1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву




старонка5/29
Дата канвертавання25.12.2016
Памер6.68 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   29

ГАЛІНА, -ы, ж. 1. Бакавы адростак на ствале дрэва; сук з веццем. Тонкаю галінай Трэцца дуб аб дуб. Бядуля. Свае галіны Чаромха млосна зварухне, І раскалыша звон пчаліны. Гаўрусёў.

2. Адгалінаванне ад чаго-н. галоўнага, асноўнага. Што датычыць Мінскага ўзвышша, то яно ў паўночна-ўсходні.ч напрамку паніжаецца, расшчапляючыся на дзве галіны. Прырода Беларусі.



ГАЛІНА, -ы, ж. Асобпая вобласць навукі, вытворчасці і пад.; пэўная сфера заняткаў, дзейнасці. Працаваць у галіне фізікі. Новыя галіны прамысловасці. Старшыня., калгаса Сямён Антонавіч Крыжачэнка паказваў гасцям жывёлагадоўчыя фермы, грамадскае будаўніцтва, знаёміў з усімі галінамі вялікай., гаспадаркі. Пянкрат.

ГАЛІНАСТЫ, -ая, -ае. З вялікімі галінамі; разложысты, разгалісты. Галінасты дуб.

ГАЛШÉННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, галініцца.

ГАЛШІСТЫ, -ая, -ае. З вялікай колькасцю галіп. Галіністы парастак. Галіністая пшаніца. ІІ Які мае выгляд галін. Галіністыя рогі аленя.

ГАЛІНІЦЦА, -ніцца; незак. Пускаць адросткі, абрастаць галінамі. Сцябло галініцца.

ГАЛІНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Памянш.-ласк. да галіна; невялікая галіна. Зубр рушыць далей, абрываючы мімаходам маладыя галінкі ясеня. В. Вольскі.

ГАЛІНКАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да галінкі, прыгатаваны з галінак. Галінкавы корм.

ГАЛШОВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да пэўнай галіны, ахоплівае асобную галіну. Галіновы навукова-даследчы інстытут. Галіновая канферэнцыя.

ГАЛІФЭ, нескл., н. Штаны спецыяльнага крою, якія абцягваюць калені і расшыраюцца ўгору.

[Ад уласн, імя.]



ГАЛІЦЦА, гáлюся, гáлішся, галіцца; незак., на каго-што. Разм. Квапіцца на глто-н., імкнуцца завалодаць чым-н. Галіцца на чужое дабро.

ГАЛІЦЦА, галюся, гóлішся, гóліцца; незак. 1. Галіць сябе; брыцца. [Янукевіч] старанна галіўся і доўга ўціраў далонямі крэм у скуру шчок. Хадкевіч.

  1. Не насіць барады і вусоў. Як і некалі, дзядзька Іван не адпускае барады, голіцца. Васілевіч.

  2. Зал. да галіць.

Галіцызм

20

Галоўка
ГАЛІЦЫЗМ, -а, м. Слова ці выраз, запазычаны з французскай мовы. Большасць французскіх слоў, або галіцызмаў, пранікла ў беларускую мову праз рускую або польскую. .Юргелевіч.

[Фр. ^аПісізте.]



ГАЛІЦЬ, галю, гóліш, гóліць; незак., кагошто. 1. Зразаць брытвай валасы; брыць. Сяргей Суравец толькі кончыў валіць свой пушок на барадзе і мыўся над ражкаю. Крапіва.

2. Не насіць барады і вусоў. [Шаблюк] насіў невялікія сівыя вусы, але акуратна галіў бараду. Шамякін.



ГÁЛКА ', -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Птушка сямейства крумкачовых з чорным апярэннем. Угары, на голых ліпах, голасна і сварлíеа крычалі галкі. Шамякін.

ГÁЛКА2, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Тое, што і г а лу ш к а (у 1 знач.). [Андрэйка] адламаў ад скібкі хлеба кавалак мякішу і зляпіў галку. Гамолка.

ГАЛКІПЕР, -а, м. Уст. Варатар. [Англ. цоаí-кеерег.]

ГАЛЛЁ, -я, н., зб. Дробнае сучча, галіны. У ззянні песцяцца бярозы, Галлё спусціўшы да зямлі. Колас. Верхавіны .. дрэў былі такія пыыíныя, што спляталіся галлём угары і ўтваралі цяністы зялёны тунель. Чарнышэвіч. // Сухія абламаныя галіны дрэў, кустоў; хвораст, ламачча. Паабапал дарогі .. ляжала вялікае ляда, заваленае сухім галлём. Шамякін.

ГАЛО, нескл., н. Аптычная з'ява ў форме каляровага бліскучага круга вакол Сонца або Месяца, якая ўтвараецца ў выніку пераламлення святла ў ледзяпых крышталіках верхніх слаёў атмасферы. Кожная [вясёлка] красавалася, з трохі сумнай радасцю паказваючы, як яна падобна на маленькае сонечнае гало. Караткевіч.

[Фр. ЬаІо з грэч. ІíáІоз — круг.]



...ГАЛОВЫ, -ая, -ае. Другая састаўная частка складаных слоў, якая ужываецца ў значэннях: а) з такой галавой (у 1 знач.), характарыстыка якой даецца ў першай частцы, напрыклад: светлагаловы, чорнагаловы; б) з такой колькасцю галоў (у 1 знач.), якая названа ў першай частцы, напрыклад: трохгаловы, шматгаловы.

ГАЛОДНЫ, -ая, -ае. 1. Які адчувае голад, хоча есці; проціл, сыты, накормлены. Горш адчуваў сябе Пятро бульба перасядала ў горле, хоць ён учора не вячэраў і быў галодны. Шамякін. Галоднай курыцы проса сніцца. Прымаўка.

  1. у знач. наз. галодны, -ага, м.; галодная, -ай, ж. Сыты галоднаму не спагадае. З нар.

  2. Выкліканы голадам. Галодная смерць.

  3. Неўраджайны; бедны на прадукты харчавання. Галодны год. Галодны край. На гаду два Юр'і, ды абодва, дурні: увосень халодны, а вясной галодны. З нар.

  4. Бедны, недастаткова (для задавальнення патрэбы ў ежы, у сродках жыцця). Галодны абед. Галодны заработак, а Годзе трымаць на галодным пайку Рагулю, падласую, гнедую: Дарогу турнэпсу! Прастор бураку! Крапіва.

О На галодны зуб — гл. зуб.

ГАЛОІДНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да галоідаў, змяшчае ў сабе галоіды. Галоідпая соль.

ГАЛОІДЫ, -аў; адз. галóід, -у, М -дзе, м. Уст. Галагены.

[Ад грэч. ЬáІз — соль і еісíоз — від.]



ГАЛОП, -у, м. 1. Хуткі алюр, бег каня наўскач. Конь .. пусціўся ў шалёны галоп, і коннік не стрымліваў яго, не сцішаў. Лынькоў.

2. Даўнейшы танец у хуткім тэмпе, а таксама музыка да гэтага танца. Зайграць галоп.

О 3 месца ў галоп гл. месца.

[Фр. §а1ор.]

ГАЛОПАМ, прысл. 1. Хуткім алюрам; наўскач. Афіцэр сеў і пагнаў галопам, але ў каня моцна заквактала селязёнка, і коннік перавёў яго на шаг. Карпюк. Бягуць, галопам імчаць коні. Бядуля.

2. перан. Вельмі хутка.



ГАЛОСНЫ, -ая, -ае. Які ўтвараецца пры свабодным праходжанні паветра праз поласць рота (пра гукі мовы). Галосны гук. / у знач. наз. галосны, -ага, м.; галосная, -ай, ж. Галосныя беларускай мовы. Правапіс галосных.

О Беглая галосная — у беларускай мове: галосныя гукі «о» і «е», якія маюцца ў адных формах слова і знікаюць у другіх, напрыклад: сон сну, пень — пня.



...ГАЛОСЫ, -ая, -ае. Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: а) з такім голасам, які паказваецца у першай частцы, напрыклад: звонкагалосы, рознагалосы; б) з такой колькасцю галасоў, якая названа ў першай частцы, напрыклад: двухгалосы, шматгалосы,

ГАЛОТА, -ы, ДМ -лóце, ж. Разм. 1. зб. Беднякі, бедната. Сярод настаўніцкай галоты самым багатым быў Нічыпар Янкавец. Колас.

2. Беднасць, галеча. [Тамаш:] Пражыў век дабра не бачыў .. Бо галота страшная, бядота несусветная. Часам і кавалка хлеба ў хаце не было. Чорны.



ГАЛОЎ... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню:

а) слову галоўны, напрыклад: галоўурач;

б) словам галоўнае ўпраўленне, напрыклад: галоўкінапракат, галоўліт.

ГАЛОЎБУХ, -а, м. Галоўны бухгалтар.

ГАЛОЎКА, -і, ДМ -лóўцы; Р мн. óвак; ж. 1. Памянш.-ласк. да галава (у 1, 6 знач.). Дзіцячая галоўка. Галоўка сыру.


  1. Шарападобны плод, шарападобнае або прадаўгаватае суквецце некаторых раслін. Галоўка маку. Галоўка дзьмухаўца. Красаваліся буйныя малінавыя галоўкі канюшыны. Мележ. // Пра клубепь цыбулі, качан капусты. Сама зямля без гною тлуста, І надта родзіцца капуста: 3 вядро галоўкі вырастаюць. Колас. // звычайна мн. (галоўкі, -лóвак). Плады, каробачкі лёну. Лянок, паслушны лёгкаму ветру з усходу, кланяецца сваёй гаспадыні, пашумліваючы спелымі галоўкамі. Кулакоўскі.

  2. Патоўшчаная канцавая частка чаго-н. Галоўка бедранай косці. Галоўка запалкі. Галоўка цвіка.

  3. толькі мн. (галоўкі, -лóвак). Пярэдняя частка саней. Пакласці сена ў галоўкі. Бацька хутка ўлажыў дровы крыху вышэй за галоўкі перавязаў вяроўкаю за развалкі. Мыслівец.

  4. толькі мн. (галоўкі, -лóвак). Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні. Паставіць у ботах новыя

Галоўкаверх 21 Галун

галоўкі. Боты не надта хвацкія: да старых, абшарпаных халяў прышыў Адам галоўкі з траскучай карабацістай скуры. Навуменка.

О БаяЕая галоўка — тое, што і б о е г алоўка. О Гладзіць па галоўцы каго гл. гладзіць. ГАЛОЎКАВЕРХ, -а, 'м. Вярхоўны галоўнакамандуючы.



ГАЛОУНАКАМÁНДУЮЧЫ, -ага, м. Асоба, якая ўзначальвае ўзброеныя сілы дзяржавы, асобныя віды або частку ўзброеных сіл на пэўным напрамку ваенных дзеянняў.

О Вярхоўны галоўнакамандуючы — на-

чальнік усіх узброеных сіл дзяржавы ў час вайны.

ГАЛОЎНЫ, -ая, -ае. 1. Самы важны, асноўны, найбольш істотны. Галоўны герой твора, а Бязмежная адданасць справе .і скромнасць шчырага працаўніка вось дзве галоўныя рысы характару пагранічніка. Брыль. Бумажкоў, галоўны арганізатар атрада, быў і яго камандзірам. Чорны. // у знач. наз. галоўнае, -ага, н. Янка Купала перадаў галоўнае сатырычна-маралістычны пафас байкі. Палітыка. // у знач. пабочн. Самае асноўнае, істотна важнае. Многа думаў.. Сцёпка, і надумаўся ён за навуку сур'ёзна ўзяцца. Але як? Часу няма і, самае галоўнае,- няма кніжак. Колас. // Цэнтральны, самы значны, самы вялікі (пра вуліцу, магістраль і пад.). Галоўная вуліца. Уздыхнуў паравоз парай і без гудкоў, без свісткоў выбраўся на галоўны пуць. Лынькоў.

2. Які ўзначальвае каго-, што-н., старшы па службе. Галоўны інжынер. Галоўны канструктар. Галоўны урач.

О Галоўная кватэра гл. кватэра. Галоўная кніга гл. кніга. Галоўны сказ гл. сказ. Галоўны член сказа гл. член. О Галоўным чынам гл. чын. ГАЛОЎЧАТЫ, -ая, -ае. Які мае галоўку, з галоўкай (у 2 знач.). Галоўчаты лён.

ГАЛОШ і (уст.) ГАЛЁШ, -а, м. Гумавы абутак, які адзяваецца паверх другога абутку для засцярогі ад гразі, вады. [Пятрусь] нагой аб нагу скінуў з валёнкаў галошы, г, адзін па адным, яны мякка ляпнулі аб падлогу. Брыль.

<С> Пасадзіць у галош гл. пасадзіць. Сесці ў галош гл. сесці.

ГАЛОШНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да галошаў, прызначаны для іх вырабу. Галошны цэх. Галошны матэрыял.

ГАЛС, -а, м. 1. Снасць паруснага судна, якой прымацоўваецца да мачты піжні пярэдні вугал косага паруса.


  1. Напрамак руху судна адносна ветру. Правы галс. Левы зале. Змяніць галс.

  2. Адрэзак шляху судна ад павароту да павароту.

[Гал. ЬаІз.]

ГАЛУБАЧКА, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. 1. Разм. Тое, што і галубка (у 2 знач.).

2. Ласк. да галубка (у 1 знач.).



ГАЛУБЁЦ гл. галубцы.

ГА ЛУ ВІНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да голуба, належыць яму. Галубіныя пароды. Галубінае яйцо. Ц Уласцівы голубу, такі, як у голуба. Галубіны нораў, а [Машка] рупліва тупала па пяску, тоўхаючыся ўперад галубінай хадой. Брыль. // Заснаваны на выкарыстанні паштовых галубоў. Галубіная пошта.

2. перан. Пяшчотны, ціхі, незласлівы. Галубіная душа. □ —Звонкай песняй, харошаю казкаю Ў душы маёй вернай жывеш, Бо сваёй галубінаю ласкаю Акрыляеш, мне сілы даеш. Бялевіч.

ГАЛУБІЦЦА, -біцца; незак. Нар.-паэт. Мілавацца, песціць, лашчыць адзін аднаго. [Міхась (да Адася і Надзі):] Ну, галубкі, досыць галубіцца вам! Прызнавайцеся, калі вяселле ваша гуляем? Козел.

ГАЛУБІЦЬ, -блю, -бíш, -біць; незак., каго. Нар.-паэт. Песціць, мілаваць, лашчыць. Сына ў калысцы галубіць матуля. Кірэенка.

ГАЛУБКА, -і, ДМ -бцы; Р мн. -бак; ж. 1. Самка голуба.

2. Разм. Ужываецца як ласкавы зварот да жанчыны. Спявай мне, дзяўчынка, пра кветкі, пра гай, Пра лепшыя дні, пра вясну, Пра наша каханне, галубка, спявай Пад ціхі твой спеў я засну. Чарот.



ГАЛУБОК, -бкá, м. 1. Памянш.-ласк. да голуб (у 1 знач.); малады голуб.

2. Разм. Ужываецца як ласкавы зварот да маладзейшага за сябе мужчыны.— Аслаб я вельмі, галубок, Ігнасік, дай напіцца. Бялевіч. ГАЛУБЦБІ, -óў; адз. галубéц, -бцá, м. Страва, прыгатаваная з мяснога ці якога-н. іншага фарнíу, загорнутага ў капусныя лісты і тушанага ў соусе.— А я такіх галубцоў нагатавала, што Пеця ледзь ад талеркі адарваўся, ласкава казала Рыпіна. Стаховіч.



ГАЛУБЧЫК, -а, м. Разм. Ужываецца як ласкавы зварот да мужчыны. Гару н упаў на калені. Павел Сцяпанавіч... галубчык, родны. Богам клянуся, дзецьмі сваімі. Не віноўны я. Шамякін. / 3 адценнем папроку, пагрозы, зларадства. Папаўся, галубчык! □ — А ну, падымайся, галубчык! раптам крыкнула.. [Люба], тупнуўшы нагою. Марціповіч.

ГАЛУБЯНЯ і ГАЛУБЯНЁ, -няці; мн. -няты. -нят; н. Птушаня голуба.

ГАЛУБЯТШК, -а, м. 1. Чалавек, які займаецца дрэсіроўкай галубоў; любіцель галубоў. [Віктару] таксама хацелася пахваліцца, што ён перабудаваў галубятню, нечакана пазнаёміўся з галубятнікам з суседняй вёскі, тутэйшым настаўнікам, і выменяў у яго пару рэдкіх паштавікоў. Шамякін.

  1. Лоўчая птушка (ястраб, сокал), якую выпускаюць на галубоў.

  2. Разм. Тое, што і галубятня.

ГАЛУБЯТНЯ, -і; Р мн. -бяцень; ж. Памяшканне для галубоў, якое робіцца на даху, у падстрэшшы і пад. Дом стаіць у цэнтры сяла на каменным падмурку, наверсе прыгожая галубятня, пафарбаваная ў блакітны колер. Гамолка. // перан. Разм. Высокае месца (звычайна пра жыллё, размешчанае на самым высокім паверсе). Адно., кепска: занадта высока і лесвічныя пралёты крутыя пакуль Заранік падымецца на галубятню, як ён называе свой пакой, задыхваецца: сэрца... Хадкевіч.

ГАЛУБЯЦІНА, -ы, ж. Разм. Мяса голуба як прадукт харчавапня.

ГАЛУН ', -ý, м. Падвойная сернакіслая соль алюмінію, маргапцу і інш. (у крышталічнай форме скарыстоўваецца ў тэхніцы, а таксама для спынепня крыві пры парэзах).

ГАЛУН2, -á і -ў, ле. 1. -у. Залатая, сярэбраная або мішурная тасьма, якая нашываецца на форменнае адзенне. Нашыць палоскі з галуну.

Галунны

22

Галянасты


2. -а. Нашыўка з гэтай тасьмы. На сонцы зброя залаціцца, і ззяе шоўк і галуны. Машара.

[Фр. §а1оп.]



ГАЛУННЫ, я, -ае. Які мае адносіны да галуна2. Галунны шнур. Галунны каўнерык.

ГАЛУНОВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да

галуну '.



ГАЛУРГІЯ, -і, ж. Галіна хімічнай тэхналогіі, якая Бывучае і распрацоўвае спосабы атрымання розных солей з прыродных ці штучна прыгатаваных водных раствораў.

[Ад грэч. ЬáІз — соль і éг§оз — работа.]

ГАЛУШКА, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. 1. Круглы камяк, шарык, скачаны з якога-н. мяккага рэчыва. Галушка воску. Качаць сыр у галушкі.

2. толькі мн. (галýшкі, -шак). Страва ў выглядзе дробных клецак (з мукі або дранай бульбы), прыгатаваных на булёне ці на малацэ. Глядзелі хлопцы як на дзіва, Як дзядзька, цеста замяшаўшы, Качаў галушкі, міску ўзяўшы. Колас. З бульбы ў нас галушкі вараць, Нашу бульбу ўсюды хваляць. Русак.



ГАЛЧАНЯ і ГАЛЧАНЁ, -няці; мн. -няты, -нят; н. Птушаня галкі.

ГÁЛЧЫН, -а. Які належыць галцы'. Галчына гняздо.



ГАЛЧЬТНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да галкі ', уласцівы ёй. Галчыны крык.

ГАЛЫ, -аў; адз. гал, -а, м. 1. Рымская назва старажытных кельцкіх плямён, якія ў 4— 1 стст. да н. э. насялялі тэрыторыю сучаснай Францыі і Бельгіі.

2. Уст. паэт. Фрапцузы.

ГАЛЫЦЬБÁ, -ы, ж., зб. Разм. Бедната, бедныя людзі.

ГАЛЫШ, -á, м. Разм. 1. Голы чалавек, голае дзіця.


  1. Бедны чалавек. Хто Якім? Галыш, без роду, сын убогага, батрак! Колас.

  2. Круглы гладкі камень. На галышах, ля стромкай кручы Расце самшыт з каравым суччам. Грахоўскі. Анечка ішла, увесь час баязліва паглядаючы на ваду, чаплялася жоўтымі сандалікамі за вапенныя галышы. Паслядовіч.

ГАЛШШКА, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. 1. Жан. да галыш (у 1, 2 знач.).

2. Тое, што і галыш (у 3 знач.).



ГАЛЫІПÓМ, прысл. Разм. Будучы голым, без вопраткі. Сядзець галышом.

ГАЛЬВАНАПЛÁСТЫКА, -і, ДМ -тыцы, ж. Атрыманне металічных копій вырабаў электралітычным спосабам.

ГАЛЬВАНАСКОП, -а, м. Прыбор для выяўлення пастаяннага электрычнага току ў ланцугу і вызпачэння яго напрамку.

ГАЛЬВАНАСТЗГІЯ, -і, ж. Спец. Пакрыццз металічных прадметаў тонкім слоем другога металу пры дапамозе электролізу для засцярогі іх ад карозіі.

[Ад уласн, імя і грэч. зíе§ё пакрыццё.]



ГАЛЬВАНАТЗХШКА, -і, ДМ -ніцы, ж. Раздзел прыкладной электрахіміі, які займаецца пытаннямі асаджэння металу з раствору яго солей пад уздзеяннем электрычнага току.

ГАЛЬВАНІЗАВАЦЦА, -зýецца; незак. Зал. да гальванізаваць.

ГАЛЬВАШЗАВАЦЬ, -зýю, -зýеш, -зуе; зак. і незак., што. 1. Прапусціць (прапускаць)

электрычны ток цераз што-н. Гальванізаваць сэрца жабы.

2. Пакрыць (пакрываць) металам які-н. прадмет пры дапамозе электролізу. Гальванізаваць жалеза сераóром.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   29


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка