1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву




старонка14/29
Дата канвертавання25.12.2016
Памер6.68 Mb.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   29

ГІБЕЛЬ, -і, ж. 1. Поўнае разбурэвне, спыненне існавання (пры катастрофе, бедстве, наўмысным знішчэнпі і пад.). Гібель Пампеі. Гібель парахода. // Гвалтоўная заўчасная смерць. Трагічную гібель Кацярыны, якая не хацела скарыцца «цёмнаму царству» самадурства, паказаў геніяльны рускі драматург Астроўскі. Бярозкін.

2. у знач. вык., чаго. Разм. Вялікая колькасць, мноства. [Марыля:] Скора касьба пачнецца, жніво, работы гібель. Купала.



<> На краі гібелі гл. край. Да гібелі — вельмі многа.

ГШЕЛЬНЫ, -ая, -ае. Які нясе гібель (у

I знач.), вядзе да гібелі. Гібельны ўраган. Гібельная палітыка.

ГІБÉННЕ, -я, н. Разм. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл, гібець. Народ не вінават у тым, што ён гібее ў невуцтве. Вінаваты тыя, хто кінуў яго ў цемру, асудзіў на фізічнае, маральнае і інтэлектуальнае гібенне. «Полымя».



ГІБЕЦЬ, -ею, -éеш, -éе; незак. Разм. Мучыцца, пакутаваць ад нястачы, голаду, цяжкай працы і пад. Пралетарыят павёў за сабой мільённыя масы сялянства, якое гібела ў галечы і цемры. «ЛіМ».— Кім бы я быў, падумаў сам сабе Зорын,каб не савецкая ўлада? Гібеў бы, пэўна, недзе ў кулака ці ў памешчыка за кавалак хлеба парабкам. Гурскі. // Весці пустое, бязмэтнае жыццё; марнець. Сцяпан рэдка сустракаецца з людзьмі, гібее ў сценах сваёй хаты, нібы той пацук у нары. «Звязда».

ГІБКАСЦЬ, -і, ж. 1. Уласцівасць і якасць гібкага (у і знач.). Гібкасць стальнога прута.

II перан. Багацце адценняў, выразнасць (пра голас, мову і пад.). Гібкасць думкі.

2. перан. Уменпе хутка прыстасоўвацца да ўмоў, абставін. Гібкасць палітыкі. Гібкасць партыйнага кіраўніцтва.

ГІБКІ, -ая, -ае. 1. Здольны лёгка гнуцца, згінацца і разгінацца. Гібкае дрэва. Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбная постаццю, ружова-смуглявым тварам і не надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі. Карпюк. // перан. Багаты адценнямі, выразны (пра голас, мову і пад.). Сінонімы адзін з галоўнейшых стылістычных сродкаў, якія робяць мову дакладнай і гібкай і даюць магчымасць выражаць самыя тонкія адценні думак. Юргелевіч. [Байка] выпрацавала свой адметны верш, адточаны і эканомны, гібкі і маляўнічы. Казека.

2. перан. Які ўмела і хутка рэагуе на пэўныя ўмовы, абставіны. Гібкае кіраўніцтва. Гібкая палітыка. .•гі.^-.і



ГІБЛЫ, -ая, -ае. Разм. Які пагражае гібеллю (у 1 знач.), прыводзяць да гібелі. Гіблае становішча. Павадыр, пан Кярсноўскі, адразу ж знайшоў на гэтым гіблым балоце жардзяныя кладкі-масткі. Якімовіч. // Дрэнны, непрыгодны. Увачавідкі раслі новыя вёскі, людзі вылазілі з гіблых зямлянак, спраўлялі наваселлі. Дуброўскі.

ГІБОН, -а, м. Вузканосая чалавекападобная малпа з вельмі доўгімі пярэднімі канечнасцямі (жыве ў паўднёва-ўсходняй Азіі).

[Англ. §іЬЬоп.]



ГІБРБІД, -а, М -дзе, м. Арганізм, атрьшаны ў выніку скрыжавання раслін або жывёл розных сартоў, відаў, народ. Гібрыд грэчкі.

[Ад лац. ЬіЬгіáа — помесь.]



ГІБРБТДНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гібрыдаў, атрыманы скрыжаваннем. Гібрыднае насенне. Гібрыдныя ўласцівасці.

ГІБРЫДЫЗÁЦЫЯ, -і, ж. Скрыжаванне розных відаў раслін або жывёл з мэтай атрымання лепшых па якасці сартоў, відаў, народ. Вегетатыўная гібрыдызацыя. Працэс гібрыдызацыі.

ГІГАНТ, -а, М -нце, м. 1. Чалавек або жывёліна незвычайна вялікага росту; волат, велікап. Слон-гігант. Кіт-гігант. Гаспадар адказаў на прывітанне, і, калі выйшаў на сцежку, аказалася, што гэта вельмі высокага росту чалавек. .. Гігант, мякка ступаючы па пяску, падышоў да дзяцей. Самуйлёнак. // перан. Пра што-н. незвычайна вялікіх памераў. Завод-гігант. І вось найшла навальніца, наваліліся дрэвы, усю зямлю ўслалі векавыя гіганты. Лынькоў. Гараць агні гігантаў індустрыі, Шуміць калоссем плённая зямля. Звонак.

2. перан.; звычайна чаго. Талент, вялікі дзеяч у якой-н. галіне. Гігант навукі. Гігант сусветнай літаратуры.

[Ад грэч. §і§апІоз — волат, велікан.]

ГІГАНТКІЗМ, -у, м. Празмерны рост чалавека, жывёліны або асобных частак іх цела ў выніку парушэння дзейнасці залоз унутранай сакрэцыі.

ГІГАНЦКІ, -ая, -ае. Незвычайна вялікі; велізарны. Гіганцкі завод. Гіганцкае дрэва. // перан. Надзвычайны, выключны па сіле або важнасці. Гіганцкі размах будаўніцтва. Працаваць і жыць, як Горківось да чаго хочацца заклікаць. Простае, вялікае жыццё, гіганцкая праца! Купала. Жывёлагадоўля ў калгасе «Рассвет» пабыла сапраўды гіганцкі размах. Кухараў.

О Гіганцкія крокі гл. крок.



ГІГІÉНА, -ы, ж. Навука аб захаванні здароўя і мерах папярэджання захворванняў, а таксама мерапрыемствы, якія садзейнічаюць гэтаму. Гігіена жылля. Гігіена працы.

[Ад грэч. Ьуретóз — здаровы; лекавы.]



ГІГІЕНÍСТ, -а, М -сце, м. Урач — спецыяліст у галіне гігіены.

ГІГІЕНІЧНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць гігіенічнага.

ГІГІЕНІЧНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да гігіены, заснаваны на гігіене. Гігіенічныя меры. Гігіенічная гімнастыка.

2. Які адпавядае правілам гігіены, карысны для здароўя. Гігіенічны касцюм. Гігіенічныя жыллёвыя ўмовы.

ГІГІКАННЕ, -я, п. Дзеянне паводле знач. дзеясл, гігікаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

Гігікаць

49

Гідрапоніка


ГІГІКАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Гучна, перарывіста пасмейвацца.

ГІГРАСКАПІЧНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць гіграскапічнага. Гіграскапічнасць глебы. Гіграскапічнасць тканіны.



ГІГРАСКАШЧНЫ, -ая, -ае. Здольны лёгка паглынаць вільгаць. Гіграскапічная вата.

[Ад грэч. Ьу§гóз — вільготны і вкорéó — назіраю.]

ГІГРОТРАФ, -а, м. Самапісны прыбор для бесперапыннай рэгістрацыі змен адноснай вільготнасці паветра.

[Ад грэч. Ьу^гóз — вільготны і йгáрЬó — пішу.]

ГІГРОМЕТР, -а, м. Прыбор для вызначэнне вільготнасці паветра. _

[Ад грэч. Ьу§гóз — вільготны і теíгéо — мераю,]

ГГД, -а, М -дзе, м. і. Праваднік-прафесіянал, які абслугоўвае турыстаў. Я люблю знаёміцца без гідаў, Без ніякіх там праваднікоў З новым горадам ці краявідам, Плошчай, гмахам, засенню садоў. Танк.

2. Даведнік для падарожнікаў і турыстаў з указаннем славутых мясцін.

[Фр. §шáе.]

ГІДАЛЬГА, нескл., м. Гіст. Іспанскі дваранін.

[Ісп. Ыáа1§о.]

ГІДЗІЦЦА, гíджуся, гíдзішся, гíдзіцца; не-: зак. Абл, Гадзіцца. За гэтыя суткі Лёдзя бадай што знелюбіла сама сябе, сваё цела, нават гідзілася дакрануцца да яго. Карпаў.

ГІДКІ, -ая, -ае. Абл. Гадкі. Чорная, гідкая, страшная кроў паплыла ў .. [лесніка] з галавы, пэцкала новы жупан, стрэльбу. Гарэцкі.

ГІДЛІВЫ, -ая, -ае. Абл. Гадлівы. Ад калючай стараставай барады і ягонага панібрацтва начальніка пранялі гідлівыя дрыжыкі. Самуйлёнак.

ГІДОТА, -ы, ДМ -дóце, ж. Абл. Гадасць. — Клянецца ў дружбе, павазе і любові, а сам, дзе толькі можна, робіць усялякія гадасці. От гідота! Гурскі.

ГÍДРА, -ы, ж. 1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — шматгаловая змяя, у якой на месцы адсечаных галоў вырасталі новыя.

2. Дробная бесхрыбетная кішачнаполасцевая прэснаводная жывёліна са шчупальцамі вакол рота.

[Грэч. Ьуáга — вадзяная змяя.]

ГІДРА... Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае словам: вада, в о д н ы, в а д з я н ы, напрыклад: гідрабурэнне, гідрапомпа, гідрастанцыя, гідратэхніка.

ГІДРААВІЯЦЫЯ, -і, ж. Авіяцыя, аснашчаная гідрасамалётамі.

ГІДРААКУСТЫКА, -і, ДМ -тыцы, ж. Раздзел акустыкі, які вывучае распаўсюджанне гукаў у вадзе.



ГІДРААКУСТЬ'ІЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гідраакустыкі. Гідраакустычная служба. Гідраакустычная апаратура.

ГІДРАБІЯЛОГІЯ, -і, ж. Навука, якая вывучае жыццё водных арганізмаў у іх адзінстве з навакольным асяроддзем.



ГІДРАВУЗЕЛ, -зла, м. Сукупнасць гíдратэхнічных збудаванняў (канапы, шлюзы, плаціпы, гідрастанцыі), размешчаных паблі-

зу адзін аднаго і аб'яднаных умовамі сумеснай работы. Цымлянскі гідравузел.

ГІДРАГЕАЛОГІЯ, -і, ж. Навука пра паходжанне, рух, уласцівасці і распаўсюджанасць падземных вод.

ГІДРАГЕНЕРÁТАР, -а, м. Генератар, які ператварае энергію руху вады, атрыманую ад вадзяной турбіны, у электрычную энергію.

ГІДРАГЕОЛАГ, -а, м. Спецыяліст у галіне гідрагеалогіі.

ГІДРАГРАФ1ЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гідраграфіі, звязаны з ёй. Гідраграфічная экспедыцыя. Гідраграфічныя работы. Гідраграфічная карта. Гідраграфічнае судна.

ГІДРАГРÁФІЯ, -і, ж. Раздзел гідралогіі, які займаецца вывучэпнем, апісаннем і нанясенпем на карту вод зямной паверхні (азёр, рэк, мораў, балот і пад.).



ГІДРАДЫНАМІКА, -і, ДМ -міцы, ж. Раздзел гідрамеханікі, які вывучае рух вадкасцей у сувязі з тымі сіламі, што на іх дзейнічаюць.

ГІДРАДЫНАМІЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гідрадыпамікі. Гідрадынамічнае даследаванне.

ГІДРАЛАГІЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гідралогіі. Гідралагічныя назіранні.

ГІДРАЛІЗАВÁНЫ, -ая, -ае. Апрацаваны спосабам гідролізу. Гідралізаваныя кармы.

ГІДРАЛОГІЯ, -і, ж. Навука, якая вывучае гідрасферу Зямлі (воды акіянаў, мораў, рэк, азёр, а таксама_падземныя воды).

[Ад грэч. Ьýáог — вада і 1ó§оз — вучэнне.]

ГІДРАМАШТОР, -а, м. Апарат, які прымяняецца для размывання горных парод і грунту магутным струменем вады.

ГІДРАМАШТÓРНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гідрамапітора. Гідраманіторная ўстаноўка. Гідрамапіторны спосаб размыву горкай пароды.

ГІДРАМЕТРНІСТ, -а, М -сце, м. Спецыяліст у галіне гідраметрыі.

ГІДРАМЕТРЫЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гідраметрыі. Гідраметрычныя назіранні. Гідраметрычны прыбор.

О Гідраметрычная станцыя гл. станцыя.

ГІДРАМÉТРЫЯ, -і, ж. Раздзел гідралогіі, у якім вывучаюцца уласцівасці цякучых вод (хуткасць, глыбіня і пад.) і спосабы вымярэння гэтых уласцівасцей.

[Ад грэч. пýáбг — вада і лгеíгéб — мераю.]



ГІДРАМЕХАНІЗÁТАР, -а, м. Спецыяліст у галіне гідрамехапізацыі.

ГІДРАМЕХАШЗÁЦЫЯ, -і, ж. Спосаб правядзенпя земляных і гордых работ механізмамі, якія выкарыстоўваюць энергію напорнага воднага струмешо, што размывае грунт або горную народу. Гідрамеханізацыя вуглездабычы.

ГІДРАМЕХАНІКА, -і, ДМ -ніцы, ж. Раздзел механікі, які вывучае законы руху і раўнавагі вадкасці і газаў, а таксама законы ўзаемадзеяння вадкасцей і газаў з цвёрдымі целамі, што з імі мяжуюць.

ГІДРÁНТ, -а, М -нце, м. Водаразборная палонка або кран, якія ўстанаўліваюцца на водаправоднай лініі для тушэння пажараў, паліванпя вуліц і_пад.

[Ад грэч. Ьýáог — вада.]

ГІДРАПЛÁН, -а, м. Уст. Гідрасамалёт.

ГІДРАПОНІКА, -і, ДМ -ніцы, ж. Вырошч-

Гідрапонны

50

Гіканне
ванне раслін на штучных заменніках глебы з выкарыстаннем водных раствораў пажыўных рэчываў. Паглядзелі госці сваімі вачамі на гідрапоніку, гэта значыць на вырошчванне гародніны без глебы, з дапамогаю розных хімічных рэчываў, разведзеных у вадзе. Дубоўка. [Ад грэч. Ьýáóг — вада і рóпоз — работа.] ГІДРАПОННЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гідрапонікі, заснаваны па прынцыпах гідрапонікі. Вялікае значэнне ў развіцці жывёлагадоўлі мае гідрапонны спосаб вырошчвання зялёных кармоў у зімовы час. Дуброўскі.

ГІДРАПУЛЬТ, -а, М -льце, м. Апарат (бак з ручной помпай) для палівання і апырсквання раслін, афарбоўкі сцен, дэзінфекцыі памяшканняў і пад.

ГІДРАСАМАЛЁТ, -а, М -лёце, м. Самалёт, прыстасаваны для пасады на ваду і ўзлёту з вады. Адзін за адным прычальваюць вельботы, садзяцца на ваду гідрасамалёты. Бяганская.

ГІДРАСТÁНЦЫЯ, -і, ж. Тое, што і г і д р а электрастанцыя. Калгасная гідрастанцыя.

ГІДРАСТÁТЫКА, -і, ДМ -тыцы, ж. Раздзел гідрамеханікі, у якім вывучаюцца законы раўнавагі вадкасцей, а таксама законы раўнавагі апушчаных у іх цел.

ГІДРАСТАТКІЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гідрастатыкі. Гідрастатычпы ціск.

ГІДРАСФЁРА, -ы, ж. Водная несуцэльная абалопка Зямлі, якая складаецца з акіянаў, мораў, рэк, азёр і грунтовых вод.

ГІДРÁТ, -у, М áце, м. Прадукт далучэння вады да неарганічных і арганічных рэчываў. _

[Ад грэч. пýáог — вада.]



ГІДРАТÓРФ, -у, м. Спосаб распрацоўкі залежаў торфу пры дапамозе гідрамеханізацыі.

ГІДРАТУРБША, -ы, ж. Турбіна, як»я прыводзяцца ў рух сілай патоку вады; вадзяная турбіна.

ГІДРАТЭРАШЯ, -і, ж. Тое, што і водалячэнне. Кабінет гідратэрапіі.

ГІДРАТЭХНІК, -а, м. Спецыяліст у галіне гідратэхнікі.

ГІДРАТЗХШКА, -і, ДМ -ніцы, ж. Навука аб выкарыстанні водных рэсурсаў у гаспадарцы і барацьбе са шкодпым дзеяннем воднай стыхіі, а таксама галіна тэхнікі, якая выконвае гэтыя задачы з дапамогай адпаведных збудаванняў.

ГТДРАТЭХН1ЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гідратэхнікі. Гідратэхнічныя збудаванні.

ГІДРАУЛІКА. -і, ДМ -ліцы, ж. Навука аб законах раўнавагі і руху вадкасцей і спосабах практычнага пгíымянення гэтых законаў.

ГАд грэч. ЬуáгаííНкóз — вадзяны.]



ГІДРАУЛІЧНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да гідраўлікі. Гідраўлічнае даследаванне.

2. Які дзейнічае пры дапамозе напору, ціску вадкасці. Гідраўлічны прэс. Ц Які выконваецца з дапамогай ціску вадкасці. Гідраўлічнае выпрабаванне катлоў.



ГІДРАФІЗІКА, -і, ДМ -зіцы, ж. Раздзел геафізікі, які вывучае працэсы, што адбываюцца ў гідрасферы.

ГІДРАФ1ТЫ, -аў; íдз. гідрафíт, -а, М íце, м. Расліны, якія жывуць у вадзе.

[Ад грэч. Іíýáбг — вада і рЬуіóп — расліна.]

ГІДРАФЛОТ, -у, М -лóце, м. Паветраны флот, які складаецца з гідрасамалётаў.

ГІДРАФОН, -а, м. Прыбор для прыёму гукавых хваляў, якія ўзнікаюць і распаўсюджваюцца ў вадзе.

[Ад грэч. Ьýáóг — вада і рЬбпё гук.]



ГІДРАХШІЯ, -і, ж. Навука аб хімічным саставе вод, якія ўтвараюць гідрасферу, і метадах іх даследавання.

ГІДРАЭЛЕКТРАСТАНЦЫЯ, -і, ж. Электрычная станцыя, якая выпрацоўвае электраэнергію, скарыстоуваючы сілу падаючай вады (скарочана ГЭС).

ГІДРАЭЛЕКТРЬІЧНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да выпрацоўкі і выкарыстання энергіі гідраэлектрастанцыяй. Гідраэлентрычная станцыя.

ГІДРАЭНЕРГÉТЫКА, -і, ДМ -тыцы, ж. Галіна энергетыкі, звязаная з выкарыстаннем энергіі вады для выпрацоўкі злектраэнергіі на гідраэлектрастанцыях.

ГІДРАЭНЕРГЕТЫЧНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да гідраэнергетыкі. Гідраэнергетычныя даследаванні.

2. Які мае адносіны да воднай энергіі. Гідраэнергетычныя рэсурсы краіны.



ГІДРОГРАФ, -а, м. Спецыяліст у галіне гідраграфіі.

ГІДРОЛАГ, -а, м. Спецыяліст у галіне гідралогіі.

ГІДРОЛІЗ, -у, м. Расшчапленне складанага рэчыва пад дзеяннем вады.

[Ад грэч. Ьýáог — вада і Іýзіз — разлажэнне, распад.]



ГІДРОЛІЗНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гідролізу, прызначаны для яго. Гідролізны завод. Гідролізная апрацоўка кармоў. Ц Прыгатаваны шляхам гідролізу. Гідролізны спірт.

ГІДРОМЕТР, -а, м. Прыбор для вызначэнне ўзроўню вады ў водным басейне, а таксама скорасці цячэння вады.

ПЕНА, -ы, ж. Жывёліна сямейства драпежных млекакормячых, якая водзіцца ў гарачых краінах і корміцца пераважна мярцвячынай. Плямістая гіена. Дзесьці забрахала гіена, і здалёку пачуўся рык ільва. Маўр.

[Грэч. Ьуаіпа.]

ГІЗ, -а і -у, м. Разм. 1. -у. Дзеянне паводле знач. дзеясл, гізаваць. Ўставіць цялё вока сваё слівянае, сіняватае, прыгледзіцца да сонца, бок падагрэе і пайшло скакаць ды падскакваць. А за ім навыперадкі ўсе. Без гізу гіз. Лынькоў.

2. -а. Вялікая муха, самка якой жывіцца кроўю жывёлы, а самец — сокам раслін. Гіз напаў на кароў.



ГІЗАВАЦЬ, -зýю, -зýеш, -зуе; незак. Разм. Імкліва бегаць, ратуючыся ад укусу гіза. Каровы гізуюць.

ГІК, -у, м. Разм. Тое, што і гіканне. Выстраіліся [людзі] ў шэраг і., з гікам вылецелі з-за скалы. Маўр.

ГІКАННЕ, -я. н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл, гікаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Партызаны] чулі, як ззаду стралялі, як доўга над полем разносілася гіканне коннікаў. М. Ткачоў.



Гікаць

51

Гінуць
ГІКАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Абзывацца прарэзлівымі, адрывістымі гукамі. Казакі гікалі, свісталі, спявалі. Бядуля.

ПІШУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. Разм. Аднакр, да гікаць.

ГІЛЬ, -я, м. Разм. Тое, што і снягір. Чым далей ад дому, меней гілёў са сваімі чырвонымі грудкамі,не пырхаюць з куста на куст. Пташнікаў.

ГІЛЬДЗÉЙСКІ, я, -ае. Які мае адносіны да гільдыі. Гільдзейскі купец.

ПЛЬДЫЯ, -і, ж. 1. У сярэдневяковай Еўропе — аб'яднанне купцоў або рамеснікаў, якое абараняла інтарэсы або цэхавыя прывілеі сваіх членаў.

2. У царскай Расіі — адзін з трох саслоўнападатковых разрадаў, на якія падзялялася купецтва ў залежнасці ад велічыні капіталу. Купец першай гільдыі.

О Першай гільдыі — пра чалавека з крайнім праяўленнем якіх-п. якасцей. Штукар першай гільдыі.

[Ад ням. СіІáе — таварыства.]



ГІЛЬЗА, -ы, ж. 1. Металічная, закрытая з аднаго канца трубка, якая служыць абалонкай зарада для агнястрэльнай зброі; састаўная частка патрона, снарада. Вісарыён выкінуў пустую гільзу і заклаў новы патрон. Самуйлёнак.

  1. Папяровая трубачка, якую набіваюць тытунём пры вырабе папярос. Гільза з муштуком.

  2. Назва розных дэталей, якія маюць форму трубкі. Гільза цыліндра.

[Ням. НШзе.]
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   29


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка