1. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ». Вялікае Д. Напісаць д




старонка1/39
Дата канвертавання25.12.2016
Памер9.38 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   39



















Д, нескл., н. 1. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ». Вялікае Д. Напісаць д.

2. Звонкі, зубны, выбухны зычны гук.

ДА, прыназ, з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «да» выражае:

Прасторавыя адносіны ! 1. Ужываецца пры абазначэнні месца, прад' мета ці асобы, да якіх скіравана дзеянне, рух. Падысці да акна. Плысці да берага. Да хаты падымчаўся жарабок, запрэжаны ў маляваныя драбіны. Чорны. Наталька павярнулася да бацькі, азарыла яго светлай усмешкай. Кулакоўскі.



  1. Ужываецца пры абазначэнні мяжы, да якой пашыраецца дзеянне, з'ява і пад. Падкасаць штаны да каленяў. Давесці справу да канца. Канцы башлыка, якімі хлопец абвязаны ледзь не да носа, запацелі і падмярзаюць на ветры. Брыль. // Ужываецца пры абазначэнні меры, велічыні чаго-н. Шынель да пят. Вады ў рацэ да пояса.

  2. Ужываецца пры абазначэнні мяжы той адлегласці, прасторы, якая аддзяляе адзін пункт ад другога. Да дзедавай жа вёскі было адгэтуль кіламетры чатыры. Колас. // У спалучэнні з прыназоўнікам «ад» або «з» (ад, з —да) і другім назоўнікам акрэслівае прастору, у межах якой адбываецца дзеянне, з'ява

і пад. Ад бурнай Віслы да Урала— Чырвоных ведалі ваяк. Чарот. Што ні скажа Маслам мажа_ ó плеч да лытак. Вось дык крытык' Крапіва.

Часавыя адносіны 4. У спалучэнні з назоўнікам служыць для аоазначэння моманту, да якога працягваецца дзеянне, стан і пад. А цяпер, глядзі, зіма якая І якія на шляхах вятры, Што ледзь чутна, як гармонік грае У калгасным клубе да зары. Танк. Да сярэдзіны мая Рыгорава жыццё кацілася новай каляінай. Гартны. // У спалучэнні з прыназоўнікам «ад» або «з» (ад, з — да) і другім назоўнікам ужываецца пры абазначэнні адрэзка часу, у межах якога адбываецца дзеянне, з'ява і пад. / ад рання да зор, пакуль ноч напаўзе, Як мурашнік, кішыць сенажаць... Чарот. Пасуцца па начах заўсёды коні нашы. З вясны да восені даволі-такі часу. Крапіва.



^ 5. Ужываецца пры абазначэнні падзеі, з'явы, якім папярэднічала пэўнае дзеянне; адпавядае па значэнню словам: перад ч ы м небудзь, раней чаго-небудзь. Выканаць план да ўстаноўленага тэрміну. За колькі дзён да касавіцы Касцы заглянуць на паліцы, Каб малаток знайсці і бабку. Колас. Прачнуўся Дубяга далёка да дня, Хутчэй асядлаў баявога каня. Танк.

Да 104 Да

Колькасныя адносіны

6. У спалучэнні з лічэбнікам ужываецца пры абазначэнні колькаснай мяжы чаго-н. Ніна гарыць, бо ноччу тэмпература падымаецца ледзь не да сарака. Брыль. // Ужываецца пры ўказанні на магчымасць якой-н. колькасці, меры; адпавядае па значэнню словам: к аля, прыблізна. У аўтобусе змяшчаецца да сямідзесяці пасажыраў. Прамінуўшы да дзесяці падвод, .. [Сідар] апамятаўся і спыніўся. Гартны. // У спалучэнні з прыназоўнікам «ад» і другім лічэбнікам ужываецца пры абазначэнні велічынь, якія абмяжоўваюць што-н. Дзеці ад трох да пяці год.

Аб'ектныя адносіны


  1. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, асобы, з'явы і пад., да якіх што-н. далучаецца, дабаўляецца. Да пяці прыбавілі два. Рыгор прыстаў да першага рада і з асаблівым захапленнем ўбіваў у рыхлую зямлю востры жалязняк. Гартны. / У выразе: да таго ж. Да таго ж Мініч яшчэ меў недахоп у вымаўленні: ён шапялявіў. Колас.

  2. Ужываецца пры абазначэнні групы або катэгорыі людзей, з'яў, прадметаў і пад., да якіх належыць, адносіцца хто-, што-н. Былі і такія, якім польская акупацыя была на руку. Да такіх належаў і Васіль Вусыга. Колас. [Чарнаеус:] Скажыце, Аляксандр Пятровіч, да якога перыяду вы адносіце сваю знаходку? Крапіва.

  3. Ужываецца пры абазначэнні матыву, мэты якога-н. дзеяння. Імкнуцца да новых поспехаў. Рыхтавацца да экзаменаў. Голіцца .. [Ян] штодня, пакідаючы толькі адны вусы, каб паказаць сваім дочкам прыклад ахайнасці і прывучыць іх да парадку. Лынькоў.

10. Ужываецца пасля назоўніка пры абазначэнні асаблівасцей або прызначэння прадмета, з'явы і пад. Пісьмо да запатрабавання. Сігнал да працы ўмомант падняў на ногі рабочых. Гартны.

Н. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета і пад., з якімі звязана якое-н. дзеянне, стан, прымета, якасць. Шапка .. [Крулеўскага] сведчыла аб тым, што ён мае нейкае дачыненне да польскай арміі. Колас. Стары ўжо, відаць, прывык да такіх кампрэсаў і адчуваў сябе больш-менш зручна. Кулакоўскі. // Ужываецца пры абазпачэнні асобы, прадмета і пад., да якіх праяўляюцца якія-н. адносіны, пачуцці. Любоў да радзімы. Схільнасць да разважанняў. У Віцькавым голасе замілаванне і шчырая любоў да маці. Асіпенка. Слоў не знаходзіў дзед Талаш, каб выказаць усю гэту навалу свайго абурэння і нянавісці да акупантаў. Колас.

12. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета, з'явы, у дачыненні да якіх выяўляецца прыгоднасць, прыдатнасць каго-, чаго-н. Галена Прыбыткоўская была і рухавая, і спрытная да ўсяго. Чорны. Яська майстар на ўсе рукі: Як да сярпа, так і да кнігі. Колас. // Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета, з'явы, да якіх ёсць або адсутнічае патрэба, зацікаўленаспь. Прыйшло да ахвоты пагаварыць. Маю да цябе справу. Колькі дзён не да рыбы было Сілівону. Лынькоў. Грамадзе было не да смеху над спалоханай кабетай. Бядуля.

13. (у спалучэнні са словамі «падобны», «мець падабенства»). Ужываецца пры абазна-

чэнні асобы, прадмета, з'явы, з якімі параўноўваецца хто-, што-н. За сталом сядзяць Таня і хлопчык год трох, вельмі падобны да самога Лясніцкага. Шамякін. Азірніся, падзівіся — Мірты, лаўры, кіпарысы Не падобны да сябе. Панчанка. Вялікае селішча мела падабенства да сабраных разам хутар[оў] ці да зборных выселак. Чорны.



  1. Ужываецца ў загалоўках пры абазначэнні тэмы твора або падзеі, з'явы, з якімі звязан змест твора. Да пытання аб развіцці маністычнага погляду па гісторыю. Да пытання аб правапісе назоўнікаў.

  2. Ужываецца пры абазначэнні таго, да чаго заклікаюць, пабуджаюць. Наперад, да новых перамог! Рэй вядзе Рыжы.Да зброі! ціха камандуе ён. Колас. Жыві ж, красуйся, горад стольны, З руін да славы ўставай! Глебка.

  3. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета, з'явы і пад., да якіх скіравана дзеянне. Прыступіць да работы. Прыслухоўвацца да голасу народных мае. Цяпер разгорнем часаў шаты, Бліжэй прыгледзімся да хаты, Да Міхася і да Антося, Як там вялося, як жылося. Колас. Ці ты, мілы, спіш, не чуеш, Што да мяне не гаворыш? З нар. песні. // Ужываецца пры абазначэнні выніку дзеяння. Прыйсці да згоды. Сеавольства да дабра не даводзіць.

  4. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, з якімі сутыкаецца хто-н., змацоўваецца што-н. Прывязаць каня да плота. Прымацаваць партрэт да сцяны. Кавалачак дроту быў моцна прыпаяны да ланцужка. Лынькоў. Кроў неўзабаве закарэла, і разарваныя нагавіцы прыліплі да раны. Чорны. // Пры паутораным назоуніку служыць для ўтварэння прыслоўных спалучэнняў, якія абазначаюць, што асобы ці прадметы узаемна сутыкаюцца, судакранаюцца. Хлопцы са страху прытуліліся адзін да аднаго. С. Александровіч. Паперкі зляжаліся, прысталі адна да другой. Асіпенка.

Акалічнасныя адносіны

18. Ужываецца пры ўказанні на ступень, якой дасягае дзеянне, стан. Працаваць да поту. Начысціць да бляску. Кранаць да душы. а Раптам паляцела грузавая машына і, рэзка, ажно да піску, затармазіўшы, спынілася. Броўка. Пах хвоі рабіўся яшчэ больш густым, ядраным, ён цадзіўся ў грудзі, распінаў іх да салодкай стомы. Лынькоў. // У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі служыць для абазначэння яайвышэйшай ступені якога-н. дзеяння, стану. Прамокнуць да ніткі. Стаміцца да смерці. Рэзкі сівер падыхае, Да касцей праймае. Крапіва. // У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі служыць для ўказання на паўнату колькаснага ахопу; адпавядае па значэнню словам: усё, цалкам, поўнасцю. Разведаць усё да драбніц. Анцыпік са здзіўленнем глядзеў, як Лабановіч узяў поўную шклянку і, не адрываючыся, выпіў да дна. Колас.— Я табе сплачу доўг, Сімон. На будучую восень я разлічуся да капейкі. Самуйлёнак. // У спалучэнні з прыназоўнікам «ад» (ад — да) і другім назоўнікам ужываецца пры ўказанні на поўны ахоп якіх-н. прадметаў, якасцей і пад. Зацікавіць усіх ад малога да старога.

Да... 105 Дабегчы

О Ад дошкі да дошкі гл. дошка. Ад слова да слова гл. слова. Ад часу да часу гл. час. Давесці да ручкі гл. давесці. Да пабачэння гл. пабачэнне. Да пары да часу гл. пара. Да часу гл. час. Прыбраць да рук гл. прыбраць. Што да каго-чаго гл. што.

ДА..., прыстаўка. 1. Надае дзеясловам значэнне а) давядзення дзеяння да поўнага завяршэння, канца; дасягнення мэты, мяжы якога-н. дзеяння, напрыклад: даараць, дапісаць, давучыць, даварыць, дабегчы, дажыць, дабрацца, дазваніцца; б) папаўнення чаго-н. да пэўнай меры, а таксама прыбаўкі звыш нормы, напрыклад: даліць, дасыпаць, дабавіць; в) (з часціцамі -ся, -ца, -цца) адмоўнай ацэнкі вынікаў дзеяння, напрыклад: дагуляцца, даскакацца, дастукацца.


  1. Утварае прыметнік са значэннем: які адбываўся раней таго, што абазначана асновай, напрыклад: дакастрычніцкі, дарэформенны, дагістарычны.

  2. У спалучэнні з кароткімі якаснымі прыметнікамі ўтварае прыслоўі спосабу дзеяння, напрыклад: дагала, дабяла, дачыста, дасуха.

ДААБЁДАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак. Закончыць абедаць.

ДААБÉДЗЕННЫ, -ая, -ае. Які быў або з'явіўся да абеду, перад абедам. Даабедзенны час. Даабедзенная змена. Даабедзенная прадукцыя.

ДААБРÁЦЬ, -бяру, -бярэш, -бярэ; -бяром, -берацé; зак., каго-што. Разм. Тое, што і давыбраць. Даабраць члена праўлення. Па прапанове старшыні на., пасяджэнні Стася Вілюевіча даабралі ў рэвізійную камісію, дзе не хапала адн[ой] кандыдатуры. Грамовіч. ДААБСТАЛЁЎВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае. Незак. да даабсталяваць.

ДААБСТАЛЯВÁЦЬ, -люю, -люеш, -люе; зак., што. Дапоўніць абсталяванне. Даабсталяваць цэх станкамі. Даабсталяваць лабараторыю.

ДААРÁЦЦА, -арýся, -арэшся, -арэцца; -арóмся, -арацéся; зак. Разм. 1. Аручы, дасягнуць якога-н. месца. Даарацца да дарогі. Даарацца да луоíска.

2. Працуючы на ворыве, змарыцца, знясіліцпа. Даараўся да таго, што ног не чуе.



д. (1 і 2 ас. не ужыв.). Аказацца поўнасцю

ўзараным. Хлеб запах суха і кісла так, як



í пахне ён, паляжаўшы ў торбе паўдня на полі,

\ пакуль не даарэцца загон і не падыдзе пара

есці. Чорны.

ДААРАЦЬ, -арý, -арэш, -арэ; -арóм, -арацé; зак., што і без дап. 1. Закончыць ворыва; узараць увесь які-н. участак.— Да чэрвеня яшчэ паспею даараць! супакоіла.. [Зося] сябе і занялася другімі думкамі. Гартны. Папас і яшчэ два маладыя хлапцы хутка выехалі даараць кавалак жытнішча. Галавач. // Узараць да якога-н. месца. Даараць да лесу. Дааралі [Пракоп з Мацвеем] да палка, павярнулі каня. Лобан.

2. Прапрацаваць на ворыве да якога-н. часу. Даараць да самага вечара.

ДААРФАВÁЦЬ, -фýю, -фýеш, -фýе; зак., што. Закончыць арфаванне чаго-н. Даарфаваць насенне.

ДААРФОУВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае. Незак, да даарфаваць.

ДААСТАТКУ, прысл. Разм. Да канца, поўнасцю. [Колас] бярэ «Калевалу» і чытае проста са старонкі, але па-беларуску: Не пяе пясняр



вялікі Усіх песень даастатку Куды лепей запыніць іх, Перарваць у палавіне... Лужанін. ДААТРЫМАЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., што. Дадаткова атрымаць што-н. Даатрымаць грошы па пераразліку.

ДААТРЫМЛІВАЦЦА, -аецца; незак. Зал. да даатрымліваць.

ДААТРБІМЛІВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае. Незак, да даатрымаць.

ДАБАВАЧНЫ, -ая, -ае. Які служыць дабаўкай да чаго-н.; дадатковы. Дабавачны паёк. Дабавачныя сродкі.

ДАБÁВІЦЦА, -віцца; зак. Дадаткова далучыцца да чаго-н.; прыбавіцца, падбавіцца. Дабаеіўся новы клопат. / у безас. ужыв. Літаратуры фальклорнай у нас крыху дабавілася. Скрыган.

ДАБАВІЦЬ, -бáўлю, -бáвіш, -бáвіць; зак., каго-што і чаго. Дадаць таго, чаго дзе-н. не хапае, або прыбавіць звыш таго, што ёсць ці павінна быць. Дабавіць цукру ў чай. Ц а таксама пра што і з дадан, сказам. Сказаць ці напісаць што-н. у дадатак. Калі ўжо гутарка зайшла, і я дабаўлю пра асла. Бачыла.— Дабавім, што вучыліся ў старой Чыжэвіцкай школе, бо новая толькі ў гэтым годзе пачне працаваць. Кулакоўскі.

ДАБАРАНАВÁЦЬ, -нýю, -нýеш, -нýе; зак. 1. што і без дап. Закончыць баранаванне; забаранаваць увесь які-н. зямельны ўчастак. — Бедная дзяўчынка,— з горыччу прашаптаў Жастоўскі. Не дабаранавала сваю палоску... Кулакоўскі. // Забаранаваць да якога-н. месца. Дабаранаваць да лесу.

2. Прапрацаваць на баранаванні да якога-н. часу. Дабаранаваў да паўдня.

ДАБАУКА, -і, ДМ -бáўцы; Р мн. -бáвак; ж. Разм. Тое, што дабаўлена, прыбаўлена, падбаўлена. / ў сталовай [Толік] вёў сябе смела, еў усё падрад і нават папрасіў дабаўкі. Васілевіч.

ДАБАУЛÉННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, дабаўляць — дабавіць.

ДАБÁУЛЕНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад дабавіць.

ДАБАУЛЯЦЦА, -яецца; незак. 1. Незак, да дабавіцца. 2. Зал. да дабаўляць.

ДАБАЎЛЯЦЬ, -яю, -яеш, -яе. Незак, да дабавіць.

ДАБÁЧВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае. Незак, да дабачыць.

ДАБÁЧЫЦЬ, -чу, -чыш, -чыць; зак. 1. што. Даглядзець да канца.

2. (звычайна з адмоўем), чаго. Угледзець, убачыць. Дзядзька Мікалай не такі чалавек, каб дзе якую навіну не дачуў ці чаго не дабачыў. Якімовіч.

ДАБÉГАЦЦА, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Многа бегаючы, нашкодзіць 'сабе, набыць якую-н. непрыемнасць.— Пачакай, дабегаешся, галубок! Я яшчэ цябе ў [ту]рму пасаджу,не сунімаўся Ціток. Лобан.

ДАБЕГЧЫ, -бягу, -бяжыш, -бяжыць; -бяжым, -бежыцé, -бягуць; пр. дабег, -ла; заг. дабяжы; зак. Бягом дасягнуць якога-н. месца; прыбегчы. Пакуль Лабановіч дабег да станцыі, яго парадкам пакрапіў дождж. Колас. Кравец дабег да суседняй вёскі і там астаўся начаваць. Чорны. // перан. Хутка рухаючыся, дасягнуць чаго-н., данесціся (пра хвалі, гукі і пад.). [Вада] шырокаю стужкаю, хвалюючы-



Дабелены

106


Дабрата
ся, бяжыць па нізкіх лагчынах, як бы хоча хутчэй дабегчы ў нейкі далёкі-далёкі край. Колас.

ДАБЕЛЕНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад дабяліць.



ДАБЁЛЬВАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, дабельваць — дабяліць.

ДАБЁЛЬВАЦЦА, -аецца; незак. 1. Незак, да дабяліцца.

2. Зал. да дабельваць.

ДАБЕЛЬВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае. Незак, да дабяліць.

ДАБЁР гл. добры.

ДАБІВÁЦЦА, -áюся, -áешся, -áецца; незак. 1. Незак, да дабіцца.

2. Зал. да дабіваць.

ДАБІВÁЦЬ, -áю, -áеш, -áе. Незак, да дабіць.

ДАБІРÁЦЦА ', -áюся, -áешся, -áецца. Незак, да дабрацца.

ДАБІРÁЦЦА2, -áецца; незак. Зал. да дабіраць.

ДАБІРÁЦЬ, -áю, -áеш, -áе. Незак, да дабраць.

ДАВІТЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад дабіць.

ДАБІЦЦА, -б'юся, -б'éшся, -б'éцца; -б'ёмся, -б'яцéся; зак., чаго, з дадан, сказам і без дап, Настойлівымі намаганнямі дамагчыся чаго-н. Дабіцца выдатных поспехаў. Загад адзін, адно заданне Дабіцца працай перамог. Чарот. Чым больш ўставала .. перашкод, тым больш, расло ў Сценкі ўпартае жаданне дабіцца свайго. Колас. // Распытваючы, даведацца, дапытацца аб чым-н. ад каго-н. Мужчыны ніяк не маглі дабіцца ад., [жанчыны], што ж там такое магло стаць: пажар, смерць ці яшчэ якое няшчасце? Дамашэвіч. Настаўнік болей нічога не. дабіўся ад Ліды. Яна ўстала з-за стала і выбегла з хаты. Колас. // Дабрацца, з цяжкасцю дайсці куды-н., да каго-н.— Я парадкі ведаю, я дабіўся ў адрасны стол. Чорны. У пакой канцылярыі дабіцца было цяжка. Нікановіч.

О Дабіцца да ручкі — тое, што і дайсці да ручкі (гл. дайсці).

ДАБІЦЬ, -б'ю, -б'éш, -б'é; -б'ём, -б'яцé; зак., каго-што. 1. Прыкончыць, прыбіць раненага, недабітага. Дабіць падстрэленага драпежніка. ІІ Канчаткова разграміць, знішчыць. Дабіць ворага.



  1. Разбіць астатняе; разбіць канчаткова недабітае. Дабіць апошнія талеркі.

  2. Скончыць біць (пра гадзіннік і пад.). Куранты дабілі дванаццаты ўдар.

  3. Убіваючы, дагнаць да пэўнага месца ці да канца. Дабіць кол. // Скончыць убіванне, Дабіць апошні цвік.

  4. перан. Разм. Завяршыць выкананне якой-н. работы. Дабіць пракос.

О Дабіць да ручкі — давесці да развалу, прывесці ў непрыгодны стан.

ДАБÓР, -у, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл, дабіраць — дабраць.

ДАБРА... {гл. добра...). Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «добра...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: дабравольны, дабрадзей, дабрадушнасць.

ДАБРАБЬІТ, -у, М -быце, м. Дастатак, матэрыяльная забяспечанасць. Клапаціцца пра дабрабыт савецкіх людзей. {Лукаш} зразу-

меў, што жыццё гэта не толькі свой дабрабыт, маленькае асабісгае шчасце або гора, а нешта значна большае і глыбейшае. Чарнышэвіч. // Добрыя ўмовы быту; добраўпарадкаванасць. Дабрабыт горада.

ДАБРАВОЛЕЦ, -льца, м. Тое, што і добраахвотна. У японскую вайну .. [Янкавец] дабравольцам паехаў на Далёкі Усход і замацаваўся ў інтэнданцтее. Колас. А ўжо заявы шлюць камсамольцы, Што прагнуць пабачыць сусвет, Крылатай рамантыкі дабравольцы, Разведчыкі першых планет. Вітка.

ДАБРАВÓЛЬНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць дабравольнага, ўласнае жаданне як стымул да якога-н. дзеяння. Аб'яднацца на прынцыпах дабравольнасці.

ДАБРАВОЛЬШЦКІ, -ая, -ае. Тое, што і добраахвотніцкі.

ДАБРАВОЛЬНЫ, -ая, -ае. Які выконваецца па добрай волі, без прымусу; добраахвотны. Дабравольны ўзнос. Дабравольны пачын. // Заснаваны на прынцыпах узаемнай згоды. Дабравольнае аб'яднанне народаў.

ДАБРАДЗЕЙ, -я, м. 1. Той, хто чыніць дабро, аказвае дапамогу, паслугу каму-н.; дабрачынец.— Прыходзьце, даражэнькія мае, часцей: вы толькі і засталіся нашымі сябрамíдабрадзеямі. Гартны. На словах дабрадзей, а на справе ліхадзей. З нар.

2. Разм. Форма сяброўскага звароту да каго-н., часам з адценнем іроніі, злараднасці. — Памыляешся, дабрадзей, мне пайшоў ужо дваццаць другі год. Машара.

ДАБРАДЗÉЙКА, -і, ДМ -дзéйцы; Р мн. -дзéек; ж. Жан. да дабрадзей.

ДАБРАДЗÉЙНАСЦЬ, -і, ж. Маральныя якасці, ўчынкі дабрадзея (у 1 знач.); дабрачыннасць.

ДАБРАДЗЁЙНЫ, -ая, -ае. Які характарызуецца дабрадзейнасцю; дабрачынны. Дабрадгейная жанчына. Дабрадзейны ўчынак.

ДАБРАДЗÉЙСТВА, -а, н. Добрая справа, паслуга.

ДАБРАДЗІЦЬ, -брóдзіць; зак. Кончыць брадзіць, зрабіцца гатовым у выніку браджэння (пра піва, віно).

ДАБРАДУШНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць дабрадушнага; сардэчнасць. Мацярынская дабрадушнасць.

ДАБРАДУШНЫ, -ая, -ае. Добры, лагодны, прыхільны да людзей. Дабрадушны чалавек. ІІ Які выражае дабрадушнасць. Дабрадушная ўсмешка. Дабрадушны твар.


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   39


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка