Зубрыцкі Эдуард Іосіфавіч




Дата канвертавання28.11.2017
Памер46.16 Kb.
Зубрыцкі Эдуард Іосіфавіч

Першыя вершы надрукаваў у 1960г. ў часопісе “Маладосць”. З гэтага часу яго творы пачалі з’яўляцца таксама ў часопісах “Полымя”, “Беларусь”, “Работніца і сялянка”, рэспубліканскіх і абласных газетах, змяшчаліся ў альманахах “Дзень паэзіі”, “Універсітэт паэтычны”, “Квадра”, “Віцебшчына літаратурная”, іншых калектыўных зборніках. Аўтар аповесці “Суэма” (1968), паэмы “Жальба Сар’янскай пушчы” (1993).

У 2001 годзе адна за другой выйшлі новыя зборнікі вершаў нашага земляка : “Сцяблінка баравая”, “Мне б хоць кропельку неба”, “След чмяля”, “Прычашчэнне”, “Рабінавыя астравы”.

У 2011 годзе ў бібліятэцы Саюза пісьменнікаў Беларусі выйшла кніга выбраных твораў Э.Зубрыцкага “Восень над вогнішчам”. На жаль, паэт не дачакаўся выхаду ў свет сваёй кніжкі - 5 мая 2008 года ён раптоўна памёр.




Палачанін Фёдар Антонавіч

Друкуецца з 1992г. Аўтар кніг “Расплата за нелюбоў” (1998), “Недаспяваная песня” (2001), “Белы абрус” (2002), “Не свая віна”, “Урок на ўсё жыццё” (абедзве 2003). Яго творы вызначаюцца жанравай разнастайнасцю, свежасцю і актуальнасцю праблем, жыццёвай праўдзівасцю, глыбокім псіхалагічным аналізам. Паводле яго твораў Докшыцкі народны тэатр паставіў спектаклі “Расплата за нелюбоў (1997), “Не свая віна” (2000), Беларускае радыё – радыёспектакль “Спытай сваё сэрца”, “Расплата за нелюбоў” (абодва 1998), радыёкампазіцыю “Красуйся, бярозка, расці” (2001).



Свірка Юрась (Юрый Мікалаевіч, псеўданім Банадысь Кастрыца, Гарчыца). Першы верш Ю.Свіркі “Новы крок” надрукаваны ў газеце “Піянер Беларусі” (1952). Першы зборнік вершаў “Шэпчуцца ліўні” (1959). Аўтар паэтычных зборнікаў “Вечнасць” (1963), “Баравіна” (1967), “Крэўнасць” (1971), “Аўтограф” (1974), “Люблю і веру” (1975), “Памятная вярста” (1978), “Біяграфія памяці” (1981), “Ядранасць” (1983), “Паўшар’е блакіту” (1986), “Шлях да сябе” (1986, на рускай мове), “Кружка з пясчаным дном” (1990). Малюнкі прыроды, жыццё і праца людзей, гераічныя і мужныя старонкі барацьбы з ворагам у перыяд Вялікай Айчыннай вайны складаюць змест паэтычных кніг паэта.

Чарняўская Леаніла Усцінаўна

Першае апавяданне “Мікітка” надрукавана ў 1921г. ў газеце “Наша думка”. Аўтар зборніка “Дзяціныя гульні” (1919), чытанак “Родны край” (1919, перавыдаваліся да 1936), кніг прозы “Валуй – камісар часоў кераншчыны”, “Бяздзетуха”, “Апавяданні”, “Падарожніца” (усе 1930). Пісала для дзяцей (кнігі “Верка”, 1928; “Кот Знайдзён”, 1929; “Андрэйка”, 1930; “Перамога”, 1932; “Сталёвы конь”, 1938; “Жук”, 1960). Перакладала на беларускую мову творы Р.Кіплінга, Э.Сэтана-Томпсана, С.Грыгор’ева, Ш.дэ Кастэра і інш. Творчасці Л.Чарняўскай уласціва тонкае адчуванне слова, добрае веданне псіхалогіі дзіцяці і дарослага чалавека, здольнасць займальна весці апавяданне. Незакончанай, у рукапісе, засталася аповесць “Кутніца”.




Ставер Алесь

(Аляксандр Сяргеевіч, псеўданім Алесь Зарачанскі). Пачаў пісаць вершы, калі быў студэнтам Мінскага педвучылішча. Першы яго зборнік вершаў “Золак над Бярозай” выйшаў з друку ў 1959г. А.Ставер – аўтар паэтычных зборнікаў “Ластаўкі перад дажджом” (1967), “Жураўлі ляцяць…” (1972), “Лірнік” (1975), “Жнівеньскі вырай” (1979), “Зоры зямныя” (1989). Пісаў таксама для дзяцей (зборнікі “Касцёр не гасне”, 1961; “Пад вясёлкавай дугой”, 1984). Яго паэзіі ўласцівы блізкая да фальклору вобразнасць, гутарковая інтанацыя, напеўнасць, што прыцягвае ўвагу кампазітараў. У 1983г. выдадзены зборнік песень “Мой край беларускі”.

Аб перажытым у гады вайны А.Ставер расказаў у рамане “Пад канвоем” (1969). Ён выдаў дзве кнігі аб партызанскай барацьбе – “Да сваіх” (1974) і “Лясныя аповесці” (1986). Напісаў лірычную камедыю “Алімпіяда Салодкая” і п’есу “Слова – не верабей” (абедзве пастаўлены ў 1977).

Ад аўтара (Салянка Людмілы Ігнацьеўны)

Тэма вайны для майго пакалення – гэта не простая даніна павагі. Гэта яшчэ зусім свежая памяць і боль аб тых, хто не вярнуўся, хто назаўсёды застаўся маладым партрэтам у вясковай хаце. Мы раслі з гэтым. На нашых пакаленнях, нібы на белым абрусе, адбіўся час і людзі. Удзельнікі і відавочцы далёкай вайны… Колькі пакут выпала на іх ваеннае юнацтва і дзяцінства, тут і зачарсцвець не грэх. А вось і не, не страцілася душэўная дабрыня, не пагас агеньчык святла, што толькі з прыродным дарам і параўнаеш.

На працягу доўгага часу я слухаю і слухаю споведзь іх мінуўшчыны і не перастаю здзіўляцца іх жыццялюбству і энергіі. Спакойныя і ціхія, яны нясуць такі эмацыянальны зарад, што сустрэч з імі забыць немагчыма.

Каб ведалі. Каб помнілі. Каб не забылі. Даражылі кожным пражытым днём, напаўняючы жыццё асаблівым сэнсам. Любілі жыццё і адзін аднаго. Вось аб чым ім хацелася гаварыць нам.

Усю сваю павагу і любоў да гэтых людзей я ўклала ў сцэнарый да 65-годдзя Вялікай Перамогі – “І боль душы, і светлая сляза…”

Марыя ДЗЮБАК нарадзілася ў вёсцы Парэчча Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала настаўніцай, а потым дырэктарам Лісавіцкай базавай школы, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Сітцаўскай сярэдняй школы. Друкавалася ў многіх перыядычных выданнях: “ЛіМ”, “Маладосць”, “Полымя”, “Алеся”, “Настаўніцкая газета”, “Вожык”, “Беларуская ніва”, “Народнае слова”, “Дыялог” і іншыя. Аўтар кнігі вершаў “Светлыя ростані” (2004).
Шчарбакова Валянціна Мікалаеўна

нарадзілася ў студзені 1949 г. у Курскай вобласці. З 1954 года з бацькам-ваеннаслужачым жылі ў Грузіі, а з 1961 г. у г. Еўпаторыі Крымскай вобласці. З 1980 г. жыве ў Беларусі. Закончыла біяфак Сімферопальскага дзяржаўнага універсітэта імя М.В. Фрунзе. На цяперашні час працуе ў Докшыцкай цэнтральнай раённай больніцы загадчыцай клініка-дыягнастычнай лабараторыі. З 1991 г. друкуецца ў мясцовай газеце “Родныя вытокі”. Былі аднаразовыя публікацыі ў абласной газеце “Віцебскі рабочы” і часопісе «Гаспадыня».




Тэматычны каледаскоп твораў Марыі Лук’яненка непасбежны: сучаснасць, каханне, увогулле жыццё. У кожным вершаваным радку ад першай загаловачнай і да апошняй рыфмаванай літары пульсуе, віруе ў зададзеным рытме нястрымная жывая думка. Маленькія празаічныя творы падымаюць пытанні, якія так ці інакш закранаюць кожнага.

Аддзел бібліятэчнага маркетынга

Докшыцкай ЦБС


Напеўнае слова маіх землякоў



2012


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка