1. Шаснаццатая літара беларускага алфавіта



старонка1/25
Дата канвертавання26.12.2016
Памер5.88 Mb.
#119
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25





























































О', нескл., н. 1. Шаснаццатая літара беларускага алфавіта. Вялікае О.

2. Галосны гук задняга рада сярэдняга пад'ёму, які вымаўляецца з удзелам губ.



О2, выкл. 1. Вокліч, пры дапамозе якога выказваецца пачуццё здзіўлення, захаплення, абурэння, дакору і пад. — О, дык у цябе, браце мой, кватэра нішто сабе,сказаў Кузьма Чорны. Скрыган. О-о-о, непедагогі не ведаюць, што такое няўрымслівасць маладога настаўніка перад навучальным годам! Лобан. // Ускрык, стогн, які выражае боль, адчай. Зноў [Чыжык] пачуў цяжкое, як стогн, «О, потым ціхі шэпт «Ваня!», які чамусьці прывёў яго ў жудасць. Лупсякоў.

Ужываецца для ўзмацнення эмацыянальнай экспрэсіўнасці выказвання ў рытарычных сказах і рытарычных зваротах. О, як прыгожа з вышыні Акінуць вокам лес і поле... Чарот. Дзеці нягоды, о слёзы людскія! Колас. О, як бы нам хацелася забыць І войны ўсе, і стогны, і руіны! Панчанка.

Ужываецца для ўзмацнення сцвярджэння або адмаўлення. Жыта цячэ з рукавоў-латкоў машыны па гатунках. Іх аж тры. О, такое [жыта] можна сеяць! Ермаловіч.

ОБАК, прысл, і прыназ. Абл. 1. прысл. Побач, каля каго-, чаго-н. Паклаўшы папку обак, Пракоп садзіўся на лаву. Вітка.

2. прыназ, з Р. Спалучэнне з прыназ, «обак» выражае прасторавыя адносіны: указвае на размяшчэнне збоку, побач, каля каго-, чаго-н. Обак калідора Камеры відны. Колас.



ОБЕР- і. Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае старшынства ў пасадзе, чыне, напрыклад: обер-яфрэйтар, обермайстар.

2. Разм. Першая састаўная частка складаных слоў, якія абазначаюць найболыную наяўнасць адмоўных якасцей, напрыклад: обер-бандыт.

[Ням. ОЬег — галоўны, старшы.]



ОБЕР-АФІЦЗР, -а, м. Афіцэрскі чын у дарэвалюцыйнай рускай і некаторых замежных арміях ад прапаршчыка да капітана ўключна. // Асоба, якая мае такі чын.

ОБЕР-КАНДУКТАР, -а, м. Уст. Галоўны кандуктар. — Тут, на Новым Свеце,гэта за чыгункаю ёсць обер-кандуктар. Колас.

ОБЕР-КАНДУКТАРКА, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Уст. Жан. да обер-кандуктар.

ОБЕР-МАПСТАР, -стра, м. Старшы майстар у доменных, пракатных і сталеплавільных цэхах. [Гаспадар:] Прыехаў ненадоўга. Спачатку вучыў маладых сталявараў. Цяпер працую обер-майстрам. Алёшка.

ОБЕР-ПРАКУРОР, -а, м. 1. Службовая асоба, якая ўзначальвала дэпартамент Сената ў дарэвалюцыйнай Расіі.

2. Вышэйшая службовая асоба, якая ўзначальвала Сінод на правах міністра ў дарэвалюцыйнай Расіі.



ОГО, выкл. 1. Вокліч, які выказвае здзіўленне, захапленне. Ого, колькі рыбы налавілі. Ого! Які ты вялікі.

2. Ужываецца пры выказванні пярэчання. — Ого,не згаджаецца Іван,усё вам ды вам! Якімовіч. [Шэмет:] — А ты так зрабі,



каб не трэба было табою камандаваць, каб з табою раіліся. [Мацвей:] Ого, яна параіцца. Лобан.

3. Тое, што і о-го-го (у 2 знач.).



О-ГО-ГО, выкл. 1. Вокліч, які выказвае захапленне, здзіўленне. О-го-го, брат! дзядзька кажа: Цяпер зіма напэўна ляжа! Колас.

2. Вокліч, якім пераклікаюцца, каб знайсці або не згубіць адзін другога ў лесе, гаі і пад. «О-го-го гукае нехта ў лесе.

ОДА, -ы, ДМ óдзе, ж. 1. Верш, напісаны ва ўрачыстым стылі ў гонар якой-н. значнай падзеі або асобы. Оды Ламаносава.

2. Спец. Вакальны або сімфанічны твор урачыстага характару, прысвечаны якой-н. значнай падзеі або подзвігу.

[Грэч. óáё — песня.]

ОДУМ, -у, м. Разм. Стан разважання, засяроджанасці, паглыблення ў сябе, у свае думкі. Часамі.. [Волечку] агортеаў одум. Яна думала пра.. [Кастуся] і шкадавала яго. Чорны. Я ішоў у парк і стаяў там, ахоплепы одумам. Сачанка. Мы развіталіся з добрым Мацвеем Давідзюком, і я пайшоў дадому, апанаваны такім одумам, ад якога аж галава, здавалася, разломвалася. Сабаленка.

ОЙ, выкл. 1. Паэт. Ужываецца ў якасці зачыну ў вершах, песнях (звычайна пры звароце або для папаўнення радка). Ой вы, думкі, думкі, Сэрца майго раны! Ці вы мае дзеці, Ці вы кім пасланы? Колас. Ой, дабранач, поле, добрай ночы! Мыйцеся расою ў лузе, травы. Бялевіч.

2. Тое, што і в о й.

ОЙЧА, м. Уст. Клічная форма ад слова «айцец». [Янка:] Гарэлка твая і твая навіна! Благаславіся, ойча Андрэю! Колас. — Святы ойча! зноў усклікнула Эмілія. Маўр.

ОКАННЕ, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл, окаць.

2. Спец. Захаванне ў вымаўленні ненаціскнога «о» пасля цвёрдых зычных; проціл. аканне. Оканне палескіх гаворак беларускай мовы. Паўночнарускае оканне.



ОКАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Захоўваць у вымаўленні ненаціскное «о» пасля цвёрдых зычных; проціл, акаць.

ОКАЮЧЫ, -ая, -ае. У якім захоўваецца ў вымаўленні ненаціскное «о»; проціл, акаючы. Окаючы дыялект.

ОМ, óма, м. У фізіцы — адзінка вымярэння электрычнага супраціўлення.

[Ад уласнага імя.]



ОММÉТР, -а, м. Прыбор вымярэння супраціўленняў у омах.

[Ад слова ом і грэч. шеігéóвымяраю.]



ОМНІБУС, -а, м. Даўнейшы шматмесны конны экіпаж для перавозкі пасажыраў.

[Ад лац. отпіЬíгз — усім, для ўсіх.]



ОМШБУСНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да омнібуса.

ОМУЛЬ, -я; Р мн. -яў; м. Марская рыба сямейства ласосяў (водзіцца таксама ў возеры Байкал), якая па нераст выплывае ў рэкі.

ОНІКС, -у, м. Мінерал, разнавіднасць агату, у якім чаргуюцца слаі чорнай і белай афарбоўкі.

[Грэч. опух — кіпцюр, ногапьЛ



Оніксавы 447 Ордэнскі

ОНІКСАВЫ, я, -ае. Які адносіцца да оніксу; зроблены з онінсу. Оніксавы бакал.

ОПЕРА, -ы, ж. 1. Музычна-драматычны твор, у якім выканаўцы спяваюць у суправаджэнні аркестра. Оперы С. Манюшкі. Оперы П. І. Чайкоўскага. Оперы Ю. Семянякі. ІІ Такі твор, пастаўлены на сцэне. Скончыўся другі акт оперы, абвясцілі перапынак. Шамякін.

2. Тэатр, дзе выконваюць такія творы. Пайсці ў оперу. У канцы., інфармацыі паведамлялася, што сёння ў тэатры Оперы ў гонар гасцей адбудзецца ўрачысты канцэрт. Самуйлёнак. // Оперная трупа. Міланская опера.

О 3 другой (не з той) оперы (жарт. або іран.) — аб тым, што не мае дачынення да справы або размовы.

[Іт. орега.]



ОПЕРНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да оперы (у 1 знач.). Оперная музыка. Оперны спявак.

ОПЕРУПАУНАВÁЖАНЫ, -ага, м. Асоба, якой дадзены паўнамоцтвы для выканання якіх-н. аперацый спецыяльнага характару. Пасля шасцімесячнай вучобы Саша стаў працаваць оперупаўнаважаным у Ашмянах. Новікаў.

ОПІЙ, -ю, м. Высушаны млечны сок з няспелых галовак маку, які з'яўляецца моцным наркотыкам (выкарыстоўваецца для атрымання розных лячэбных сродкаў).

[Лац. орішп, з грэч. óріоп — макавы сок.]



ÓПІЙНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да опію.

ОШУМ, -у, м. 1. Тое, што і о п і й.

2. перан. Тое, што прытупляе розум, адурманьвае, перашкаджае тгравільнаму ўспрымання) рэчаіснасць Рэлігія, як правільна вучаць бальшавікі, ёсць опіум для народа. Мележ.

[Лац. орішп, з грэч. óріоп — макавы сок.]



ÓШУМНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да опіуму, звязаны з опіумам.

ОПТАМ, прысл. 1. Вялікай колькасцю (пра куплю і продаж тавараў). [Лялькевіч} вельмі ўзрадаваўся, калі нейкі камерсант, відаць, гандляр мясам ці, можа, іншым чым, запрапанаваў купіць усе яго бочкі, цэбры, вёдры оптам. Шамякін.

2. перан. Разм. Поўнасцю, адразу. Нельга таксама ацэньваць творы оптам, абоймамі, калі да адных прад'яўляюцца сапраўдныя крытэрыі, а другім свядома робіцца скідка на важнасць тэмы. Шкраба.



ÓПТЫК, -а, м. 1. Спецыяліст у галіне оптыкі.

2. Майстар, які займаецца вырабам аптычных прыбораў. З майстэрні оптыка .. [Лена і Круміньскі} выйшлі а восьмай гадзіне раніцы. Галавач.



ÓПТЫКА, -і, ДМ -тыцы, ж. 1. Раздзел фізікі, які вывучае святло, яго законы і ўласцівасці.

2. зб. Прыборы і інструменты, дзеянне якіх заснавана на законах гэтай навукі.

[Грэч. орíікё.]

ÓПТЫМУМ, -у, м. Спец. Сукупнасць найбольш спрыяльных умоў для каго-, чаго-н. Тэмпературны оптымум чалавека. Кліматычны оптымум. Оптымум вільготнасці паветра.

[Лац. орііпшт — найлепшае.]



ОПУС, -а, м. 1. Тэрмін, які прымяняецца для парадкавай класіфікацыі музычных твораў кампазітара. Сёмая сімфонія Бетховена, опус 92.

2. Разм. жарт. Пра ўсякі твор, працу якога-н. аўтара. Часам прыкра чытаць опусы літаратурных снобаў. Звонак.

[Лац. орцв — праца, твор.]

ОРГАН, -а, м. 1. Частка расліпнага ці жыв'éльнага арганізма, якая выконвае пэўную функцыю. Органы пачуццяў. Сэрца орган рэдкай працаздольнасці.

перан. Сродак, зброя. Суд у нашай краіне гэта не толькі орган прымусу. «Звязда».

Установа, арганізацыя, якая ўваходзіць у склад сістэмы упраўлення і выконвае пэўныя функцыі ў розных сферах грамадскага жыцця. Органы савецкай улады. Гаспадарчыя органы. Да вайны .. \Лёня\ працаваў у Мінску ў органах бяспекі. Новікаў. У брыгадзе выбраны савет з найбольш актыўных і паважаных работнікаў. На кароткіх сваіх пасяджэннях пасля работы гэтыя аўтарытэтныя брыгадныя органы падводзяць вынікі работы за дзень. Кулакоўскі.

Перыядычнае выданне, якое выпускаецца якой-н. партыяй, арганізацыяй і выражае іх погляды і дзейнасць.

Састаўная частка розных прылад, якая выконвае пэўную функцыю. Сепарыруючыя органы камбайна. Рабочыя органы бараны.



О Правізорныя органы — часовыя органы ў зародкаў і лічынак мнагаклетачных жывёлін, якія знікаюць у працэсе развіцця арганізма. Рудыментарны орган — орган, які страціў сваё значэнне ў працэсе гістарычнага развіцця арганізмаў або які знаходзіцца на шляху да поўнага знікнення.

[Ад грэч. óг^апоп — прылада, інструмент.]



ОРГІЯ, -і, ж. 1. У старажытных народаў — рэлігійныя абрады, звязаныя з культам багоў віна і вінаробства (Дыяніса і Арфея — у Грэцыі, Вакха — у Рыме).

2. перан. Разгульнае, разбэшчанае баляванне. П'янкі, оргіі нібы знарок выдуманы, каб глушыць, таптаць тое прыгожае, што ёсць у душы. Навуменка.

[Грэч. óг^іа — тайныя абрады.]

ОРДЭН >, -а, м. Знак узнагароды розных ступеняў і назваў за ваенныя або грамадзянскія заслугі. Ордэн Леніна. Ордэн Кутузава. Ордэн Чырвонай Зоркі. Тры баявыя ордэны ўпрыгожылі грудзі Ваўчка. Хадкевіч. Ордэн баявога Чырвонага Сцяга ўпрыгожыў сцяг камсамола рэспублікі. «Звязда».

[Ад лац. огáо (огáіпіз) — рад, разрад.]



ОРДЭН2, -а, м. Манаскае або рыцарскаманаскае таварыства каталіцкай царквы з пэўным статутам. Ордэн езуітаў. Ордэн мечаносцаў. Ц Назва некаторых тайных рэлігійна-філасофскіх аб'яднанняў, арганізацый. Масонскі ордэн.

[Ад лац. огáо (отсíіпів) — рад, разрад.]



ОРДЭН 3, -а, м. Тое, што і о р д э р 2. Дарычны ордэн.

[Ад лац. отáо (отáіпіз) —рад, разрад.]



ОРДЭНСКІ', -ая, -ае. Які мае адносіны да ордэна '. Федзю асабліва зацікавілі тры рады ордэнскіх стужак на сінім мундзіры начальніка міліцыі. Нядзведскі.

ОРДЭНСКІ2, -ая, -ае. Які мае адносіны да ордэна 2.

Ордэр

448


Ш
ОРДЭР', -а, ле. Шсьмовае распараджэнне;

дакумент на атрыманне, на выдачу чаго-н.



Расходны ордэр. Ордэр на вобыск. [Та-

ся:] Я магу не прыходзіць, мой пакой зой-

муць па ордэру. Мікуліч. [Фр. огáге ад лац. огáо — рад, парадак.] ОРДЭР2, -а, м. Спец. Разнавіднасць спалу-

чэння, парадак размяшчэння частак архітэк-

турных канструкцыі (калон і антаблементу).

Грэчаскі ордэр. Карынфскі ордэр.

ОРДЭРНЫ', -ая, -ае. Які мае адносіны да

ордэра '. Ордэрная выдача.

ОРДЭРНЫ2, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да ордэра2. Ордэрная форма архітэктур~ нага ансамбля.

ОСМАС, -у, м. Спец. Павольнае прасочванне растваральніка ў раствор праз тонкую перагародку, якая раздзяляе іх.

[Ад грэч. óзтоз — штуршок, ціск.]

ОСМІЕВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да осмію. ОСМІЙ, -ю, м. Хімічны элемент, вельмі

цвёрды метал сінявата-шэрага колеру, які здабываецца з плацінавай руды.

[Ад грэч. озтё — пах.]

ОСТ, -у, М óсце, м. Спец. 1. Усход, усходні напрамак.

2. Усходні вецер.

[Ням. Озí.]

ОСТГОТЫ, -аў. Усходняя частка германскага шíемені готаў. Кароль остготаў.

ОСТГОЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да остготаў.

ОСТУПАМ, прысл. Абл. Цесна абступіўпгы; вакол. Мы оступам стаялі каля гэтага растрыбушанага воза. Чорны.

ОТ, часціца. Разм. Вось. Алене было прыемна, што жанкі хваляць лён, а от што пра тату гавораць не падабалася. Чарнышэвіч. [Аканом:} От, калі маеце час, с?ык сядайце і паедзем. Галавач.



ОТРАК, -а, м. Гіст. Член малодшай дружыны князя ў старажытнай Русі.

ОФІС, -а, м. Кантора, канцылярыя, служба (у некаторых капіталістычных краінах).

АБВІНАВАЧВАНЫ, -ая, -ае. í. Дзеепрым, зал. пр. ад абвінавачваць (у 1 знач.). ДДД

2. у знач. наз. абвінавáчваны, -ага, м.; абвінавáчваная, -ай, ж. Той (тая), каму па суду прад'яўлена абвінавачанне ў якім-н. злачынстве. Допыт абвінавачванага. Артыкулах, 157 Канстытуцыі БССР «Абвінавачванаму забяспечваеаца права на абарону». Канстытуцыя БССР.'ДДД



АБВУГЛЁЛЫ, -ая, -ае. Які пакрыўся вугалем, абгарэлы. Абвуглелае бярвенне.ДДД

АБВЯРГАЛЬНЫ, -ая, -ае. Такі, які можа абвергнуць. Абвяргальныя даныя.ДДД

АБВЯШЧАЛЬНІК, -а, м. Асоба, якая абвяшчае што-н.ДДД

АБВЯШЧАЛЬНІЦА, -ы, ж. Жан. да абвяшчальнік.ДДД

АБЕЗНАДЗЁЕНЫ, -ая, -ае. Пазбаўлены надзеі.ДДД



АВЕЧАК, -чка; Р мн. -чкаў; м. Лубяны абадок у рэшаце, сіце і пад. Нічога ў гэтых жорнах асаблівага няма: знізу калодка, потым авечак, нібы ў рэшаце, каб не рассыпалася мука, зверху другая калодка з дзіркай пасярэдзіне, куды засыпаюць жыта. Сяркоў.ДДД

АБЛАУПІЧЫК, -а, м. Той, хто прымае ўдзел у аблаве.ДДД



АБЛЁГЧАНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад аблягчыць.ДДД

АБЛЯГЧАЛЬНЫ, -ая, -ае. Які аблягчае, робіць, прыносіць аблягчэнне. Аблягчальны сродак.ДДД

АБЛЯГЧАЦЦА, юся, -áешся, -áецца; незак. 1. Незак, да аблягчыцца.ДДД

2. Зал. да аблягчаць.ДДД



АБЛЯГЧАЦЬ, -áю, -áеш, -áе. Незак, да аблягчыць.ДДД

АБЛЯГЧЫЦЦА, аблягчýся, аблéгчышся, аблéгчыцца; зак. 1. Зрабіцца больш лёгкім па вазе, вызваліцца ад часткі грузу.ДДД

2. Разм. Спаражніць сабе кішэчнік, страўнік.ДДД



АБЛЯГЧЫЦЬ, аблягчý, аблéгчыш, аблéгчыць; аблéгчым, аблéгчыце, аблéгчаць; зак. 1. каго-што. Зрабіць больш лёгкім, вызваліць ад лішняга грузу.ДДД

што. Спрасціць (будову, спосаб чаго-н.). Аблягчыць канструкцыю машыны.ДДД

што. Супакоіць, вызваліўшы ад цяжкага фізічнага або маральнага стану. Лякарства аблягчыла боль. [Марылі] хацелася зараз жа стаць у рады байцоў, быць бліжэй да мужа і побач з ім змагацца за Радзіму. Мусіць, толькі гэта магло б аблягчыць душу, знішчыць балючы сум, незадаволенасць сабою. Кулакоўскі.ДДД

АБЛЯГЧЭННЕ, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл, аблягчаць — аблягчыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл, аблягчацца ■— аблягчыцца. Аблягчэнне ўмоў працы. Аблягчэнне вагі станкоў.ДДД

Адчуванне заспакаення, вызваленне ад трывогі і пад. [Чалавек] аж закрахтаў з яўным аблягчэннем, знайшоўшы няйначай нейкую думку для адказу. Лынькоў.ДДД

Ільгота, паслабленне ў чым-н. Рабочыя арганізоўваюць стачкі, спыняюць усе адразу работу на фабрыцы і патрабуюць павелічэння заработку, патрабуюць, каб іх прымушалі працаваць не па адзінаццаці, не па дзесяці гадзін у дзень, а толькі па васьмі. Рабочыя патрабуюць таксама ўсякіх іншых аблягчэнняў у жыцці рабочага чалавека. Ленін.ДДД

АБМАЛÓТНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да абмалоту. Абмалотны пункт.ДДД



Каталог: olderfiles
olderfiles -> 1. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву
olderfiles -> ВА, прыназ, з рвм. Ужываецца замест прыназоўніка «у» перад словамі, якія пачынаюцца з «у» І ў спалучэнні «ва мне», напрыклад: ва ўсіх, ва ўзросце, ва універсітэт
olderfiles -> 1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву
olderfiles -> 1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву
olderfiles -> А да я — ад пачатку да канца; усё цалкам. Ні а
olderfiles -> 1. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ». Вялікае Д. Напісаць д
olderfiles -> Цабэрак, -рка, м. Памянш, да цэбар; невялікі цэбар. Двое другіх калгаснікаў насыпалі сечку ў цабэркі нанізвалі цабэркі на доўгую тоўстую палку І неслі каровам. Колас. Жанчына не адказала, высыпала бульбу з мяшка ў цабэрак
olderfiles -> І. Чатырнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву
olderfiles -> 1. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта, якая мае назву
olderfiles -> 1. Трыццатая літара беларускага алфавіта. Малое э. Вялікае Э


Поделитесь с Вашими друзьями:
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал