1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву




старонка3/29
Дата канвертавання25.12.2016
Памер6.68 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   29

ГАЗІРАВÁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, газіраваць.

ГАЗІРАВАНЫ, -ая, -ае. 1. Дзеепрым, зал. пр. ад газіраваць.

2. у знач. прым. Насычаны газам'1 знач.). Газіраваная вада.



ГАЗІРАВÁЦЦА, -рýецца; незак. Зал. да газіраваць.

ГАЗІРАВАЦЬ, ýю, -рýеш, -рýе; незак., што. Насычаць што-н. газам1 (у 1 знач.). Газіраваць глебу.

ГАЗІРОУКА, -і, ДМ óўцы, ж. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл, газіраваць.

2. Разм. Газіраваная вада.



ГАЗІФІКАВАЦЦА, -кýецца; незак. 1. Паддавацца газіфікацыі (у 1 знач.). Каменны вугаль добра газіфікуецца.

2. Зал. да газіфікаваць.



ГАЗІФІКАВАЦЬ, ую, -кýеш, -кýе; зак. і незак., што. 1. Ператварыць (ператвараць) цвёрдае ці вадкае паліва ў гаручы газ. Газіфікаваць торф.

2. Забяспечыць (забяспечваць) прадпрыемствы, кватэры і пад. газам для асвятлення і ацяплення. У гэтым годзе ў горадзе намечана газіфікаваць 5 тысяч кватэр. «Звязда».



ГАЗІФІКÁЦЫЯ, -і, ж. 1. Ператварэнне цвёрдага ці вадкага паліва ў гаручы газ. Газіфікацыя вугалю.

2. Забеспячэнне прадпрыемстваў, кватэр і пад. газам для асвятлення і ацяплення. Газіфікацыя завода.



ГАЗНІЦА, -ы, ж. Разм. Тое, што і г а з о ў к а. Газніцу запалілі і паставілі на перавернуты салдацкі кацялок. Брыль.

ГАЗНІЧКА, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Памянш, да газніца; маленькая газніца. У штабной зямлянцы гарэла газнічка, зробленая з гільзы снарада. Шчарбатаў.

ГАЗОВАЧКА, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Памянш, да газоўка; маленькая газоўка. Калі цьмяны агеньчык газовачкі пачаў прыкметна асядаць, маці сказала: Кладзіся ўжо, сынок. Якімовіч.

ГАЗÓН, -а, м. Пляцоўка ў садзе, скверы, перад домам і пад., засеяная травой, засаджаная кветкамі. Сад у нас харошы: На газонах Мак чырвоны, Ружы і гарошак. А. Александровіч.

[Фр. дагоп.]



ГАЗОЎКА, -і, ДМ -зóўцы; Р мн. -зóвак; ок. Разм. Самаробная газавая лямпа без шкла. У самай крайняй зямлянцы цьмяна гарэла пад столлю газоўка з артылерыйскай гільзы. Дудо. Ужо было цёмна. Пануры астрог цьмяна асвятляўся газоўкамі, ад гэтага вокны здаваліся сляпымі. Колас.

ГАЗЫРЬ'І, -оў; адз. газыр, -á, м. Гнёзды для патронаў, нашытыя радамі на грудной частцы чэркескі.

ТАІЦЦА, гóіцца; незак. 1. Зажываць, залечвацца (пра рану, нарыў і пад.). Пазбіралі пер'я, пуху, Каб шпаку цяплей было, Каб было заўсёды суха, Каб гаілася крыло. Грахоўскі. // перан. Сцішацца, супакойвацца (пра душэўны боль, пачуццё крыўды). Дзіцячае сэрца хутка гоіцца. 2. Зал. да гаіць.

ГАІЦЬ, гаю, гóіш, гóіць; незак., што. Залечваць якое-н. пашкоджанне на целе. Гаіць рану. І/ Быць сродкам лячэння, мець лекавыя якасці. Многія травы гояць раны. Ц перан.

Гай

14

Гал


Супакойваць, сцішаць душэўны боль, пачуццё крыўды і пад. Пацалункі твае Ап'янялі мяне І гаілі душэўныя раны. Журба. Час надзейны сродак ад усялякага гора. Ён і слёзы высушвае і раны гоіць. Гроднеў.

ГАЙ, -ю, М аб гаі і ў гаі, м. Невялікі лес, звычайна лісцёвы; дуброва. За полем пачынаўся гай з густога алешніку і бярэзніку. Якімовіч. Цэлы гай старасвецкіх дубоў раскінуўся на беразе Нёмана. Колас.



ГАЙДА, выкл. у знач. вык. Разм. Ужываецца як загад або заклік ісці куды-н.: пойдзем, ідзі (це).— Можна было б пабыць тут і болей, каб не экзамены,сказаў Лабановіч.Гайда, хлопцы, у дарогу! Колас. // Ужываецца для абазначэння хуткага руху, дзеяння: паспяшаўся, паехаў, пайшоў і пад. Аканом пабачыў, што [з сялянамі] ні аб чым не дагаворышся, сеў на каня ды гайда да маёнтка. Чарот.

ГАЙДАМÁК, -а, м. 1. Удзельнік народнавызваленчай барацьбы на Правабярэжнай Ўкраіне і поўдні Беларусі супраць польскашляхецкага прыгнёту ў 18 ст.

2. Салдат асобых конных часцей контррэвалюцыйнай Цэнтральнай украінскай рады, а таксама розных контррэвалюцыйных атрадаў Гíятлюры і Скарападскага ў перыяд грамадзянскай вайны 191820 гг. / вось разбіты гайдамакі, Пятлюра леóзь уцёк. Броўка.

[Тур. пауáатак.]

ГАЙДАМÁЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гайдамака (у 1, 2 знач.). Гайдамацкае войска.

ГАЙДАМÁЧЧЫНА, -ы, ж. Паўстанскі рух на Правабярэжнай Ўкраіне і поўдні Беларусі супраць польска-шляхецкага прыгнёту ў 18 ст.

ГАЙДÁНКА, -і, ДМ -нцы, ж. Разм. Няроўны, неспакойны ход судна, самалёта, машыны і пад. у час руху. Баранцава мора вельмі неспакойнае, асабліва цяпер, увосень. Як толькі наш параход увайшоў у яго воды, пачалася гайданка. Бяганская. Гайданка аўтобуса не перашкаджае жанчынам гаварыць і гаварыць. Кавалёў.

ГАЙДÁННЕ, -я, к. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл, гайдаць.

2. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл, гаіідацца.

ГАЙДАНУЦЦА, -нýся, -нéшся, -нéцца; -нёмся, -няцéся; зак. Аднакр, да гайдацца.

ГАЙДАНУЦЬ, -ну, -нéш, -не; -нём, -няцé; зак. Аднакр, да гайдаць.

ГАЙДАЦЦА, -áюся, -áешся, -áецца і ГОЙДАЦЦА, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Рытмічна хістацца з боку ў бок або зверху ўніз. Гайдацца на гушкалцы. а Над пожняй хвоя, Быццам памяло, Гайдаецца і размятае хмары. Макаль. // Мець хвалісты выгляд, пералівацца хвалямі (пра якую-н. паверхню). Акіян гайдаўся на прасторы. Звонак. Густы, працяглы шолах на кукурузным полі. Радасна пазіраць Тасі, як плыве, гайдаецца пад ветрам зялёнае мора. Бялевіч.

2. Зал. да гайдаць.

ГАЙДАЦЬ, -áю, -áеш, -áе і ГОЙДАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што. Рытмічна хістаць з боку ў бок або зверху ўніз. Гайдаць калыску. Лес разбуджаны голле гайдае. Гаўрусёў. Любоўна ветры па загонах Жытцо, ярын-

ку чуць гайдалі. Колас. / у безас. ужыв. Параход злёгку гайдала.

ГАЙДРОП, -а, м. Канат, які скідаецца з аэрастата для тармажэння пры спуску. [Англ. §ш<іе-горе.]



ГАЙДУК, -á, м. 1. Слуга, выязны лакей часоў прыгоннага права. Панскі гайдук.

2. Паўстанец-партызан на Балканах і ў Венгрыі, які змагаўся супраць турэцкай няволі і феадальнага прыгнёту. [Ад венг. г^'áííк — паганяты.] ГАЙДУЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гагідука (у 1, 2 знач.). Гайдуцкі атрад.

ГÁЙКА, -і, ДМ гáйцы; Р мн. гáек; ж. Металічная дэталь розных форм з адтулінай, што мае вінтавую разьбу для накручвання на што-н. Нарэзаць гайку. Падцягнуць ключом гайкі.

<) Аслабіць гайкі гл. аслабіць. Аслаблі гайкі у каго — пра таго, хто страціў волю, здольнасць дзейнічаць. Падкруціць (закруціць) гайку (гайкі) гл. падкруціць. Сяабіць гайка чыя або у каго — пра чыё-н. бяссілле, няздольнасць зрабіць што-н.

ГАЙКАВЁРТ, -а, М -рце, м. Механічны слясарны інструмент для закручвання і адкручвання гаек.

ГАЙКАРЗЗ, -а, м. Машына для нарэзвання ўнутранай разьбы ў балванцы для гайкі.

ГÁЙМАРАУ, -ава. У выразе: гаймарава поласць гл. поласць. [Ад уласн, імя.]

ГАЙМАРЬ'ІТ, -у, М -рыце, м. Запаленне слізістай абалонкі гаймаравай поласці. Гнойны гаймарыт.

ГАЙНЯ і ГАННЯ. -і, ж. Абл. Зграя ваўкоў, сабак. У піліпаўку мінулай зімою цэлая гайня^ ваўкоў спынілася ноччу непадалёку ад сядзібы і завыла. Пальчэўскі. З сядзібы данёсся брэх сабачай ганкі. Чарнышэвіч. ГАЙСАННЕ гл. гойсанне. ГАЙСАНУЦЬ, -ну, -нéш, -не; -нём, -няцé; зак. Аднакр, да гойсаць, гайсаць. ГАЙСÁЦЬ гл. гойсаць.

ГАК', -а, ле. 1. Востры металічны выступ на чым-н. (напрыклад, крук у багры, шын у падкове). [Конь] .. быў падкуты на перад, і гакі ў падковах былі не кавальскай работы, а купленыя. Крапіва.

2. Абл. Участак зямлі, які вострым клінам ўдаецца ў што-н. Хвалі без ахвоты Абмываюць з гака жвір. Астрэйка. О 3 гакам — з лішнім, з лішкам. ГАК2, выкл. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова гакнуць, гакнуцца. Ляціць звер проста, а з-за дрэва Выскачыў Мядзведзіч гак у лоб! Бялевіч. ГÁКАЦЬ, -аю, -аеш, -ае. Незак, да гакнуць. ГАКНУЦЦА, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Ра зм. Моцна ўдарыцца. Гакнуцца аб лёд.

ГАКНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. і аднакр. Разм. 1. Ударыць з вялікай сілай. Молат жылістай рукой Возьме [каваль] ды як гакне. Бялевіч.

2. Ужываецца замест некаторых дзеясловаў для абазначэння дзеяння, якое адбываецца з асаблівай сілай, запалам, азартам (з захаваннем кіравання гэтых дзеясловаў). Выйшаўшы ад Хурса, не чуючы пад сабою ног, Фаргушнік кінуўся ў піцейкы дом і гакнуў паўтузіна піва. Чорны. ГАЛ гл. гáлы.

Гала 15 Галава

ГÁЛА, -а, к. Разм. Голае месца, чыстая прастора. Я гляджу цяпер, як гэта выцерабленае балота легла далёка роўным галам сенажаці. Скрыган.

ГАЛАВА, -ы; мн. галовы (з ліч. 2, 3, 4 галавы), -лóў; ж. 1. Верхняя частка цела чалавека, верхняя або пярэдняя частка цела жывёліны, якая заключае ў сабе мозг. Павярнуць галаву. Зняць шапку з галавы, а На галовах баявыя каскі, Кліча ў даль няведамы паход. Аўрамчык. // У значэнні адзінкі падліку жывёлы. У дзесяці новых прасторных памяшканнях будуць экспанавацца сотні галоў высокапрадукцыйнай жывёлы, выведзенай у. калгасах і саўгасах краіны. «Беларусь».



  1. перан. Розум, свядомасць; развага. Ясная галава. Цвярозыя мужыцкія галовы прадугледжвалі ўсё. Мурашка. // Пра чалавека вялікага розуму. [Нічыпар:] Моцна вучоны чалавек. Кніжкі друкуе свае, студэнтам лекцыі чытае .. Гэта, брат, галава! Крапіва. // Іран. Пра нездагадлівага, някемлівага чалавека. Эх, ты, галава, нічога не разумееш! ІІ якая. Пра чалавека як носьбіта якіх-н. уласцівасцей, якасцей. Букрэй быў вядомы ў батальёне, як адважная, с.нелая, камбінатарская галава, і яму ахвотна даручылі арганізаваць і правесці разведку польскага тылу. Колас.

  2. перан. Кіраўнік, начальнік; старэйшы ў ся.м'і. Містэр Брэдлей паветраны кароль, галава ўсёй кампаніі сядзіць у машыне. Лынькоў. Таццяне падабалася, што бацька і тііт, у атрадзе, адчувае сябе галавой сям'і. Шамякін.

  3. м. Старшыня і кіраўнік некаторых выбарных органаў у дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама ваеннае або грамадзянскае званне. Казацкі галава. Гарадскі галава.

  4. перан. Пярэдняя частка, пачатак чаго-н. Галава калоны. Марудна паварочваецца галава Вялікай Мядзведзіцы, прывязанай за хвост яркай зоркі. Асіпенка.

  5. Харчовы прадукт у выглядзе тара або конуса. Галава сыру.

О Авечая галава — пра тупога бяспамятнага чалавека. Адамава галава — малюнак чэрапа з дзвюма перакрыжаванымі кветкамі як сімвал абазначэння смерці, яду і пад. Адказваць галавою гл. адказваць. Адкруціць галаву каму гл. адкрупіць. Акунуцца з галавой гл. акунуцца. Бедная галава — пра няшчаснага чалавека, які выклікае спагаду. Без галавы пра неразумнага, тунаватага чалавека. Біцца галавой аб сцяну гл. біцца. Брацца (узяцца) за галаву гл. брацца. Браць (узяць) у галаву гл. браць. Валіць з хворай галавы на здаровую гл. валіць. Ват>упшць галавой гл. варушыць. Вецер (гуляе) у галаве н каго гл. вецер. Вешаць галаву гл. вешаць. Вісець над галавой гл. вісець. Выдаць (сябе) з галавой гл. выдаць. Выкінуць з галавы гл. выкінуць. Вылецець (выскачыць) з галавы гл. вылецець. Вялікая галава — пра разумнага, мудрага чалавека. Галава варыць у каго — пра кемлівага, разумнага чалавека. Галава зварыла — а) зрабі"' што-н. не так, як тпэба, дапусніў якое-н. глупства. [Базыль:] Гэта ж трэба галава зварыла, пайшоў да Пхаыбыльскага ў паслугачы! Шынклер; б) прыняў правільяае рашэнне. У адказны момант яго галава

зварыла як трэба. Галава і два вухі — пра нездагадлівага, прастакаватага чалавека. Галава ідзе кругам у каго — хто-н. страціў здольнасць цвяроза разважаць ад мноства клопатаў, дум і пад. Галава кружыцца (круціцца); галава закружылася (закруцілася) у каго — а) пра галавакружэнне. Галава кружыцца ад малакроўя; б) хто-н. зазнаўся, страціў здольнасць цвяроза разважаць. Галава трашчыць (развальваецца) — а) пра моцныя болі ў галаве; б) ад чаго хто-н. траціць здольнасць разважаць ад празмернай работы, шуму, клопату і пад. Галава як рэшата — пра дрэнную памяць. Галаву адарваць гл. адарваць. Гарачая галава — пра нястрымнага, схільнага да захаплення чалавека. Губляць галаву гл. губляць. Дайсці сваёй галавой гл. дайсці. Даць галаву на адрэз (на адсячэнне) гл. даць. Дзіравая галава — пра чалавека з дрэннай памяццю. Дубовая галава — пра тупога, неразумнага чалавека. Дурыць галаву гл. дурыць. Забіць галаву чым гл. забіць. Задраць галаву гл. задраць. Задушыць галаву гл. задурыць. Закружылася (закруцілася) у галаве гл. закружыцца. Закружыць галаву каму гл. закружыць. Закруціць галаву каму гл. закруціць. Залатая галава — пра здольнага, таленавітага чалавека. З галавой — пра разумнага, талковага чалавека. З галавы да ног (пят); з ног да галавы; ад пят да галавы — а) зверху даыізу; поўнасцю. Прамокнуць з галавы да ног; б) ва ўсім: у думках, учынках і пад. (быць кім-н., якім-н.). Ён быў артыстам з галавы да ног. З галавы не выходзіць гл. выходзіць. Злажыць (скласці) галаву гл. злажыць. Зняць (знесці) галаву каму, у каго гл. зняць. Карона з галавы не зваліцца (не спадзе) гл. карона. Каша ў галаве гл. каша. Класці галаву гл. класці. Класці галаву на калодку гл. класці. Клёпкі ў галаве не хапае (не стае) гл. хапаць. Кружыць галаву гл. кружыць. Крукам (шастом) галавы не дастаць каму гл. дастаць. Круціць галаву гл. круціць. Ламаць галаву гл. ламаць. Лезці ў галаву гл. лезці. Марочыць галаву каму гл. марочыць. Мець галаву (на плячах, на карку) гл. мець. На галаву — у разліку на кожнага. На галаву вышэй за каго — значна перавышае каго-н. у якіх-н. адносінах, па якіх-н. якасцях. Налажыць галавой гл. налажыць. Намыліць галаву каму гл. намыліць На сваю галаву — сабе на шкоду. На свежую галаву — пасля адпачынку, пакуль не стаміўся. На скрут (злом) галавы гл. скрут. Не знасіць галавы каму гл. знасіць. Не ідзе (не выходзіць) з галавы гл. ісці. Не ідзе (не лезе) у галаву гл. ісп;. Няма галавы гл. няма. Павесіць (звесіць) галаву гл. павесіць. Падняць (узняць) галаву гл. пацяяць. Паплаціцца галавой гл. паплаціцпя. Паставіць з ног на галаву з л. паставіць. Пастаяць галавой гл. пастаяць. Прыйсці ў галаву каму гл. прыйсці. Прытуліць галаву гл. прытуліць. Разумная галава — пра талковага, разумнага чалавека. Ручацца галавой гл. ручацца. Садовая галава —пра някемлівага. рассеянага чалавека. Сам чоот галаву зломіць гл. чорт. Сарваць галаву каму гл. сарваць. Светлая галава — пра разумнага, здольнага лагічна думаць чалавека. Сесці на галаву каму гл. сесці. Скруціць (зламаць) сабе галаву гл. скруціць. Сушыць га-

Галавакруяшы

16

Галадок
лаву гл. сушыць. Схапіцца за галаву гл. схапіцца. Схіліць галаву перад кім-чым гл. схіліць. Убіць (набраць) сабе ў галаву гл. убіць. Убіць у галаву каму гл. убіць. У галавах — ва ўзгалоўі. Удалая галава пра смелага, адчаяíшага чалавека. Хадзіць на галаве гл. хадзіць. Хапацца за галаву гл. хапацца. Хоць кол на галаве чашы гл. часаць. Цераз галаву чыю не папярэдзіўшы каго-н., мінуўшы каго-н. Як на маю дурную галаву (мой дурны розум) — як мне здаецца, на мой погляд. Як снег на галаву гл. снег. Яловая галава — пра бесталковага, дурнога чалавека.

ГАЛАВАКРУЯШЫ, -ая, -ае. Які выклікае

галавакруяíэнне. Галавакружная вышыня. // перан. Надзвычайны, ашаламляльны. Галавакружны поспех.



ГАЛАВАКРУЖЭННЕ, -я, н. Хваравіты стан, пры якім страчваецца пачуццё раўнавагі і чалавеку здаецца, што ўсе прадметы вакол яго хістаюцца, кружацца. Галавакружэнне ад малакроўя. Танцаваць да галавакружэння. // перан. Страта здольнасці правільна разумець і ацэньваць рэчаіснасць пад уплывам дасягнутых поспехаў і адсутнасці самакрытыкі. Галавакружэнне ад поспехаў.

ГАЛАВАЛОМКА, -і, ДМ -мцы; Р мн. -мак; ж. Складаная задача, загадка, рашэнне якой патрабуе кемлівасці, здагадлівасці. // перан. Пра што-н. заблытанае, незразумелае. [Струшня] прыслаў не паведамленне, а галаваломку, ні слова аб падрабязнасцях. М. Ткачоў. Нярэдка побач з добрым празрыстым вершам даводзіцца чытаць і вершаваную галаваломку. Русецкі.

ГАЛАВАЛОМНЫ, -ая, -ае. Вельмі складаны, цяжкі для разумення. Галаваломная задача.

ГАЛАВАНОГІ, -ая, -ае. З выразна акрэсленай галавой і шчупальцамі вакол рота (пра высокаарганізаваных марскіх малюскаў).

ГАЛАВАРЭЗ, -а, м. Разм. 1. Забойца, бандыт. Фашысцкія галаварэзы.

2. Ліхач, сарвігалава. Пагладжваючы свае пышныя вусы, Васіль Каравай дабрадушна адказваў: «...Паглядзела, што мой характар крэмень, ну і адважылася пайсці за такога галаварэза. Праўда, Верачка?» Паслядовіч.



ГАЛАВÁСТЫ, -ая, -ае. Разм. 1. З вялікай галавой. На кручку трапятаўся вялікі галавасты бычок. Бяганская.

2. Разумны, здольны глыбока мысліць. Арцём Дзянісавіч, сакратар, галавасты быў мужык. Ракітны.



ГАЛАВАЦЯП, -а. м. Разм. Чалавек, які нядбайна і бесталкова вядзе справу.

ГАЛАВАЦЯПСКІ, -ая, -ае. Разм. Уласцівы галавацяпу; нядбайны, бесталковы. Галавацяпскія адносіны да працы.

ГАЛАВАЦЯПСТВА, -а, н. Разм. Нядбайнасць і бесталковасць у вядзенні якой-н. справы; паводзіны галавацяпа. Змагацца з галавацяпствам.

ГАЛАВÉНЬ, -лаўня, м. Прэснаводная рыба сямейства карпавых з тоўстай і шырокай галавой. З цёмнага прадоння яміны падплываюць часам на водмель галаўні,таўстаспінныя, тупарылыя, з чырвонымі, як жар, пёркамі. Крапіва. Тоўстыя галаўні паважна праплывалі, ледзь варочаючы шырокімі хрыбтамі. Броўка.

ГАЛАВÉШКА, -і, ДЫ -шцы; Р мн. -шак; ж. Абгарэлы або тлеючы кусок дрэва. Агонь патух, толькі галавешкі яшчэ тлеліся, засыпаныя белым, мяккім попелам. Мурашка. Дзед падышоў да агню, паклаў галавешкі і перагарэлыя канцы пален у жар. Колас.

ГАЛАВ13НА, -ы, ж. Мяса з галавы жывёлы, рыбы як прадукт харчавання. Суп з галавізнай.

ГАЛАГÉННЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да галагенаў, змяшчае ў сабе галагены. Галагеннае срэбра.

ГАЛАГЕНЫ, -аў; адз. галагéн, -у, м. Хімічныя элементы VII групы перыядычнай сістэмы Мендзялеева: фтор, хлор, бром, ёд і астат.

[Ад грэч. ЬáІз — соль і §éпоз — род, паходжанне.]


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   29


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка