1. Арганізацыйны момант




Дата канвертавання31.12.2017
Памер17.84 Kb.
Прызначэнне і ўжыванне ў мове сінонімаў і антонімаў

Тэма : Прызначэнне і ўжыванне ў мове сінонімаў і антонімаў

Мэта: удасканальваць уменне ўжываць сінонімы і антонімы ў вуснай і пісьмовай мове, развіваць уменні ўжываць сінонімы і антонімы ва ўласным маўленні з пэўнымі стылістычнымі задачамі
Ход заняткаў

1.Арганізацыйны момант.

2. Уступнае слова настаўніка

Паведамленне тэмы і мэты заняткаў. Месца заняткаў у сістэме мовы.



3. Практычная работа.

А) трэніровачная работа.

–Паслухайце тэкст, падбярыце загаловак.

Коля і Сярожа ішлі са школы. Яны выйшлі за вёску і па вузкай сцяжынцы пайшлі да чыгункі. Неўзабаве хлопчыкі ўзышлі на насып. Роўнай стужкай ішлі ўдаль сталёвыя рэйкі. Школьнікі хацелі сысці на сцежку, але раптам убачылі пашкоджаную рэйку. А з-за павароту ўжо ішоў цягнік. Хлопчыкі кінуліся насустрач. Яны махалі шапкамі і крычалі. Але презд не спыняўся, моцна стукалі сэрцы хлапчукоў.

Нарэшце цягнік прыцішыў ход і спыніўся. Машыніст сышоў з прыступак паравоза, выслухаў дзяцей і падзякаваў ім.

–Ці апраўдвае сябе частае паўтарэнне ў тэксце слова ісці ? Якімі словамі яго можна замяніць? (накіраваліся, вярталіся, беглі, звярнуць, падняліся, паказаць, саскочыў)



  • Які загаловак падабралі да тэксту?

  • Вызначце тэму, асноўную думку.

  • Назавіце найвышэйшы пункт напружання ў тэксце.

  • Як бы вы паступілі на месцы хлапчукоў?

Б) Тэкст запісваецца пад дыктоўку. Перад пачаткам дыктоўкі дзецям даецца заданне: у першым сказе пакінуць слова ісці, а ў астатніх замяніць яго іншымі.

(На дошцы запісаны тэкст з устаўленымі літарамі)



4. Фізкультхвілінка.

Пасля напісання вучні звяртаюцца да дошкі і звяраюць варыянт тэкстаў



  • Які тэкст з’яўляеццца цікавейшым?

  • Што дапамагло зрабіць яго цікавейшым?

  • Зрабіце вывад аб ужыванні сінонімаў у мове.

В) Скласці план тэксту і запісаць яго (па дарозе са школы. Коля і Сярожа на чыгунцы. Пашкоджаная рэйка. Паказаўся цягнік. Кінуліся на сустрач. Цягнік спыніўся. Падзяка машыніста.)

5.Развіцце мовы вучняў.

А)Напісаць невялікае сачыненне, выкарыстоўваючы словы-антонімы.

Тэма сачынення “Вясна ў лесе”

Словы-антонімы: высокія-нізкія, сухая-маладая, сухі-зялёны, светла-цёмна, ціхі,спакойны-шумны,гаманлівы.



Б) зачытваюцца сачыненні

6. Рэфлексія

7.Дамашняе заданне


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка