Ў словах іншамоўнага паходжання. Глухі, губна-зубны, шчылінны зычны гук. Фа




старонка1/19
Дата канвертавання30.12.2016
Памер4.23 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19

























Ф. 1. Дваццаць трэцяя літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эф» і ужываецца пераважна ў словах іншамоўнага паходжання.

2. Глухі, губна-зубны, шчылінны зычны гук.



ФА, нескл., н. Чацвёрты гук музычнай тамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.

[Іт. íа.]



ФАБ... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову ф а б р ы ч н ы, напрыклад: фабком, фабзаўком.

ФАБЗАВУЧ, -а, м. Школа фабрычна-заводскага вучнёўства пры прадпрыемстве, якая рыхтуе рабочых масавых прафесій. [Ігнат Ладуцька] працаваў на вялікім станкабудаўнічым заводзе, дзе раней скончыў фабзавуч. Лынькоў.

ФАВЗÁВУЧНІК, -а, м. Разм. Вучань школы фабрычна-заводскага вучнёўства.

ФАБЗАУКÓМ, -а, м. Выбарны орган пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі фабрыкі ці завода; фабрычна-заводскі камітэт.

ФАБЗАУКОМАВЕЦ, -маўца, м. Разм. Член, работнік фабзаўкома.

ФАБЗАЎКОМАУСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да фабзаўкома.

ФАБІЯНЕЦ, -нца, м. Прыхільнік, паслядоўнік фабіянства.

ФАБІЯНІЗМ, -у, м. Тое, што і фабіянства.

ФАБІЯНСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да фабіянства, фабіянца.

ФАБІЯНСТВА, -а, к. Рэфармісцкі буржуазны рух канца 19 ст. у Англіі, які адмаўляў класавую барацьбу і прапаведаваў мірнае, паступовае пераўтварэнне буржуазнага грамадства ў сацыялістычнае шляхам рэформ.

ФАБКОМ. -а, м. Выбарны орган пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі фабрыкі; фабрычны камітэт. Фабком выдзеліў грошы для набыцця музычных інструментаў. «Маладосць».

ФАБКÓМАУСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да фабкома.

ФАБЛІО, нескл., н. Народны жанр сярэдневяковай французскай літаратуры: невялікае вершаванае або празаічнае апавяданне, пера-

важна гумарыстычнага або бытавога характару.

[Фр. íаЫіац ад лац. íаíгаíа.]

ФАБРА, -ы, ж. Уст. Фарба для чарнення валасоў, вусоў і барады.

[Ад ням. РагЬе.]



ФАБРЫКА, -і, ДМ -рыцы, ж. 1. Прамысловае прадпрыемства, якое апрацоўвае сыравіну пры дапамозе машын і для якога характэрны падзел працы па аперацыях. Тжстыльная фабрыка. Абутковая фабрыка. Магутнай ракой, перакідваючыся з завода на завод, з фабрыкі на фабрыку, з калгаса ў калгас, пацёкразліўся стаханаўскі рух па нашай радзіме. Купала. Мы цягнікі вадзілі, Палотны на фабрыках ткалі, Лес магутны валілі. Караткевіч.

2. перан.; чаго. Пра месца, дзе што-н. ствараецца ў вялікай колькасці. Фабрыка хлусні. [Васіль:] Думаю, што нядоўга чакаць, калі калгасы нашы .. стануць буйнымі фабрыкамі хлеба, малака, мяса. Шамякін. Фашысцкай навалы і фабрык смерці Ты, малады чытач, не ведаеш І не трэба, каб іх ты ведаў. Кірэенка.

[Ад лац. íаЬгіса — майстэрня.]

ФАБРЫКАВÁННБ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, фабрыкаваць.

ФАБРЫКАВАНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад фабрыкаваць.

ФАБРЫКАВÁЦЦА, ýецца; незак. Зал. да фабрыкаваць.

ФАБРЫКАВАЦЬ, -кую, -кýеш, -кýе; незак., што. 1. Уст. Рабіць што-н. фабрычным спосабам.

2. перан. Разм. Рабіць і распаўсюджваць што-н. ілжывае, фалыпывае. Фабрыкаваць плёткі. Фабрыкаваць фальшывыя дакументы.



ФАБРЫКА-КУХНЯ, фáбрыкі-кýхні; Р мн. фáбрык-кýхань; ж. Буйное прадпрыемства грамадскага харчавання з масавым механізаваным прыгатаваннем ежы. Фабрыка-кухня .. адпускае 6500 абедаў у суткі. «Маладосць».

ФАБРЫКАНТ, -а, М -нце, м. 1. Капіталіст — уладальнік фабрыкі (у 1 знач.). Цар і царскія міністры, фабрыкант, банкір і пан Забіралі ўсё дачыста У рабочых і сялян. Грахоўскі.

Фабрыканціха 101

2. перан.; чаго. Іран. Той, хто фабрыкуе што-н.; стваральнік і распаўсюджвальнік чаго-н. Фабрыкант маны і розных чутак.

[Лац. íаЬгісапв, íаЬгісапІіз.]

ФАБРЫКАНЦІХА, -і, ДМ -цісе, ж. Разм. Жонка фабрыканта (у 1 знач.).



ФАБРЫКАНЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да фабрыканта (у 1 знач.), належыць фабрыканту. Фабрыканцкі разлік.

ФАБРЫКÁТ, -у, М -кáце, м. Гатовы фабрычны выраб, закончаны прадукт вытворчасці. Тэкстыльныя фабрыкаты.

[Ад лац. íаЬгісаіцз — выраблены.]

ФАБРЫКÁЦЫЯ, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл, фабрыкаваць.

[Ад лац. íаЬгісаІіо — выраб.]

ФАБРЫЧКА, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Разм. Памянш.-ласк. да фабрыка; невялікая фабрыка. [Камерсант:]Ад усёй фабрычкі засталіся ў нас адны ўспаміны. Лынькоў.

ФАБРБІЧНА-ЗАВÓДСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да прамысловых прадпрыемстваў (фабрык і заводаў), звязаны з іх дзейнасцю. Фабрычна-заводскія карпусы.

ФАБРБІЧНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да фабрыкі (у 1 знач.). Гулкі фабрычны Гудок пранясецца, Сілай крынічнай Работа пальецца. А. Александровіч. Там-сям па кругавіне горада стаялі, бы вытачаныя, фабрычныя трубы з хвастамі цёмнага дыму. Колас. // Зроблены, выраблены на фабрыцы. У Колі чамадан фабрычны, фанерны, а ў Грышы самаробны. Пальчэўскі. Даўно ніхто не каштаваў фабрычнага тытуню. Навуменка. [Ядвіся] пачала звязваць у хатуль свой пасаг: тонкія фабрычныя кашулі, плацці, шэсць даматканых ручнікоў. Асіпенка. Немалады лупавокі цівун быў апрануты па-панску: у рыжай світцы і клятчастых штанах з сукна фабрычнага вырабу. Якімовіч. // Які працуе, служыць на фабрыцы. Трэці дзень не спыняюцца вулічных масавыя дэманстрацыя і рэвалюцыйныя выступленні нью-йоркскіх беспрацоўных і фабрычных рабочых. Чорны. У спіску лепшых работнікаў., падполля на адным з першых месц значыцца сям я фабрычнага каваля Яркіна. Брыль. // Які існуе пры фабрыцы, звязаны з дзейнасцю фабрык, іх кіраваннем і пад. Фабрычная сталовая. Фабрычны інтэрнат. / ўспомнілася [Мядзведзьку] свая даўнішняя братва, вясёлая фабрычная камсамоаія. Лынькоў.

2. Такі, дзе ёсць фабрыкі; прамысловы. Фабрычны пасёлак.

ФÁБУЛА, -ы, ж. Паслядоўны паказ падзей, здарэнняў і пад. у мастацкім творы; схема развіцця мастацкага твора. Я .. ніяк не мог вызваліцца ад уражання, што слухаю зусім другога чалавека, чую зусім другі расказ, падобны да першага толькі сваёй знешняй фабулай. Шамякін. // Кароткі змест, пераказ чаго-н. Фабула твора нескладаная. У чулай душы апавядальніка ажывае «жыцця мінулага пячаць» успамін аб дзяўчынцы Вераніцы. Лойка.

[Ад лац. íаЬцІа — апавяданне, гісторыя.]

ФÁБУЛЬНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць фабульнага: наяўнасць развітай фабулы.

ФÁБУЛЬНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да фабулы. У рамках асноўных сюжэтных ліній выяўляюцца знешнія, фабульныя сувязі, якія



Фагот

складаюцца з падзей у жыцці герояў. Дзюбайла.

ФАБУЛЯРНЫ, -ая, -ае. Тое, што і фаб у л ь н ы.

ФАВАРЫТ, -а, М -рыце, м. 1. Любімец важнай уплывовай асобы, пратэкцыю якой ён выкарыстоўвае для сваёй выгады. Адсекшы галаву каралеўскаму фаварыту і інтрыгану, паўстанцы пасадзілі яе на піку і паехалі па ваколіцах Гродні, Слоніма, Мінска вербаваць аднадумцаў. «Полымя». /./ Уст. Любоўнік знатнай жанчыны. // Той, каму аддаюць перавагу, кім цікавяцца больш за іншых; улюбёнец каго-н. Фаварыт публікі.

2. У спорце — той, хто мае найболыпыя шансы на першынство (звычайна пра коней). Рысак-фаварыт атрымаў першы прыз.

[Іт. íауогіíо ад лац. íауог — прыхільнасць.]

ФАВАРБТГКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да фаварыт.

ФАВАРЫТЫЗМ, -у, м. Становішча, пры якім усё абумоўлена роляю, уплывам фаварытаў (у 1 знач.); вылучэнне, падтрымка фаварытаў. У тэатрах панаваў фаварытызм.

[Фр. íауогіызте.]



ФАВЕРОЛЬ, -і, ж. Французская парода мясных курэй. // Курыца такой пароды.

[Ад геагр. назвы.]

ФАВОР, -у, м. Кніжн. Прыхільныя адносіны зпатнай асобы да каго-н. Усіх дзівіла, што .. [Загорскі] нічога не атрымаў за той фавор. Гэта было дзіўна, бо ўсе памяталі вочы імператрыцы, якімі яна глядзела на яго пры развітанні. Караткевіч.

О У фаворы ў каго — пад апекай, заступніцтвам каго-н. (быць, аказацца і пад.).

[Лац. íауог — прыхільнасць.]

ФАГ, -а, м. Тое, што і бактэрыяфаг.

[Грэч. рпа^оз — пажыральнік.]

...ФАГ, -а, м. Другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам пажыральнік, паглынальнік, напрыклад: фітафаг, іхтыяфаг.

ФÁГАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да фага; заснаваны на выкарыстанні фага. Фагавая тэрапія.

ФАГАПРАФІЛАКТЫКА, -і, ДМ -тыцы, ж. Выкарыстанне прэпаратаў бактэрыяфагу для папярэджання некаторых інфекцыйных захворванняў.

ФАГАТЙСТ, -а, М -сце, м. Музыкант, які іграе на фагоце.



ФАГАТЭРАПІЯ, -і, ж. Лячэнне інфекцыйных захворванняў прэпаратамі бактэрыяфагу.

ФАГАЦЫТÁРНЫ, -ая, -ае. Які з'яўляецца фагацытам. Фагацытарныя клеткі.

ФАГАЦБТГНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да фагацыта. Фагацытны эпітэлій.



ФАГАЦЫТОЗ, -у, м. Актыўнае захопліванне і паглынанне фагацытамі чужародных цел, у тым ліку і бактэрый.

ФАГАЦБІТЫ, -аў; адз. фагацыт, -а, М -цьіце, м. Клеткі жывёльнага арганізма, здольныя захопліваць і паглынаць чужародныя часцінкі, у тым ліку і бактэрыі.

[Ад грэч. рЬа^оз — пажыральнік і куíоз — клетка.1



ФАГÓТ, -а, М -гóце, м. Драўляны духавы музычны інструмент тэнарова-басовага дыяпазону з канічным каналам і падвойнай трысцінкай. Здавалася, што ў старэныгім, неважнецкім на выгляд баяне схаваны цэлы ар-

Фаготавы

102

Факір
кестр, бо ў вагоне гучалі то разважлівы фагот, то далікатная флейта, а то сардэчная скрыпка. Васілёнак.

[Іт. íа^оíіо.]

ФАГОТАВЫ, -ая, -ае. Тое, што і ф а г о т н ы.

ФАГОТНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да фагота; такі, як у фагота. Фаготны клапан.

ФАЕ, нескл., н. Памяшканне ў тэатры, кіно, канцэртным зале і пад., прызначанае для адпачынку гледачоў ці слухачоў у час перапынку або да пачатку канцэрта, спектакля. Тэатр гарадскі да здачы быў гатоў. Усё ў будынку прыгажосцю захапляла: І сцэна, і фае, і зала. Корбан. Сеанс пачынаўся праз мінуту, і .. [Сярдзюк] амаль подбегам, а адчуваннем палёгкі падаўся ў фае. Карпаў.

[Фр. íоуег — ачаг.]



ФАЁРАЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да фаеркі.

ФАЁРКА, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Абл. Канфорка (у 2 знач.). Я., з жахам хадзіў з бацькам, які быў майстрам па абпальванню цэглы, па гарачай гофманскай печы, у чэраве якой, калі адчынялі фаерку, бушавала пякельнае полымя. Звонак.

[Ням. Рецег — агонь.]



ФÁЗА, -ы, ж. 1. Перыяд, стадыя, этап у развіцці якой-н. з'явы, працэсу і пад. К. Маркс у сваёй рабоце «Крытыка Гоцкай праграмы» ўпершыню ў гісторыі сфармуляваў навуковыя палажэнні аб дзвюх фазах развіцця камуністычнага грамадства. Лушчыцкі. Следства, як відаць, зацягвалася на доўгі час, яно як бы набывала кабінетную фазу. Чорны. // У біялогіі — пэўны этап у індывідуальным развіцці арганізма. Фазы спеласці збожжа. Фаза цвіцення расліны.

Спец. Пэўны момант у змене формы ці стану чаго-н. Фазы месяца.

У хіміі — аднародная частка якой-н. неаднароднай сістэмы. Фазы сплаву.

У геалогіі — найменшая адзінка часу, якой адпавядае пэўны характар парод.

У фізіцы — велічыня, якая характарызуе стан хістальнага працэсу ў кожны момант часу.

У электратэхніцы — асобная група абмотак генератара, а таксама далучаны да яе провад, па якім ідзе электрычны ток.

[Ад грэч. рпазіз — з'яўленне.]

ФАЗА... Першая састаўная частка складаных слоў-тэрмінаў, якая адпавядае па значэпню слову ф а з а в ы, напрыклад: фазарэгулятар, фазакампенсатар, фазаіндыкатар.

ФАЗАВЫ, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да фазы (у 2, 3 знач.). Фазавая скорасць. Фазавы пераход.

ФАЗÁН, -а, м. Вялікая птушка сямейства фазанавых з яркім апярэннем. Як заўважыў Томі,.. [дзядзька Морыс\ прыйшоў толькі пад самую раніцу і прынёс трох залацістых фазанаў. Лынькоў. Фазан пад ранішняй зарою стаў, Прымерыўся з ёй радугай хваста. Калачынскі.



ФАЗАНАВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да фазана. Фазанавае апярэнне.

2. у знач. наз. фазáнавыя, -ых. Сямейства птушак атрада курыных, куды ўваходзіць фазан, перапёлка, паўлін і інш.



ФАЗАНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Самка фазана.

ФАЗАТРÓН, -а, м. Адзін з відаў устаповак для паскарэння руху зараджаных часціц (ужываюцца для даследаванняў у галіне фізікі атамнага ядра).

[Ад грэч. рпазíз — з'яўленне і слова (элек)трон.]



ФАЗІС, -у, м. Кніжн. Тое, што і фаза (у 1 знач.).

ФÁЗНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да фазы (у 5 знач.). Фазная ізаляцыя.

ФАЗОМЕТР, -а, м. Прыбор для вымярэння рознасці фаз паміж напружаíшем і токам у ланцугах пераменнага току прамысловай частаты, рознасці фаз электрычных сігналаў у радыётэхнічнай апаратуры.

ФАЙ, -ю, м. Шчыльная рубчастая шаўковая або шарсцяная тканіна.

[Фр. íаіíіе.]



ФАЙДЭНШН, -у, м. Высокагатунковая шаўковая тканіна, адзін з відаў фаю.

[Фр. íаіІІе áе СЬіпе.]



ФАЙДЭШЫНАВЫ, -ая, -ае. Зроблены, пашыты з файдэшьшу. Файдзшынаеая сукенка.

ФАЙНЫ -ая, -ае. Разм. Добры, першасортны. [Гаспадар:] Файныя парасяткі і дзешава купіў. Прокша. // Добры, прыгожы. [Адэля:] Віцька твой прыходзіў. Цяпер ведаю, навошта ўвесь час яго хавала ад мяне! Файны хлопец. Савіцкі.— А якая ў цябе брошка файная,зноў напіўся Косцік да Раі. Арабей.

[Ням. íеіп — першага сорту, далікатны^



ФАКÁЛЬНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да фокуса '. Факальная лінія.

ФАКЕЛ, -а, м. 1. Свяцільня, звычайна ў выглядзе палкі з наматаным на канцы прасмоленым пакуллем. Мама ўжо хацела бегчы да рыбакоў, каб шукаць [Рыму] з факеламі на рэчцы, але тут адчыніліся дзверы і на парозе паказалася Палагея Аляксандраўна. Васілеўская. Чалавек дзесяць немцаў мітусіліся каля хат, з бутэлькамі і палаючымі факеламі ў руках. Якімовіч.

перан. Пра таго, хто (або тое, што) нясе веды, свабоду, ісціну і пад. Нязгасным полымем гарыць у руках чалавека-творцы факел ведаў, запалены Праметэем. «Маладосць».

Спец. Конусападобнае полымя, а таксама струмень газу або вадкасці, якія маюць выгляд конуса. Са знешніх самых эфектыўных прыкмет промысла факел над зялёным жытам: спальваецца газ, які аддзяліўся ад нафты. Шамякін.

У астраноміі — светлыя, няправілыíай формы плямы на паверхні Сонца.

[Ням. РаскеІ.1

ФАКЕЛАНОСЕЦ, -сца, м. Спец. Спартсмен, які нясе факел пры адкрыцці алімпіяды.

ФÁКЕЛЬНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны ла факела. Факельнае полымя. // 3 факелам (фа■келамі). Моладзь наладзіла факельнае шэсце да Дзвіны. Хадкевіч.

ФАКЕЛЫПЧЫК, -а, м. 1. Той, хто нясе факел у час шэсця, працэсіі.

2. Той, хто падпальвае што-н. пры дапамозе факела. Ягор ведаў прыёмы гітлераўскіх факельшчыкаў: абліць сцены газай і на хаду падпаліць. Кавалёў. // перан. Той, хто падбухторвае на вайну. Факельшчыкі вайны.



ФÁКЕЛЫНЧЫЦА, -ы, ж. Жан. да факельшчык.

ФАКІР, -а, м. 1. Мусульманскі вандроўны манах, які даў абяцанне жабраваць; дэрвіш.

Факірскі 103 Фактура

2. Еўрапейская назва вандроўных фокуснікаў, якія дэманструюць розныя цуды.

[Араб. íа§Тг — бядняк, жабрак.]

ФАКІРСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да факіра; уласцівы факіру.

ФАКІРСТВА, -а, н. Дзейнасць факіра.

ФАКСІМІЛЕ. 1. нескл., н. Дакладнае ўзнаўленне рукапісу, дакумента, подпісу і пад. пры дапамозе фотамеханічнай рэпрадукцыю

нескл., н. Клішэ, пячатка з чыім-н. йодпісам.

у знач. нескл. прым. і прысл. Дакладна ўзноўлены, у дакладнай рэпрадукцыю Подпіс факсіміле. Выдаць рукапіс факсіміле.

[Ад лац. íас зітіíе — рабі падобнае.] ФАКСÍМІЛЬНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да факсіміле (у 1 знач.). // Які з'яўляедца факсіміле. Факсімільнае выданне рукапісаў. ІІ Які ўзнаўляе факсіміле. Факсімільны апарат.



ФАКСТРОТ, -а, М оце, м. Хуткі рытмічны танец чатырохдольнага размеру, а таксама музыка да гэтага танца. {Люба] закружылася па пакойчыку не то ў нейкім вальсе, не то ў факстроце. Лынькоў. У пасаджанай набок новенькай шапцы, з залацістай эмблемкай чыгуначнікаў. [Вася] бадзёра наігрываў вясёлы факстрот, склікаючы да сябе суседскую моладзь. Ракітны. [Англ. {ох — ліс і ІгоІ — хуткі крок.] ФАКСТРОТНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да факстрота. Факстротная музыка.

ФАКТ, -а, М -кце, м. 1. Сапраўдны, нявыдумапы выпадак, з'ява, здарэнне; тое, што адбывалася на самай справе. Падзеі, якія адбываюцца ў п'есе «Раскіданае гняздо», абапіраюцца на жыццёвыя факты. Рамановіч. //Прыклад, выпадак. [Краўчанка:]А факты адгрузкі пустой пароды? Гэта ж усё абгрунтоўваецца .. [Берднікавым] навукова. Мікуліч. Сам факт паездкі [моладзі] на цаліну зробіць карысны ўплыў на калгаснікаў, паспрыяе ўзмацненню працоўнай актыўнасці. Дуброўскі. // Матэрыял для якога-н. вываду, заключэння. У час вайны Даніла Мікалаевіч не аднойчы сустракаўся з фактамі, якія прывучылі яго да больш разважлівых вывадаў. Паслядовіч. Шэркас расказаў., падрабязна і кожны свой довад пераканальна пацвердзіў фактамі. Кулакоўскі.

Рэальнасць, рэчаіснасць. [Доктар:] — Я рэвалюцыі чакаў і нават памагаў яе рабіць, пакуль яна не была фактам. Чорны. // Наяўпасць чаго-н. У падмацаванне факта гэтай распусты Аленчына маці расказала некалькі прыкладаў. Колас. / у знач. вык. Разм. Пра бясспрэчную ісціну. [Янукевіч:]Нашым механізатарам цяпер ёсць чым пахваліцца гэта факт. Хадкевіч. [Сцяпан Пятровіч:] У мяне двое дзяцей. І што я іх люблю факт. Ермалогіч.

у знач. сцвярджальнай часціцы. Разм. Ужываецца ў значэнні: сапраўды, зразумела, бясспрэчна. [Інжынер:] Ох, і хітр[ы] ж .. гэты Маслабоеў! Чуў, куды ён гне? Залагоджвае начальства, факт! Каршукоў.

[Ад лац. íасíшп — зробленае.]


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка