1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву




старонка8/29
Дата канвертавання25.12.2016
Памер6.68 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   29

ГАРАЧКА, -і, ДМ -чцы, ок. Разм. 1. Хвароба, пры якой у хворага бывае высокая тэмпература; ліхаманка. Два дні Марынка не выходзіла з кватэры бацькоўляжала ў пасцелі, перамагаючы гарачку і трызненне ў паўсне. Хадкевіч.

2. перан.; чаго або якая. Моцнае ўзрушэнне, захапленне, азарт. Гарачка нажывы. Карцёжная гарачка. Усіх [вяскоўцаў] ахапіла гарачка будаўніцтва, і кожны лез са скуры, каб зрабіць дах большы і лепшы. Шамякін. // Спешка ў якой-н. рабоце. А пад хваінаю на грудзе Вакол стажка аж кішаць людзі, Гарачка ўсіх бярэ такая, Што пот ім вочы залівае, Бо хмара сіваю градою Ужо звісла нізка над зямлёю. Колас.

О Белая гарачка — захворванне, якое ўзнікае ў выніку алкагалізму і суправаджаецца трызненнем і галюцынацыямі.

<> Пароць гарачку гл. пароць.

Гарачкавы 29 Гарбацець

ГАРÁЧКАВЫ, -ая, -ае. Выкліканы гарачкай, які бывае пры гарачцы. Гарачпаеае трызненне.

ГАРАЧКАПАШЖÁЛЬНЫ, -ая, -ае. Які зніжае павышаную тэмпературу цела. Гарачкапаніжальны сродак. Ц у знач. наз. гарачкапаніжá.тыíае, -ага, н. Лякарства, якое зніжае тэмпературу. Хвораму далі гарачкапаніжальнае. ,

ГАРАЧЛІВАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць гарачлівага; нястрыманасць. Змітрок памкнуўся ўслед, але, ведаючы гарачлівасць таварыша, спыніўся і паволі пайшоў у пад'езд. Ваданосаў.

ГАРÁЧЛІВЫ, -ая, -ае. Запальчывы, нястрыманы.— Гарачлівы,падумаў я сам сабе [пра Рамана]. Не трэба было так груба. Ермаловіч.

ГАРÁЧНАСЦЬ, -і, ж. Страснасць, палкасці., схільнасць захапляцца чым-н. Гарачнасць натуры. Дык давайце туды і пойдзем! — з гарачнасцю падхапіў самы шустры ў звяне піянер Валодзя. Якімовіч. Ц ГГаспеíшгівасць пры выбары рашэння, нястрыманасць, запальчывасць. [Камандзір] баяўся сваёй гарачнасці і сілай стрымліваў парыванні, каб не разгневаць Наталлю Максімаўну. Дудо.

ГАРАЧЫ, -ая, -ае. 1. Які мае высокую тэмпературу; моцна нагрэты. Гарачая вада. Гарачая печ. Поўныя тугія каласы важка пагойдсаюцца пад гарачым павевам ветру, пругка выгінаючы спелыя сцябліны. Мележ. // Спякотны, душны. Гарачае летняе сонца.

Дзень быў сухі, гарачы. Усё жывое хавалася ў цень. Ваданосаў. // 3 павышанай тэмпературай (пра цела, часткі цела). Дыханне Волкава было цяжкае, гарачае. Такія ж гарачыя выпі яго рукі, лоб. Шамякін. // Паўднёвы, трапічны. Гарачы клімат. Гарачыя краіны.

2. перан. Страсяы, палкі. Гарачы прыхільнік. У асобе Купалы мы бачым вернага паслядоўніг.а і гарачага абаронцу той тэндэчцыі ў паэзіі, сутнасць якой была вызначана Някрасавым. Івашын. // Які вызначаецца глыбінёй пачуццяў, выражае глыбокія пачуцці. Гарачае прывітанне. Гарачае жаданне.

Вочы .. [Ганны], сухія, гарачыя.., глядзелі на малую. Мележ. Толькі той заваёўеае заслужаны поспех, хто аддае творчай працы гарачае сэрца. Макаёнак.



  1. Вельмі моцны, напружаны; інтэнсіўны. Гарачы бой. Гарачая работа. Гарачыя спрэчкі. /І Які патрабуе выкарыстання ўсіх сіл і сродкаў (аб часе). Гарачая пара ўборкі.

  2. перан. Запальчывы, нястрыманы. Характар у Юры і сапраўды не зусім ўдалы. Юра гарачы, упарты. Бяганская. // Рэзвы, шпаркі, імклівы (пра коней). Грымела зямля пад гусеніцамі магутных танкаў, слаўся пыл пад капытамі гарачых коней. Дамашэвіч.

  3. Які робіцца пры высокай тэмпературы, апрацоўваецца з дапамогай высокай тэмпературы. Гарачая апрацоўка дэталей.

  4. у знач. наз. гарачае, -ага, н. Разм. Гарачая страва. З'есці гарачага.

О Гарачая галава гл. галава. Гарачая кроў гл. кроў. Па гарачых слядах гл. след. Пад гарачую руку гл. рука. Усыпаць гарачых гл. усыпаць.

ГАРАЧЫНЯ, -í, ж. 1. Высокая тэмпература паветра, нагрэтага сонцам, печчу і інш. З по-

ля., шугалі хвалі гарачага паветра. Сцяпан ажно гахлынаўся ад гарачыні. Шамякін. Ад печы дыхала гарачынёй. Алёшка. // Гарачы летні час; спёка. Над палеткамі вісіць жнівеньская гарачыня. Васілевіч.

  1. Цеплыня, якая выклікаецца ў целе прылівам крыві ў час моцнага душэўнага ўзрушэння. Затросся дзед Талаш. Ком гарачыні пакаціўся дзесь у сярэдзіне каля сэрца. Колас.

  2. перан. Парыў, запал. Гарачыня пачуццяў.

ГАРАЧЫЦЦА, ýся, -чышся, -чыцца; незак. Быць ва узбуджаным стане, праяўляць нецярплівасць, паспешлівасць. Сяргей часта гарачыўся, любіў спрачацца, і тады на дапамогу яму заўсёды прыходзіў разважлівы Ігар. Васілёнак.

ГАРАЧКІЦЬ, -чý, -чьíш, -чыць; незак., каго-што. Узбуджаць, запаляць, прыводзяць у азарт. Васіль як бы чуў дзедава навучанне, якое яшчэ больш гарачыла, падбівала на смеласць: «Не папускайся!» Мележ.

ГАРАЧЗЙШЫ, -ая, -ае. Выш. ст. да прым. гарачы.

ГАРАЧЗЦЬ, -эе; незак. Разм. Станавіцца больш гарачым. Буры злосныя гудзелі Золкай сцюжаю сваёй, Толькі сэрцы гарачэлі у раскованых людзей. Броўка.

ГАРАНШШЫ, -шын. Тое, што і г а р о х а в і н н е.

ГАРБАВÁТАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць гарбаватага.

ГАРБАВАТЫ, -ая, -ае. Трохі сагнуты; злёгку згорблепы. Гарбаеатая фігура. Гарбаваты нос. Відаць, як падаюць., сукаватыя дубы, гарбаватыя бярозы, асіны. Сачанка.

ГАРБАНОСЫ, -ая, -ае. Які мае нос з гарбінкай. Гарбаносы чалавек. // Які мае выпуклую верхнюю лінію морды (пра жывёл). Пастаяў [лось], панюхаў паветра, узняўшы гарбаносую храпу, паглядзеў на востраў. Місько.

ГАРБÁР, -á, м. Той, хто займаецца апрацоўкай і вырабам шнур, работнік гарбарнай вытворчасці.

ГАРБÁРНЫ, -ая, -ае. Звязаны з апрацоўкай і вырабам шнур, прызначаны для вырабу шкур. Гарбарпы завод. Гарбарная прамысловасць. ІІ Зроблены са шнуры; які з'яўляецца прадуктам гарбарнай вытворчасці. Гарбарныя вырабы.

ГАРБАРНЯ, -і, ж. Майстэрня па вырабу шкур; гарбарны завод. Па гарбарнях ды слясарнях, сярод краўцоў, шапачнікаў ды шчотачнікаў пайшлі гутаркі наконт урачыстага святкавання 1 Мая. Гартны.

ГАРБАТА, -ы, ДМ -бáце, ж. Уст. Чай. У шклянцы на стале асталася недапітая гарбата. Гартны.

ГАРБАТАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць гарбатага.

ГАРБАТЫ, -ая, -ае. і. Які мае горб (у 1 знач.). Расказвалі, шло калісьці на месцы Чорнага возера стаяў вялізны палац, у якім жыў гарбаты князь. Шашкоў. // у знач. наз. гарбаты, -ага, ле.; гарбáтая, -ай, ж. Гарбун. Гарбатага толькі .магіла выправіць. Прыказка.

2. Выгнуты, з гарбінкай. Гарбаты серп. Гарбаты тонкі нос падкрэсліваў рашучасць характару гэтага чалавека. Самуйлёнак.



ГАРБАЦЕЦЬ, -ею, -éеш, -éо; незак. Станавіцца гарбатым. Цень то выпростваўся, большаў, то смешна гарбацеў, перарываўся, калі

Гарбаціцца



30

Гаркавы


я ступаў у якую-небудзь ка.гдобіну ці разору. Сачанка.

ГАРБАЦІЦЦА, -бáчуся, -бáцішся, -бáціцца; незак. Разм. Тое, што і горбіцца. З усіх бакоў унізе віднеліся шэра-рудаватыя будынкі, вуліцы і вулачкі, за якімі гарбаціліся рудаватыя, абпаленыя сонцам горы. Мележ.

ГАРБАЦІЦЬ, ачу, -бáціш, -бáціць; незак., што. Разм. Тое, што і горбіць. Гарбаціць спіну.

ГАРБАЧ, -á. м. Разм. Тое, што і гарбу н.

ГАРБÉЛЬ, -бяля, м. Пагард. Пра гарбатага чалавека.



ГАРБÉЦЬ, -ею, -éеш, -éе; незак. Разм. Старанна, настойліва працаваць, займацца чым-н.; карнець. [Кірыл] збіраўся забагацець, выбіраючыся на гэты хутар .. Думаў, што яго працавітыя рукі ды здароўе зробяць тут залатое дно. Аж от пятнаццаць год ужо, як гарбее тут, а спадзяванні і асталіся спадзяваннямі. Скрыган.

ГАРБІНА, -ы, ж. Выпукласць, акруглены выступ на чым-н. Абшары балот змушалі людзей цесна сяліцца на гарбінах пясчаных выспаў, каб мець больш сухой зямлі пад пасевы. Дуброўскі. У сініх гарбінах гор, што цямнелі наводдаль.., збіраліся, дымячыся, наеальнічпыя хмары. Мележ.

ГАРБШКА, -і, ДМ -нцы, ж. Памянш, да гарбіаа; маленькая гаобіна. Нос з гарбінкай. а Кожная грудка лёду, кожны парог гарбінка, выступ зямлі, узгорачак становяць .. [ручайкам] замінкі.. ў іх імклівым руху. Колас.

ГАРБОК, -бкá, м. Разм. Памянш, да горб.

ГАРБУЗ, -á, м. 1. Агародная расліна сямейства гарбузовых з паўзучым сцяблом.

2. Буйны круглы або авальны плод гэтай расліны. Маці ў сенцах рэзала нажом гарбузы. Гамолка.

3. Страва з гэтага плода. Наварыць гарбуза. ГАРБУЗАВÁТЫ, -ая, -ае. Крыху падобны

на гарбуз (у 2 знач.); акруглены. Тоўсценькі гарбузаваты чалавечак неяк незвычайна мітусіўся. Сабаленка. ГАРБУЗІК, -а, м. 1. Памянш, да гарбуз (у

2 знач.); невялікі гарбуз. Адзін сынок Юзік і той як гарбузік. З нар.

2. Гарбузовае семечка. Лушчыць гарбузікі.



ГАРБУЗШК, -у, м. Гарбузовае націнне. Шоргаючы нагамі, паволі ішлі {жанчыны] праз гарбузнік і бульбянік, сцяблы якіх чапляліся за ногі. Мележ.

ГАРБУЗНЫ, -ая, -ае. Тое, што і гарбу-

3 о в ы (у 1 знач.).

ГАРБУЗОВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да гарбуза. Гарбувовыя семечкі.

2. у знач. наз. гарбузóвыя, -ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца гарбуз, навун, дьшя í пад.



ГАРБУН, -á, м. Гарбаты чалавек; гарбатая жывёліна.

ГАРБУННЯ, -і, ж. Жан. да гарбун.

ГАРБУНОК, -нкá, м. Памянш.-ласк. да тарбун.

ГАРБУХА, -і, ДМ -бýсе, ж. Тое, што і гарбуння.

ГАРБУША, -ы, ж. Марская прамысловая рыба сямейства ласасёвых.

ГАРБЯК, -á, м. Разм. Тое, што і гарбін а. У стэрэатрубу добра было відаць, як на

самым гарйяку кургана з'явіліся чорныя сілуэты. Няхай.

ГАРВЫКАНКОМ, -а, м. Гарадскі выканаўчы камітэт.



ГАРГАРА, -ы, ж. Разм. Пра вялікую нязграбпую рэч. // Пра грубую пязграбную жанчыну.

ГАРДЗША, -ы, ж. Цюлевая занавеска на ўсё акно. [Даша] сядзела каля стала, надзявала на шнурок другую гардзіну і любавалася на тую, якая вісела ўжо. Шамякін.

[Ням. С-агáіпе.]



ГАРДЗШАВЫ, -ая, -ае. Тое, што і г а р д з і н н ы.

ГАРДЗШНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гардзіны; прызначаны для вырабу гардзін. Гардзінны цюль. Гардзінны цэх.

ГАРДЭМАРЙН, -а, м. У дарэвалюцыйнай Расіі — званне выхаванца старэйшага класа марскога кадэцкага корпуса, а таксама чын (ніжэйшы за мічмана) у флоце.

[Фр. §аг<1е-тагте.]



ГАРДЗШЯ, -і, ж. Паўднёвая вечназялёная кустовая расліна сямейства марэнавых з прыгожымі пахучымі кветкамі.

ГАРДЭРОБ, і -у, м. 1. -а. Шафа для адзення.

  1. -а. Месца ў грамадскім памяшканні, прызначанае для захоўвання верхняга адзенпя; раздзявальня. Многія гледачы заходзілі ў гардзроб, здымалі верхнюю вопратку. Мележ.

  2. -у. Усё адзенне аднаго чалавека. Гардзроб артыста.

[Фр. ^агáе-гоЬе.]

ГАРДЭРÓБНАЯ, -ай, ж. Тое, што і г а р д э роб (у 2 зпач.). Узышоўшы на другі паверх, наведвальнікі траплялі ў папярочны шырокі калідор, дзе размяшчалася гардэробная, і ўжо адсюль адчынялі дзверы ў аддзелы. Машара.

ГАРДЭРОБНЫ, -ая, -ае. Які з'яўляецца гардэробам, прызначаны для гардэробу (у З знач.). Гардэробнае аддзяленне. Гардэробная шафа.

ГАРДЭРОБПІЧЫК, -а, м. Служачы пры гардэробе (у 2 знач.).

ГАРДЭРОБШЧЫЦА, -ы, ж. Жан. да гардэробшчык.

ГАРЖЗТКА, -і. ДМ -тцы, ж. Прадмет жаночага туалегу ў выглядзе палоскі футра ці цэлай шкуркі звярка, якую носяць замест каўняра.

[Фр. ^огдеііе.І



ГАРКАВАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць гаркавага. Гаркавасць лазы.

ГАРКАВАТАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць гаркаватага. Тоненькі пялёстак прыліп да губы, і Таццяне прыемна было адчуваць яго гаркаватасць і кволасць, А. Марціновіч.

ГАРКАВАТЫ, -ая, -ае. Трохі горкі; гаркавы. Восень тлее, і з лясной глушы Вецер пах прыносіць гаркаваты. Танк. Да водару маладой лістоты., прымсмваецца гаркаваты пах дыму. Сачанка.

ГАРКÁВІЦЬ, -віць; незак. Аддаваць гаркатой, мець горкі прысмак. Квас гаркавіць.

ГАРКАВЫ, -ая, -ае. Тое, што і гаркават ы. Гаркавы пыл. Як пахне .. ў лесе густым кляновым сокам, маладой хвояй, гаркавым лістам лазовым. Лынькоў. [Палекцы] не загарэліся як след, дымелі, і дым ад іх быў гаркавы і едкі. Савіцкі.

Гарканне 31 Гарманіраваць

ГÁРКАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, гаркаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

ГАРКАТА, -ы, ДМ -кацé і ГАРКОТА, -ы, ДМ -поце, ж. 1. Горкі смак; горкі пах. Адчуваць гарКату ў роце.



  1. Пра што-н. горкае. Хрумсь-хрумсь... чулася на плоце: дзеці елі рабіну гаркату. Пташнікаў.

  2. перан. Пачуццё горычы, выкліканае бядой, няўцачай, крыўдай. Гарката на душы. [Васіль] адчуў, як падступіла да грудзей гаркота. Мележ.

ГАРКАЦЬ, ю, -аеш, -ае. Незак, да гаркнуць.

ГÁРКНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. і аднакр. 1. (1 і 2 ас. не ужыв.). Злосна гаўкнуць (пра сабаку).

2. што і без дап. Разм. Моцна і адрывіста крыкнуць. Гаркнуў дзед на ўсё горла: Музыку, марш вясельны! Лынькоў. // Прыкрыкнуць на каго-н. Антось гаркнуў цераз стол на жонку, і бабская лаянка спынілася. Чарот.

ГАРКÓМ, -а, м. Гарадскі камітэт партыйнай або камсамольскай арганізацыі.



ГАРКОТА гл. гарката.

ГАРЛАВІНА, -ы, ж. і. Глыбокая звужаная адтуліна ў чым-н. Гарлавіна паравога катла. Гарлавіна вулкана. а Па самую гарлавіну.. [яма] была напоўнена збожжам. Сабаленка. // Вузкі праход. У асобных месцах гушчар забраўся амаль да сярэдзіны, сціснуўшы рэчку з двух бакоў у вузенькай гарлавіне. «Звязда».

  1. Адзін з рукавоў у вусці ракі (пры Чорным і Азоўскім морах). Гарлавіна Дуная.

  2. Выраз для шыі ў адзенні. Выразаць гарлавіну ў блузцы.

ГАРЛАВЫ, -áя, -óе. 1. Які мае адносіны да горла (у 1 знач.). Гарлавы храсток.

2. Нізкі, здаўлены (пра голас). / раптам стук кулака па стале разлёгся, яв рэха, у бязлюдкай карчме, а за ім гарлавы крык: Так, Шчыгельчык, ці не? Кажы!.. Пестрак.



ГАРЛАДЗЁР, -а, м. Разм. груб. 1. Гарлапан, крыкун. Гарладзёр ён, вось хто,прыйшла на дапамогу Нэлі Марфа.. Горла драць дык кожны можа, калі ў сваёй хаце сядзіць. Савіцкі.

2. Пра тое, што моцна дзярэ горла. Не тытунь, а гарладзёр.

ГАРЛАН, -а, м. Тое, што і гарлапан.

ГАРЛАНІЦЬ, -ню, -шлі, -ніць; незак., што і без дап. Разм. Тое, што і гарлапаніць. Салдаты ад нуды бадзяліся па вуліцах, гарланілі песні. Хомчанка.

ГАРЛАПАН, -а, м. Разм. Той, хто гарлапаніць; крыкун, гарлан. Гарлапан Якуб, які мог крычаць., дзве гадзіны запар, у момант сцішваўся, вытарашчваў чорныя вочкі. Васілевіч.

ГАРЛАПАНІЦЬ, -ню, -ніш, -ніць; незак., што і без дап. Разм. Моцна, на ўсё горла крычаць, пець; гарланіць. Недзе кудахтаюць куры, гарлапаніць певень. Бажко. У .. шынку ўжо гарлапанілі песню. Асіпенка. // Крыкпіва гаварыць, спрачацца, дамагаючыся свайго.

ГАРЛАСТЫ, -ая, -ае. Разм. З гучным крыклівыя голасам; галасісты. Спяваў гарласты певень, адзін перад другім захлёбваліся брэхам сабакі. Васілевіч. Кожны дзень на дварэ

школы высокі гарласты афіцэр муштраваў салдат, якія ахоўвалі майстэрню. Пятніцкі. // Які любіць пакрычаць, паспрачацца. [Дзяк] быў крыклівы, гарласты і сваё права бараніў з такім жарам, што толькі Тарас Іванавіч Шырокі, стукнуўшы кулаком-малатком перад носам Памахайліка, наводзіў на яго страх і змушаў заціхаць. Колас.

ГАРЛАХВАТ, -а, М -вáце, м. Разм. Чалавек, які груба дамагаецца для сябе чаго-н., імкнецца да найбольшай выгады.



ГАРЛАЦЬ, -áю, -áеш, -áе; незак. Разм. Крычаць, гарланіць. Усе [суседзі] чулі ад слова да, слова, што гаварыў Гамрэкелі, бо ён знарок гарлаў па ўвесь пасёлак. Самуйлёнак. / чайкі гарлаюць на ўсе галасы на дым парахода, на парус касы. А. Вольскі.

ГАРЛАЧ, -á, м. Від збана з вузкім горлам. Гарлач з малаком, а Сцюдзёнку ў гарлачах на жніва Няслі дзяўчаты ад крынічкі. Калачынскі.

ГАРЛАЧЫК, -а, м. 1. Памянш.-ласк. да гарлач.

2. Вадзяная расліна сямейства гарлачыкавых з вялікімі лістамі і белымі або жоўтымі кветкамі; вадзяная лілія. Лена апусціла руку ў ваду, сарвала вялікую белую кветку гарлачыка. Ваданосаў.



ГАРЛÍВЫ, -ая, -ае. Уст. Шчыры, старанны.

ГАРЛІЦА, -ы, ж. Травяністая расліна сямейства крыжакветных з галінастым сцяблом, укрытым валаскамі, з белымі, сабранымі ў гронкі кветкамі.

ГАРЛЯК, -á, м. Разм. 1. Тое, што і горла (у 1 знач.). Стораж Піліп урачыста выцягнуў з-за пазухі пляшку гарэлкі. Можа, і ў твой гарляк, Піліпе, перападзе кропля,сказаў ён, ні да кога не зварачаючыся. Колас.



  1. Частка шчытападобнага храстка, якая выдаецца ўперад; кадык. На зморшчанай, хударлявай шыі х[одыра]м хадзіў востры, нібы яловы сучок, гарляк. Бядуля.

  2. Тое, што і горла (у 2 знач.). [Кірыла] агледзеў прыладдзе, паспрабаваў пакруціць за корбу, падзівіўся, як праз гарлякі белаю цягучаю гумаю вылівалася малако. Скрыган.

ГАРЛЯНКА, -і, ДМ -нцы, ж. Травяністая расліна сямейства губакветных з прамым сцяблом і блакітнымі кветкамі.

ГАРМАНАЛЬНЫ, -ая, -ае. Які з'яўляецца гармонам, змяшчае ў сабе гармон. Гарманальны прэпарат.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   29


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка