Зямля пад белымі крыламі




Дата канвертавання18.11.2017
Памер332.47 Kb.
Ранішнік “Зямля пад белымі крыламі”:
(паэтычная падарожжа)

Мэта: выхоўваць у дзяцей пачуццё патрыятызму, цікавасць да нацыянальнай культуры, беларускай паэзіі, роднай мовы; узбагачаць лексічны запас вучняў; развіваць кемлівасць, дапытлівасць.

Абсталяванне: выстава дзіцячых малюнкаў “Маёй Радзімы краявіды”, выстава кніг аб Беларусі, фізічная карта Беларусі, вырабы народна-дэкаратыўнага мастацтва: вышываны рушнік, абрус, керамічная вазачка, свістулька, вырабы з саломкі, ільняная лялька, аб’ёмная выява бусла, папяровыя сувеніры -- буслікі, крыжаванка, выявы беларусаў у нацыянальным адзенні.

Настаўнік: Сёння раніцай паштальён прынёс незвычайны ліст. Вось, что там напісана: “Дзень добры, хлопчыкі і дзяўчынкі! Прапаную здзейсніць падарожжа ў краіну, якую называюць “Зямля пад белымі крыламі”. Дзеці, як вы думаеце, аб якой краіне ідзе гаворка?.. Так, “Зямлёю пад белымі крыламі” нашу Радзіму назваў славуты беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч. Хто здагадаецца, чаму Караткевіч менавіта гэтак назваў Беларусь?


(адказы дзяцей)
Н.: Белыя крылы – гэта крылы бусла, ці як у нас кажуць, бацяна, буські, гайстра, лялькі. Ні ў якой іншай птушкі няма стлькі назваў. А гэта значыць, што бусел – найдаражэшая для беларусаў птушка. Таму, хоць гэтая назва ўмоўная, але вельмі яскравая і пяшчотная. Беларусы вельмі шануюць белы колер – колер дабра і чысціні. У нацыянальным касцюме беларуса адразу трапляюць на вочы белыя, як снег, кашулі з чырвоным арнаментам. Нездарма ж ёсць легенда, што белакрылы бусел у чырвоных ботах, які ўпэўнена крочыць па нашых палетках, гэта зачараваны беларус. З даўніх часоў буслы ў вялікай колькасці сяліліся па тэрыторыі Беларусі. Людзі верылі, што, калі над дахам паселіцца бусліная сям’я, будзе ў хаце шчасце і дабрабыт. І таму будавалі над хатамі буслянкі.
Вось вы і даведаліся, чаму Беларусь называюць “Зямлёю пад белымі крыламі”. Ой, я зусім забылася пра ліст. Хто ж яго даслаў. Тут яшчэ ёсць прыпіска: “Маё імя вы даведаецеся, калі разгадаеце крыжаванку”.
Ці згодны вы разгадаць крыжаванку і адправіцца ў падарожжа! Калі мы правільна запоўнім клеткі крыжаванкі, то у вылучаным слупку можна будзе прачытаць імя аўтара ліста.
(разгадваюць крыжаванку)
А зараз давайце прачытаем слова, якое атрымалася...
Дык вось якое імя ў дзяўчынкі, даслаўшай гэты ліст. Давайце паклічам яе разам: “Паў-лін-ка!”.
(уваходзіць дзяўчынка)
Паўлінка: Добры дзень! Я рада вітаць вас! Мне вельмі прыема, што вы так хутка разгадалі крыжаванку і прачыталі маё імя. Я прыйшла да вас не з пустымі рукамі. Мне хочацца паказаць вам тыя падарункі, якія мне нядаўна прынеслі на дзень нараджэння. Паглядзіце, гэта ручнік. Які ён прыгожы! Яго вышывала мая матуля. А гэта – керамічная вазачка для кветак. Дзядуля сам зрабіў яе з гліны, а гэтую свістульку вылепіў мой брацік, паслухайце яе. (свісціць). Званочкі з саломкі спляла бабуля. Яна сапраўдная чараўніца. А яшчэ яна падарыла мне гэты ўбор. Яго насіла мая прабабка, калі была маленькая. Яна жыла ў вёсцы, а ў даўнія часы ўсе вясковыя дзяўчынкі апраналіся так. Вам падабаецца? Ёсць у мяне і яшчэ адзін незвычайны падарунак. Яго зрабіў мне тата (дастае кнігу). Усе вершы у гэтай кнізе пра нашу Радзіму, пра Беларусь. Тата сказаў, што гэта кніга чароўная: той, хто хоць раз убачыць яе, зможа расказаць адзін з вершаў, нават не чытаюцы яго. Мне так хацелася гэта праверыць, што я ўзяла кнігу з сабою. Я адкрываю кнігу і запрашаю сюды... (называе імёны).

Хлопчык:
Азёры, рэкі і лясы,


І гарады і вёскі.
Усё змясцілася на ёй,
На карце той шматвёрстцы.
Прасторы з кветак і вясны,
І з сонца, і з блакіту.
Сады паўсюль. Як акіян,
Тут каласуе жыта.

Дзяўчынка:


Тут нафта Рэчыцы цячэ,
Пласты зямлі свідруе.
Шахцёрскі горад Салігорск
Тут дзень і ноч працуе.
Чыгункі грукат, гул шашы,
Птушыны спеў чароўны...
Усё змясцілася на ёй,
На карце нашай роднай.

Хлопчык:
Тут Дняпро бяжыць прывольна,


Сож, Бярэзіна, Дзвіна,
Прыпяць, Шчара, Свіслач, Нёман,
Вілля, Піна, Буг, Дзісна.
Тут крыштальныя азёры –
Нарач, Свіцязь, Снуды, Свір.
Полацк – наш старэйшы горад,
Віцебск, Тураў, Кобрын, Мір.

Дзяўчынка:


Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой
Твой родны край, твая Айчына,
Жыццё тваё і гонар твой.
І ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла – Беларусь.
(Ю. Свірка)

Хлопчык:
Ёсць на свеце нямала прыгожых узлессяў,


Ёсць на свеце нямала чароўных дарог,
Толькі самыя лепшыя словы і песні
Для цябе я навекі збярог.
Як гаючы бальзам, п’ю твой вецер ласкавы
І шапчу табе словы адданай любві.
І не трэба ў жыцці мне пашаны і славы,
Толькі сынам сваім назаві.
(Г. Бураўкін)

Дзяўчынка:


Люблю народ наш беларускі
І хаты ў зелені садоў,
Залочаныя збожжам нівы,
Шум нашых гаяў і лясоў...
І песню родную люблю я,
Дзяўчаты ў полі што пяюць,
А тоны голасна над нівай
Пераліваюцца, плывуць...
(К. Буйло)

(Гучыць народная песня “Як на рэчачцы, на дошчачцы...”)


Н.: Вы паслухалі вершы аб нашай Радзіме і бел. нар. песню “Як на рэчачцы...”А што для кожнага з вас значыць Радзіма? З чаго яна пачынаецца?
(адказы дзяцей)
Так, Радзіма пачынаецца з маці, з яе калыханкі. Менавіта мама першая прыводзіць нас у гэты свет, адказвае на першыя пытанні, вучыць нас любіць зямлю, якая завецца Радзімай, любіць людзей, рабіць дабро.
У беларусаў ёсць шмат прыказак пра маці. Хто з вас іх ведае?...
(дзеці гавораць прымаўкі)

Паўлінка: Свеціць, як сонца,


Ад самай калыскі
Вобраз любімы,
Родны і блізкі.
Мама! Матуля!
Чароўнае слова!
Песняй ласкавай
Гучыць на ўсіх мовах.
Гучыць “Песенька пра маму”
Выходзяць мама і дачка, мама і сын
***
Мама: Шчочку да вуснаў туліць,
Каб таямніцу спытаць:
Дачка: Белая Русь, матуля,
Гэта дзяўчынка? Так?
Як называецца дзіўна...
Ты пра яе раскажы.
Мама: Белая Русь – Радзіма.
Перад табой ляжыць.

Крыкні – яна адгукнецца


Звонам гарачых кос.
Кропля з ліста сарвецца,
Ускалыхнецца плёс.

Даль захлынаецца громам –


Белая Русь запяе.
І азарыцца Неман –
Чыстае вока яе.

Дачка: Я – дзяўчынка-беларуска


З васільковымі вачыма.
Хоць малая, але знаю:
Беларусь – мая Радзіма...

Мама: Сыночку маленькі, ты ручку мне дай,


Цябе павяду я ў нязведаны край,
Мы пойдзем вузенькай мяжою ўдваіх,
Так мякка, нат крокаў не ўчуем сваіх,
Так мякка, прыгожа, пахуча... аж рай!
Сыночку маленькі, ты ручку мне дай...
Сын: Блакіт нябёс і белы бусел,
І кветкі ў полі, як абрус...
Мой край завецца Беларуссю,
А сам я – хлопчык-беларус.

Дзяўчынка:


Радзіма ў нас – лагодная.
Хлопчык:
Нібы матуля родная.
Разам:
А самае галоўнае:
Усе ёй дзеці – роўныя.
Гучыць магнітафонны запіс песні аб Радзіме

Н: Дзеці і іх мамы прачыталі нам вершы аб Беларусі. А зараз мы з вамі пагуляем. Я вам буду расказваць аб Беларусі, а вы паказваць тое, што я скажу. Гульня называецца “Вялікія і маленькія”.


“Наша краіна не самая вялікая, але і не вельмі маленькая. У Беларусі ёсць вялікія гарады і маленькія вёсачкі. У гэтых гарадах і вёсках’ шмат вялікіх вуліц і маленькіх вулачак, вялікіх дамоў і маленькіх домікаў. І жыхары ў гэтых дамах і вялікія і маленькія. Але якая б яна ні была, для нас наша краіна самая даражэйшая.
Радзіма наша – Беларусь. Прайдзіцеся яе сцяжынкамі, удыхніце водар лясоў, паспытайце салодкага, нібы нектар, соку бяроз і клёнаў, або наталіце смагу крынічнай вадою. Не, немагчыма не любіць нашу Беларусь. Давайце паслухаем вершы аб прыгажосці беларускай прыроды.

Дзяўчынка:


Над рэчкаю, над сцежкаю
Крыляюць птушкі-чаіцы.
Вітаю дзень усмешкаю
Ласкава: добрай раніцы!

Звініць узлесак росамі,


Звініць-пераліваецца.
Світанне стогалосае
Спявае: добрай раніцы!

Пяшчотная мелодыя


Ў сэрцы адгукаецца.
Жадаю, людзі добрыя,
Усім вам – добрай раніцы!

Хлопчык:
Я пакіну свой падворак


З ліпай, клёнам і каштанам,
Уздымуся я на ўзгорак –
З цёплым полем узараным.

Дзесьці ўнізе ззяе рэчка,


Легка гойдаюцца лозы,
Запаліліся, як свечкі,
Дзіўным полымем бярозы.

Дзяўчынка:


Квецень радасна ступае
Па яшчэ вільготнай глебе.
Шчыра песню рассыпае
Мілы жаўранак у небе.

Ён сёння першы ў сіняве


Запеў, бы сонца на паверцы.
І песня звонкая плыве
Ў самыя глыбіні сэрца.

Гучыць песня “Прыйшла вясна”

Дзяўчынка:
Я часта па лесе блукаю,
дзівосныя скарбы збіраю:
зязюль кукаванне
і песні драздоў,
грыбное маўчанне
і звон ручайкоў.

І пошум сасновы,


і пах чабаровы,
рабіны цяпло
і бярозак святло.
Я самы шчасцівы, багаты
вяртаюся з лесу да хаты.

Настаўнік: Лес з’яўляецца самым галоўным прыродным багаццем нашай краіны. А хто памятае, якое дрэва самае распаўсюджанае ў Беларусі? (Сасна)


Які запаведнік на тэрыторыі нашай краіны лічыцца адным з самых старажытных у свеце? (Белавежская пушча)
Якая жывела лёгка бегае па самых багністых балотах і не тоне? (Лось)
Хто з жыхароў беларускага лесу не мае ворагаў? (Вожык)
Пра якіх звяроў гэтыя загадкі:
1.
Ходзяць волаты ў бары,
Тут жывуць з сівой пары,
Пушчы той гаспадары
Знакамітыя ... (зубры).

2.
Яму не патрэбны піла і тапор,


Хаціну без іх пабудуе ... (бабер)
3.
Не замерзае на марозе,
У добра зладжанай бярлозе,
Але прыгрэее сонца ледзь—
І прачынаецца ... (мядзведзь)

4.
Працаўніца шчыравала,


Мех арэхаў назбірала
І грыбоў шмат налушчала,
Спелых шышак нанасіла,
Усе ў дупло паклала горкай
Працавітая ... (вавёрка)

Дзеці спяваюць песню пра ваверку:

Хлопчык:
Зямля мая азёрная –
рабіна за акном,
крынічка ціхамоўная,
гасцінны светлы дом.

Іду жытнёвай сцежкаю –


мне звоняць жаўрукі,
блакітнаю умешкаю
вітаюць васількі.

Настаўнік:


Цудоўная наша краіна: рэкі, лясы, палі кормяць беларусаў, апранаюць, саграваюць. Маці-Беларусь заўсёды клапацілася аб сваіх дзецях і ў мірныя часы і ў гады ваеннага ліхалецця. Лясы баранілі беларускіх партызан, крынічкі наталялі смагу. Цяжа было, але такім вялікім было жаданне прагнаць ворага з роднай зямлі, што ўвесь народ падняўся на барацьбу. Хутка мы адзначачым 60-годдзе вызвалення нашай Рдзімы ад фашыстаў. Многія беларусы не вярнуліся дадому. Мы, тыя, хто не ведаў вайны, павінны памятаць аб гэтым.

Хлопчык:
Былінныя штурмы, паходы,


Як полымя ў ззнні вякоў,
Запомнім, сябры, назаўсёды
Вялікія справы дзядоў.
Усе: і пакуты, і страты,
І грозныя дні ў барацьбе –
Пазналі героі-салдаты
За нас – за мяне і цябе.

Дзяўчынка:

Ля помніка спыніся, дружа!
Тут, дзе партызан
Зрабіў рывок апошні,
Каб наш народ не ведаў больш пакут,
Каб назаўсёды шчасце меў з нас кожны.

Хлопчык:
Мір патрэбен нам ўсім


Дзеля працы, шчасця.
Мы заўседы разам з ім
Будзем усміхацца.
А вайна – бяда і зло,
Мора слез і болю,
І яе, каб не было
Анідзе, ніколі!

Паўлінка (закрывае кнігу):


Край ты мой,
Навек адзіны:
Вецер сіні.
Рык ласіны.

Не злічыць


Усіх азер.
Ноччу ў іх,
Як зерня, зор.

Хлопчык:
А зямля


У нас такая,
Як папросіш –
Заспявае,
Заспявае салаўем!
Скажаш сонцу –
Зойдзе ў дом.

Мед і той


Тут саладзейшы.
Край наш—
Самы даражэйшы.

Дзяўчынка:


Беларускія краявіды...
Перазвоны азер і балот.
Над палеткамі
Бульбы і жыта
Песня велічных курганоў.
Гэта наша зямля дарагая,
Гэта нашы лугі і палі,
Над якімі спрадвеку лунае
Бусел – сімвал бяссмерця зямлі!
Дзеці ўручаюць гасцям папяровых буслікаў.

Настаўнік: Вось і закончылася наша паэтычнае падарожжа па Зямлі пад белымі крыламі.

Паўлінка: Вялікі дзякуй, паважаныя госці, за тое, што завіталі на свята паэзіі. Хай гэтыя буслікі нагадваюць вам пра нашу сустрэчу.

Заданні для крыжаванкі.


1. Шырокая прасторная прыгожая вуліца (Праспект).
2. Галоўны горад краіны (Сталіца).
3. Чалавек, прозвішча якога носіць вуліца, дзе знаходзіцца ваша школа (Каржанеўскі).
4. Славуты беларускі паэт, чыё прозвішча супадае з назвай народнага свята (Купала).
5. Урачыстая песня, сімвал краіны (Гімн).
6. Рака нашага горада, якая цячэ ў трубе (Няміга).
7. Сталіца Рэспублікі Беларусь (Мінск).
8. Месца, дзе чалавек нарадзіўся, дзе жывуць яго блізкія (Радзіма).

ГОРАД НАШ ПРАСЛАВІМ ПРАЦАЙ


(сцэнарый свята ў пачатковай школе)

СШ № 71 г. Мінска


Настаўнік Катлянік І. І.
Настаўнік: Добры дзень! Сабраліся мы сёння з незвычайнай нагоды. Справа ў тым, што гэты навучальны год мы вырашылі прысвяціць вывучэнню роднага горада. Дзе мы толькі не пабывалі! І заўсёды горад сустракаў нас вельмі гасцінна, а мы не пераставалі здзіўляцца яго ўтульнасці і прыгажосці.
І вось аднойчы, калі мы спыніліся на плошчы Незалежнасці побач з высотным будынкам Педагагічнага ўніверсітэта, нехта з дзяцей сказаў: “Не разумею, як такія маленькія людзі маглі пабудаваць такі вялікі дом!” І сапраўды, як? А можа гэта незвычайныя людзі? Магчыма, гэта добрыя чараўнікі. Сабраліся ўсе разам, узмахнулі чароўнымі палачкамі, і адразу з’явіліся заводы, тэатры, музеі, жылыя дамы... Побач з дамамі выраслі дрэвы. зацвілі кветкі... Хто ж яны, гэтыя добрыя чараўнікі?.. Каб адказаць на гэтае пытанне, я запрашаю вас на самую звычайную дзіцячую пляцоўку аднаго з самых звычайных мінскіх двароў.
Гарадскі двор. Дзіцячая пляцоўка. Пад гукі музыкі на сцэну па чарзе выходзяць дзеці з рознымі цацкамі (абруч, мяч, скакалка, паветраны шарык і іншыя). Апошнімі выбягаюць 2 дзяўчынкі і гуляюць у даганялкі. Набегаўшыся, адна з іх бярэ мяч.
1-ая дзяўчынка. Аня, я так стамілася!.. Давай лепш пагуляем у імёны.
2-ая дзяўчынка. Давай!
1-ая дзяўчынка. Я ведаю 5 імёнаў хлопчыкаў: Лёша – раз, Міша – два, Коля – тры, Алег – чатыры, Вова – пяць!
2-ая дзяўчынка. Я ведаю 5 імёнаў дзяўчынак: Маша – раз, Ніна – два, Юля – тры, Іра – чатыры, Даша – пяць!
1-ая дзяўчынка. Я ведаю пяць назваў гарадоў: Мінск – раз, Брэст – два, Гомель – тры, Магілёў – чатыры, Віцебск – пяць!
2-ая дзяўчынка. Я ведаю пяць назваў прафесій: лекар – раз, шафёр – два, лётчык – тры. настаўнік – чатыры, прадавец – пяць!
1-ая дзяўчынка. Аня, а кім ты хочаш быць. калі станеш дарослай?
2-ая дзяўчынка. Пакуль не вырашыла. У маёй сям’і і тата, і мама – настаўнікі. Мама – настаўніца англійскай мовы, а тата выкладае геаграфію.
1-ая дзяўчынка. Якое цікавае супадзенне! Мая бабуля таксама настаўніца геаграфіі. І яна лічыць, што настаўнік – самая высакародная прафесія. А як яна цікава расказвае пра таямніцы сусвету, пра падземныя багацці, пра незвыычайныя з’явы ў прыродзе! Відаць, і я буду настаўніцай, як бабуля.
На сцэну выходзіць 3-я дзяўчынка.
3-я дзяўчынка. Дзень добры, дзяўчынкі!
1-ая дзяўчынка. Прывітанне, Насця!
2-ая дзяўчынка. Прывітанне!
3-я дзяўчынка. Аб чым размова?
1-ая дзяўчынка. Ды вось думаем, кім мы будзем, калі вырасцем. Я, напэўна, буду настаўніцай геаграфіі, як мая бабуля.
2-ая дзяўчынка. А я вельмі люблю англійскую мову. І буду, як і мама, выкладаць яе дзецям.
3-я дзяўчынка. А я яшчэ не вырашыла, кім быць. Калі я і стану настаўніцай, дык буду працаваць у малодшых класах. Буду вучыць дзяцей пісаць без памылак, рашаць задачы, буду хадзіць з імі на экскурсіі... Але яшчэ я вельмі люблю спяваць. Магчыма, я стану спявачкай і праз некалькі гадоў выйду на сцэну ў прыгожай сукенцы, з мікрафонам у руцэ і заспяваю сваю песню.
Гучыць песня “Першая настаўніца”.
На сцэну выходзіць хлопчык з каскай будаўніка ў руцэ.
1-ы хлопчык. Насця, я не ведаў, што ты так добра спяваеш! Відаць, ты станеш сапраўднай артысткай. А я, стаміўшыся за тыдзень, буду прыходзіць на твае канцэрты, каб адпачыць. Уяўляеш, пасля канцэрта, я скажу сваім сябрам-будаўнікам: “З гэтай дзяўчынкай я сядзеў за адной партай!”.
3-ая дзяўчынка. А ты што, збіраешся быць будаўніком?
1-ы хлопчык. Так. Праўда, раней я збіраўся быць шафёрам. Але мой дзядзя з такім захапленнем расказвае пра сваю работу!..
3-ая дзяўчынка. А што будуе твой дзядзя?
1-ы хлопчык. Ты не паверыш! Падземны горад!
1-ая дзяўчынка. Жартуеш? Як гэта горад можа быць падземным?
1-ы хлопчык. А вось і не жартую. Ты была на плошчы Незалежнасці?
3-я дзящчынка Так, была!..
1-ы хлопчык. Вось тут і будзе падземны горад! З магазінамі, офісамі, камп’ютарнымі клубамі. А зробяць яго будаўнікі. Дарэчы, адзін падземны горад у Мінску ўжо ёсць. Адгадай, які.
Тут многа светлых станцый!
Пяюць, нібыта ў танцы,
Вагоны электрычак,
Штодня ў дарогу клічуць...
І вось ужо крылата
Ўзлятае эскалатар.
Прыступкамі крутымі
Апусціць і ўздыме.
Здагадаліся, што гэта?.. Правільна, метро. Дык патрэбныя нашаму гораду будаўнікі ці не?
Дзеці Канешне. Яшчэ як!
1-ы хлопчык. А калі дзядзя даведаўся, што я хачу быць будаўніком, ён падарыў мне сапраўдную будаўнічую каску.
Дзеці мераюць каску.
1-ы хлопчык. На жаль, горад пад зямлёй на плошчы Незалежнасці мне будаваць не давядзецца. Гэта зробіць мой дзядзя са сваімі сябрамі. Але я не сумую. Я стану будаваць утульныя дамы для мінчан. Можа, ў гэтых дамах будзеце жыць і вы, мае сябры.
У канцы маналога падыходзіць дзяўчынка з кніжкай-самаробкай.
4-ая дзяўчынка. А я пасаджу побач з тваімі дамамі кветкі. Ты не супраць?
1-ы хлопчык. Не, не супраць.
4-ая дзяўчынка. Няхай радуюцца жыхары! Уяўляеце: адкрываецца летняй раніцай акно, напрыклад, у кватэры паэта і нараджаюцца вершаваныя радкі...
1-ая дзяўчынка. Вось і лета, вось і лета!
2-ая дзяўчынка. Не злічыць ля дома кветак,
1-ы хлопчык. Што вясёлкаю гараць.
4-ая дзяўчынка. Буду кветкі даглядаць:
У спякоту іх палью,
Усе клумбы прапалю.
Вельмі я люблю і кветкі, і вазоны, і краскі, і зёлкі. Я нават кніжку зрабіла, а ў ёй намалявала мае любімыя кветкі і запісала пра іх загадкі. Паспрабуйце адгадаць.
Дзяўчынка адкрывае кніжку, загадвае загадкі, паказвае малюнкі-адгадкі.
Хвалюе водарам, красою, Гляньце, гляньце:
Але не проста ўзяць рукою. З кожнай кветкі
Галава – пахучая, Вырас церам на дварэ.
Тулава – калючае. Ён без вокнаў, без дзвярэй,
(Ружа) А ў ім – маленькія дзеткі.
(Мак)
Жоўтым колерам цвіце,
Радуе ўсім вока.
Адцвіце – пушынак рой
Паляціць далёка.
(Дзмухавец)
А яшчэ ў мяне ёсць дзве незвычайныя кветкі. Іх зрабілі мае мама і тата, народныя майстры Рэспублікі Беларусь. Адна кветка – з бісеру, а другая – са скуры. Праўда, прыгожа?
1-ая дзяўчынка. А мне падабаецца, калі на вуліцах горада не толькі кветкі, але і шмат дрэў. Асабліва летам, калі горача. А зімою, пад Новы год, іх упрыгожваюць рознакаляровымі агеньчыкамі. Цудоўна!
2-ая дзяўчынка. Дрэвы? З гэтым трэба звярнуцца да Алёшы. Давайце паклічам яго! Вон ён гуляе.
Клічуць Алёшу.
2-гі хлопчык. А я ўжо тут.
1-ая дзяўчынка. Я бачыла твайго тату па тэлевізары. Ён расказваў, як саджаюць дрэвы. А ты ўмееш гэта рабіць?
2-гі хлопчык. Пакуль што не. Але абавязкова навучуся. Мой тата – кандыдат біялагічных навук. Ён навучыць мяне. І вы ведаеце, якая ў мяне мара? Я пасаджу ў нашым горадзе пладовыя дрэвы: яблыні, грушы, вішні... Няхай частуюцца мінчане. А ў горадзе з’явяцца людзі з прафесіяй “садавод”.
2-ая дзяўчынка. А вось Мікіта і Даша! У якім яны дзіўным адзенні. Вы адкуль?
5-я дзяўчынка. Мы з канцэрта. Мы вельмі любім танцаваць. І калі вырасцем, абавязкова навучым гэтаму іншых.
3-ці хлопчык. Ведаеце, як называецца наша будучая прафесія?.. Харэограф! Мы і вам можам паказаць, як мы танцуем.
Дзеці выконваюць беларускі народны танец. Пакуль дзеці танцуюць, дзяўчынка падыходзіць да мальберта і пачынае маляваць.
6-я дзяўчынка. Вы так добра танцавалі, што я не ўтрамалася і вырашыла вас намаляваць. На вас такія яркія, прыгожыя касцюмы. Вось ваш партрэт.
3-ці хлопчык. У цябе добра атрымалася. Дзякуй! Ты сапраўдная мастачка! А што ты больш за ўсё любіш маляваць?
6-я дзяўчынка. Больш за ўсё?.. Казачных герояў. Вось паглядзіце: Карлсан, Мальвіна, парася Наф-Наф.
3-ці хлопчык. Цікава, кім маглі працаваць казачныя героі, каб папалі ў сапраўднае жыццё.
Дзеці адказваюць.
6-я дзяўчынка Ой, колькі часу? Я ж спяшаюся ў мастацкую студыю!
3-ці хлопчык А можна і нам з табою?
6-я дзяўчынка Канешне, пайшлі!
На сцэну выходзяць хлопчык і дзяўчынка. У руках хлопчыка скрынка са сталярным інструментам.
7-я дзяўчынка. Віця, ты куды ідзеш?
4-ы хлопчык. Не “куды”, а “адкуль”!
7-я дзяўчынка. Ну, і адкуль?
4-ы хлопчык. З заняткаў гуртка “Умелыя рукі”.
7-я дзяўчынка. А што гэта ў цябе?
4-ы хлопчык. Гэта гасцінец!
7-я дзяўчынка. Які ж гэта гасцінец? Гасцінец – гэта цукеркі, пячэнне... А можа, у цябе поўная скрыначка арэхаў і малаточак, каб іх калоць?
4-ы хлопчык. Смешная ты, Крысцінка. Так, на самой справе мой гасцінец незвычайны. І вось чаму.
Мой тата працуе на аўтазаводзе,
Пад вечар ён з працы дадому прыходзіць.
Заўсёды, каля атрымае зарплату,
З гасцінцам вяртаецца тата дахаты.
Аднойчы насустрач я выбег на ганак,
А ён паде мне маленькі фуганак.
Вось гэтак патроху ад кожнай сустрэчы
Сабраў я такія цудоўныя рэчы:
Пілу-аднаручку, сякерку малую,
І лобзік, і гэблік, і корбу крывую.
Настаўніца наша сказала:
“Глядзіце, на ўсе рукі майстар
Цяпер ужо Віця!”
Ну што ж, падрасту -- для любімай Айчыны
Пачну будаваць на заводзе машыны.
Выходзяць дзеці.
5-ы хлопчык. І мой тата таксама рабочы. Ён працуе на заводзе халадзільнікаў. Нашы мінскія халадзільнікі вядомыя ў розных краінах свету.
6-ы хлопчык. А мае тата і мама працуюць на мясакамбінаце!
5-ы хлопчык Пра рабочых нават песню прыдумалі. Памятаеце, мы вучылі яе ў школе. Давайце праспяваем разам.
Гучыць песня “Мой тата – рабочы!”
8-ая дзяўчынка Песня цудоўная! І прафесіі рабочыя цудоўныя. Але ў майго таты прафесія таксама вельмі важная. Ён урач-кардыёлаг. Ён дапамагае тым, у каго хворае сэрца. Але я, калі вырасту, буду, як і мая мама, працаваць у бальніцы, дзе няма хворых.
6-ы хлопчык Што гэта за бальніца такая? І нашто патрэбна бальніца здаровым людзям?
8-ая дзяўчынка Гэта бальніца, дзе нараджаюцца на свет дзеці. Яны маленькія і яшчэ нічога не разумеюць, не могуць самі рабіць. Мая мама дапамагае ім з’явіцца на свет. Яна першая бярэ іх на рукі і першая гаворыць жанчыне, хто ў яе нарадзіўся: хлопчык ці дзяўчынка.
9-ая дзяўчынка А мая мама дзіцячы ўрач. Прафесія ў яе вельмі цікавая. У мамы шмат пацыентаў. Яна вельмі любіць, калі яны здаровыя. Але бывае, што дзеці хварэюць. І яна прапісвае ім лекі.
6-ы хлопчык А мая мама медсястра. Яна робіць уколы зусім не балюча. Нават не адчуеш іх.
7-ы хлопчык А мая – санітарка. Яна сочыць за тым, каб у бальніцы былі чысціня і парадак.
10-ая дзяўч. Ніякіх лекаў! Лепшае лякарства для дзяцей – гэта цырк! Мы, цыркавыя артысты, гэта добра ведаем. Займайце месца ў глядзельнай зале, рыхтуйце далонькі. Я пачынаю.
Выконваецца цыркавая кампазіцыя, гучаць апладысменты.
8-ы хлопчык Малайчына, Рыта! Як добра ў цябе ўсё атрымліваецца. Я б ніколі так не здолеў! Дзе ты гэтаму ўсяму навучылася?
10-ая дзяўчынка У цыркавой студыі. Я мару стаць артысткай цырка і таму вельмі шмат працую, рэпетырую. А кім ты хочаш быць?
8-ы хлопчык Я, напэўна, стану поварам, як мая мама. Яна працуе ў дзіцячым садку. Як яна смачна гатуе, проста пальчыкі абліжаш! А якія пячэ пірагі, піражкі, булачкі!... Не, я буду не поварам, я буду пекарам! Буду працаваць на вялікім хлебазаводзе. Кажуць, што, калі пекар любіць сваю справу, хлеб у яго атрымоўваецца вельмі смачным. Я накармлю ўсіх мінчан самым смачным у свеце хлебам.
Пахне хлебная скарынка
Цёплым ветрыкам, хваінкай,
Летнім дожджыкам грыбным,
Лугам, полем аржаным
І асенняй пазалотай,
Ды натхнёнаю работай.
(А. Дзеружынскі “Хлебная скарынка”).
Настаўнік Малайчына, Арцёмка! І ў цябе, і ў тваіх сяброў вельмі добрыя мары. Я спадзяюся, што ўсе яны абавязкова здзейсняцца, і вы будзеце любіць сваю справу і працаваць будзеце сумленна. Памятаеце, у пачатку нашага свята я спыталася ў вас, што за добрыя чараўнікі пастараліся, каб горад наш прыгажэў з кожным днём. Вы здагадаліся, хто яны? (дзеці адказваюць)
Правільна! І дзядулі, і бабулі, і таты, і мамы, і вашы суседзі, і людзі, якіх вы зусім не ведаеце, робяць усё, каб утульна было ў нашым горадзе, каб зручна было ўсім і працаваць, і адпачываць.
А на змену ім падрастаеце вы, мае маленькія чараўнікі. Вы яшчэ толькі вучыцеся, але змаглі зрабіць такое цудоўнае свята. Дзякуй вам за гэта!
Пройдуць гады, і сваёю працай вы будзеце ўслаўляць наш горад!

Открытый урок по теме «Достопримечательности Лондона»


учитель Красовская М.Л.

Тип урока: контрольно-обобщающий.


Тема: «Достопримечательности Лондона».
Цель:
v Практическая: научить планировать свое коммуникативное поведение в зависимости от предложенной ситуации общения.
v Образовательная: научить осуществлять выбор языковых и речевых средств.
v Развивающая: развивать аудитивные навыки устной речи, коммуникативной ситуации.
v Воспитательная: воспитать культуру иноязычных стран, всесторонне развитую личность.
Оборудование:
v магнитофон, кассеты
v лист с кроссвордом, лист с названиями достопримечательностей Лондона
v мультимедийный проектор
v плакаты, картинки
v карта Лондона.

Ход урока.


Ввести учащихся в атмосферу иноязычного общения

I. Начало урока. Приветствие…Today I want to take you on an exciting journey through the whole country. The United Kingdom of Great Britain and Nothern Ireland. To give you some ideas to choose from, I have listed a selection of easy-to-reach destinations. The selection includes ancient monuments, buildings and a lot of other unique sights.


II. Введение в тему урока. На доске записаны высказывания знаменитых людей. Учащиеся должны прочесть их и догадаться о значении.
«When a man is tired of London, he is tired of life;
for there is in London all that life can afford».
Samuel Johnson (1709--1784)
«London: a nation, not a city».
Benjamin Disraeli.
III. Этапы урока

Обучение пониманию ученической речи на слух.

Контроль уровня понимания.

Развитие навыков диалогической речи.


Ознакомление с положением достопримечательностей по карте.


Понимание англоязычной речи

Развитие фонематического слуха

Развитие коммуникативной речи

Развитие догадки, логического мышления

Проверить уровень усвоения материала. Учить обобщать и делать выводы

Do you know what is the capital of Great Britain? Now, listen to some facts about its history. (Под тихую музыку учащийся зачитывает о Лондоне некоторые факты).

После прослушивания учащиеся отвечают на вопросы и дополняют предложения.


What parts is London divided into?
The aristocratic official part of London is called….
The symbol of wealth and luxury is…
The industrial district of London is called…
The official residence of the Prime Minister is in …
The place of meeting and demonstrations in London is called …
Have you ever been there? – Have you ever heard and read about it? – Have you seen any places of interest?

I think it’s time to start our tour. There’s so much to visit! Let’s go to the Tourist Information Office to get some ideas about what we should see.


Учащиеся разыгрывают диалоги в туристической фирме.

Учащимся раздается карта Лондона, они изучают ее несколько минут, затем дополняют предложения по данному материалу (правильные ответы проверяются слайдами на экране мультимедийного проектора).


1. The geographical center of London is…
2. In the Middle of Trafalgar Square stands a tall column supporting a statue of…
3. Opposite the Nelson monument is …
4. Not far from the National Gallery is …
5. It was built in the 11th century and used as a fortress, a palace and a prison. Now it’s a museum.
6. Not far from the Tower of London …is situated. Some well-known people are buried there.
7. At such place visitors like to watch the ceremony of the changing the guard.

Today I invite you to watch some video about London. After that you should name the most famous sights from this list (список достопримечательностей записан на плакате).

But first of all listen to the tape recorder and repeat all together (учащиеся читают за диктором названия достопримечательностей, а затем самостоятельно).

Now, imagine you have just come from London. Can you name the most famous sights in London? (Учащиеся составляют предложения по модели:


I have already seen…
If I were in London I would visit…)

You see, today Monica and George are planning a tour around London. Listen to them. (Учащиеся разыгрывают диалог).


H/w. Choose what would you like to see in London and act out a dialogue with your classmate. Make up your dialogues by analogy.

Match the parts of the names of the famous cities: London, Cambridge, Liverpool, Bristol, Manchester, Belfast and Newcastle.


На плакате записан кроссворд. Учащиеся вписывают отгаданные слова в пустые клеточки.

Рефлексия. Выставление отметок.

Гончарова А. И.
Средняя общеобразовательная школа № 71 г. Минска
ИСПОЛЬЗОВАНИЕ НОВЫХ МЕТОДОВ РАБОТЫ С ОДАРЁННЫМИ
ДЕТЬМИ В КЛАССЕ ФОРТЕПИАНО
( Материалы открытой городской научно-практической конференции
«Одаренное поколение: наука и практика – от эксперимента к системе»,
29-30 ноября 2007г., город Минск)

Великий пианист Г. Нейгауз говорил, что талант создать нельзя, но можно и нужно создать условия для развития и роста таланта.


В Республике Беларусь придаётся огромное значение развитию одарённости, так как именно от одарённых детей зависит в будущем развитие страны. Появление учреждений образования нового типа с музыкально-эстетическим направлением на базе общеобразовательных школ создаёт все возможности для выявления и развития одарённости. Именно одарённость побуждает педагогику искать новые пути обучения, совершенство-вать методику, вводить новые формы подачи знаний.
Обучение искусству игры на фортепиано не составляет исключения.
В одних случаях ученик настолько ярко одарён, что мы наблюдаем проявление всех музыкальных способностей: слуха, музыкальной памяти, чувства ритма, эмоциональности. Он с лёгкостью усваивает учебный материал, и, кажется, нет для него ничего сложного. В этом случае педагог должен иметь систему для развития такого ученика, так как каждый одарённый ребёнок требует к себе особого подхода и одарённость в каждом проявляется по-разному. Программа повышенной сложности, которую часто получает одарённый ученик, не может служить средством его развития. При таком подходе к обучению обнаруживаются существенные упущения, которые в старших классах уже невозможно исправить. Результат подобного подхода можно наблюдать на фортепианных конкурсах, когда исполнители младшей группы показывают яркую и выразительную игру, а участники старшей группы не справляются с музыкальными задачами произведения.
В других случаях музыкально одарённый ученик, хотя и проявляет музыкальные способности, но не проявляет такого важного свойства, как понятливость, поэтому ему учебный материал даётся с трудом.
В целях совершенствования работы педагогов по классу фортепиано предлагается методическая система, применение которой даёт возможность в полной мере развить способности музыкально-одарённых детей. Система даёт прежде всего базу знаний, основываясь на которых ученик может проявить свою одарённость. Рассчитана она на учеников младших классов и состоит из двух разделов.
1. Упражнения для постановки рук и формирования пианистической позиции начинающих пианистов.
2. Система обучения нотной грамоте и игре по нотам.
Упражнения сами по себе являются последовательной методической системой, предусматривающей действия
педагога от первого урока с начинающим пианистом до получения конечного результата, которым является сформированная пианистическая позиция ученика. Все упражнения даны в стихотворной форме, что упрощает их усвоение.
Второй раздел системы посвящен обучению начинающих пианистов нотной грамоте и игре по нотам. Для обучения нотной грамоте используются 4 схемы: 2 - для скрипичного ключа и 2 — для басового. 1-я схема представляет собой ноты, расположенные на линейках, 2-я - ноты, расположенные между линеек. Заучиваются схемы на фортепианной клавиатуре и при помощи стихотворных текстов. С помощью этих схем начинающий пианист может определить любую ноту в нотном тексте.
Следующая форма работы состоит в выработке умения читать мелодические рисунки. Умение понимать мелодические рисунки способствует развитию мышления большими музыкальными пластами, а не «нота за нотой».
Значимым является пение мелодических рисунков. Умение пропеть мелодию является важнейшим качеством любого музыканта. Пение способствует запоминанию текста и значительно ускоряет процесс разбора и заучивания музыкальных произведений. Умение читать и петь простые мелодические рисунки вырабатывает у ученика потребность вычленять мелодию и в более сложных вариантах.
Важна игра по аппликатуре. Эта работа способствует автоматическому запоминанию текста пальцами.
Следующий вид деятельности - игра двойных нот и аккордов. Задача состоит в том, чтобы привить ученику навык зрительно распознавать в тексте интервалы и аккорды и играть их по нижнему звуку.
Ещё одна форма работы состоит в умении соблюдать ключевые знаки в произведении, для чего используется специальное обозначение.
Все перечисленные виды деятельности способствуют развитию умения юных пианистов быстро и грамотно разобрать фортепианный текст, так как начинающий музыкант приучен мыслить не нота за нотой, а большими музыкальными пластами. В связи с этим ученик уже в начальной школе решает задачу определения тонального плана произведений, что способствует развитию осмысленной, выразительной игры и умения слушать себя, а мышление тональными схемами позволяет развивать хорошую беглость пальцев.
Таким образом, данная методическая система позволяет развивать одарённость детей на базе точных и конкретных знаний и умений. Это особенно проявляется в старших классах, когда, работая над объёмным и сложным произведением, ученик умеет быстро и грамотно его разобрать, вычленить мелодические линии, разобраться в тональном плане. Выработанная внутренняя потребность пропевать мелодические линии позволяет добиться выразительной игры. Умение мыслить большими масштабами развивает технику. Всё это создаёт наилучшую базу для проявления личных музыкальных качеств юного пианиста.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка