1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву




старонка9/29
Дата канвертавання25.12.2016
Памер6.68 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   29

ГАРМАІШАВÁЦЦА, -зýецпа; незак. Зал. да гарманізаваць.

ГАРМАНІЗАВАЦЬ, -зýю, -зýеш, -зуе; зак. і незак., што. Падвергнуць (падвяргаць) гарманізацыі. Гарманізаваць народную песню.

ГАРМАНІЗАЦЫЯ, -і, ж. Дапаўненне мелодыі акордным суправаджэннем па правілах гармоніі (у 3 знач.). // Стварэнне музычнага твора на аснове запазычанага матыву.

ГАРМАНІРАВАЦЬ, -рую, -руеш, -руе; незак. Быць у адпаведнасці, супадаць з кім-, чым-н. Журботная мелодыя вальса гарманіравала з яе [Галі] сённяшнім настроем. «Беларусь». [Прынцып кампазіцыі] праяўляецца ў тым, што аўтар дазваляе сабе прамінаць або скарачаць тыя адрэзкі фабулы і вобразы, якія не гарманіруюць з асноўнай танальнасцю. У. Калеснік.

Гарманіст 32 Гарнітур

ГАРМАШСТ, -а, М це, м. Той, хто іграе на гармоніку. Казей хоць і жанаты чалавек, а любіў такія вечарынкі, дзе ён сам выступаў у ролі музыкіён быў не кепскі гарманіст. Колас. / песню зачаў гарманіст Пра сінія вочы дзяўчыны. Астрэйка. • ГАРМАНІЧНА СЦЬ, -і, ж. Уласцівасць гарманічнага. Нявідны сам сабе пасміхаецца, ён ведае, хто з'яўляецца пракаведнікам гэтай гарманічнасці жыцця не толькі ў прыродзе, але і ў людскім грамадстве, каму і для чаго патрэбна яна. Колас.

ГАРМАНІЧНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да гармоніі (у 3 знач.); заснававы на прынцыпах гармоніі. Гарманічны рад. Гарманічны стыль у музыцы.

  1. Стройны, мілагучны. зладжаны. Гарманічны верш.

  2. Поўны гармоніі (у 2 знач.); які знаходзіцца ў стройным спалучэнні, у адпаведнасці з чым-н. Уяўленні аб пажаданым, гарманічным грамадскім ладзе жывіліся ясным розумам народа, які захаваў багацейшы вопыт гісторыі. Перкін.

  3. Спец. Раўнамерны, рытмічны. Гарманічаыя ваганні.

ГАРМАТА, -ы, ДМ -мáце, ж. Агульная назва артылерыйскай зброі (пушка, гаўбіца, марціра і інш.). Супрацьтанкавая гармата. Зенітная гармата. Некалькі гадзін грымелі нашы гарматы, і водгулле іх грому далёка расплывалася па нетрах лясоў і балот Палесся. Колас.

С> Гарматай не праб'еш гл. прабіць. Страляць з гарматы па вераб'ях гл. страляць.

ГАРМАТНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гарматы. Гарматы ствол. Гарматныя залпы. Гарматны разлік. Вайна напамінала пра сябе далёкімі гарматнымі стрэламі, гулам самалётаў і гэтымі руіпамі, што ляжалі перад вачамі. Хадкевіч.

<> Гарматнае мяса гл. мяса.

ГАРМІДАР, -у, м. Разм. Гучная бязладная гаворка наперабой; шум. вэрхал. Адразу падняўся гармідар. Кожны хацеў першы выказаць сваю думку. Карпюк. Троху-патроху ўзнялася жвавая гамонка, якая нарэшце перайшла ў тлумны гармідар. Зарэцкі. // Беспарадак, неразбярыха.

ГАРМОН, -у, м. Рэчыва, якое выдзяляюць у кроў залозы ўнутранае сакрэцыí.

[Ад грэч. Іíогшáб — рухаю. узбуджаю."]



ГАРМОНІК, -а, м. 1. Духавы музычны інструмент, які складаецца з дзвюх дэ'к, злучаных расцяжнымі рухомымі мяхамі, і кяавіятуры. Гармонік усхліпнуў і зноў зайграў вясёлую прыпевачную мелодыю. Асіпенка.

2. у знач. прысл, гармóнікам, у гармонік. Густымі паралельнымі складкамі (пра паперу, скуру і пад.). Халявы гармокікам. Сціснуў [Ігналя] кулакі, насупіў бровы, зморшчыў лоб у гармонік і мармытаў сабе пад нос: Ліха на мяне! Ліха на мяне! Бядуля.

О Губны гармонік — музычны інструмент у выглядзе прадаўгаватай скрыначкі з металічнымі язычкамі і адтулінамі для ўдзімання паветра.

ГАРМÓНІЯ, -і, ж. 1. Мілагучнаснь, складнасць, прыемнасць гучання. Гармонія верша. Гармонія гукаў.

2. Зладжанасць, узаемная адпаведнасць асобных якасцей, прадметаў, з'яў, частак цэ-

лага. Гармонія фарбаў. Гармонія зместу і формы. Гармонія жыцця.

3. Аддзел тэорыі музыкі, вучэнне аб правільнай пабудове сугучнасцей у кампазіцыі. Іменна гармонія зрабіла магчымымі трыумфы аркестравай музыкі. «Полымя».

[Ад грэч. Ьагтопíа — сувязь, сугучнасць, зладжанасць.]



ГАРМОНЬ, -і, ж. Тое, што і гармонік (у 1 знач.). Разняў гармонь танкіст ўдалы Ды як націсне на басы. Колас.

ГАРНАВЫ, -áя, -óе. 1. Які мае адносіны да горна (гл. горан). Гарнавы інструмент.

2. у знач. наз. гарнавы, -бга, м. Рабочы пры горне. Тут быў старэйшы гарнавы першай домны, таксама ўзнагароджаны ордэнам Леніна, настаўнік дзесяткаў гарнавых, якім ён аддаваў свой вялікі саракагадовы вопыт. Мікуліч.

ГАРНАСТАЕВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гарнастая. Гарнастаевае футра. Ц Зроблены з футра гарнастая. Гарнастаевы каўнер.

ГАРНАСТАЕУ, -ева. Які належыць гарнастаю. Гарнастаеў след.

ГАРНАСТАЙ, -я, м. Пуншы драпежны звярок сямейства куніцавых, зімой белы з чорным кончыкам хваста. // Футра гэтага звярка. Шапка з гарнастая.

ГАРНЕЦ, гáрца, м. 1. Мера сыпкіх і вадкіх цел, роўная 3,28 літра, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы мер. Гарнец жыта. Гарнец гарэлкі.

2. Пасудзіна такой ёмістасці. Вохкаў селянін і з гарцам ішоў у пуставаты свіран, каб даць Боруху ў лік даўгоў мерку збожжа. Бядуля.

[Польск, дагпіес.]



ГАРНІЗОН, -а, м. Воінскія часці, размешчаныя ў якім-н. населеным пункце, крэпасці. Рашучыя дзеянні брэсцкага гарнізона зрабілі настолькі моцнае ўражанне на фашысцкіх ваяк, што яны ўсю ноч чакалі наступленпя з боку гарнізона крэпасці. «Беларусь». // Ўмацаваны населены пункт, крэпасць, дзе размяшчаюцца гэтыя воінскія часці. Партызаны дзень і ноч вялі баі, выкурваючы гітлераўцаў з гарнізона}). Шахавец.

[Фр. ^агпізоп.]



ГАРНІЗОННІК, -а, м. Разм. Салдат, служачы гарнізона.

ГАРНІЗОННЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гарнізона, належыць яму. Гарнізонная артылерыя. Гарнізонная служба.

ГАРНІЛА, -а, н. 1. Уст. Тое, што і горан (у 1 знач.).

2. Тое, што і горан (у 2 знач.). Бальшавіцкая партыя прайшла праз гарніла першай рускай рэвалюцыі. «ЛіМ». Праз гарніла мук здабыта Наша доля, воля. Колас.



ГАРНІР, -у, м. Прыправа з агародніны, круп і пад. да рыбных і мясных страў. Шніцэль з гарнірам.

[Ад фр. §агпіг — упрыгожваць.]



ГАРНІСТ, -а, М -сце, м. Той, хто падае сігналы на горне. Эй, гарніст, іграй паход! Колас. Даў адбой гарніст, і ўсе мы Спаць паклаліся на сене. Нядзведскі.

ГАРНІТУР, -а, м. 1. Поўны набор," камплект прадметаў пэўнага прызначэння. Гарнітур мэблі. Гарнітур бялізны.

2. Разм. Касцюм. [Шаманскі] сёння выглядаў незвычайна маладым. Можа, яго маладзіў

Гарнітура

33

Гарошына
новы сіняга бастону гарнітур, белы каўнер сарочкі з бардовым гальштукам, нізка еыстрыжаныя скроні. Дуброўскі.

[Фр. дагпіíцге.]



ГАРНІТУРА, -ы, ж. Камплект друкарскіх шрыфтоў аднаго малюнка, але розных памераў і абрысаў.

ГАРШТУРНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гарнітура, прызначаны для вырабу гарнітураў. Гарнітурная мэбля. Гарнітурная тканіна.

ГАРНУЦЦА, гарнýся, гóрнешся, горнецца; незак. 1. Набліжацца, падсоўвацца да чаго-н. Гарнуцца да агню.

1. Пяшчотна туліцца, лашчыцца да каго-н. Аксана, смеючыся, горнецца да Кастуся. Галавач. // перан. Мець цягу да каго-п., сімпатызаваць каму-н. Да Васіля Ганна ласкавейшая, не тоіць, нават нібы знарок паказвае, што горнецца да яго. Мележ. // перан. Шукаць збліжэння з кім-н. (з пэўнай мэтай, па пэўных прычынах). Бедны да беднага горнецца, а багаты ад каго хочаш адвернецца. Прыказка.

  1. Мець схільнасць, ахвоту да чаго-н., захапляцца чым-н.— Не пойдзем! піскнуў Раман Канапелька, які не вельмі гарнуўся да працы. Гурскі.

  1. Зал. да гарнуць (у 1 знач.).

ГАРНУЦЬ, гарнý, гóрнеш, горне; незак., каго-што. 1. Выграбаць, выцягваць дробныя прадметы адкуль-н. Гарнуць вуглі з печы. п Гарні, гарні бульбу з печы У торбачку ды на плечы. З нар. песні.

  1. Збіраць у адно месца. Прыйшла восень, за работу, Атрымай на працадні, Што зароблена па праву На вазы сабе гарні. Русак. // перан. Набываць вельмі многа чаго-н.; з прагпасцю хапаць, заграбаць. Сабяга да сябе гарнуў усё: і што ляжыць дрэнна і што слаба на месцы трымаецца... Шахавец.

  2. Прыхіляць, туліць да сябе. Гарнуць да сэрца. ІІ перан. Схіляць, скіроўваць (думку, справу і пад.).— Ведаю, куды ты горнеш,абапёршыся на локаць, злосна зашаптала старая.Відаць, той ламачыны, што аднекуль прывалок, не знайшоў у гумне? Гурскі. Толік Скуратовіч гарнуў сваё:Нам трэба падацца бліжэй да дарогі. Чорны.

  3. Разм. Прыцягваць, прывабліваць сабой каго-н. Навука гарнула Сцёпку і давалася яму лёгка. Колас. // безас. Хіліць, цягнуць да чаго-н. Яго гарнула да кніжак.

ГАРНУШАК, -шка, м. Разм. Маленькі гаршчок. Алесь хадзіў каля крынічкі.. Хадзіў, свістаў пад голас птушак, Збіраў ён ягадкі ў гарнушак. Колас. Маці ставіць на стол гарнушак, Цёплы ад сырадою. Барадулін.

ГАРНЯК, -á, м. 1. Тое, што і г о р н а р аб о ч ы.

2. Горны інжынер або студэнт горнай навучальнай установы.

ГАРНЯЦКІ, -ая, -ае. Звязаны з жыццём і дзейнасцю гарнякоў. Гарняцкі пасёлак. Гарняцкая прафесія.

ГАРОД, -а, М -дзе, м. Разм. Агарод. Ой, урадзіла У гародзе рэпа. А мне, маладой, Капаць яе трэба. Дзеружынскі.

<> Гарод гарадзіць гл. гарадзіць.

ГАРОДНІНА, -ы, ж. Разм. Агародніна. Была гэта восень багатай, прыгожай: У полі ка-

2 Зак. 538

лоссем калгаснага збожжа, Гароднінай спелай і бэрамі ў садзе. Машара.

ГАРОДЧЫК, -а, м. Разм. Агародчык. За акном у Надзіным гародчыку цвілі вяргіні, флоксы, астры. Грамовіч.

ГАРОТНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць гаротнага.

ГАРОТНІК, -а, м. Разм. Чалавек, які пастаянна жыве ў горы, нястачы; гарапашнік, бядняк. Сэрца супакойвала вера, што будзе час, калі сонца засвеціць і ў вузенькіх вулачках кварталаў неапалітанскіх гаротнікаў, засвеціць не на кароткі час, а надоўга, назаўсёды. Мележ.— Нічога, адказаў адзін з сялян,вайна спаліць усе яго [Ліпніцкага] палацы... Толькі шкада, што гэта праца такіх жа самых гаротнікаў, як і мы... Чарот.

ГАРОТНІЦА, -ы, ж. Разм. Жан. да гаротнік,

ГАРОТНЫ, -ая, -ае. Які церпіць, перажывае гора; няшчасны (пра чалавека). [Наталля Пятроўна] гаварыла многа і так горача, што, напэўна, пераканала гаротную маці, што няма хвароб, якія не вылечваюцца. Шамякін. // Поўны гора, нястач; бедны, цяжкі. Гаротная доля. Гаротнае жыццё. Ц Які выражае гора, выкліканы горам. Доўгі-доўгі час у вачах Андрэя стаяла гаротная постаць маці. Колас.

ГАРОХ, -у, М -рóсе, м. 1. Травяністая расліна сямейства бабовых з пасеннем у стручках. Скасіць гарох. Абмалаціць гарох. Шчыпаць струкі гароху.

2. Круглае насенне (гарошыны) гэтай расліны, якое скарыстоўваецца для харчавання. Пражаны гарох. Суп з гарохам. У кутку стаяла пара кублаў, адзін парожні, а другі з леташнім гарохам. Бядуля.

О Бобу ў гаросе шукаць гл. шукаць. За царом Гарохам гл. цар. Хто ў боб, хто ў гарох гл. хто. Як гарох пры дарозе — пра чалавека, якога ўвесь час непакояць, крыўдзяць. Як у (аб) сцяну (сценку) гарохам гл. сцяна.

ГАРОХАВШНЕ, -я, н. Каліýе абмалочанага гароху; гарохавая салома. На галаве Восілене красаваўся вянок з гарохавіння. Броўка.

ГАРОХАВШЫ, -віп. Тое, што і г а р о х а -

в і н н е.

ГАРОХАВІШЧА, -а, «. Поле, з якога сабралі гарох або на якім папярэдняй культурай быў гарох.

ГАРОХАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносішл да гароху (у 1 знач.). Гарохавае сцябло. // Прыгатавашл з гароху (у 2 знач.)'. Гарохавы суп.

ОГарохавы вянок гл. вянок. Пудзіла гарохавае гл. пудзіла.

ГАРОХАЎКА, -і, ДМ -хаўцы, ж. Разм. Гарохавы суп.— Кума, а кума... Без цыбулі хіба гарохаўку гатуюць? запыталася., [гараджанка]. Мікуліч.

ГАРОШАК, -шку, м. 1. Памянш.-ласк. да гарох.


  1. Назва некаторых травяпістых раслін сямейства бабовых. Пахучы гарошак. Мышыны гарошак.

  2. Круглыя крапінкі, кружочкі на тканіне. Сукенка ў гарошак.

О Зялёны гарошак — няспелае насенне гароху, якое ужываецца як прыправа да стравы.

ГАРОШЫНА, -ы, ж. Адно гарохавае зерне. Злавіць язя на гарошыну. Ц Круглая крапінка, кружочак на матэрыі. На дзяўчынцы ў гарошынах яркіх хусцінка. Зарыцкі.

Гарошынка 34 Гарцаваць

ГАРОШЫНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Памянш, да гарошына; невялічкая гарошына.

ГАРПУН, -á, м. Кідальная зброяў выглядзе кап'я на доўгім тросе для палявання на буйных марскіх жывёл. // Страла з разрыўным наканечнікам для палявання на кітоў, якой страляюць са спецыяльнай гарматы.

[Гал. Ьагроеп.]



ГАРПУННЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гарпуна. Гарпуннае кап'ё. Гарпунны трос. Гарпунпая гармата.

ГАРПУНІПЧЫК, -а, м. Той, хто падюе з гарпуном.

ГАРСАВÉТ, -а, М -вéце, м. Гарадскі Савет дэпутатаў працоўных.

ГАРСЭТ, -а, М -сэце, м. 1. Шырокі пруткі пояс, які носяць пад сукенкай для сцягвання таліі і надання стройнасці фігуры.

  1. Састаўная частка беларускага народнага жаночага касцюма ў выглядзе безрукаўкі.

  2. Бандаж, які носяць на верхняй частцы тулава пры захворванні або скрыўленні пазваночніка. Гіпсавы гарсэт.

[Фр. согзеí.]

ГАРСЗТНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гарсэта, прызначаны для вырабу гарсэтаў. Гарсзтны шнур. Гарсэтная тканіна.

ГАРТ, -у, М -рце, м. 1. Цвёрдасць металу, якая дасягаецца гартаваннем; уласцівасць загартаванай рэчы. Сталь высокага гарту.

  1. перан. Стойкасць, вынослівасць, набытыя ў барацьбе з цяжкасцямі, неспрыяльнымі ўмовамі; сіла волі. Бальшавіцкі гарт. Вайна вялікае выпрабаванне гарту людзей і чыстаты, трываласці пачуццяў. Мележ.

  2. перан. Стан найбольшага напружання, узбуджэння, хвалявання. Смутак часамі ападаў да лёгкай журбы, пасля зноў даходзіў да найвялікшага гарту. Чорны.

  3. Сплаў свінцу, волава і сурмы для адліўкі друкарскіх шрыфтоў.

[Ад ням. Ьагí — цвёрды.]

ГАРТАВÁЛЬНЫ, -ая, -ае. Які служыць для гартавання металу, металічных вырабаў. Гартавальная печ.

ГАРТАВÁЛЬНЯ, -і, ж. Памяшканне для гартавання металічных вырабаў.

ГАРТАВÁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, гартаваць і стан паводле знач. дзеясл. гартавацца.

ГАРТАВÁНЫ і ГАРТОВАНЫ, -ая, -ае. 1. Дзеепрым, зал. пр. ад гартаваць.

2. у знач. прым. Апрацаваны гартаваннем (пра метал, металічныя вырабы). Гартаваная сталь. Ц перан. Стойкі, вынослівы. Расце змена камунарам Стойкім, гартаваным. Купала.



ГАРТАВАЦЦА, -тýюся, -тýешся, -тýецца; ■незак. 1. Станавіцца больш цвёрдым, пругкім, трывалым у выніку моцнага награванпя і хуткага ахаладжэння (пра метал).

  1. перан. Набываць стойкасць, вынослівасць, здольнасць пераносіць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы. Мы гартаваліся ў баях і ў працы дбалай, Мы небывалага юнацтва запявалы. А. Александровіч.

  2. Зал. да гартаваць.

ГАРТАВАЦЬ, -тую, -тýеш, -тýе; незак., каго-што. 1. Надаваць цвёрдасць, пругкасць, трываласць шляхам моцнага награвання і хуткага ахаладжэння.

2. перан. Выхоўваць стойкасць, вынослівасць, здольнасць пераносіць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы. Мы з пароды мужнай, працавітай, Гартавалі нас цяжкія бітвы. Панчанка. Мінулае было нялёгкім, але яно не толькі прыгнечвала, яно і вартавала. Ліс.



ГАРТАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гарту (у 4 знач.). // Зроблены з гарту. Гартавы шрыфт.

ГАРТАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, гартаць.

ГАРТАННЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да гартані. Гартанныя мышцы. Гартанны пер в.

  1. Які ўтвараецца ў гартані (пра гукі мовы). Гартанны гук. Гартанныя зычныя.

  2. Багаты гартаннымі гукамі. Вецер даносіў да мяне ўрыўкі гартаннай размовы, нібы там некалькі чалавек адразу паласкалі горлы. Карпюк.

ГАРТАНЬ, -і, ж. Верхняя частка дыхальнага горла.

ГАРТÁЦЦА, -áецца; незак. Зал. да гартаць.

ГАРТАЦЬ, ю, -áеш, -áе; незак., што. Перагортваць, пераварочваць лісты (кнігі, сшытка і пад.). Гартаць часопіс.

ГАРТОВАНЫ гл. гартаваны.

ГАРТОУКА, -і, ДМ óўцы, ж. Тое, што і загартоўка. Няма такой гартоўкі ў сталі, Як загартован наш баец! Бялевіч.

ГАРТЭНЗІЯ, -і, ж. Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства каменяломнікавых з вялікімі суквеццямі рознага колеру.

[Ад лац. погíепзіз — садовы.]



ГАРУС, -у, м. 1. Кручаная мяккая каляровая шарсцяная пража. Вязаць з гарусу.

2. Баваўняная тканіна, падобная на гаарсцяную. ,

[Польск. Іíапíз.]

ГАРУСАВЫ, -ая, -ае. Тое, што і гару с н ы.



ГАРУСНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да гарусу. // Зроблены з гарусу. Гарусная хустка.

ГАРУЧАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць гаручага'; здольнасць гарэць. Вензін мае высокую гаручасць.

ГАРУЧЫ', -ая, -ае. 1. Здольны гарэць. Гаручы газ. Гаручыя сланцы.

2. у знач. наз. гарýчае, -ага, н. Паліва для рухавікоў (нафта, бензін і інш.).



ГАРУЧЫ 2, -ая, -ае. Нар.-паэт. Горкі, пякучы. Глядзіць на Дзвіну ў адзіноце дзяўчына, Гаручая ўпала на бераг слязіна. Зарыцкі.

ГАРУШКА, -і, ДМ цы; Р мн. -шак; ж. Абл. Невысокая горка, маленькі ўзгорак. Сцежка падымаецца ад саснячку на гарушку. Пташнікаў. Унізе, пад гарушкаю, пераліваецца цераз дарогі і сцежкі растопленае золата нівы. Вялюгін.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   29


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка