1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву




старонка2/29
Дата канвертавання25.12.2016
Памер6.68 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   29

ГАДАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, гадаць.

ГАДАСЦЬ, -і, ж. Разм. Рэч, прадмет і інш., якія выклікаюць непрыемнае, агіднае пачуццё. Не бяры гэту гадасць у рукі. // Нізкі, агідны ўчынак. Ад злосніка можна чакаць усякай гадасці.

ГАДАЎЁ, -я, н., зб. 1. Гадзюкі, гады (у 1 знач.). Балоты кішэлі гадаўём.

2. Разм. лаянк. Пра людзей, дзеянні і ўчынкі якіх выклікаюць агіду, асуджэнне. Знішчыць фашысцкае гадаўё.

ГАДАЎКА, -і, ДЫ -даўцы; Р мн. -давак; ж. Разм. лаянк. Пра жанчыну, ўчынкі якой выклікаюць агіду, асудяíэнне. [Лабыш:] О, пакуль мы думалі, гадалі, дык гэта гадаўка жывым багажом абзавесціся ўспела. Козел.

ГАДАЦЦА, -áецца; незак. Думацца, праяўляцца ў форме меркаванняў, здагадак. Такая сустрэча не гадалася.

ГАДАЦЬ, -áю, -áеш, -áе; незак. 1. Варажыць: прадказваць што-н. па якіх-н. прыме-

тах. На зімах гадаюць пра лета. На рамонках [Аксана] гадала: Ці кахае, ці не? Бачыла.

2. Выказваць здагадкі, меркаваць. Не сніў, не думаў, не гадаў, што так са мною стане. Пушча. Спыніўшыся на лузе, хлапчукі Услых гадаюць:Хто ідзе такі? Гаўрусёў.

ГАДЗІНА, -ы, ж. 1. Тое, што і гадзюка (у 1 знач.). Гадзіна раз са скуры лезе, а здраднік кожны дзень. З нар.

2. Разм. лаянк. Тое, што і гадзюка (у

2 знач.).— Гэта ён! пачуўся голас зверху.Гамрэкелі, сабака! Папаўся, злодзей, шакал, гадзіна! Самуйлёнак.

ГАДЗІНА, -ы, ж. 1. Адзінка вымярэння часу, якая раўняецца У24 сутак і складаецца з 60 мінут або 3600 секунд. Бачыў я нястомную і нялёгкую працу, якой напоўнены ўсе дваццаць чатыры гадзіны., дня [пагранічнікаў]. Брыль.


  1. Адзінка часу ў 60 мінут, якую адлічваюць ад поўдня ці ад сярэдзіны ночы. Гадзіна ночы. У райком Даніла прыйшоў прыблізна а палове другой гадзіны дня. Кавалёў. // Сігнал, якім перадаецца гэта мера часу. Куранты прабілі дванаццаць гадзін.

  2. Прамежак часу, які адводзіцца на урок, лекцыю і займае з перапынкам 60 мінут. Гадзіны паўтарэння вучэбнага матэрыялу. Ц толькі мн. (гадзіны, -дзíн). Педагагічныя заняткі, лекцыі (пра нагрузку выкладчыкаў). Мець гадзіны ў інстытуце. Вычытаць гадзіны.

  3. з азначэннем. Пэўны момант у жыцці чалавека; пара, час. Вольная гадзіна. У гадзіны заняткаў. Гуляй дзяціна: твая гадзіна!

3 нар. // толькі адз.; каго-чаго або чыя. Кніжн. Вызначаны, устаноўлены тэрмін. Прабіла гадзіна помсты. Адважна ідзіце ў бой. Танк.

О Гадзіны пік — час найвышэйшага напружання ў рабоце транспарту, электрастанцыі і пад. Каменданцкая гадзіна — забарона без спецыяльнага дазволу з'яўляцца на вуліцы паселенага пункта ў пэўны час пры аб'яўленні ваеннага або асаднага становішча. Мёртвая гадзіна — адпачынак пасля абеду ў лячэбных, дзіцячых установах і інш.



<> Апошняя (смяротная) гадзіна — смерць. Гадзіна ў гадзіну — дакладна, у вызначаны тэрмін. З гадзіны на гадзіну — вось-вось, у кожны момант. Не па днях, а па гадзінах — вельмі хутка (расці, развівацца і пад.). Цэлая (бітая) гадзіна — доўгі час, больш гадзіны. Чорная (ліхая) гадзіна — цяжкі час. Шэрая (шарая) гадзіна — змрок вечарам пасля захаду сонца.

ГАДЗІНАМІ, прысл. Доўгі час, на працягу некалькіх гадзін запар. Гадзінамі праседжеаць над кнігай.

ГАД31НКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Разм. Памянш.-ласк. да гадзіна (у 1 знач.); тое, што і гадзіна (у 1, 4 знач.).— Ты ляж і гадзінку паспі, а мы паходзім, падумаем, ласкава сказаў Лясніцкі. Шамякін.

ГАДЗІННІК, -а, м. Прылада, пры дапамозе якой вызначаецца час у межах сутак. Насценны гадзіннік. Выраб гадзіннікаў.

О Вадзяны гадзіннік — гадзіннік у выглядзе мернага сасуда, з якога за нейкі час выцякае пэўны аб'ём вады. Пясочны гадзіннік — гадзіннік у выглядзе дзвюх мерных пíклянак, злучаных тонкай гарлавінай, праз якую перасыпаецца пясок на працягу пэўнага часу (скарыстоўваецца ў медыцыне пры вызна-

Гадзіннікавы

Н

Гаёк


чэнні незялікіх адзінак часу). Сонечны гадзіннік — гадзіннік, які складаецца з цыферóлата і вертыкальнага стрыжня, што кідае на цыферблат цень, паказваючы час.

ГАДЗІННІКАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гадзінніка. Гадзіннікавы механізм. Гадзіннікавая стрэлка. Ц Звязаны з вытворчасці) і продажам гадзіннікаў. Гадзіннікавы завод.

ГАДЗІННЫ, -ая, -ае. 1. Які працягваецца гадзіну (у 1 знач.). Гадзінная лекцыя. // Атрыманы за гадзіну, разлічаны на кожную гадзіну. Гадзінная прадукцыя. Гадзінная норма.

2. Разм. Назначаны на гадзіну дня або гадзіну ночы. Адправіцца гадзінным рэйсам.

О Гадзінны пояс гл. пояс.

...ГАДЗІННЫ, -ая, -ае. Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: разлічаны на столькі гадзін, колькі паказана ў першай частцы; назначаны на пэўную гадзіну дня або ночы. Сямігадзінны рабочы дзень. Пяцігадзінны кінасеанс.

ГАДЗШШЧЫК, -а, м. Майстар, які займаецца вырабам і рамонтам гадзіннікаў.

ГАДЗІЦЦА, -джуся, -дзішся, -дзіцца; незак. Разм. 1. Адчуваць агіду да каго-, чаго-н.; брыдзіцца. Тараска гадзіўся жаб. Юрэвіч.

2. Псавацца ад забруджвання. Адзенне гадзіцца.

ГАДЗІЦЦА', -джýся, -дзíшся, -дзíцца; незак. Разм. Быць прыгодным, падыходзячым для чаго-н., адпавядаць якім-н. патрабаванням.— Я вывучаў дакументы і думаў: вось гэта для маёй дысертацыі падыходзіць. І гэта гадзіцца. Арабей. // безас, (звычайна з адмоўем). Варта, трэба, к месцу. Сцёпка перамог сябе; не, спаць не гадзіцца! Колас.

О Гадзіцца ў бацькі (у маці, сыны і пад.) каму — адпавядаць па ўзросту чыйму-н. бацьку (маці, сыну і пад.). Куды гэта гадзіцца; нікуды не гадзіцца — вельмі дрэнна, дрэнны.



ГАДЗІЦЦА2, гаджýся, гóдзішся, гóдзіцца; незак. Разм. Канчаць спрэчку; згаджацца, пагаджацца. Рэдкія выпадкі лаянкі толькі на кароткі час раскідалі іх дружбу, і хлопцы скора зноў гадзіліся. Колас. Слугі князя з дарам князевым прыйшлі, 3 Вялем-волатам, з дружынаю гадзіцца. Танк.

ГАДЗІЦЬ, -джу, -дзіш, -дзіць; незак. Разм. 1. што і без дап. Забруджваць спаражненнямі. Галубы гадзяць падаконнік.

  1. што. Псаваць, брудзіць. Нельга гадзіць мэблю.

  2. Шкодзіць, рабіць подласці.

  3. Нудзіць, выклікаць пачуццё агіды. Усё нячыстае мяне гадзіць. / у безас. ужыв. Яго гадзіла.

ГАДЗІЦЬ, гаджý, гóдзіш, гóдзіць; заг. гадзí; незак. 1. Старацца задаволіць каго-н., робячы прыемнае, патрэбнае; дагаджаць. Госцю гадзі, ды і сябе глядзі. Прыказка.

  1. Садзейнічаць, спрыяць каму-, чаму-н. Ішлі дажджы. І гэта вельмі гадзіла на поле. Чорны.

  2. каго. Абл. Наймаць на працу на пэўны час. Стэпа засаб пяць год гадзіла яго пастухом у сваім мястэчку. Гартны.

О Гадзіць як благой (ліхой) скуде — вельмі дагаджаць каму-н.

ГАДЗЮКА, -і, ДМ -дзюцы; Р мн. -дзюк; ж. 1. Ядавітая змяя шэрага колеру з чорнай зіг-

загападобнай паласой уздоўж спіны. А гэтым часам пры сасонцы Гадзюка грэецца на сонцы,Блішчыць на ёй узор лускі. Крапіва. Вялікая светла-шэрая гадзюка з выразным чорным узорам на спіне гналася па сцежцы за травяной жабай. В. Вольскі.

2. Разм. лаянк. Пра небяспечнага шкоднага чалавека. Людзі маўчалі: такі час, можа знайсціся гадзюка якая, і тады памінай, як чалавека звалі. Шчарбатаў.

<> Гадзюка падкалодная — тое, што і з м я я падкалодная (гл. змяя). Прыгрэць гадзюку на (сваіх) грудзях гл. прыгрэць.

ГАДЗЮЧЫ, -ая, -ае. Які належыць гадзюцы, уласцівы ёй. Гадзючая скура. Гадзючы нораў.

ГАДЗЯНЯ і ГАДЗЯНЁ, -няці; мн. -няты, -пят; н. Малая гадзюка. // Разм. Ужываецца як слова лаянкі ў дачыненні да дзіцяці, маладога чалавека. «От, гадзяня, няма на цябе калá!» думаў [Глушак] пра Дзятліка. Мележ.

ГАДКА. 1. Прысл, да гадкі.

2. безас, у знач. вык., каму. Блага, агідна, прыкра. Гадка з есці і шкада кінуць. Прымаўка.



ГАДКІ, -ая, -ае. Разм. 1. Вельмі непрыемны (з выгляду, на смак і пад.); прыкры, брыдкі. Гадкае стварэнне. Гадкі сон. Гадкае надвор'е.

2. Агідны, подлы, варты пагарды, гапьбаванпя. Гадкі чалавек. Гадкі ўчынак. Я, Цімох, не буду апраўдвацца: я ўзяўся за гадкую, паскудную справу, ІЦÍяне нанялі войт і яго сябры, каб я стаў фальшывым партызанам і даносіў ім на вас. Колас.



ГАДЛІВАСЦЬ, -і, ж. Пачуццё агіды, грэблівасці. Ганарлівыя, самазадаволеныя гітлераўцы выклікалі ў .. [Гудовіча] агіду, гадлівасць, неадступнае жаданне знішчаць іх, як смярдзючых смертаносных казявак. Пятніцкі.

ГАДЛІВЫ, -ая, -ае. Які не можа цярпець, не пераносіць гадкага; брыдлівы, гцэблівы. Гадлівы чалавек. Ц Поўны агіды, грэблівасці. \Гунава\ з гадлівай грымасай пацёр руку аб палу фрэнча. Пляма не сыходзіла. Самуйлёнак.

...ГАДОВЫ, -ая, -ае. Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: роўны столькім гадам, колькі паказана ў першай частцы, напрыклад: аднагадовы, пяцігадовы, шматгадовы.

ГАДОК, -дкá, м. Памянш.-ласк. да год (у 1 знач.).

ГАДÓУЛЯ, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл, гадаваць.

ГАДУНÉЦ, -нцá; м. Разм. Тое, што і гада в а н е ц. На заработкі [Сымоніха] рэдка ходзіць: часу няма, трэба гадунца даглядаць. Бядуля.

ГАЁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, гаіць і стан паводле знач. дзеясл, таіцца.

ГАЕЧКА, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Памянш.-ласк. да гайка; невялікая гайка.

ГÁЕЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гайкі, прызначаны для яе. Гаечная разьба. Гаечны ключ.

ГАЁК, гайкá, м. Памянш.-ласк. да гай; невялікі гай. Дрэвы і гайкі на далёкіх узгорках вабяць да сябе ў цянёк. Бядуля.

Газ

12

Газапранікальны


ГАЗ >, -у, м. 1. Фізічнае цела, асобныя часціны якога, слаба звязаныя паміж сабой, рухаюцца свабодна і раўнамерна запаўняюць усю прастору, у якой знаходзяцца. Прыродны газ. Атмасферныя газы. Ц Агульная назва гаручых газападобных ці парападобных рэчываў, якія скарыстоўваюцца для ацяплення, асвятлення і пад. Газ цудоўнае паліва. Ён з поспехам можа замяніць вугаль, дровы, нафту. «Беларусь». // Пра награвальныя і інш. прылады, якія скарыстоўваюць для свайго дзеяння такія рэчывы. Кватэра з газам.

2. толькі мн. азы, -аў). Газападобныя страўнікавыя выдзяленні.



д. звычайна мн. азы, -аў). Баявыя атрутныя газападобныя рэчывы. Вярнуўся Сцяпан з вайны, здаецца б, радасці колькі! Але вярнуўся чалавек хворым. Атруцілі яго газамі. Лынькоў.

О Балотны газ — бясколерны гаручы газ, які ўтвараецца ад гніення раслінных рэшткаý. Вуглякіслы газ — бясколерны газ, які ўтвараецца пры поўным згаранні вугляроду. Генератарны газ — газападобнае паліва, якое атрымліваецца з каменнага вугалю, торфу, коксу, дрэва ў спецыяльных печах — газагенератарах. Грымучы газ — выбуховая сумесь вадароду з кіслародам. Інертныя газы — газы, якія амаль не ўстунаюць у хімічныя рэакцыі з іншымі элемептамі. Коксавы газ — гаручы газ, які атрымліваецца пры каксаванні каменнага вугалю. Чадны газ — бясколерны ядавіты газ, прадукт няпоўнага акіслення вугляроду; вокіс вугляроду.

О Даць газу гл. даць. Збавіць газ гл. збавіць '. На поўным газе — на самай вялікай скорасці.

[Фр. §аг.]

ГАЗ2, -у, м. Лёгкая шаўковая празрыстая тканіна.

[Фр. §аге.]

ГАЗА, -ы, ж. Гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перапрацоўцы нафты. Валіць у лямпу газы. Пах газы. Газа была не чыстая, святла давала мала, капцела многа. Новікаў.

ГÁЗА... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам газ1, газавы1, напрыклад: газаабмен, газаасвятленне, газаачышчалыíік.

ГАЗААБМЕН, -у, м. Працэс паглынання аднаго газу і выдзялення другога, які адбываецца ў жывых арганізмах. Газаабмен у органах дыхання.

ГАЗААДВОДНЫ, -ая, -ае. Прызначаны для адвядзення газу. Газаадводная трубка.

ГАЗАВÁТ, -у, М -вáце, м. Завешчаная каранам «свяшчэнная вайна», якую павінлы весці мусульмане супраць народаў іншай веры з мэтай пашырэння рэлігіі ісламу.

[Араб. дагáуаí.]

ГАЗАВÁЦЬ, -зýю, -зýеш, -зуе; незак. Разм. Уключаць матор аўтамашыны, самалёта. // Ехаць, ляцець на вялікай скорасці. Шафёр, малады хлапчына, відаць, прытрымліваючыся прынцыпу: няма чаго шкадаваць,газаваў на ўсю сілу. Ракітны.

ГАЗАВІК, -á, м. Разм. 1. Работнік газавай прамысловасць

2. Работнік па газіфікацыі і абслугоўванню газавых установак.

ГАЗАВЫ \ -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да газу1 (у 1 знач.), звязаны з яго выкарыстаннем. Газавая прамысловасць. Ц Які дзейнічае пры дапамозе газу. Газавы рухавік. Газавая турб'іна. Газавая пліта.

2. Звязаны з прымяненнем газаў як сродку барацьбы. Газавая атака.

О Газавае рэзанне гл. рэзанне. Газавая гангрэна гл. гангрэна. Газавая зварка — тое, што і газазварка.

ГАЗАВЫ2, -ая, -ае. Які мае адносіны да газу2. // Зроблены з газу2. Газавая хустка.

ГÁЗАВЫ3, -ая, -ае. Які мае адносіны да газы. Газавая бочка. Ц Які дзейнічае пры дапамозе газы. Газавая лямпа. Газавы ліхтар.

ГАЗАГЕНЕРАТАР, -а, м. Апарат для атрьь мання газу з цвёрдага або вадкага паліва; печ асобай будовы для вырабу геператарнага газу. Ператварэнне арганічнай часткі торфу ў газ ажыццяўляецца ў асобых апаратах —■ газагенератарах. «Беларусь».

ГАЗАГЕНЕРАТАРНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да газагенератара. Газагенератарная ўстаноўка.

ГАЗАЗВÁРАЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да газазваркі, прызначаны для яе. Газазварачныя работы. Газазварачная майстэрня.

ГАЗАЗВАРКА, -і, ДМ -рцы, ж. Спосаб зваркі металаў плаўленнем пры дапамозе полымя газавай сумесі, якая выцякае са зварачнай гарэлкі.

ГАЗАЗВАРШЧЫК, -а, м. Рабочы, які займаецца газазваркай.

ГАЗАЛШ, -у, м. Вадкі прадукт перагонкі нафты, які скарыстоўваецца ў якасці паліва для рухавікоў ўнутранага згарання; недаачышчаны бензін.

ГАЗАЛІНАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да газаліеу, звязаны з яго вытворчасцю і выкарыстанпем. Газалінавы пах. Газалінавы цэх. ІІ Які працуе на газаліне. Газалінавы рухавік.

ГАЗАМÉР, -а, м. Прыбор для вымярэння колькасці і расходу газу, які праходзіць цераз газаправодную трубу.

ГАЗАМЁТР, -а, ле. Прыбор для збірання, захоўвання і вымярэння аб'ёму газу' (у 1 знач.).

ГАЗАНЕПРАНІКÁЛЬНЫ, -ая, -ае. Які не прапускае праз сябе газу'.

ГАЗАНÓСНАСЦЬ, -і, ж.. Уласцівасць газаноснага. Газаноснасць пласта.

ГАЗАНОСНЫ, -ая, -ае. Які змяшчае ў сабе прыродны газ. Газаносны пласт.

ГАЗАНУЦЬ, -ну, -нéш, -не; -нём, -няцé; зак. Аднакр, да газаваць.

ГАЗАПАДОБНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць газападобнага. Газападобнасць рэчыва.

ГАЗАПАДбБНЫ, -ая, -ае. Які мае фізічныя ўласцівасці газу; падобны на газ. Газападобнае паліва.

ГАЗАПРАВОД, -а, М -дзе, м. Трубаправод для перадачы газу на адлегласць. Газаправод Дашава Мінск.

ГАЗАПРАВÓДНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да газаправода, прызначаны для яго. Газаправодныя трубы.

ГАЗАПРАНІКÁЛЬНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць газапранікальнага.

ГАЗАПРАНІКАЛЬНЫ, -ая, -ае. Які прапускае праз сябе газ '. Газапранікальны пласт.

Газаразмеркавалыíы 13

Гаіць
ГАЗАРАЗМЕРКАВÁЛЬНЫ, -ая, -ае. Прызначаны для рэгуліроўкі, размеркавання газу. Газаразмеркавальная станцыя.

ГАЗАСВÉТНЫ, -ая, -ае. Заснаваны на выкарыстанні свячэння газаў, якое ўзнікае ў выніку электрычнага разраду. Газасветная лямпа.

ГАЗАСХОВІШЧА1, -а, к. Спецыяльнае памяшканне, дзе могуць схавацца людзі ў час газавай атакі.

ГАЗАСХОВІШЧА2, -а, н. Збудаванне для захавання газу ' і рэгулявання яго падачы.

ГАЗАТУРБАВОЗ, -а, м. Лакаматыў, рухавіком якога з'яўляецца газавая турбіна.

ГАЗАТУРВАХОД, -а, М -дзе, м. Судна, рухавіком якога з'яўляецца газавая турбіна.

ГАЗАХÓД, -а, М.-дзе, м. Канал трубы, па якім падзецца або адводзіцца газ '. Ачысціць газаходы.



ГАЗÁЦЫЯ, -і, ж. Спец. Тое, што і газі-

р а в а н н е. Газацыя глебы. Газацыя вады.



ГАЗГОЛЬДЭР, -а, м. Рэзервуар для збіран-

ня, захоўвання і падачы газу ' (у 1 знач.) у

газаправодную сетку.

[Англ. §аюШег.]

ГАЗЁЛА, -ы, ж. Тое, што і г а з е л ь '. ГАЗЁЛЬ', -і, ж. Запазычаны з усходняй паэзіі тып вершаскладання, у якім рыфма першых двух радкоў паўтараецца ў кожным цотным радку, а няцотныя застаюцца без рыфмы.

[Араб. §агá1.]



ГАЗЁЛЬ2, -і, ж. Невялікая стройная жывёліна падсямейства сапраўдных антылоп з рагамі лірападобпай формы. [Фр. ^агеІІе з араб.]

ГАЗЕТА, -ы, ДМ -зéце, ж. Перыядычнае, звычайна штодзённае, друкаванае выданне інфармацыйнага характару, а таксама экземпляр гэтага выдання ў форме двух ці некалькіх вялікіх лістоў. Працаваць у газеце. Купіць газету. Газета не толькі калектыўны прапагандыст і калектыўны агітатар, але таксама і калектыўны арганіэатар. Ленін.

О Насценная газета — напісаная ад рукі або на машынцы і вывешаная на сцяне газета, орган якой-н. арганізацыі або ўстановы. [Іт. даггеМа.]

ГАЗÉТШЦА, -ы, ж. Папка для захоўвання газет.

ГАЗÉТНЫ, -ая, -ае. Які мао адносіны да газеты, звязаны з ёй. Газетная вестка. Газетны работнік. ІІ Уласцівы газеце. Газетная мова. Газетны стыль.

ГАЗÉТЧЫК, -а, м. 1. Прадавец газет. Чуўся., гучны голас газетчыка, які выкрыкваў навіны дня. Лынькоў.

2. Разм. Супрацоўнік газеты; журналіст. Славу, асабліва калі яе .. разнясуць па газетных палосах газетчыкі і журналісты, людзі «перапосяць» па-рознаму. Васілевіч. ГАЗÉТЧЫЦА, -ы, ж. Жан. да газетчык. ГАЗЁЦША, -ы, ж. Разм. Экземпляр газеты. Як згледзець, Тараска збегаў у кі'ёск, вярнуўся і ўкленчыў на тратуары. Разгарнуў газеціну, склаў папалам. Юрэвіч. // Газетны ліст, папера выкарыстанай газеты. 3-пад газеціпы [у Гарышнага] пад правай пахай выглядалі дзве буханкі чорнага хлеба. Ракітны.



ГÁЗІК, -а, м. Разм. Ламянш.-ласк. да назвы аўтамабіля маркі ГАЗ.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   29


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка