1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву




старонка1/29
Дата канвертавання25.12.2016
Памер6.68 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   29




















Г, нескл., н. 1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву «гэ». Вялікае Г. Напісаць г.

2. Звонкі, заднеязычны, фрыкатыўны зычны гук.



ГА ', нескл., м. Скарочанае абазначэнне слова гектар (ужываецца звычайна пры лічэбніках). 50 га. Пасеяць 40 га пшаніцы. Раўняйся па лініі ўдарпых брыгад! Хто спаборніцтвам там не ахоплены? Каб зацвілі сотні тысяч га Пад ільном ды пад каноплямі. Крапіва.

[З пачатковых літар слоў «гента» і «ар».]

ГА2, часціца. 1. Тое, што і А3 (у 1 знач.). «Юзік! паўтарыў ён мацней.Юзік!» «Га? Што?» Чорны. Рачкоўскі зусім неспадзявана для Карызны павесялеў: А праўда, Сымоне, слаўна жылося там, га? Зарэцкі.

2. Абл. Тое, што і А3 (у 2 знач.).— Тата, га, тата, а заўтра хто павядзе каня? запыталася яна. Гартны.

ГА3, выкл., часта з працяглым вымаўленнем (га-а-а!). 1. Выражае здзіўленне пры апазнанні каго-н., радасць сустрэчы з кім-н. — Га, Пятрусь, і ты тут? сустрэў Петруся Карусь Акалот. Колас.

2. Гучны выкрык, якім хочуць напалохаць каго-н. Схаваўшыся за куст, Грышка моўчкі наглядаў за сваім сябрам... Раптам вылецеў з-за куста і гукнуў на ўсю моц: Га-а! Колас.



ГААЛЯН, -у, м. Від сорга з высокім сцяблом і шырокім лісцем; кітайскае, маньчжурскае проса.

[Ад кіт. кааліянг — высокая трава.]



ГАБАÍСТ, -а, М -сце, м. Музыкант, які іграе на габоі.

ГАБАРДЗШ, -у, м. Шарсцяная тканіна для паліто і касцюмаў.

[Фр. ^аЬагáіпе.]



ГАБАРДЗÍНАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да габардзіну. // Зроблены з габардзіну. Габардзінавы касцюм.

ГАБАРЫТ, -у, М -рыце, м. Гранічныя знешнія абрысы прадметаў (збудаванняў, машын, станкоў і пад.); аб'ём, велічыня чаго-н. Габарыт кантзйнера. Габарыты вагонаў. // Адлегласць ад рэйкавага шляху да лініі будынкаў, якая забяспечвае свабодны праход поезда.

[Фр, ^аЬагіі.]



ГАБАРЬТГНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да габарыту. Габарытныя вароты.

ГАБЕЛЁН, -а і -у, м. 1. -а. Насценны дыван ручной работы з вытканай на ім карцінай, узорам.

2. -у. Дэкаратыўная тканіна.

[Фр. §оЬе1іп.]

ГАБЕЛÉНАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да габелена (у 1 знач.). Габеленавы дыван. ІІ Зроблены з габелену (у 2 знач,). Габеленавы настольнік.

ГÁБІТУС, -у, м. Спец. Знешні воблік чалавека, жывёльнага або расліннага арганізма. Атлетычны габітус. Змяненне габітусу. Габітус гібрыда.

[Ад лац. ЬаЬіíцз — выгляд, склад.]



ГАБЛЁВАНЫ гл. габляваны.

ГАБЛЁЎКА, -і, ДМ -лёўцы, ж. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл, габляваць; габляванне.

2. Апрацаваны гэблем, рубанкам матэрыял.



ГАБЛЮШКА, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. Разм. Стружка. Пашамацеўшы габлюшкамі, Рыбакоў выняў [са] скрынкі мяшэчак і развязаў яго.Гарбузікі. Налятай! Алёшка.

ГАБЛЯВАЛЬНЫ, -ая, -ае. Прызначаны для апрацоўкі чаго-н. габляваннем. Габлявальны інструмент.

ГАБЛЯВАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, габляваць.

ГАБЛЯВАНЫ і ГАБЛЁВАНЫ, -ая, -ае. Апрацаваны гэблем, рубанкам; гладкі, струганы. Пад паветкай стаялі канапка, варштат, ляжалі акуратна складзеныя габляваныя дошкі. Шамякін.

ГАБЛЯВАЦЦА, юецца; незак. 1. Паддавацца апрацоўцы габляваннем. Сухія дошкі добра габлююцца.

2. Зал. да габляваць.



ГАБЛЯВАЦЬ, -люк», -люеш, -люе; заг. габлюй; незак., што і без дап. Зразаць тонкі слой з паверхні драўніны пры апрацоўцы яе гэблем, рубанкам. Габляваць дошкі. [Уладзімір Іванавіч] габляваў пад паветкай клёпкі. Шамякін. Петэр падышоў да варштата і пачаў габляваць так, што стружкі веерам разляталіся ўбакі. Броўка.

ТАБОЙ, -я, м. Духавы драўляны музычны інструмент, па вышыні гуку сярэдні паміж кларнетам і флейтай.

[Іт. оЬое.]



ГÁВАНСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гавані, звязаны з ёй. Гаванскае аснашчэнне. Гаванскія рабочыя.

ГАВАНЬ, -і, ж. Прыроднае або штучна адгароджанае ад хваляў і ветру месца для бяс-

Гаваркі

8

Гавораны



печнай стаянкі суднаў; прыстань, порт, бухта. Натуральная гаеань. Гандлёвая гавань. о Хаваюцца ў гавань параходы, Ад буры не чакай дабра. Корбан.

ГАВАРКІ, -áя, -óе. Схільны да размоў, ахвочы пагаварыць; проціл, маўклівы. Вясёлы, гаваркі, востры на слова, .. [Аляксей Іванавіч] цэлымі днямі частаваў сваіх слухачоў., новымі цікавымі гісторыямі. Новікаў. [Яфрэйтар] быў жвавы, гаваркі, ветлівы, зусім не падобны да сваіх маўклівых і хмурых салдат. Мележ. // перан. Шумны, ажыўлены. Я палюбіў юначай душой гаваркія гарадскія вуліцы. Сабаленка.

ГАВАРЛІВАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць гаварлівага. У празмернай гаварлівасці краўца ўвесь яго характар: яго мітуслівасць, дзівацтва, багацце фантазіі. Луфераў.

ТАВАРЛІВЫ, -ая, -ае. Тое, што і гаваркі. Шафёр выдаўся гаварлівы, ён нават пахваліўся, што завочна вучыцца ў інстытуце. Скрыпка. Народ сыходзіўся тлумнымі гаварлівымі купкамі. Зарэцкі.

ГАВАРОК, -ркý, м. 1. Ціхая гаворка. Нізалася мірная гамонка старых, гаспадароў, вясёлы гаварок моладзі. Мележ.

2. Тое, што і гаворка (у 6 знач.).— Так, браток дарагуша, сібірскім гаварком сказаў Апаньін. «Маладосць».



ГАВАРУН, -á, ле. Разм. Пра чалавека, які любіць пагаварыць. Вясёлы гаварун, жартаўнік, .. [Сяргей Круцель] быў першым майстрам на скокі і ўмеў спець, пабрын[ка]ць на гітары. Лынькоў. // Балбатун, пустаслоў. Ад вулічных гаваруноў адвярнуліся ўсе [калгаснікі]. Дуброўскі.

ГАВÁРУХА, -і, ДМ -рýсе, ж. Разм. Жан. да гаварун.

ГАВАРКІЛЬНЯ, -і, ж. Разм. неадабр. Пасяджэнне, зборышча, дзе замест спраў займаюцца пустымі размовамі. // Пустыя размовы. Займацца гаварыльняй.

ГАВАРБІЦЦА, брыцца; незак. 1. Выказвацца, расказвацца, паведамляцца. / тое, што далей гаварылася, ужо лёгка прасейвалася праз .. [Сашкаву] галаву. Чорны. // Вымаўляцца, выгаворвацца. Кожнае слова гаварылася шэптам. □ —Разумець трэба, для чаго якое слова гаворыцца... Лынькоў.

2. безас. Аб наяўнасці жадання, настрою гаварыць. [Астаповіч і Блецька] увайшлі, і Блецька моўчкі сеў. Нешта яму не гаварылася. Чорны.

3. Зал. да гаварыць (у 2 знач.). О Як гаворыцца (у знач. пабочн.) — як

прынята гавягшпь.



ГАВАРШНЬ. -папу. -вопыт, -вóрыць: незак. 1. Валодаць вуснап мовай. Дзіця пачало гаварыць рана. // Вымаўляць, выгаворваць гукі мовы, словы, фразы. Манера гаварыць. Гаварыць з акцэнтам. Нешта сціскала глотку і не давала гаварыць. Шамякін. // Валодаць якой-н. мовай. Гаварыць па-руску. Гаварыць па-нямецкц.

2. што і без дап. Выражаць вусна якія-н. думкі, паведамляць факты і інш. Гаварыць праўду. Гаварыць прамову, а Ад усяго сэрца і душы гавару табе шчырае слова, вялікі мой, гераічны і слаўны беларускі народзе. Купала. Гаворыць Сцёпка і на Алёнку не глядзіць, каб па вачах яго не пазнала, што ён трохі туману напускае. Колас. // Раіць, загадваць.



- навучаць. Вучылася Наташа ўвесь час выдатна і выконвала ўсё, што гаварылі настаўнікі. Шамякін.— Не хадзі, табе гавару, не хадзі...шаптала .. [Вера] сухімі бяскроўнымі вуснамі. Лынькоў. // Расказваць, паведамляць пісьмова або ў друку (пра аўтара, гісторыю, летапісца і інш.). 3. Бядуля сваім творам гаварыў чытачу, што трэба ўмець пад прыемнай знешняй маскай пазнаваць драпежны твар ворага. Кудраўцаў. // Паведамляць, перадаваць якую-н. думку сваім зместам (пра кнігі, дакументы, надпісы і пад.). Абвестка на сцяне дома гаварыла, пра што будзе сход. Чорны. // перан. Выражаць сабой, паказваць на якія-н. думкі, пачуцці. Калі каханне гавораць вочы Тугой і шчасцем выразней слоў. Чарнушэвіч. Апошнім чытаў вершы сціплы на выгляд хлопец па прозвішчу Заранік. Прозвішча нічога не гаварыла слухачам. Хадкевіч. // Падказваць, прадказваць (пра адчуванні і пад.). А мыслі і сэрца гавораць Не вер яму [ваяку-прыблудзе], рыжаму, не! Колас.

  1. Весці гутарку, размаўляць з кім-н.— Вы мне, таварыш Кавалькевіч, толькі прыемнасць зробіце, калі са мною пра гаспадарку гаварыць будзеце. Бядуля. Да світання Мы з табою Гаварылі, Сэрца сэрцу Назаўсёды Падарылі... Дзеружынскі. // Абгаворваць каго-, што-н., абмяркоўваць што-н. [Жлукта:] Таварышы, я зусім не хачу, каб пра мяне гаварылі, што я блатмайстар_ які-небудзь. Крапіва. // неазначальна-асабовы (у 3 ас. мн.). Ходзяць чуткі, кажуць. Не воўк работа, як гавораць, І ў лес яна не пабяжыць. Колас.

  2. Выражаць сабой што-н., сведчыць аб чым-н., паказваць па што-н. Яны аж стракацелі ў вачах, гэтыя ўмоўпыя значкі, якія гаварылі аб партызанскіх атрадах, вазах. Лынькоў.

  3. перап. Праяўляцца ў чыіх-н. паводзінах, учынках, словах і пад. Гэта не я гавару гора маё гаворыць. З нар. [Наталля:] Я тут не вінавата. Гэта ваша маладосць гаворыць у вас. Крапіва.

О Гаварыць на карысць каго-чаго — служыць доказам, пацвярджэннем дадатных якасцей каго-, чаго-н. Гаварыць на розных мовах — не разумець адзін аднаго. Гаварыць у руку — трапляць у тон чыёй-н. размове, падтрымліваць чыю-н. думку, погляд. Да трох не гавары каму — пра зласлівага строгага чалавека, які не церпіць пярэчанняў. (Ды) што (і) гаварыць — доказаў не патрабуецца, і так зразумела. Кроў гаворыць гл. кроў. Што ні гавары — нягледзячы ні на што, у любым выпадку.

ГАВАРЭННЕ, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. гаварыць 1. 2 і 3 знач.).

ГАВЁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, гавець.

ГАВÉЦЬ, -ею, -éеш, -éе; незак. У веруючых — пасціць і хадзіць у царкву, рыхтуючыся да споведзі. [Ігнат] гавее, ён пасціцца, Лбом малаціць ля амбона, Бога і чарцей баіцца, Верыць розным забабонам. Валасевіч.

ГАВОРАНЫ, -ая, -ае. 1. Дзеепрым, зал. пр. ад гаварыць. Многа гаворана, ды мала сказана. З нар.

2. у знач. наз. гавбранае, -ага, н. Тое, што было выказана. сказана. Халімон ўспрымаў гаворанае, як заданне людзей, якім ён даўно падуладны. Галавач.



Гаворачы 9 Гадаванне

ГАВОРАЧЫ. 1. -ая, -ае. Дзеепрым, незал. цяпер, ад гаварыць.

2. -ая, -ае; у знач. прым. Які гаворыць. Гаворачая асоба.

3. Дзеепрысл, незак, ад гаварыць. ГАВОРКА, -і, ДЫ -рцы; Р мн. -рак; ж. 1.

Дзелавая або сардэчная размова; абмен думкамі. Гаворка за сталом не ладзілася, яв ні стараўся Раман Дзянісавіч ажывіць яе. Хадкевіч. Пісьменнік [Максім Багдановіч] быў бескампрамісны, калі гаворка ішла аб навуковым разуменні не толькі грамадскіх працаваў, але і з'яў прыроды. Майхровіч. // Словы, паведамленне, выказванне аднаго з субяседнікаў. Карней і не даслухаў яшчэ Юзікаеай гаворкі, а рынуўся адразу ў клуб. Баранавых.— А як авёс наш урадзіўся? Схадзіць бы ў Ліпава пабачыць! Ужо знаюць дзеці, Што то значыць Гаворка дзядзькава такая. Колас.



  1. Гукі размовы, якія даносяцца адкуль-н. З кухні чутна была ажыўленая гаворка. Хадкевіч. Ліпачка ўслухалася ў гаворку і пачула прыглушаны гарачы шэпт начнога госця. Сабаленка. // перан. Перарывісты гул, шум (пра шчабятапне птушак, журчанне вады і пад.). Колькі шуму ў нашым збожжы, Спеву і гаворкі. Колас. Пад бясконцую гаворку Песню рэек і калёс, Па раўніне, між узгоркаў Пралятае паравоз... Лойка.

  2. Чуткі, пагалоска, размова. Пайшла па людзях гаворка пра., бяду, якая называецца., страшным словам блакада. Брыль.

  3. Разнавіднасць мясцовага дыялекту, якая ахоплівае адносна невялікую тэрыторыю (вёску, раён). Чэрвеньская гаворка. Гаворкі Случчыны. Ц Сукупнасць мясцовых дыялектаў якой-н. мовы, якія маюць агульныя дыялектныя рысы. Паўднёва-заходнія гаворкі беларускай мовы.

  4. Мова як сродак зносін паміж людзьмі (звычайна пра вусную гутарковую мову). Турысты разумелі рускую гаворку.

  5. Асаблівасці мовы, манера гаварыць, вымаўляць асобныя словы, гукі. Пявучая гаворка. Крокі ў Сцяпана Захаравіча шырокія, цвёрдыя, гаворка разважлівая. Гурскі. Па.. гаворцы [Тоні] Заслонаў адразу пазнаў у ёй украінку. Шчарбатаў.

<> Не можа быць (і) гаворкі гл. магчы. Пустая гаворка — непатрэбная, бескарысная размова; балбатня.

ГАВОТ, -а, М -вóце, м. Старадаўні французскі танец, а таксама музыка да гэтага танца.

[Фр. %есчоíіе.]



ГАВЯДА, -ы, ДМ -дзе, ж., зб. Абл. Буйная рагатая жывёла; каровы. — Паглядзі адно, як цікава расцягнуўся цуг кароў. Вось колькі гавяды ў Сілцах! Гартны.

ГАВЯДЖЫ, -ая, -ае. Абл. Які мае адносіны да тавяды. Пахла сухою зямлёю і гавяджым гноем. Гартны.

ГАВЯДЗІНА, -ы, ж. Абл. Ялавічына. Даўно ўжо так не абедаў Пракоп, і лепшым доказам гэтага багатага абеду служылі засеўшыя ў зубах кавалачкі гавядзіны. Колас.

ГАГА, -і, ДМ гáзе, ж. Палярная нырцовая качка з каштоўным мяккім цёплым пухам.

ГÁГАННЕ, -я, к. Дзеянне паводле знач. дзеясл, гагаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Гаганне гусей.

ГАГÁРА, -ы, ж. Вялікая паўночная вадаплаўная птушка з густым пер'ем.



ГАГАРКА, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Паўночная марская птушка велічынёй з невялікую качку.

ГАГАРЬ'ШЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гагары, належыць ёй. Гагарынае гняздо. Гагарыны крык.

ГАГÁТ, -у, М -гáце, м. Адзін з відаў камепнага вугалю, які добра паліруецца і ідзе на выраб розных дробных упрыгожанняў (пацерак, муштукоў і інш.).

[Грэч. еаваíёз.]

ГАГАТАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гагату. // Зроблены з гагату. Гагатавая брошка.

ГАГАТÁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, гагатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Чулася гагатанне гусей.

ГАГАТАЦЬ, -гачý, -гóчаш, -гóча; незак. 1. Абзывацца крыкам, падобным на гукі «га-гага» (пра гусей). Назаўтра раніцай хлопчык прачнуўся ад шуму: на дварэ моцна гагаталі гусі, спалохана кудахталі куры. Ваданосаў.

2. Разм. Моцна, нястрымана смяяцца; рагатаць.^ Эй, вы, слухайце! крыкнуў Янка Тукала, зварачаючыся да сяброў і стараючыся іх перакрычаць. Што вы гагочаце? Колас.



ГАГАУЗ гл. гагаузы.

ГАГАУЗКА гл. гагаузы.



ГАГАУЗСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гагаузаў, належыць ім. Гагаузская мова. Гагаузскія звычаі.

ГАГАУЗЫ, -аў; адз. гагаýз, -а, м.; гагаýзка, -і, ДМ -зцы; мн. гагаýзкі, -зак; ж. Народ, па культуры блізкі да балгар, які жыве ў Малдаўскай і Украінскай ССР, а таксама ў Балгарыі і Румыніі.

ГАГАЦЬ, -ае; незак. Крычаць, гагатаць (пра гусей). Нажыраваўшыся за дзень, .. [гусі] ціха, але вельмі задаволена гагалі. Сташэўскі.

ГАГÁЧЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гагі, належыць ёй. Гагачы пух. Гагачы крык.

ГАД, -а, М -дзе, м. 1. Змяя, гадзюка. [Бусел] ляціць з небасхілу, нішчыць гадаў гатовы... Дубоўка.

2. Разм. лаянк. Пра агіднага, шкоднага чалавека. Ота зірнуў на гаспадара, як на гадзюку, і спакойна сказаў: Гад! Гнілая калода! Бядуля. Вораг ёсць вораг: грабежнік і кат, Не вер яму, гаду. Колас.

О Гад печаны — тое, што і г а д (у 2 знач.).

ГАДАВАЛЫПК, -а, м. Месца для развядзення і вырошчвання раслін або жывёл. Нладовы гадавальнік. Бярэзінскі запаведнік з'яўляецца.. гадавальнікам для захавання і раэвядзення баброў. В. Вольскі.

ГАДАВАНЕЦ, -нца, м. Дзіця, юнак, увогуле чалавек у адносінах да свайго выхавацеля. Пажылы мастак-педагог прывіваў сваім гадавапцам любоў да партрэтнага жанру. Ліс. // Чалавек у адносінах да якой-н. арганізацыі, ідэі якой ён засвоіў. Гадаванец ленінскага камсамола. Ц Вырашчаная, выгадаваная расліна або жывёліна. Неўзабаве на дзялянцы Акуратна, рад у рад, Падрасталі гадаванцы. Кляўко.

ГАДАВАНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да гадаванец.

ГАДАВАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл, гадаваць (у 1, 2 знач.).

Гадавацца 10 Гадзіннік

ГАДАВАЦЦА, -дýíося, -дýешся, -дýецца; незак. 1. Праводзіць дзе-н., у якіх-н. умовах сваё дзяцінства, раннія гады; расці. Дзядзька Марцін ведаў лес добра, у лесе гадаваўся, жывёлу пасвіў, грыбы збіраў. Колас. // Жыць, вырастаць (пра свойскіх жывёл, птушак). На ферме гадуюцца сотні цялят.

2. Зал. да гадаваць.

О Як. гадуешся (цеся) — як справы, як жывецца.

ГАДАВАЦЬ, -дýю, -дýеш, -дýе; незак., каго-што. 1. Даглядаючы, выхоўваючы, забяспечваць рост, развіццё каго-н. Гадаваць дзяцей. Ц Разводзіць, вырошчваць (жывёлу, расліны). Гадаваць цяля. Гадаваць сад. // перан. Быць асновай развіцця, існавання чаго-н. Цвітуць палі ў адзенні новым, Гадуюць новыя сады. Колас. З сонцам гадуе зямля вінаграды. Купала.


  1. Адрошчваць (валасы, ногці і інш.). Гадаваць бараду.

  2. перан. Абдумваць у дэталях, выношваць (думку, план і пад.). У кожнага мара свая залатая, Якую мы песцім, гадуем і любім. Панчанка. [Кляновіч] кожны дзень гадаваў у душы нешта такое, што ў плыні афіцыяльнай работы лічыў самым галоўным. Пестрак.

ГАДАВІК, -á, м. Разм. Ва ўзросце аднаго года. Баран-гадавік.

ГАДАВША, -ы, ж. Дата, дзень, у які спаўняецца яшчэ адзін год з часу якой-н. падзеі. 60-я гадавіна Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. На пятнаццатую гадавіну вызвалення Беларусі ад белапалякаў сюды, у калгас, прыехала на свята шмат дарагіх гасцей. Бядуля.

ГАДАВБІ, -áя, -óе. 1. Які мае адносіны да цэлага года, атрымліваецца ў канцы года, з'яўляецца вынікам за год. Гадавая справаздача. Гадавыя кругі на зрэзе дрэва. Закончыліся гадавыя залікі ў інстытуце. Лынькоў. // Разлічаны на год. Гадавы план.

2. Які бывае адзін раз у год. Гадавы кірмаш.

ГАДАЛЬНЫ, -ая, -ае. Які служыць длягадання; такі, па якім гадаюць. Гадальная кніга. Гадальныя карты.

ГАДАМІ, прысл. Доўгі час, на працягу некалькіх гадоў запар. Гадамі працаваць над творам.


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   29


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка