» 5.Э.М. Скобелеў «Герб і сцяг Беларускай дзяржавы» 6. В.С. Цітоў «Этнаграфічная спадчына»



Уводзіны Гэтая праца – гімн адвечнаму імкненню нашых продкаў да прыгожага, няўтольнай празе праз тканы і вышыты ўзор выказаць сваё разуменне жыцця, свету, космасу, хваласпеў умелым рукам, светлай, добрай, паэтычнай душы нашай сялянкі.



Класная гадзіна «Традыцыі нашых подкаў» Мэта: пазнаёміць вучняў з беларускай вышыўкай, навучыць вышываць. 1.Расказ настаўніка Беларуская вышыўка - скарбніца старажытных народных традыцый. 2.Тлумачэнне прыказак Куды іголачка, туды і нітачка. Жаданая праца – асалода, жыццё – хараство. 3. Састаўленне матываў беларускіх арнаментаў 4. Практычная работа - намаляваць малюнак ці саставіць арнамент; - перанесці малюнак на тканіну; - заправіць тканіну ў пяльцы; - вышыць сурвэтку. 5. Творчае заданне Знайсці вышываныя вырабы. Арганізаваць выстаўку.



Экспедыцыя. Збіранне матэрыялаў. 1. Кужоўнік Т.В. (вышываныя і ткацкія вырабы) 2. Бязмен А. А. (вышываныя ручнікі) 3.Шаўко Л.Л. (вышываныя ручнікі)



Экскурсія ў школьны музей Мэта: пазнаёміць з экспанатамі школьнага музея; фарміраваць сістэму ведаў аб беларускім арнаменце; пазнаёміць з беларускай вышыўкай; фарміраваць беражлівыя адносіны да духоўнай спадчыны беларускага народа; выявіць, сабраць і зберагчы тыя ўзоры народнай мастацкай творчасці, якія яшчэ захоўваюцца ў традыцыйным побыце.





Пазакласная работа «Сімвалы РБ. Дзяржаўны сцяг РБ і яго арнамет» Мэта: выхаванне вучняў на лепшых традыцыях нацыянальнай культуры; пашырэнне духоўнага кругагляду, фарміраванне мастацка –вобразнага ўспрымання навакольнага свету; фарміраванне грамадзянскай пазіцыі і пачуцця любві да роднага краю, усведамленне сваёй прыналежнасці да яго.

  • Дзяржаўны сцяг адлюстроўвае важныя звесткі пра нашу краіну. Кожны грамадзянін павінен добра разумець мову беларускага сцяга, каб асэнсавана шанаваць сцяг і ганарыцца ім, як ганарацца сваім народам і яго слаўнай гісторыяй.

  • Што азначае арнамент? Што ён сімвалізуе?

  • Прыгледзімся больш уважліва да арнаменту. У цэнтры яго ромб з тоўстымі «кручкамі», ці «рагамі», ці «вёсламі», якія азначаюць вечнасць і рух. А сам ромб – гэта старадаўняя выява багіні Зямлі і Урадлівасці.

  • Больш дробныя ромбы – гэта таксама заклінанні – «хлябы», якія трэба разумець як ежу для духа і ежу для цела.



Практычная работа «Мы вышываем арнамент» - намаляваць малюнак ці саставіць арнамент; - перанесці малюнак на тканіну; - заправіць тканіну ў пяльцы; - вышыць сурвэтку.



Трэба многа знаць, каб узор прачытаць. Як у добрай кніжцы, як у якім-небудзь кіно можна дазнацца пра жыццё і людзей, пра жывёл, пра сонейка і зоркі, пра хваробу і пра здароўе, пра дзявочую долю і нядолю, пра ўсё, што ёсць у жыцці.



Нельга дапусціць, каб адышлі ў нябыт узоры народнай мастацкай творчасці. Гэта наш нацыянальны здабытак, аснова для развіцця сучаснай культуры. І мы робім ўсё, каб выявіць, сабраць, зберагчы тыя ўзоры народнай мастацкай творчасці, якія яшчэ захоўваюцца ў традыцыйным побыце. Калектыўная работа «Зямля пад белымі крыламі». У гэтай рабоце кожны ўзор мае сваё прызначэнне і сваю назву.



Вынік Асноўная думка, якая вынікае з нашай работы:посцілкі, ручнікі і абрусы – своеасаблівая аповесць пра жыццё народа і яго працу, шчасце і нястачы, мары і спадзяванні. Гэта наша багатая скарбонка. Хацелася б, каб да шматвекавой жыццёвай мудрасці нашых продкаў далучалася маладое пакаленне даследчыкаў. Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы. ……………………………………. Цямнее край зубчаты бора… І тчэ, забыўшыся, рука, Заміж персідскага ўзора, Цвяток радзімы васілька. Максім Багдановіч.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка