1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву




старонка6/29
Дата канвертавання25.12.2016
Памер6.68 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   29

ГАЛЬВАНІЗАЦЫЯ, -і, ж. Прымяненне з тэхнічнай або медыцынскай мэтай пастаяннага электрычнага току.

ГАЛЬВАНІЧНЫ, -ая, -ае. 1. Выкліканы з дапамогай хімічных рэакцый (пра электрычны ток). Гальванічны ток. // Прызначаны для атрымання электрычнага току шляхам хімічных рэакцый. Гальванічны элемент.

2. Які мае адносіны да гальванізацыі. Гальванічныя працэдуры.



ГАЛЬВАНОМЕТР, -а, м. Прыбор вялікай адчувальнасці для вымярэння слабых электрычных токаў, напружання і колькасці электрычнасць

ГÁЛЬКА, -і, ДМ -льцы, ж., зб. Дробныя адшліфаваныя вадой каменьчыкі. На ўсыпаны галькай бераг прыбеглі хлапчукі. Асіпенка. Імклівая хваля .. прагна аблізвала прыбярэжную гальку, пясок. Лынькоў.

ГÁЛЬСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гадаў, належыць ім. Гальская культура. Гальская мова.

ГАЛЬШТУК, -а, м. Прадмет убору ў форме палоскі тканіны, якая завязваецца пад каўняром сарочкі, блузы вузлом або бантам. Па падсіненую сарочку з накрухмаленымі грудзьмі., звісалі шырокія хвасты чорнага гальштука. Мурашка.

О Піянерскі гальштук — чырвоная касынка піянераў, якая завязваецца вакол шыі доўгімі канцамі наперад.

О Залежыць (заліць) за гальштук гл. залежыць.

[Ад ням. НаІзІцсЬ — шыйная хусцінка.]



ГАЛЫНТУЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да галыптука. Гальштучны вузел. // Прызначаны для вырабу гальштукаў. Гальштучная тканіна.

ГАЛЬЮН, -а, м. Прыбіральня на судне.

[Гал. ^аЦоеп.]



ГАЛЮЦЫНАТОРНЫ, -ая, -ае. Які выклікаецца або суправаджаецца галюцынацыямі. Галюцыпаторны стан.

ГАЛЮЦЫНАЦЫЯ, -і, ж. Абман зроку, слыху, нюху або дотыку, які ўзнікае ў выпадку расстройства дзейнасці мозга; уяўнае адчуванне таго, чаго ў сапраўднасці няма. Шалёхін раптам падымае галаву: пачулася яму, ці гэта проста галюцынацыя слыху? ..Чыесь асцярожныя крокі, нібы хтось крадзецца. Колас.— Трэба супакоіцца. Галюцынацыя, нервы... Цьфу! Белыя тапачкі... Здасца ж такое,сам сабе засмяяўся Анатоль. Ваданосаў.

[Лац. ЬаІІпсіпаііо — трызненне.]



ГАЛЮЦЫНÍРАВАЦЬ, -рую, -руеш, -руе; незак. Быць у стане галюцынацыі; пакутаваць ад галюцынацыя.

ГАЛЯК, -á, м. Разм. 1. Пагард. Бядняк, галыш (у 2 знач.).

2. у знач. прысл, галякóм. Без адзення, будучы голым. Не хадзі галяком.



ГАЛЯНАСТЫ, -ая, -ае. 1. З тонкімі доўгімі галёнкамі. Так яны стаялі моўчкі адзін супроць аднаго малады, худы, галянасты хлопец і пажылы дзядзька з касматым тварам. Дуброўскі.

Гам


23

Гамерычны
2. у знач. наз. галяяáстыя, -ых. Назва атрада даўганогіх птушак, да якога адносяцца журавель, бусел, чапля і інш.

ГАМ >, -у, м. Тое, што і галас. Скрозь мітусню і гам Дзмітрый прабіўся на перон. Беразняк. Ну, а чайкі, дык тыя ўсюды адчуваюць сябе, як дома, усюды падымаюць шум і гам. Маўр.

ГАМ 2, выкл. (часта ужываецца з паўтарэнмем «гам-гам!»). Разм. Гукапераймальнае слова, якое мае значэнне есці.

О Сам не гам і другому не дам — сам не карыстаецца чым-н. і другім не дазваляе.

ГАМА', -ы, ж. 1. Паслядоўны рад музыкальных гукаў, які павышаецца або паніжаецца ў межах адной ці некалькіх актáў. Мінорная гама.

1. перан.; чаго. Паслядоўны рад аднародных, але розных прадметаў, з'яў; паслядоўная змена з'яў. Разнастайная гама пачуццяў. Гама фарбаў.

[Ад грэч. ^áшта — назва літары, якая абазначала гук «соль» у сярэдневяковай музыцы.]

ГАМА2, -ы, ок. Назва трэцяй літары грэчаскага алфавіта.

О Гама-глабулін — адзін з бялкоў крыві, што прымяняецца як лячэбна-прафілактычны прэпарат пры некаторых інфекцыйных хваробах (гопатыце, коклюшы і інш.). Гамапрамяні — нябачныя прамяні радыеактыўнага рэчыва, здольныя пранікаць праз непразрыстыя прадметы.

ГАМАГЁННЫ, -ая, -ае. Кніжн. Аднародны па саставу, уласцівасцях, паходжанню; проціл, гетэрагенны.

[Ад грэч. ото§епёз.]



ГАМАДРБІЛ, -а, м. Буйная малпа з роду павіянаў, якая водзіцца ў Афрыцы і на Аравійскім паўвостраве.

ГАМАК, -á, м. Падвясны ложак з сеткі або парусіны для сну і адпачынку на свежым паветры. [Віктар Сяргеевіч] толькі што вярнуўся з раёна і зараз, лежачы ў гамаку, .. чытаў свеокыя газеты. Якімовіч.

[Фр. Ьатас.]

ГАМАНА, -ы, ж. Разм. Бязладны шум мноства галасоў; гучная размова. Песня, смех, гучная гамана вырываліся з вагонаў. Мікуліч. У зале., стаяла такая гамана, што цяжка было пачуць якое-небудзь асобнае слова. Сабаленка. // Чуткі, пагалоска. Па людзях жа пайшла гамана, што па лясах збіраецца вялікая сіла. Чорны.

ГАМАНІЦЬ, -маню, -мóніш, -мóніць; незак. 1. Весці гаворку, размаўляць з кім-н. Да брата Прыходзяць сябры, Гамоняць аб справах Да позняй пары. Астрэйка. // Гаварыць, расказваць пра што-н. Доўга гаманіў Базыль ды аб усім патроху. Нікановіч. Сядзяць людзіпадарожнікі ды грэюцца. Стары белабароды дзед гамоніць нешта. Каваль.


  1. Узнімаць гоман, шумець, гучна перагаворваючыся. На пустой, спаленай вуліцы Паплавоў ціснуўся, гаманіў натоўп. Мележ. За ракой гаманілі начлежнікі. Пташнікаў.

  2. перан. Ствараць бязладныя гукі, шумець, гусці. А мора несціханае гамоніць, на дзюны хвалі ўспененыя гоніць. А. Вольскі. Шумяць лугавіны, разліўшы духмянасць, Гамоняць пад ветрам., палі. Ляпёшкін. // ÍІоўпіцца, за-

паўняцца шумам, гоманам. Горад шумеў і гаманіў рознымі галасамі. Колас.

ГАМАНКІ, -áя, -óе. Разм. Тое, што і гама н л і в ы. [Рыгор] стаў вельмі гаманкім і павесялеў так, што нават спрабаваў спяваць. Сіняўскі.

ГАМАНЛІВАСЦЬ, -і, ж. Разм. Уласцівасць гаманлівага.

ГАМАШІÍВЫ, -ая, -ае. Разм. Які любіць пагаварыць; гаваркі, гаварлівы. Нейкім асаблівым чуццём .. [Мікалай] адчуў неабходнасць падпарадкавацца гэтаму вясёламу, гаманліваму хлопцу з яснымі вачамі. Шамякін. // Ажыўлены, шумны (пра натоўп, гурт людзей і пад.). Вунь, быццам вецер прашумеў, прамільгнула гаманлівая купка дзяўчат, і ўжо з ваколіцы даляцела задзірыстая прыпеўка. Марціновіч. // перан. Шумлівы, незмаўкальпы. Над рачулкай гаманлівай Заводзяць песні салаўі. Колас.

ГАМАРНЯіГАМЭРНЯ,-і, ж. Разм. 1. Шматгалосы крык, бязладная гаворка. Словы ледзьве можна было распазнаць паміж той гамарні, якая цяпер тварылася на дварэ. Чарот.


  1. Пра вялікае няўтульнае памяшканне (першапачаткова — як месца шумных зборышчаў). Што .. [Міхал] будзе адзін рабіць у гэтай гамарні? Гэта ж не жарты: тры пакоі, калі мець на ўвазе кухню. Васілевіч.

  2. Уст. Металаапрацоўчая майстэрня.

ГАМАТНЫ, -ая, -ае. Абл. Залішне прасторны, вялікі; грубы (часцей пра вопратку). Жанчыніна вопратка была цяжкая і гаматная. Чорны.

ГАМАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Есці.

ГАМАШЫ, -аў; адз. гамáш, -а, м. Тое, што і камашы. Зайшоў мужчына, з выгляду вясковы інтэлігент у шэрым адпрасаваным касцюме, у бліскучых гамашах і белай саламянай кепцы. Лупсякоў.

ГАМБІТ, -у, М -біце, м. Пачатак шахматнай партыі, у якой ахвяруюць пешку ці фігуру, каб атрымаць магчымасць хутчэй перайсці ў атаку. Ферзевы гамбіт.

[Фр. ^атЬіí.]

ГАМБІТНЫ,-ая, -ае. Заснаваны на гамбіце. Гамбітная гульня.

ГАМБУЗІЯ, -і, ж. Дробная жывародзячая рыба, якая знішчае лічынкі малярыйнага камара.

[Ісп. датíшхіа.]



ГАМЕАПÁТ, -а, М аце, ле. Урач, які лечыць сродкамі гамеапатыі.

ГАМЕАПАТЙЧНЫ, -ая, -яе. 1. Які мае адносіны да гамеапатыі, заснаваны на ёй. Гамеапатычнае лячэнне. Гамеапатычнае лякарства.

2. перап. Зусім нязначны, маленькі. Гамеапатычная порцыя.

ГАМЕАПАТЫЯ, -і, ж. Метад лячэння хваробы малымі дозамі таго лякарства, якое ў вялікіх дозах выклікае ў здаровага чалавека з'явы, падобныя на сімптомы самой хваробы.

[Ад грэч. Ьотоіоз — падобны і раіЬоз — хвароба.]

ГАМЕРКІЧНЫ, -ая, -ае. Вялізны, незвычайпых памераў або сілы.

О Гамерычны смех (рогат) — нястрымны, грамавы смех, падобны на той, якім, паводле «Іліяды» Гамера, смяяліся на сваіх гуляннях алімпійскія багі.



Гамета

24

Ганачны
ГАМÉТА, -ы, ДМ -мéце, ж. Рухомая палавая клетка раслінных і жывёльных арганізмаў.

[Грэч. §ашеíóз здольны уступаць у шлюб.]

- ГАМЁЛАК, -лка, м. і ГАМЁЛКА, -і, ДЫ -лцы; Р мн. -лак; ж. Разм. Вялікі кусок (хлеба, сыру і'пад.). Заціснуў дзед стрэльбу між ног, адрэзаў гамёлку хлеба і сала і сілкуецца. Колас.

ГАМЗАТЫ, -ая, -ае. Абл. Гугпявы. З кухні пачуў Карызна гамзатае брынканне гітары. Зарэцкі.

ГАМЗÁЦЬ, -áю, -áеш, -áе; незак. Абл. Гугнявіць.— Валодзя не лічыў, а гамзаў... Мне не хацелася яго слухаць,насілу вымавіў Федзя і пачаў адзявацца. Ваданосаў.

ГАМІНДАН, -а, м. Кітайская антыфеадальная і антыімперыялістычная, а з 1927 г. рэакцыйная нацыяналістычная буржуазная партыя, улада якой была зверíнута ў 1949 г.

ГАМШДАНАВЕЦ, -наўца, м. Член, прыхільнік гаміпдана.

ГАМШДАНАЎСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гаміндана. Гамінданаўская арганізацыя.

ГАМОНКА, -і, ДМ -нцы, ж. Разм. 1. Тое, што і гаворка (у 1 знач.); гутарка, размова. [Алеся] хвалявалі падазрэнні на Парэчкуса, і ён паволі павярнуў гамонку ў гэтым напрамку. Броўка.

2. Тое, што і гаворка (у 2 знач.); гоман. Цішыня панавала навокал: ні людской гамонкі, ні брэху сабакі, ні кудахтання курыцы. Хадкевіч.



ГАМУЗАМ, прысл. Разм. Усе разам, усе адразу; агулам. На параход грузіліся гамузам, быццам людзі баяліся, што той не забярэ ўсіх. Чыгрынаў.

ГАМУНКУЛУС, -а, м. Чалавечая істота, якую сярэдпевяковыя алхімікі марылі стварыць штучна ў лабараторных умовах.

[Лац. поíттспíш — чалавечак.]



ГАМЗРНЯ гл. гамарня.

ГАНАК, -нка, м. Прыбудова перад уваходам у дом у выглядзе пляцоўкі з прыступкамі. Пад'ехаўшы да школы, Лабановіч выскачыў з драбінах і ўзышоў на ганак. Колас. Ёсць і ганак. Ён зроблены з дошак у тры прыступкі і як бы прыстаўлены да сцяны, к дзвярам. Пестрак.

[Польск, дапек з ням.]



ГАНАКОК, -а, м. Мікроб, які выклікае ганарэю.

[Ад грэч. §;опо5 — семя і коккоз — зерне.]



ГАНАРАР, -у, м. Грашовая ўзнагарода, якая выплачваецца літаратарам, мастакам і інш. творчым работнікам за іх працу. Стась учора паведаміў, што для выдання газеты спецыяльных грошай няма, што супрацоўнікі газеты., працуюць больш з-за ідэі, .чым з-за ганарару. Колас.

ГАНАРАРНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ганарару. Ганарарныя сродкі. Ганарарны фонд.

ГАНАРЛІВАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць ганарлівага (у 2 знач.). Як змяніўся.. [Данік]!.. Знікла наіўная дзіцячая самазадаеоленасць, ганарлівасць. Лупсякоў.

ГАНАРЛÍВЕЦ, -ліўца, м. Ганарысты, фанабэрысты чалавек. [Хірургу] не раз хацелася кінуць папрок гэтаму ганарліўцу, якога ён

адваяваў у смерці, але кожны раз яго спрактыкаваны розум раіў маўчаць. Васілевіч.

ГАНАРЛІВЫ, -ая, -ае. 1. Перакананы ў сваёй вартасці, годнасці; горды. А я ганарлівы, што ў палкіх гадах Імкненні свае не запэцкаў. Лязонны. [Галіна], ганарлівая і прыгожая, пазірала на людзей і ішла, высока ўзняўшы сцяг. Галавач.

2. Ганарысты, фанабэрысты. Іван малады яшчэ хлопец, рослы, статны, з прыгожым тварам. Па натуры .. добры, не ганарлівы, бо з людзьмі размаўляе ахвотна і ветліва. Кулакоўскі. // Які выражае гонар (у 2 знач.), поўны гонару. Ганарлівая ўсмешка. Ганарлівая самаўпэўненасць. □ — Жахліва, жахліва! паўтараў.. [Вейс] і схіляў галаву. Куды падзелася ганарлівая звычка пазіраць на ўсіх з высока ўзнятай галавой? Лынькоў.

ГАНАРЛÍЎКА, -і, ДМ -ліўцы; Р мн. -лíвак; ок. Жан. да ганарлівец.

ГАНАРÓВАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць ганаровага.

ГАНАРОВЫ, -ая, -ае. 1. Які карыстаецца пашанай; пачэсны. Ганаровы госць.


  1. Які даецца, прысвойваецца за вялікія заслугі. Ганаровая грамата. Ганаровае званне. Ц Які выбіраецца ў знак павагі, пашаны. Ганаровы прэзідыум. Ганаровы старшыня. // Які з'яўляецца выражэннем гонару, праводзіцца ў знак павагі. Ганаровая варта. Ганаровы прыём.

  2. Які робіць гонар каму-н. Ганаровае прызначэнне. Ганаровы абавязак. Ганаровая смерць. // Які не парушае годнасці каго-, чаго-н. Ганаровы мір.

ГАНАРЬ'ІСТАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць ганарыстага; пагардлівасць, фанабэрыстасць, самаўпэўненасць. Маёру ўспомнілася, як на нядаўнім партыйным сходзе гэтыя ж самыя работнікі бязлітасна і жорстка крытыкавалі капітана за задавацтва, ганарыстасць. Асіпенка.

ГАНАРЫСТЫ, -ая, -ае. Які пагардліва ставіцца да людзей, лічыць сябе лепшым за іншых; фанабэрысты, самаўпэўнены. Ехалі ўладары багаццяў, біржавікі-спекулянты, іх слугі гвардзейцы і ўрадавыя чыноўнікі, іх каханкі ганарыстыя выпеставаныя арыстакраткі. Самуйлёнак. Рыгорка хлопчык здольны і вельмі ганарысты. Колас. // Які выражае пагарду. Ганарыстая, з'едлівая ўсмешачка перасмыкнула яе [Чэсі] румяныя вусны. Брыль.

ГАНАРЫЦЦА, -рýся, -рышся, -рьíцца; незак. 1. кім-чым і са злучн. «што». Усведамляць, адчуваць гонар (у 2 знач.). Адным заўсёды ганаруся, Што я савецкі чалавек. Астрэйка. Ганаруся нашым часам, 3 кожным днём мацнеюць справыЁсць у нас цяпер калгасы, У якіх нямала славы. Броўка.

2. Быць ганарыстым; гадавацца, выхваляцца.



ГАНАРЗЙНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ганарэі, выклікаецца ганарэяй. Ганарэйнае захворванне. Ганарэйныя выдзяленні.

ГАНАРЭЯ, -і, ж. Венерычная хвароба — гнойнае запаленне мочаспускальнага канала, якое выклікаецца ганакокам; трыпер. [Грэч. 5?óпо8 — семя і гпéб — цяку.] ГАНАЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ганка. Ганачныя слупкі.

Ганглій ^_^ 25 Ганец

ГÁНГЛШ, -я, м. Скопішча нервовых клетак, нервовых вузлоў.

[Ад грэч. дапдіíоп — вузел.]



ГАНГРЗНА, -ы, ж. Амярцвенне якога-н. ўчастка біялагічнай тканкі, органа або часткі цела ў выніку парушэння кровазвароту.

О' Газавая гангрэяа — цяжкае захворванне, якое выклікаецца заражэннем раны анаэробнымі бактэрыямі і пры якім распад тканак суправаджаецца ўтварэннем у іх газаў.

ÍІ рэч. §áп§гаіпа.]

ГАНГРЭНОЗНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гангрэны, пашкоджаны гангрэнаіі. Гангрэнозны працэс.

ГÁНГСТЭР, -а, м. Бандыт, удзельнік грабежніцкай шайкі ў ЗША.

[Англ. §ан§8іег.]



ГАНГСТЭРСКІ, -ая, -ае. Уласцівы гангстэру, звязаны з гангстэрызмам. Гангстзрскі ўчынак. Гангстзрскі фільм.

ГАНГСТЭРЬ'ІЗМ, -у, м. Арганізаваная злачыннасць у капіталістычных краінах; бандытызм.

ГАНДАЛЬ, -длю, м. Гаснадарчая дзейнасць, звязаная з абаротам, купляй і продажам тавараў. Гандаль таварамі шырокага ўжытку. Дзяржаўны гандаль. Знешні гандаль. У буднія дні на рынку людзей бывае мала, і гандаль мануфактурай дае Алтару невялікі прыбытак. Чарнышэвіч.

[Ням. НапáеІ.]



ГАНДАЛЬÉР, -а, м. Вясляр на гандоле (у 1 знач.).

[Іт. допáоíіеге.]



ГАНДБАЛХСТ, -а, М -сце, м. Спартсмен, які гуляе ў гандбол.

ГАНДБАЛ1СТКА, -і, Д М -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да гандбаліст.

ГАНДБОЛ, -а, м. Камандная спартыўная гульня, у якой ігракі імкнуцца рукамі закінуць мяч у вароты праціўніка.

[Англ. папа — рука і ЬаІІ — мяч.]



ГАНДЛЁВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да гандлю, звязаны з яго вядзеннем і арганізацыяй. Гандлёвы капітал. Гандлёвы прыбытак. Гандлёвая сістэма. // Прызначаны для вядзення гандлю. Гандлёвы флот. Гандлёвы інвентар.

  1. Які займаецца гандлем, служыць месцам для гандлю. Гандлёвы работнік. Гандлёвы аддзел. Гандлёвы горад.

  2. Які з'яўляецца нрадметам гандлю. Гандлёвы лес. /І Які пастаўляе прадукцыю для гандлю. Гандлёвае ільнаводства. Гандлёвае зе.чляробства.

ГАНДЛЯВАЦЬ, -люю, -люеш, -люе; незак. 1. кім-чым, з кім-чым і без дап. Весці гандаль. Гандляваць лесам. Гандляваць з суседні.чі краінамі. Вучыцца гандляваць. Ц перан.; кім-чым. Рабіць што-н. прадметам гандлю, паступацца чым-н. высакародным дзеля нежывы, матэрыяльнай выгады. Гандляваць сумленнем.

2. Быць гандляром, займацца гандлем як прафесіяй. Марцін зноў пачаў гандляваць. Цяпер рабіў гэта асцярожна, меў толькі невялікую мясную краму, асноўны капітал трымаў на кніжцы. Карпюк. // Прадаваць, адпускаць тавар пакупнікам. Гандляваў цэлы дзень.



ГАНДЛЯР, -á, м. 1, Той. хто займаецца прыватпым гандлем; крамнік. Навокал ры-

начнай плошчы стаяць драўляныя і нават цагляныя дамы, у якіх жывуць прыезджыя паны .. і гандляры-яўрэі. Брыль. Сымон прыехаў у Старочын рана. Гандляры толькі паадчынялі свае крамы. Чарнышэвіч.

  1. Купец, перакупшчык. Самуіл Плаўнік працаваў на біржы досыць багатага гандляра лесам. Мікуліч.

  2. перан. Пагард. Беспрынцыповы чалавек, які гандлюе сваім сумленнем, талентам, перакапаннямі і пад. [Ярохін:] Я не гандляр, містэр лорд! 1 на маёй радзіме сумленне не прадаюць. Шамякін.

ГАНДЛЯРКА, -і, ДЫ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жанчына, якая займаецца дробным прыватным гандлем на рынку ці на вуліцы. Грэючы рукі над гаршчэчкам з жарам, гандляркі з выкрыкам прадавалі розную дробязь: абаранкі, цукеркі, марожаныя яблыкі... Каваль.

ГАНДЛЯРСКІ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да гандляра, гандлярства (у 1 знач.), уласцівы ім. Гачдлярскі лексікон. Гандлярская хітрасць.

2. Заснаваны на ўласнай выгадзе. Гандлярская здзелка.



ГАНДЛЯРСТВА, -а, н. Разм. 1. Занятак гандляра; гандаль. [Андрэй:] Калі так хочаце, я стану гандляром, але што ж за карысць прынясу, калі не люблю я гандлярства. Галавач.

2. Паводзіны гандляра; імкненне да нажывы. Нажыцца на спекуляцыі і гандлярстве.



ГАНДОЛА, -ы, ж. 1. Доўгая аднавясловая пласкадонная венецыянская лодка з каютай, фігурным носам і высокай кармой.

  1. Кабіна для людзей, механізмаў, прыбораў і пад. у стратастаце, дырыжаблі, аэрастаце.

  2. Таварны вагон, у падлозе якога знаходзяцца люкі для высыпання грузу.

[Іт. допáоíа.]
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   29


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка