1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву




старонка4/29
Дата канвертавання25.12.2016
Памер6.68 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   29

ГАЛАГРАМА, -ы, ж. Малюнак, атрыманы з дапамогай галаграфіі.

[Ад грэч. ЬóІоз — увесь, поўны і §гáшгда — запіс.]



ГАЛАГРÁФІЯ, -і, ж. Метад атрымання аб'ёмнага малюнка шляхам асвятленпя прадмета лазерным пучком і паўторнага асвятленпя спецыяльна апрацаванага фотанегатыва такім жа пучком.

[Ад грэч. ІІ05 — увесь, поўны і §гар1íо — пішу.]



ГАЛАГУЦКІ, -ая, -ае. Галандскі (пра народу курэй). Галагуцкі певень.

ГАЛАДАВАННЕ, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл, галадаваць.

ГАЛАДАВАЦЬ, ýю, -дýеш, -дýе; незак. Разм. Тое, што і галадаць. Палітычныя вязні астрога галадавалі чацвёра сутак, і турэ.чнае начальства вымушана было палічыцца з некаторымі іх патрабаваннямі. Сабаленка.

ГАЛАДÁННЕ, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл, галадаць; недаяданне з-за недахопу ежы, з мэтай лячэння і інш. Аб цяжкіх начлегах напевы Каціліся з краю да краю; Былі неўраджайны засевы, Было галаданне ў звычаі. Купала.

ГАЛАДАЦЬ, -áю, -áеш, -áе; незак. 1. Адчуваць недахоп у ежы на працягу доўгага часу; пастаянна недаядаць.— / праўда, Васіль,— падтрымала маці. Вунь і Бяляўскія запісаліся, і Мішчанкі, амаль усе ўжо ў калгасе. Не галадаюць цяпер, не ходзяць на паклон да розных Грыбоўскіх. Курто.

2. Устрымлівацца ад яды па пэўных прычынах, з пэўнай мэтай. Галадаць у знак пратэсту.



ГАЛАДÁЮЧЫ. 1. -ая, -ае. Дзеепрым, незал. цяпер, ад галадаць.

2. у знач. наз. галадáючы, -ага, м.; галадáючая, -ай, ж. Той (тая), хто галадао. Спектакль ставіўся ў фонд дапамогі галадаючым. Вітка.

3. Дзеепрысл, незак, ад галадаць. ГАЛАДНАВÁТА. 1. Прысл, да галадпаваты. 2. безас, у знач. вык., каму. Пра не вельмі

моцнае адчуванне голаду, хаценне есці. У вайну было галаднавата многім.



ГАЛАДНАВАТЫ, -ая, -ае. Не зусім сыты, напаўгалодны. Галаднаватыя і напаўраздзетыя камсамольцы будавалі Магнітку, ставілі горад юнацтва на беразе Амура. Сабаленка.

ГАЛАДОК, -дкý, м. Род адна- і шматгадовых травяністых раслін сямейства гваздзіко-

Галадоўка 17 Галасістасць



вых (расце на сухіх лугах, у барах і як пустазелле на палях).

ГАЛАДОЎКА, -і, ДМ -дóўцы; Р мн. -дóвак; ж. 1. Разм. Тое, што і г а л а д а н н е. // Галодны час. Шчупак пасля доўгай зімовай галадоўкі робіцца асабліва пражэрлівым. Шашкоў.

2. Адмаўленне ад яды ў знак пратэсту. Аб'явіць галадоўку.



ГАЛАДОЎЛЯ, -і, ж. Разм. Галаданне, голад (у 2 знач.).

ГАЛАДРАНЕЦ, -нца, м. Разм. пагард. Бядняк, абадранец. Хто ж Рыгор з сябе? Лапатнік, балагол, галадранец. Гартны. Паўліна Сямёнаўна таксама ціха адказала. Галадрáнцы, ды яшчэ, можа, астрожнікамі будуць! Колас.

ГАЛАДРÁНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да галадранец.

ГАЛАДУХА, -і, ДМ -дýсе, ж. Разм. Голад, галодны час. Гэта было вясной, якраз у тую пару, калі галадуха пануе па вёсках, калі няма чым і муху накарміць. Бядуля.

ГАЛАЙСТРА, -ы, ж. Разм. пагард. Пра беднага чалавека. / у знач. зб. Спачатку жылося ў камуне не соладка. Сабралася адна галайстра. Дуброўскі.

ГАЛАКТОЗА, -ы, ж. Просты цукар, які з'яўляецца састаўной часткай лактозы (малочнага цукру).

[Ад грэч. §а!а (§а1акіов) — малако.]



ГАЛАКТЫКА, -і, ДМ -тыпы, ж. і. (з вялікай літары). Вялікая зорная сістэма, да якой належыць Сонца і ўся наша планетная сістэма разам з Зямлёй.

2. Ўсякая іншая зорная сістэма, падобная да нашай зорнай сістэмы.

[Ад грэч. даíакíіков — малочны.]

ГАЛАКТБІЧНЫ, -ая, -ае. Які адносіцца да галактыкі. Галактычны экватар.

ГАЛАЛЁД, -у, М -дзе, м. Тое, што і галалёдзіца.

ГАЛАЛЁДЗІЦА, -ы, ж. Ледзяная корка на паверхні зямлі, не пакрытая снегам; галалёд. Зноў прыціскаў марозік, і галалёдзіца шклом пакрывала дарогі. Дуброўскі. // Стан пагоды, калі паверхня зямлі, дрэў і інш. пакрыта ледзяной коркай. У той дзень была галалёдзіца, тратуары зрабіліся слізкімі і Валіку прыходзілася ўвесь час асцерагацца, каб не пакаўзнуцца. Жычка.

ГАЛАЛІТ, -у, М -лíце, м. Пластмаса з бялковага рэчыва — казеіну, падобная на натуральны рог, але цвярдзейшая і менш эластычная за яго. Гузік з галаліту.

[Ад грэч. даíа — малако і Ііíоз — камень.]



ГАЛАМАН, -а, м. Той, хто мае цягу да ўсяго французскага.

ГАЛАМАШЯ, -і, ж. Цяга да ўсяго французскага.

ГАЛАМЯНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жывародзячая рыба, якая жыве ў возеры Байкал на вялікай глыбіні.

ГАЛАНДЗЕЦ гл. галандцы.

ГАЛÁНДКА гл. галандцы.

ГАЛÁНДСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да Галандыі, галандцаў, належыць ім. Галандская мова. Галандскі сыр.

ОГаландская печ гл. печ.

ГАЛАНДЦЫ, -аў; адз. галáндзец, -дца, м.; галáндна-, -і, Д М -дцы; мн. галáндкі, -дак; ж. Народ,» які складае асноўнае насельніцтва Га\ ,ягдйдыі (Шдэрдандаў).

||/ ДЛЯ \?~.<

ГАЛÁНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Разм. 1. Жывёла галандскай пароды (карова, курыца і інш.).

2. Тое, што і галандская печ {гл. печ). Ад круглай галанкі павявала прыемным цяплом. Якімовіч.

ГАЛАНОГІ, -ая, -ае. Разм. Босы, з голымі нагамі. На тапчане сядзіць ужо даўно не злосная на бабулю Ніна, а перад ёю галаногі, вясёлы Толік. Брыль.



ГАЛАНТАРЭЙНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да галантарэі. Галантарэйны тавар. // Прызначаны для продажу галантарэйных вырабаў. Галантарэйны магазін.

ГАЛАНТАРЗЙШЧЫК, -а, м. Разм. Прадавец галантарэі.

ГАЛАНТАРЭЯ, -і, ж. Агульная гандлёвая назва дробных прыналежнасцей туалету (галынтукі, істужкі, пальчаткі, гузікі і інш.).

[Фр. ^аíапíегіе.]



ГАЛАНТНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць галантнага; ветлівасць, ласкавасць, далікатнасць. Галантнасць у абыходжанні з гасцямі.

ГАЛАНТНЫ, -ая, -ае. Ветлівы, ласкавы, далікатны. Хлопцы адкінулі ў адносінах да Маі ранейшае панібрацтва і стараліся быць галантпымі. Карпюк. [Афіцэр] прыціснуў левую руку да грудзей, схіліў галаву ў галантныж паклоне. Васілёнак.

ГАЛАПУЗЫ, -ая, -ае. Разм. З голым жыватом (звычайна пра дзяцей).— Прэч! Наз-зад> галапузыя чэрці! зашыпеў на [хлапчукоў] спраўнік і пагразіў шабляй. Хомчанка.

ГАЛАРУЧ, прысл. Разм. Без рукавіц, з голымі рукамі. Не ідзі на мароз галаруч.

ГАЛАС, -у, м. Разм. Бязладны шматгалосы крык, шумная нястройная размова. Гурт дзяцей, што таўпіліся перад варотамі будынка, падняў зычны галас. Гартны.

ГАЛАСАВАННЕ, -я, н. Падача галасоў у час выбараў або пры калектыўным вырашэнні якога-н. пытання; выбары або вырашэнне якога-н. пытання шляхам падачы галасоў. У еелізарным.. памяшканні гарадскога тэатра, дэлегаты сядзелі ў радах на крэслах і чакалі галасавання рэзалюцый. Галавач.

О Адкрытае галасаванне — галасаванне

шляхам падняцця рук. Закрытае (тайнае) галасаванне — галасаванне падачай непадпісаных бюлетэпяў або каляровых шароў.

ГАЛАСАВÁЦЦА, -сýецца; незак. Зал. да галасаваць (у 2 знач.).

ГАЛАСАВАЦЬ, -сýю, -сýеш, -сýе; незак. 1. Ўдзельнічаць у галасаванні; падаваць голас за каго-, што-н. (у час выбараў, пры вырашэнні якога-н. пытання). Галасаваць за праект пастановы.


  1. каго-што. Ставіць на галасаванне; выбіраць, рашаць шляхам галасавання. Галасаваць рэзалюцыю. Галасаваць кожнага кандыдата асобна.

  2. Разм. Спыняць машыну ўзняццем рукі. Галасаваць на дарозе.

ГАЛАСАВШ, -áя, -óе. Які мае адносіны да голасу (у 1 знач.), выконваецца голасам. Галасавы апарат.

О Галасавыя звязкі гл. звязка. Галасавая шчыліна гл. шчыліна.



ГАЛАСІЛА, -ы, м. Разм. Пра моцны або грубы голас.

ГАЛАСІСТАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць галасістага. Захапляць людзей галасістасцю.

Галасісты

18

Галерэя
ГАЛАСІСТЫ, -ая, -ае. Надзелены моцным, зычным голасам. Галасісты салавей. Недзе далёка-далёка спявалі галасістыя дзяўчаты. Стаховіч. // Звонкі, гучны. Галасісты баян. Набірае сілы песня, і нечы юначы тэнар ужо імкне ўгору, вядзе яе, звонкую, галасістую. Хадкевіч.



ГАЛАСІЦЬ, -лашý, -лóсіш, -лóсіць; незак. 1. Голасна плакаць, прыгаворваючы (пры выражэнні гора, крыўды і пад.). Раманіха, схапіўшыся рукамі за галаву, галасіла: А сын ты мой... А што ок з табой зрабілі. Чарнышэвіч. [Сястра]., павісла мне на грудзі і галосіць: «Казічак, братка!». Васілевіч.

  1. што і без дап. Уст. Выконваць абрадавыя песні-плачы (звычайна ў час пахавальнага ці вясельнага абрадаў). Галасіць на магіле.

  2. Абл. Голасна крычаць, аднастайна выкрыкваць што-н.— Тхор! Тхор! Дзяржы яго! галосіць, Гарачка дзядзьку так і носіць, Бяжыць, тхара ён даганяе. Колас.

  3. перан. Ствараць гукі, падобныя на галашэнне. Галасіла ў сотню труб Над чарапічным дахам замець. Танк.

О Голасам галасіць — гучна, з енкам і выкрыкамі плакаць (ад болю, вялікага гора і пад.).

ГАЛАСЛОЎНАСЦЬ, -і., ж. Уласцівасць галаслоўнага. Галаслоўнасць сцвярджэння.

ГАЛАСЛÓЎНЫ, -ая, -ае. Заснаваны толькі на словах, не пацверджаны фактамі; пеабгрунтаваны. Галаслоўныя абвінавачванпі.

ГАЛАСНÉЙШЫ, -ая, -ае. Выш. ст. да прым. галаспы.

ГАЛАСНІК, -á, н. 1. Рэзанатарная адтуліна ў верхняй дэцы струнных музычных інструмептаў для павелічэння працягласці і сілы гуку.

2. звычайна мн. (галаснікí, -óў). Медныя або керамічныя пасудзіны ў форме гаршкоў, якія ўмуроўваюцца ў сцены сваімі адтулінамі ўнутр і служаць для паляпшэнпя акустыкі памяшкання. Галаснікі Каложскай царквы.



ГАЛАСНЬТ, -áя, -óе. Разм. Звонкі, гучны. Галасныя званы. Недзе далёка брэша галаспы сабака, і звон брэху доўга гучыць у лесе. Мурашка.

ГАЛАСОК, -скá, м. Памянш.-ласк. да голас (у 1, 2 знач.).

ГАЛАТУРЫІ, -ый. Клас беспазваночных жывёл тыпу ігласкурых.

[Гр. поíоííшгіоп.]



ГАЛАЎШй, -áя, -óе. 1. Які мае адносіны да галавы (у 1 знач.). Галаўны боль. // Прызначаны для галавы. Галаўны ўбор.

2. Які ідзе ўперадзе чаго-н.; перадавы. Галаўны мінаносец. Галаўны атрад. Ц Асноўны, вядучы. Галаўное прадпрыемства. Галаўная партарганізацыя.



О Галаўны мозг гл. мозг.

ГАЛАУНЯ, -і ж. 1. Выкліканая грыбамі-паразітамі хвароба збожжавых злакаў, пры якой зерне ператвараецца ў пыл або ў цвёрдую чорную нарасць.

2. мн. галóўні, -лóвень. Абл. Вялікая галавешка. Праз хвіліну вогнішча было раскідана, чадныя галоўкі шыпелі ў траве. Самуйлёнак.



ГАЛАЧКА ', -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Памянш.-ласк. да галка'; маладая галка. Без роднай мамачкі заклююць галачкі. З нар.

ГАЛАЧКА2, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Памянш.-ласк. да галка2.

ГАЛАШТАННІК, -а, м. Разм. неадабр. Пра таго, хто ходзіць без штаноў, напаўраздзеты (звычайна аб дзецях).

ГАЛАШТÁННЫ, -ая, -ае. Разм. неадабр. Без штаноў, напаўраздзеты. Галаштапны хлапчук.

ГАЛАШЧОК, -у, м. Абл. Вялікі мароз з ветрам (звычайна ў пачатку зімы да выпадзення снегу). Вось аднойчы ўдарыў галашчок, падзьмуў халодны, сіберны вецер і аднекуль прыгнаў цёмныя, нізкія хмары. Сачанка.



ГАЛАШЭННЕ, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл, галасіць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Ніна ўяеіла вёску, ахопленую пажарам, крыкі і галашэнне жанчын, дзікае рыканне жывёлы, і ў яе замерла сэрца. Шчарбатаў.

2. Від даўнейшых народных абрадавых песень: плач з выпадку смерці, выхаду замуж і пад. Маналогі Крыстыпы пабудаваны на., імправізацыі беларускіх., песень і галашэнняў. «Полымя».



ГАЛГАН, -а, м. Уст. лаянк. Галадранец; нягоднік. Пан пачынае з высокага ганка: Як ты асмеліўся, галган пракляты, каля палаца хадзіць панібратамР Дубоўка. Хапай, хапай яго, галгана! закрычаў пан на лёкая.Гэта ж Рымша! Якімовіч.

польск.]



ГАЛГОФА, -ы, ж. 1. Месца паблізу Іерусаліма, дзе, паводле біблейскіх паданняў, праводзілася пакаранне і дзе быў распяты Хрыстос.

2. перан. Месца нягод і пакуты, крыніца няшчасця. Вось яно маячьгць ужо., на спадах блізкай гары, славутае Каджорскае шасэ, галгофа многіх. Самуйлёнак.

[З арамейскай.]

ГАЛÉННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, гáліць і галіцца.

ГАЛÉНЬ, -льня, м. Абл. Стары венік без лісця; дзяркач. Маці, відаць, цэлы гай., гальнёў сшаравала, Пакуль падлога Зрабілася гладкая. Барадулін.

ГАЛÉРА, -ы, ж. Вялікае драўлянае мнагавёсельнае ваепнае судна (да пачатку 19 ст.).

[Іт. ^аíега.]



ГАЛЁРНЬІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да галеры, галер. Галерная аснастка. Галерны флот.

ГАЛЕРЭЯ, -і, ж. 1. Вузкі крыты калідор, праход, які злучае дзве асобныя часткі будынка. // Доўгі крыты калідор або балкон уздоўж сцяны дома. Вісячая галерэя. Ц Доўгая вузкая, адкрытая з бакоў або зашклёная пабудова, якая размешчана асобна ад жылля і прызначана для прагулак, адпачынку і пад.

  1. Верхні ярус у тэатры, цырку і пад. Галерэі тэатра запоўнены гледачамі.

  2. Доўгі і вузкі падземны ход у ваенных збудаваннях, горных вырабатках і пад. Падземная галерэя. [Дошцы] прыйдзецца ляжаць у новым доме, у моцнай столі, ці галерэю абшываць дзе-небудзь у далёкай штольні. Дудар.

  3. Спецыяльна ўпарадкаванае памяшканне для выстаўкі мастацкіх твораў; мастацкі музей. Карцінная галерэя.

  4. перан. Пералік, шэраг, сістэма чаго-н. Галерэя вобразаў. Купала паказвае цэлую

Галета ' 19 Галіцца

галерзю прадстаўнікоў капіталістычнага драпежніцтва. Івашын.

[Іт. ^аІІегіа.]

ГАЛÉТА, -ы, ДЗІ -лéце, ж. 1. Плоскі сушаны праснак (уяíываецца замест хлеба ў час падарожжаў, ваенных паходаў і пад.).

2. Род пячэння.

[Фр. ^аíеííе.]

ГАЛЁТШК, -а, м. Разм. пагард. Бедны чалавек; жабрак. [Рыгор:] Не буду ж я галетнікам цэлы век? [Кацярына:] Хто гэта ведае, што некалі будзе. А цяпер сёння свята вось, а ты босы сядзіш, абуцца няма ў што. Крапіва.

ГАЛЁТШЦКІ, -ая, -ае. Разм. Які мае адносіны да галетніка, уласцівы яму. Галетніцкае жыццё.

ГАЛÉЦ, -льцá, м. 1. Невялічкая прэснаводпая рыба сямейства ўюновых з тонкай скурай без лускі.

2. Рыба сямейства ласасёвых, якая водзіцца ў паўночных морах.



ГАЛЁЦЬ, -ею, -éеш, -éе; незак. 1. Паступова агаляцца, станавіцца голым (пра лес, поле і пад.). Журба., ішла не толькі ад таго, што поле галела, што ў ім адчуваўся нядобры, пагібельны подых недалёкай восені. Мележ. // перан. Бяднець.

2. Быць у аголеным стане, выглядаць пустым, голым (пра лес, поле і пад.). Г алелі рудыя папары. Гартны. // перан. Жыць бедна. Галеюць дзеці век без хлеба, ІІадзёрты жончын чаравік. Не маю грош[ай] на патрэбу, Бо я мужык, дурны мужык. Купала.



ГАЛЕЧА, -ы, ж. Адсутнасць сродкаў для жыцця; крайняя беднасць. Голад, галеча, непасільная праца на кулацкім полі ад цямна да цямна хіба не аб гэтым пісалі паэтыыасікі? Бярозкін. Над краем колішняй бядота і галены Жыццё, яв сонца, не спыняе рух. Звонак.

ГАЛЕЧШК, -у, м. Горная парода, якая складаецца з рачной або марской галькі. Дно возера цвёрдае, укладзенае пераважна пяском, гравіем і галечнікам. «Беларусь».

ГАЛЕЧНЫ, -ая, -ае. Які складаецца з галькі, пакрыты галькай. Галечны пласт. Галечны бераг.

ГАЛЁКАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, галёкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Восеньскімі раніцамі хвойнік напаўняўся вясёлым гоманам і галёканнем дзяцей. Шамякін.

ГАЛЁКАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Гучна крычаць, звычайна пераклікаючыся ў лесе; гойкаць. Чаму ён, Суконка, павінен хавацца ад тых, з кім некалі разам бегаў у гэты лес, свістаў і галёкаў на ўсё горла? Паслядовіч. Галёкалі, крычалі на ваўка Начлежнікі. Танк. // Шумна размаўляць, галасіста спяваць і пад. Госці галёкалі ў паўтара дзесяткі горлаў так, што ў Сімона зазвінела ў вушах. Самуйлёнак. Не зважаючы на стомленасць, дзяўчаты і хлопцы галёкалі на ўсё балота песні. Сабаленка.

ГАЛЁКНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр. Ва галёкаць.

ГАЛЁНАЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да галёнкі. Галёначная косць.

ГАЛЁНКА, -і, ДМ -пцы; Р мн. -нак; ж. Частка нагі ад калена да ступні. Балелі ногі ў

галёнках, хацелася піць, і ціха ныла спіна. Пташнікаў.

ГАЛЁНКАСТУПНЁВЫ, -ая, -ае. Які злучае галёнку і ступню (пра сустаў).

ТАЛЕРКА, -і, ДМ -рцы, ж. Разм. Тое, што і галерэя (у 2 знач.). Настрой гледачоў прыўзняты. Асабліва шумна на галёрцы, дзе моладзь студэнты. Брыль.

ГАЛЁШ гл. галош.

ГАЛІЗНА, -ы, ж. Выгляд, стан аголеыага цела. Прыкрыць галізну. // Адсутнасць покрыва на чым-н.; аголенасць. Галізна скал. Галізна асенняга лесу.

ГÁЛІЙ, -ю, м. Хімічны элемент, рэдкі метад серабрыста-белага колеру.

[Ад геагр. назвы.]

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   29


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка