1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву




старонка29/29
Дата канвертавання25.12.2016
Памер6.68 Mb.
1   ...   21   22   23   24   25   26   27   28   29

101

Гушча
пачынае друкаваць цыкл гутарак аб камунізме. «Звязда». Ўрокі работы над тэкстам часцей за ўсё праводзяцца ў форме гутаркі. Барсток.

  1. Літаратурны твор, пабудаваны ў форме дыяпогу. Гутаркі і з явіліся найбольш, падыходзячым жанрам літаратурных твораў, зручным для прапагандысцкай работы. Пшыркоў.

  2. Гаворка, чутка. Таксама тут і здань здалася Аб ёй і гутарка вялася, Што быццам нехта на вадзе, Яшчэ нябачаны нідзе, Сядзеў і з люлькі зацягаўся Ды раптам згінуў, бы распаўся... Колас.

ГУТАРКОВЫ, -ая, -ае. 1. Якім карыстаюцца ў гутарцы, размове. Гутаркоеая мова. // Уласцівы вуснай народнай мове. Гутарковы стыль. Гутарковыя інтанацыі.

2. Пабудаваны ў плане размовы, гутаркі; дыялагічны.



ГУТАРЛІВЫ, -ая, -ае. Гаваркі, схільны да размоў. Заўсёды гутарлівы, Іван Мацвеевіч цяпер упарта маўчаў. Бядуля. // перан. Шумлівы, ажыўлены; незмаўкальны. Гутарлівы бор. Збоку ветру ў такт спявае Гутарлівы ручаёк. Колас.

ГУТАРЫЦЬ, -ру, -рыш, -рыць; незак., з кім і без дап. Весці гутарку; размаўляць. Захар нейкі час яшчэ сядзеў і гутарыў з Раманам. Колас. Збяруцца.. мужчыны на вуліцы, гутараць, кураць. Брыль. // Расказваць, перадаваць чуткі пра што-н. А людзі часам гутараць, А ў людзях сказ жыве, Што жыў на бедным хутары Хлапец Лявон Сувей. Панчанка.

ГУТАЦЬ, -аю, -аеш. -ае; незак., каго-што. Разм. Гушкаць. У Каці вочы загарэліся: што гэта за пасылка Гарасіму? А ён і не збіраецца распакоўваць, гутае на руках, як малое дзіця. Лобан.

ГУТШК, -а, м. Рабочы, які працаваў на гу це. ГУЦУЛ гл. гуцулы. ГУЦУЛКА гл. гуцулы.

ГУЦУЛЫ, -аў; адз. гуцýл, -а, м.; гуцýлка, -і, ДМ -лцы; мн. гуцýлкі, -лак; ж. Украінцы, якія жывуць у Карпатах.

ГУЦУЛЬСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гуцулаў, належыць ім. Гуцульскае паселішча. Гуцульская народная творчасць. Гуцульскі звычай.

ГУЧАННЕ, -я, н. Дзеянне і стан паводле дзеясл, гучаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Пераможнаю радасцю гучаць жалезныя колы вагонаў, і гэта гучанне падхоплівае зарэчны чарот, ператвараючы яго ў цэлую мяцеліцу адрывістага смеху. Колас. 2. перан. Кніжн. Значэнне, характар. Я. Купала і Я. Колас яшчэ больш узмацнілі грамадскае гучанне нашай сатыры, падалі ёй выразную рэвалюцыйную накіраванасць. Казека. ГУЧАЦЬ і ГУЧЗЦЬ, ыць; незак. 1. Утвараць гукі. Стрэлы гучалі адзін за адным. Дамашэвіч. // чым. Поўніцца гулам, быць напоўненым якімі-н. гукамі. Лес гучыць птушынымі песнямі.

2. Раздавацца, быць чутным. Гучала мелодыя вясёлай песні, мякка звінелі дзявочыя галасы. Дуброўскі. Усё ўжо скончылася, людзі разыходзіліся па хатах, а ў вуш\ах\ Аксінні гучэлі і гучэлі іх галасы. Кулакоўскі.

3. перан. Мець тое ці іншае значэнне, рабіць уражанне. Словы Любы гучалі перака-

наўча. Васілевіч. Словы дзядзькі Харытона гучалі як прароцтва. Бажко.

ГУЧНАГАВАРЫЦЕЛЬ, -я, м. Прыстасаванне для ўзнаўлення гукаў і ўзмацнення гучнасці радыёперадач; рэпрадуктар.

ГУЧНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць гучнага; добрае гучанне, звонкасць. Гучнасць голасу. Рэгуляваць гучнасць прыёмніка.

ГУЧНÉЙШЫ, -ая, -ае. Выш. ст. да прым. гучны.

ГУЧНÉЦЬ, -éе; незак. Рабіцца больш гучным. Дзіцячыя галасы гучнелі і мацней даносіліся да кватэры настаўніка. Колас.

ГУЧНЫ, -ая, -ае. 1. Звонкі, выразны, далёка чутны. Гучным голасам прывітаў Шырокі маладых настаўнікаў. Колас. За дзвярамі пачуўся гучны тупат. Гартны.

2. Здольны ствараць чысты, звонкі гук. Гучная скрыпка. Дзесь збоку, яшчэ далей, Грае гучная труба. Колас.



  1. перан. Які карыстаецца вялікай папулярнасцю; шырокавядомы. Гучная слава. Другі баран ні «бэ», ні «мя», А любіць гучнае імя. Крапіва.

  2. перан. Напышлівы, многаабяцаючы. Гучныя фразы. Гучная рэклама.

ГУЧОК, -чка, м. Абл. Маладая галінка; атожылак, парастак.— Сена дастанем, насячом гучкоў, вецця, галін не падохне жывёла. Колас.

ГУШКАЛКА, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Прыстасаванне, на якім гушкаюцца для забавы; арэлі. Бывала, маці звязвала ўнізе тонкія зялёныя галінкі [бярозы] і агрымлівалася добрая гушкалка. Ваданосаў. Віктар помніць Лявона вясёлага і гаваркога дзядзьку. Гэта ён ім з Ганікам прыладзіў паміж яблынь гушкалку. Б. Стральцоў.

ГУШКАННЕ, -я, н. Разм.. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл, гушкаць і гушкацца. Гушканне на арэлях.

2. Стан паводле знач. дзеясл, гушкацца. Гушканне на хвалях.

ГУШКАНУЦЦА, -нýся, -нéшся, -нéцца; -нёмся, -няцéся; зак. Аднакр, да гушкацца.

ГУШКАНУЦЬ, у, -нéш, -не; -нём, -няцé; зак., каго-што. Аднакр, да гушкацца.

ГУШКАЦЦА, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Рытмічна калыхацца, гайдацца з аднаго боку ў другі або зверху ўніз. Пан курыў, седзячы ў круглым крэсле, і .. гушкаўся назад, наперад, назад, наперад. Галавач. На хвалях гушкаецца мяч. А. Александровіч.

ГУШКАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што. 1. Рытмічна калыхаць, гайдаць з аднаго боку ў другі або зверху ўніз. Ганна, якая пачапіла ўжо калыску на сук, гушкала малую. Мележ. \Ксаня\ ўсё гушкала малое, аднастайна пеючы ціхую калыханку. Лынькоў.

2. Падкідаць каго-н. на руках, выражаючы любоў, захапленне і пад. Дзеда Тодара ссадзілі са сцэны. Гушкалі, крычалі: «Брава!.. Давай, дзеду, барыню!'..» Пташнікаў.



ГУШЧА, -ы, ж. 1. Густы асадак (стравы, раствору і пад.) на дне пасудзіны. Высахла чарніла ў .. пляшцы адна гушча была на дне. Баранавых. Сёрбай юшку, на дне гушча! Прымаўка.

2. Разм. Тое, што і гушча р.— Ты падумай толькі: пушча! Дзень ідзеш і два ідзеш, І такая табе гушча Вокам цемры не праб'еш!



Гушчар 102 Гэткі

Колас. Там, у гушчы, дзе дрэваў Звон ра-



чулкі, птахаў спевы, Хатка ёсць. Кірэенка.

  1. Месца найбольшага скопішча каго-, чаго-н. Зося кінулася ў гушчу моладзі і пачала таптацца з нейкім незнаёмым Рыгору хлопцам. Гартны. // перан. Глыбіня, асяроддзе чаго-н. Рыгор уваходзіў у гушчу рабочага жыцця, у вадаварот грамадскай працы. Гартны. Выхадзец з гушчы працоўных мае, К. Чорны быў шчырай і сумленнай душой народа. Хведаровіч.

  2. Абл. Каша. Марыля паставіла якраз на стол гушчу наліваную пшанічную кашу з малаком, калі ў хату зайшоў Павал. Караткевіч.

ГУШЧАР, -ý, м. Густы ўчастак лесу. Непралазны гушчар. Загудзеў гушчар высозны Беразняк, дубы і сосны, ліпы, ясені, яліны, Явары, кляны, асіны. Муравейка. // Густы зараснік чаго-н. У чарацяным гушчары шчабеча ды шастае нейкая птушыная дробязь. Брыль.

ГУШЧАРНІК, -у, м. Разм. Тое, што і гушча р. У гушчарніку спявалі птушкі, свісталі рабчыкі, шапацелі лісцем асіны і бярозы. Чарнышэвіч.

ГУШЧÁРНЯ, -і, ж. Разм. Тое, што і гушча р. Закаўкалі каўкі на ўзвышшы. Затрэслася лісце ў гушчарні. Купала.

ГУШЧЫНЯ, -í, ж. 1. Уласцівасць і стан густога. Гушчыня травы. Гушчыня раствору. Гушчыня чыгуначнай сеткі. Усюды прабіваюцца кусты арэшніку і каліны, павялічваючы яшчэ больш гушчыню і непраходнасць лесу. В. Вольскі.



  1. Тое, што і гушчар. / рады я вясне тваёй, Айчына, Як сонцу кветка ў гушчыні лясной. Прыходзька.

  2. Тое, што і гушча (у 3 знач.). У гушчыні натоўпу. З гушчыні народных мае.

ГУШЧЭЗНЫ, -ая, -ае. Разм. Вельмі густы. Гушчэзны зараснік. Яе прывезлі з далёкай Англіі. А да таго сланіха жыла ў гушчэзных лясах гарачай Афрыкі. Даніленка.

ГУШЧЭЧА, -ы, ж. Разм. Тое, што і гушчар. Пад ялінай непралазны пад'лесак: маладыя елкі, хвойкі, густы арэшнік ды дубовыя кусты па адхону, аж да самай вады, да лазовай гушчэчы. Лынькоў.

ГЫРКАНША, -ы, ж. Разм. Тое, што і г ы р канне.

ГКІРКАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, гыркаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Тразора Мурза рве, а Мурзу рве Тразор! У момант гырканне узнялі такое, Ажно гудзе ўвесь двор. Корбан.

ГЫРКАЦЦА, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Разм. Тое, што і гыркаць (у 2 знач.). А за сталом маўчком сядзелі. Там хлопцы гыркацца не смелі, Бо там парадак вельмі строгі. Колас.

ГБІРКАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. 1. Адрывіста і пагрозна вурчаць (звычайна пра сабак). Джэк адным скокам дагнаў., [камень] і гыркаў, ляскаючы зубамі. Крапіва.

2. Разм. Груба і зласліва гаварыць, адказваць каму-н.; пакрыкваць. Здаецца, што хлопцы злыя і раздражнёныя: гыркаюць адзін на аднаго, кашляюць, чхаюць, шморгаюць насамі. Карпюк.

ГШРКЫУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр, да Гыркаць. '

ГЭ, нескл., н. Назва літары «г».

ГЭБЕЛЬ, -бля, м. Сталярны інструмент у выглядзе калодкі з клінам і шырокім лязом для стругання дрэва. Даніла Платонавіч нешта майстраваў габляваў дошчачку. На кухні ў яго стаяў маленькі варштат, на паліцах паблісквалі., інструменты: гэблі, пілкі, дрэль, долаты ўсіх калібраў. Шамякін.

ГЭБЛІК, -а, м. Памянш, да гэбель; невялікі гэбель. Гэблік так спрытна хадзіў у яго руках, што Сымонка не паспеў агледзецца, як на варштаце вырасла куча белапенных стружак. Сіняўскі.

ГЭЙ, выкл. Разм. Вокліч, якім звяртаюцца да каго-н., аклікаюць каго-н. Гэй, наперад, покі сэрца Б'ецца, рвецца на прастор. Купала. — Гэй, дзядзька! — гукнула Харошка. Мурашка.

ГЗНЫ, -ага, м.; гэна, -ай, ж.; гзна, -ага, к.: мн. гэныя, -ых; займ. Абл. 1. указальны. Той (у 1 знач.). Знішчалі войны ўсё мячом .. Не гандляры і не князі тут абліваліся слязьмі,тут гараваў працоўны люд ад гэных войн, ад гэных смут. Дубоўка.

2. указальны. Гэты. [Гаспадар] змоўк на хвіліну, думаў, што Папас нешта адкажа на гэныя словы пра махорку, але не дачакаўся Панасавых слоў і працягваў гаворку сам. Галавач.

ГЭТА, часціца. 1. указальная. Служыць для выдзялення, падкрэслівання таго ці іншага слова ў сказе. / яшчэ было чым міла Тое поле хлапчуку, Гэта тым, што дзед Курыла Там яго трымаў руку. Колас. Гэта Ленін навучыў, каб народ шчасліва жыў. З нар. // Паказвае на ўдакладняльны сэнс другой часткі выказвання. Адзін дуб у полі гэта не лес. Службовы аўтобус імчыцца па бетаніраванай дарозе гэта едуць у Бярозу., будаўнікі. Дадзіёмаў.

2. узмацняльная. Служыць для ўзмацненяя значэння папярэдняга займенніка, прыслоўя, часціцы ў пытальных, клічных і даданых сказах. [Альжбета:] Куды вы, родненькія, ці ж гэта вы ўсё яшчэ з рынку едзеце? Купала. Чалавек у космасе! Як гэта здорава, сябры! А. Александровіч. Няма патрэбы ўсяму ўзводу ісці пад Доўгі Брод, як гэта было намечана раней. Колас.



<> Гэта яшчэ (толькі) кветачкі — пра пачатак чаго-н., звычайна непажаданага, за якім трэба чакаць яшчэ большага.

ГЭТАК, прысл. Разм. Тое, што і так. [Пніцкі] гэтак захапіўся гаворкаю, што прагаварыў доўга. Чорны.

О І гэтак далей (скарочана: і г. д.) гл. далей. І так, і гэтак гл. так.

ГЭТАКІ і ГЭТКІ, -ая, -ае, займ. Разм. Тое, што і такі. Дарогу! Дарогу сустрэчнаму плану! З гэтакім лозунгам хто ж не згодзіцца? Крапіва.— Няўжо' табе, Амяллян, не сорам глядзець на гэтакі двор? пачаў ушчуваць яго Журавінка. Лобан. Душой я вольны чалавек І гэткім буду цэЛы век! Купала.

ГЭТАКСАМА, прысл. Разм. Тое, што і т акс а м а. Чаркашын паявіўся ў дзвярах гэтаксама, як і ў акне. Прасунуў доўгія рукі ў белых рукавах і пачаў адчыняць другую палавіну дзвярэй была адчынена толькі адна. Пташнікаў. ГЭТКІ гл. гэтакі.

Гэтулькі 103 Да

ГЭТУЛЬКІ, Р мн. гэтулькіх, займ. і гэтулькі, прысл.Разм. Тое, што і столькі. — Добры малы... Гадоў з пятнаццаць, мусіць? Дзе там! рашуча замахала рукамі Валя. Яму гэтулькі гадоў, колькі і нашаму Міхасю. Якімовіч:. [Нявада] гэтулькі пытаўся ў людзей пра гэтае месца, і дзе яно, і хто тут жыве, і хто ім уладае. Чорны.

ГЭТЫ, -ага, м.; гэта, -ай, ж.; гэта, -ага, н.; мн. гэтыя, -ых; займ. указальны. 1. Паказвае на асобу ці прадмет, які знаходзіцца непасрэдна перад вачамі; проціл, той (у і знач.). У гэтым доме школа, а ў тым бальніца. // Паказвае на адначасовасць якога-н. дзеяння з іншым дзеяннем, пра якое гаворыцца ў сказе. Змрок крыху расступіўся, парадзеў і перад Сяргеем Карагаю вызначылася цёмная палоска шлях яру. У гэты момант вочы яго мімаволі, як бы самі глянулі ўперад. Колас. // Паказвае на адрэзак часу, які мае месца ў цяперашнім часе або прошлым ці будучым, што непасрэдна прымыкаюць да яго.— Ды я і лавіць [рыбу] гэтымі днямі не думаю,захітрыў Міхалка. Бядуля. У гэты дзень Андрэй Перапечкін прачнуўся як ніколі рана. М. Ткачоў.

2. Паказвае на прадмет ці асобу, што вылучаюцца з ліку іншых. Вось пад гэтым дубам не іначай, як пад гэтым знайшоў .. [Якуб] некалі дваццаць баравікоў за адзін раз. Зарэцкі. Праз гэты двор прайсці прыемна: Тут відзён клопат, ёсць і план. Колас. / у знач. наз. гэты, -ага, м.; гэта, -ай, ж.; гэта, -ага, н. [Рыгор] пацішэў крыху. Раней жа праз увесь век свой усё судзіўся то з гэтым, то з тым. Чорны.




  1. Паказвае на які-н. прадмет, асобу, пра якіх гаварылася нядаўна. Балота, забалаць балот, як там ні называй, Але ступіў тут бальшавік Ён зменіць гэты край. Купала. Мікола ўсміхаецца зноў. І ў гэтай усмешцы яго многа сталасці. Брыль.

  2. у знач. наз. гэта, -ага, н. Паказвае на якія-н. акалічнасці, падзеі, дзеянні і пад., пра якія гаворыцца ў тэксце. Я расказаў і гэтаму паверылі. □ —Але, сынок, не мой ты... Праз гэта і плачу. Якімовіч. // Паказвае на аднародныя прадметы, выконваючы ролю абагульняючага слова. Сцены, стайні, вароты, калючы дрот у невялічкіх акенцах усё гэта было ўкрыта густым марозным інеем. Лынькоў.

  3. Паказвае на вядомыя ўжо асобу ці прадмет. [Гарлахвацкі:] Харошая дзяўчына гэта, Верачка. Крапіва. Дзіўны чалавек гэты Галілей! Зарэцкі.

  4. Выражае эмацыянальныя адносіны да якой-н. асобы ці прадмета.— Ідзі, ідзі! Канца няма жабуакам гэтымі Бядуля.

О Гэтымі днямі; на гэтых днях гл. дзень.

ГЮЙС, -а, м. Флаг, які паднімаюць на ваенных караблях 1-га і 2-га рангу ў часе стаянкі.

[Гал. §еш.]



ГЮРЗÁ, -ы, ж. Вялікая, даўжынёй да 1,5 метра ядавітая змяя, якая ў СССР сустракаецца ў Закаўказзі і паўднёвай частцы Сярэдняй Азіі.

ГЯУР, -а, м. Пагардлівая назва іншаверца ў магаметан.

[Ад тур. ^áунг — няверуючы.]
1   ...   21   22   23   24   25   26   27   28   29


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка