Звяры зімой. А. Асіпенка “Прыгожая лісіца”




Дата канвертавання13.10.2018
Памер51.21 Kb.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Лельчыцкага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Бараўская сярэдняя школа Лельчыцкага раёна»

Звяры зімой. А. Асіпенка “Прыгожая лісіца” (план-канспект урока па літаратурным чытанні ў 3 класе)

Буцькавец Анастасія Пятроўна, настаўнік пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі

аг. Баравое



Мэта: азнаямленне вучняў з умовамі жыцця дзікіх жывёл зімой на прыкладзе лісіцы.

Задачы: працягваць фарміраваць ў вучняў правільнае асэнсаванае чытанне ўголас цэлымі словамі;

узбагачаць актыўны слоўнікавы запас вучняў;

вучыць дзяцей бегламу свядомаму чытанню;

фарміраваць уменне вучняў прагназаваць змест твора па загалоўку і малюнку;



выхоўваць беражлівыя адносіны да жывёл;

Абсталяванне: малюнкі дзікіх жывёл , карткі, кветка-сямікветка.

Ход урока

І. Арганізацыйны этап Вочкі глядзяць і ўсё бачаць,
Вушкі слухаюць і ўсё чуюць,
Спачатку думаю, потым гавару,
Помню, што ў класе я не адзін ІІ. Праверка дамашняга задання а) гульня “Кветка-сямікветка” - А зараз мы правядзём гульню на самага кемлівага. На дошцы прымацавана рознакаляровая кветка. Н адваротнай старане кожнага пялёстка прымацаваны малюнкі, якія дапамогуць нам ўспомніць,што ж мы вывучалі на мінулым уроку і сказаць, што за эпізод на картцы (можна зачытаць словы з тэксту, можна сказаць сваімі словамі) ІІІ. Аактуалізацыя ведаў вучняў а) сувязь з ранейшымі ведамі: 1. Перш чым перайсці да новай тэмы, давайце ўспомнім, творы да якога раздзелу мы вывучаем (Адказы вучняў). 2. Што на гэтую тэму мы ўжо вывучылі? 3. Пра якую пару года ў іх гаворыцца? б) моўная размінка: 1. Развучваем чыстагаворку: са-са-са – у лесе жыве ліса, сы-сы-сы - лісяняты ў лісы, су-су-су – я люблю лісу. 2. Развучваем скорагаворку: пасярод двара гара, а нат вяршэчку сані, а хто што дастане - гаварыце самі: Сонечка – саначкі, Верачка – вяровачку, а малы Іваначка – скогагаворачку. V. Этап падрыхтоўкі вучняў да актыўнага і свядомага засваення новага матэрыялу а) адгадванне загадак: 1. Летам шэранькі, зімой беленькі. (Заяц) 2. Паўзун паўзе, іголкі вязе. (Вожык) 3. На дрэве жыве, арэшкі грызе. (Вавёрка) __ Як гэтыя словы-адгадкі назваць адным словам? __ Дык чаму прысвечаны наш сёняшні ўрок? __ Так, дзікім жывёлам. І зараз мы пагуляем ў гульню, якая называецца “Адгадайце слова” б) гульня “Адгадайце слова” _ На дошцы запісаны наборы літар, з якіх вам патрэбна скласці словы на тэму звяры: ілас, ўокв, яцаз, вёврак, дзьвядзмя. VІ. Выкладанне новага матэрыялу: а) паведамленне тэмы і мэты ўрока __ Сёння на ўроку мы ўспомнім, якія дзікія жывёлы жывуць у лесе, як яны зімуюць, чым харчуюцца. Будзем чытаць і працаваць над зместам апавядання А .Асіпенкі “Прыгожая лісіца”, даведаемся аб павадках лісы. б) уступная гутарка __ Якіх дзікіх жывёл вы ведаеце? Што іх аб’ядноўвае? Як яны зімуюць? Чым харчуюцца? __ Як чалавек дапамагае дзікім жывёлам выжыць у суровых умовах? __ А што вы ведаеце пра лісу? Якая яна? (апішыце) в) узорнае чытанне апавядання __ Слухаем уважліва апавяданне і думаем, які тут самы напружаны момант. г) слоўнікавая работа __ Якія словы вам незразумелыя? __ Прачытайце на дошцы карткі-словы і адкажыце (хто ведае), што яны азначаюць (мышкаваць, збянтэжанасць) VІІ.Фізкультхвілінка Мы сняжынкі, мы пушынкі, мы сняжынкі-балерынкі, Мы танцуем дзень і ноч. Усе мы дрэвы пабялілі
Дахі пухам замялі, дываном зямлю закрылі, Ад марозаў збераглі. Зайкі скачуць: Скок-скок-скок! Ды на беленькі сняжок. Прысядаюць слухаюць: ці не ідзе дзе воўк. Раз-сагнуцца, разагнуцца, два нагнуцца пацягнуцца. Тры-у далоні тры хлапкі, галавою тры кіўкі. На чатыры- рукі шырай. Пяць-рукамі памахаць. Шэсць – за парту ціха сесці. д) паўторнае чытанне __ Чытаем апавяданне па частках. Адказваем на пытанні: __ Што рабіла ліса? Як яна мышкавала? __ Што зрабіў паляўнічы? Чаму лісіцу ахапіў азарт? __ Што зацікавіла лісу? е) работа па малюнку на старонцы 56 __ Каго вы бачыце на малюнку? Дзе знаходзіцца ліса? Якая яна? з) выбарачнае чытанне __ Знайдзіце і зачытайце апісанне лісіцы ў розных частках тэксту. VІІІ. Замацаванне вывучанага на уроку а) творчая работа __ Са слоў, запісаных на дошцы, выберыце толькі тыя, якія больш падыхо-дзяць да апісання галоўнага героя: распушыўшы хвост, спявала, разграбала лапамі снег, цікавала, мышкавала, ру ды хвост, белая, у рыжым уборы. б) развіццё беглага чытання __ Чытаем тэкст, устаўляючы прапушчаныя канчаткі (тэкст запісаны на дошцы): “Праз заснежан… лапк… хваін паляўніч… добра бач.. лісіц… . Асветлен… сонц…, яна была прыгож… ў сва… рыж… убор… . Вось яна падышл… да бераг… рак… , навастрыл… вуш…” __ Першы раз чытаем павольна, другі раз хутчэй, а трэці – вельмі хутка. ІX. Этап праверкі разумення вучнямі новага матэрыялу __ Што азначае выраз “лісіца мышкавала”? __ Як паляўнічы заманьваў лісу? __ Што збянтэжыла лісіцу? X. Падвядзенне вынікаў урока Праводзіцца тэст “Выберыце правільны адказ” 1) “Прыгожая лісіца” – гэта верш, казка, апавяданне. 2) Ліса – гэта птушка , звер, насякомае. 3) Лісіца – рыжая, белая, зялёная. XІ. Этап інфармавання вучняў аб дамашнім заданні. __ Навучыцца выразна чытаць і пераказваць апавяданне “Прыгожая лісіца” __ Падумайце, што б вы хацелі змяніць у тэксце апавядання. XІІ. Рэфлексія __ Рабяты, вы сёння вельмі добра працавалі на ўроку. Вам спадабаўся ўрок? __ А што вам спадабалася? Што вызывала цяжкасці? Што вас зацікавіла?


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка