1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву




старонка7/29
Дата канвертавання25.12.2016
Памер6.68 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   29

ГАНДЫКАП, -а, м. 1. Спаборніцтва, пры якім слабейшаму праціўніку для ўраўнаважання танцаў на поспех аддаецца перавага ва умовах (змяншэнне дыстанцыі, нагрузкі і пад.).

2. Скачкі, у якіх удзельнічаюць коні розных узростаў і вартасцей.

[Англ. Ьанйісар.]

ГАНЕБНА. 1. Прысл, да ганебпы.

2. безас, у знач. вык. Пра адчуванне ганьбы, подласці, якое перажывае хто-н.



ГАНÉБНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць ганебнага. У сатырычным вершы «У астрозе» аўтар выкрывае ганебнасць усёй сістэмы царызму. Лушчыцкі.

ГАНЕБНЫ, -ая, -ае. Варты асуджэння, ганьбавання; нізкі, подлы. Ганебны ўчынак. Ганебпыя паводзіны. Ганебная вайна. Ц Здольны абразіць; зняважлівы. Ганебнае слова. Ганебная мянушка. // Такі, якога варта саромецца; бясслаўны. Ганебнае мінулае. Ганебнае становішча. Ганебны канец.

О Паставіць да ганебнага слупа гл. паставіць.

ГÁНЕННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, ганіць.



ГАНЁННЕ, -я, к. Жорсткае праследаванне, рэпрэсіі. Пачаліся жорсткія ганенні на маці: арыш.ты, катаванні ў палявой жандармерыі. «Звязда».

ГАНЕЦ гл. ганцы.

Танец

26

Ганяць


ГАНЁЦ, -нцá, м. Той, каго паслалі з тэрміновым паведамленнем; пасыльны. Носяць .. [весткі] з сяла да сяла маладыя хлопцы і дзяўчаты ганцы падполля. Пестрак.

ГАНІЁМЕТР, -а, м. 1. Прыбор для вымярэння вуглоў паміж гранямі крышталяў, а таксама ў розных прызмах.

2. Прыбор (сістэма шпулек) для накіраванай радыёперадачы і накіраванага рэдыёпрыёму.

[Ад грэч. §óш'а вугал і теíгеб — мераю.]

ГАНІЦЕЛЬ, -я, м. Той, хто праследуе, прыгнятае каго-, што-н.; душыцель. Царква і манастыры, выступаючы ў ролі ганіцеляў асветы і навукі, у сваіх інтарэсах свядома чультывавалі і падтрымлівалі сярод насельніцтва ўсеагульную непісьменнасць і забабоны. Алексютовіч.

ГАНІЦЕЛЬКА, -і, ДМ -льцы, ж. Жан. да ганіцель. . ГÁНІЦЦА, -ніцца; незак. Зал. да ганіць.

ГАНІЦЬ, -ею, -ніш, -віць; незак., каго-шго. Прызнаваць непрыгодным, дрэнным; даваць нізкую ацэнку. Сініцкі гаварыў і гаварыў пра дысертацыю, але Кухарчык не мог ніяк зразумець, ці ён яе хваліць, ці ганіць. Сабаленка. // Асуджаць, абгаворваць. Заўсёды мімаволі з'яўляецца антыпатыя да чалавека, які пачынае завочна ганіць іншых. Шамякін.

ГАШЯМÉТРЫЯ, -і, ж. Раздзел трыганаметрыі, у якім разглядаюцца спосабы вымярэння вуглоў, вызначэнне трыганаметрычных функцый і суадносіны паміж імі.



ГАНКА гл. ганцы.

ГАННЯ гл. гайня.

ГАНОК, -нкá, м. Некалькі бярвён, звязаных у адзін рад для сплаву; невялікі плыт. Нясе нас цячэннем вясенняй ракі За Віцебск, за Полацк, няма як спыніцца, Так добра ідуць у разводдзе ганкі. Зарыцкі. Вяжуць сасну У ганкі плытагоны. Астрэйка.

ГАНСКІ, -ая, -а е. Які мае адносіны да Ганы, танцаў.

ГАНТÁЛЬ, -я, м. Цвік, якім прыбіваюць гонту.

ГАНТАР53КА, -і, ДМ -зцы; Р мн. -за«; ж. Станок, на якім вырабляюць гонту.

ГАНТАРЗЗНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гантарэзкі. Гантарэзная піла.



ГАНТЭЛЬ, -і; Р мн. -ей і -яў; ж. Гімнастычная гіра ў выглядзе двух чыгунных пíароў, злучаных паміж сабой круглай ручкай.

[Ням. НапіеІ.]

ГАНЦЫ, -аў; адз. гáпец, -нца, м.; гáгога, -і, ДМ -нцы; мн. ганкі, -нак; ж. Народ Гайы.

ГАНЧÁК, -á, м. Паляўнічы сабака, прывучаны гнаць звера. Недалёка, кварталы за, два, нечакана заенчыў ганчак: натрапіў на звера. Шамякін. Заходзячыся ў яхканні, ганчакі амаль даганялі беляка. Краўчанка.

ГАНЧАР, -á, м. Майстар, рамеснік, які вырабляе з гліны пасуду і інш. рэчы.

ГАНЧАРНЫ, -ая, -ае. Звязаны з рамяством ганчара; зроблены ганчаром. Ганчарнае кола. Ганчарнал справа. Ганчарная пасуда.

ГАНЧÁРНЯ, -і, ж. Майстэрня ганчара,

ГАНЧÁРСТВА, -а, н. Занятак ганчара.



ГАНЬБА, -ы, ж. 1. Бясслаўнае становішча, якое выклікае крайпяе асуджэнне, нагарду.— Вялікі гонар быць на чырвонай дошцы. Вялікая ганьба на чорнай. Бядуля. Лепш са славаю памерці, Як жыць у ганьбе пад

яр.чом. Глебка. // Пра дзеянні, ўчынкі, якія выклікаюць пагарду, асуджэнне. Лічылася ганьбай, калі хто выдасць паліцыі зборшчыка. Машара. // Тое, што знеслаўляе, прыніжае чыю-н. годнасць. — П'янства гэта ганьба, і з ім мы змагацца будзем,спакойна прамовіў Дзімін. Карпаў.

2. Загана, недахоп. Адна ганьба, што аблезлы, А так добры лапс[а]рдак. Колас.



ГАНЬБАВАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, ганьбаваць.

ГАНЬБАВÁЦЦА, -бýецца; незак. Зал. да ганьбаваць.

ГАНЬБАВАЦЬ, ýю, -бýеш, -бýе; незак, 1. каго-што. Даваць ганьбу, знаходзіць заганы, недахопы.

2. кім-чым. Грэбаваць, пагарджаць. Не ганьбуй старым ботам, пакуль новага не пашыў. Прыказка.



ГАНЬБІЦЦА, -біцца; незак. Зал. да ганьбіць.

ГАНЬБІЦЬ, -блю, -біш, -біць; незак., кагошто. 1. Зневажаць чыю-н. годнасць; асуджаць, няславіць.— Няма чаго іншых ганьбіць, лепш гляньце на сябе,адрэзала .. [Зіна]. Грамовіч. Завошта ж ганьбіць тых людзей, якія адбіваюць націск класавага ворага? Чорны.

2. Быць ганьбай для каго-, чаго-н.; няславіць сваімі паводзінамі, учынкамі. Праца нікога не ганьбіць.



ГАНЙЦЦА, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1. Праследуючы, бегаць за кім-, чым-п., каб дагнаць, злавіць. [Лабановічу] было лёгка, проста хацелася бегчы, ганяцца за гэтымі белымі пушынкамі, нібы яны былі жывымі? або ён сам быў яшчэ дзіця. Колас. // Высочваць месцапрабыванне каго-н., каб затрымаць, схапіць. Самадзяржаўна-памешчыцкая ўлада пры жыцці Каліноўскага многа гадоў праследавала яго, занялася за ім па пятах. Лушчыцкі.

2. за кім-чым. Разм. Імкнуцца да чаго-н., дамагацца каго-, чаго-н. Не прывык я за славай ганяцца Можна хораша жыць без яе: У мяне ёсць цікавая праца, Ад якой не магу адарвацца, / таму маё сэрца пяе. Непачáловіч.

3. Зал. да ганяць (у 1, 2 і 3 знач.). ГАНЯЦЬ, -яю, -яеш, -яе; незак., каго-што.

1. Прымушаць рухацца, перамяшчацца шматразова або ў розных напрамках (ззьгчайна пра жывёлу). Ганяць коней у прыводзе. У гэтым месцы Нёман мелкі і шырокі. І ездзяць, і ходзяць, і жывёлу ганяюць уброд. Колас. Па гэтым гасцінцы панскія паліцыянты ганялі скаваную моладзь барацьбітоў за свабоду народа. Брыль.



  1. Перакідваць, перакочваць з месца на месца. Па двары ганяць кола аказалася нязручна, яно падскоквала на няроўным бруку і трапляла ў ямкі. Самуйлёнак. Вецер ганяў па вуліцах ашмоцце абпаленай па краях паперы. Савіцкі. // Суправаджаць, вадзіць што-н., правячы, накіроўваючы. Яшчэ падпаскам бацькаўскі парог Янук пакінуў. У паноў служыў, Рыбачыў, Нёманам ганяў плыты. Танк.

  2. Разм. Вадзіць (аўтамашыну, поезд і пад.) на вялікай хуткасці; увогуле вадзіць машыну, ездзіць на машыне. Хлапчукі ганялі па .. [асфальце] траскучыя самаробныя самака-

Ганак 27 Гарадзіць

ты. «Звязда». Цэлы дзень .. [Анатоль] завіхаўся на будоўлі, кіраваў брыгадай.., ганяў у раён прычэпы па цэглу і шыфер. Шашкоў.

  1. Разм. Даваць частыя даручэнні, пасылаць куды-н. пад прымусам. Стары ляснічы .. Цаніў Міхала, як служаку: Ганяў усюды небараку, Як бы скаціну тую нему. Колас.

  2. Праследаваць звера, ісці па яго слядах. Сабака добра ганяе зайцаў. [Кастусь] ганяў па лесе вавёрак, спорваў птушыкыя гнёзды. .Ваданосаў.

  3. Прымушаць пакінуць якое-н. месца; выганяць, праганяць. Ганяць з месца на месца. а Сёння ёсць вестак у птушак нямала, Спаць вецер не даў гм, ганяў іх з-пад стрэх. Танк.

  4. перан.; па чым. Разм. Задаваць многа пытанняў па розных раздзелах вучэбнай лраграмы. На другі дзень Багаяўленскі выклікаў Кастуся і пачаў ганяць па граматыцы. С. Александровіч.

  5. звычайна без дап. (у злучэнні са словамі «у поле», «на пасьбу» і пад.). Быць пастухом. Цэлае лета ганяў у поле.

  6. безас. Разм. Быць, знаходзіцца дзе-н. Дзе цябе ганяла?

10. Разм. Акучваць, абганяць (прапашныя культуры). Ганяць бульбу.

О Сабак ганяць — гультаяваць, лодарнічаць. Толькі ваўкоў ганяць; хоць ваўкоў ганяй—пра вялікае пустое або халоднае памяшканне. Ім адным, старым, хоць ваўкоў ганяй зусім пустая без дзіцяці хата. Васілевіч. Сцены былі яшчэ не патынкаваны.., і, як казала мачаха, зімой у хаце было хоць ваўкоў ганяй. Сабаленка.

ГАПÁК, -á, м. Украінскі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца. Танцаваць гапака.

ГАІÍЛІК, -á, м. Абл. Аплік. Трафімыч расшпіліў гаплікі шыняля і з кішэні на грудзях выняў трыкутнічак замусоленага пісьма. «Беларусь».

ГАР, -у, м. 1. Едкі пах ад няпоўнага згарання чаго-н. Праз шчыліны ў акне цягне гарам: у агародзе маці паліць смецце і сухі бульбоўнік. Пташнікаў.



  1. Рэшткі ад згарання якога-н. рэчыва; нагар. На каменне падаў чорны гар. Вядомы Настачцы свет канчаўся і тлеў. Чорны.

  2. Выпаленае месца ў лесе; пажарышча. Так і стаяць у мяне перад вачамі тая далёкая Палеская зямля, шырокія лясныя гары з абвугленымі стваламі і адзінокае.. печышча сярод кучы попелу. Хомчанка.

  3. Адходы, рэшткі перагарэлага каменнага вугалю, якія скарыстоўваюцца пры будаўніцтве дарог і інш.

О Гары яно гарам; хай яно гарам гарыць гл. гарэць.

ГАРА, -ы; мн. горы, гор; ж. 1. Участак зямной паверхні, які высока ўзнімаецца над акаляючай мясцовасцю; проціл, нізіна. Гара Эльбрус. Ўзысці на вяршыню гары. Спусціцца к падножжу гары. Скалістыя горы. На многа вёрст былі відаць з гары., палі жытоў і канюшыны. 3. Астапенка. // толькі мн. (горы, гор). Гарыстая мясцовасць, горная краіна. Жыхары гор. Адправіцца ў горы. Мадам Гамрэкелі ад пачатку лета выехала з Гіо.. ў горы, на дачу, дзе не было малярыі. Самуйлёнак. // Прыроднае або штучнае

ўзвышэнне для катання на санках, лыжах і пад. Ледзяная гара. Катацца з гары.


  1. чаго. Награмаджэнне, вялікая колькасць чаго-н. складзенага ў кучу, зваленага кучай. Махае даўжззнай стралой экскаватар, Ім цэлыя горы Зямлі тут узняты. Нядзведскі. Шумейка зняў гару нейкіх папер і кніжак з крэсла. Дамашэвіч. // перан. Увогуле вялікая колькасць чаго-н. Праўду могуць падказаць толькі дзве глыбокія маршчыны на лбе, ды яшчэ рукі, вялікія цёмныя рукі, якія перарабілі гару работы. Васілевіч.

  2. Памяшканне, прастора паміж столлю і дахам на хаце; гарышча. Міхась перабраўся на гару, на хату, дзе была яго пасцель. Дамашэвіч. [Люба] палезла на гару і заўважыла, што дождж засякае ў акенца без шкла ў шчыце. Чорны.

  3. (звычайна з прыназоўнікамі «у», «з», «на»). Верх, вышыня. Аконца-шчыліна ў скляпенні Так скупа шле святло з гары. Колас.

  4. у знач. прысл, гарой. Высокай кучай; як гара. Сталы адсунулі ў куток, да ложка, на якім., гарой ўзвышаліся падушкі. Шахавец.

О Абяцаць залатыя горы гл. абяцаць. Гара з плячэй звалілася — пра збаўленне ад якіх-н. вялікіх клопатаў, цяжкіх душэўных перажыванняў. Горы варочаць гл. варочаць. Горы вярнуць на каго гл. вярнуць. Горы зрушыць гл. зрушыць. Горы перавярнуць гл. перавярнуць. Звярнуць горы гл. звярнуць. Не за гарамі — а) пра што-н. блізкае, што хутка наступіць, з'явіцца. Ён ідзе, камунізм! Гэта свята не за гарамі. Панчанка; б) блізка (быць, знаходзіцца і пад.).— Мы не за гарамі. Звяртайцеся, дапаможам. Асіпенка. Стаяць гарой за каго-што гл. стаяць. Як на каменную гару—цалкам, поўнасцю (спадзявацца, апірацца на каго-н.).

ГАРАВÁННЕ, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл, гараваць.

ГАРАВАЦЬ, -рýю, -рýеш, -рýе; незак. 1. Жыць бедна, цярпець гора. Так і гаруе бедны Сцяпан: зямлі мала, сям'я сем ратоў, кожнага накармі. Чарнышэвіч. Тады перастануць гараваць, як не будзе каму панаваць. Прыказка.

2. Сумаваць, тужыць па чым-н.; перажываць якое-н. няшчасце. Пражылі [Марта з Васілём] пяць год, а дзяцей усё не было. Асабліва гаравала па гэтым Марта. Пестрак.

О Гора гараваць (нар.-паэт.) — перажываць гора, пакутаваць.

ГÁРАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гару (у 4 знач.). //' Пасыпаны гарам. Гаравая дарожка.

ГАРАДАВІК, -á, м. Уст. Гарадавы.

ГАРАДАВБІ, -óга, м. Ніжні чын гарадской паліцыі ў царскай Расіі. Па дарозе [Лабановічу] папалася некалькі будак, пунктаў паліцэйскай варты, каля якіх звычайна стаялі або тупалі гарадавыя. Колас.

ГАРАДЖАНІН, -а; мн. -джáне, -джáн; м. Жыхар горада (у 1 знач.).

ГАРАДЖÁНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да гараджанін.

ГАРАДЗІЦЦА, -родзіцца; незак. Зал. да гарадзіць.

ГАРАДЗІЦЬ, -раджý, -рóдзіш, -родзіць; незак., што. 1. Ставіць плот, паркан і пад.; абгароджваць што-н. Гарадзіць плот. [Лады-

Гарадзішча 28 Гарачка

мер] да поўдня быў у хаце, а тады выйшаў гарадзіць капуснікі. Чорны. Я выган плотам гарадзіў. Купала.

2. перан. Разм. Гаварыць бяссэнсіцу, выдумляць. Старая Рындзіха хадзіла па вёсцы і гарадзіла на ўсіх Шамраёў за тое, што адбілі ад бацькоў роднага сына. Машара. Стары гаворыць гародзіць, ды па праўду выходзіць. Прыказка.

О Агарод (гарод, плот) гарадзіць — а) пачынаць якую-н. кланатлівую і безнадзейную справу. Не бачыць Трамабою гэтай зямлі. А калі так дзеля чаго і гарод гарадзіць. Крапіва; б) гаварыць бяссэнсіцу, выдумляць. Тут Саўка хмурыць свае бровы: Ты, сын, гарод не гарадзі... Гаўрусёў.

ГАРАДЗІШЧА, -а, н. Месца, дзе захаваліся астаткі старажытпага пасялоння. У культурным пласце Берасцейскага гарадзішча добра захаваліся драўляныя пабудовы і рэчы гаспадарчага побыту. «Помніш».

ГАРАДЗЬБÁ, -ы, ж. 1. Дзеянне паводле дзеясл, гарадзіць (у 1 знач.).

2. Агароджа, плот. І не курыўся доўга дым Над гарадзьбой і гарадзішчам. Лужанін.



ГАРАДКІ, ў; адз. гарадок, -дкá, м. Спартыўная гульня, у якой ігракі, падзяліўшыся на дзве групы, выбіваюць бітой з чужога горада (начэрчанага на зямлі квадрата) дурні, расстаўленыя ў форме розных фíгур. Згуляць у гарадкі. // Драўляныя цыліндрычныя цуркі для гэтай гульні. Пад шум і гук размах рукі Збіваў здалёку гарадкі. Багдановіч.

ГАРАДНІЧЫ, -ага, м. Начальнік горада ў Расіі да сярэдзіны 19 ст.

ГАРАДОК ', -дкá, м. 1. Памянш,.-ласк. да горад (у 1 знач.); невялікі горад. Шыбамі аконнымі здалёк зіхацеў маленькі гарадок. А. Вольскі.

2. Група жыллёвых або службовых будынкаў, аб'яднаных адным прызначэннем. Ваенны гарадок. Клінічны гарадок. // Спецыяльна абсталяваная спартыўная пляцоўка. Гімнастычны гарадок.



ГАРАДОК2 гл. гарадкі.

ГАРАДОШНІК, -а, м. Ігрок у гарадкі.

ГАРАДОШНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гарадкоў. Гарадошныя біты.

ГАРАДСКІ, -áя, -óе. 1. Які мае адносіны да горада 1 знач.). Гарадская вуліца. Гарадскі парк. Гарадскі звычай.

2. у знач. наз. гарадскі', -óга, м; гарадская, -ой, ж. Жыхар, жыхарка горада.

ГАРАЖ, -á, м. Будынак для стаянкі і рамонту машын. З гаража далятала вуркатанне матора. Шахавец. З беласценнага_ гаража выехала грузавая машына. Паслядовіч.

[Фр. §ага§е.]



ГАРАЖНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гаража. Гаражныя майстэрні. Гаражнае абсталяванне.

ГАРАНА, нескл., м. Гарадскі аддзел народнай асветы.

ГАРÁНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да горац.

ГАРÁНТ, -а, М -нце, м. Той, хто дае гарантыю ў чым-н., паручыцель.

[Фр. дагапí.]



ГАРАНТАВÁНЫ, -ая, -ае. 1. Дзеепрым, зал. пр. ад гарантаваць.

2. у знач. прым. Забяспечаны, надзейны. Гарантаваная аплата працы.



ГАРАНТАВАЦЦА, ýецца; незак. Зал. да гарантаваць.

ГАРАНТАВАЦЬ, ую,-тýеш, -тýе; зак. і незак., што. Даць (даваць) гарантыю ў чым-н., забяспечыць (забяспечваць) што-н. Гарантаваць свабоду і незалежнасць народаў. Гарантаваць права на працу. // Быць гарантыяй у чым-н., засцерагчы (засцерагаць) ад чаго-н. Старанная падрыхтоўка да аперацыі гарантавала поспех.

ГАРАНТЬ'ІЙНЫ, -ая, -ае. Які заключае ў сабе гарантыю, з'яўляецца гарантыяй. Гарантыйнае пісьмо. // Прадугледжаны гарантыяй. Гарантыйны тэрмін.

ГАРАНТЫЯ, -і, ж. Запэўненне ў чым-п., забеспячэнне чаго-н.; парука. Гарантыя правоў. Тавар з гарантыяй. Ц Залог, умова, якая забяспечвае поспех чаго-н. Паспяховы запуск магутнай савецкай многаступеньчатай ракеты з'яўляецца гарантыяй таго, што савецкая -навука даб'ецца новага прагрэсу на шляху асваення касмічнай прасторы. «Звязда».

[Фр. §агапíіе.]



ГАРАПАШШК, -а, м. Разм. Бядняк, гаротнік.— Так,згадзіўся дзед Талаш,..Пан ёсць пан, а наш брат просты чалавек, гарапашнік ён сваю мае думку і свой інтарэс, паляк ён ці немец. Колас.

ГАРАПАШШЦА, -ы, ж. Разм. Жан. да гарапашнік.

ГАРАПÁШНІЦКІ, -ая, -ае. Разм. Які належыць гарапашніку; такі, як у гарапашніка. Калі.. [Лабановіч] уставаў разам з усімі, каб узяцца за якую-небудзь работу, 5ык дзядзька або маці заўважалі, што ён мог бы паспаць і даўжэй, і не яго ўжо справа цягнуць гарапашніцкую лямку простых людзей. Колас.

ГАРАПÁШНЫ, -ая, -ае. Разм. Бедны, гаротны. Гарапашны чалавек. Цяжкае гарапашнае жыццё навучыла Дзям'яна любіць і паважаць чалавека працы. Хромчанка.

ГАРАСКОП, -а, м. Табліца размяшчэнпя зорак, якая складаецца астролагамі для прадказання лёсу чалавека або выніку якой-н. падзеі.

[Ад грэч. Ьбга — пара года і вкореб — гляджу.]

ГАРАЧАТРЫВАЛЫ, -ая, -ае. Які захоўвае свае якасці пры высокай тэмпературы. Гарачатрывалае шкло.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   29


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка