1. Вызначыце і запішыце сімвал галагену: а Fe; б Fr; в F; г Fm




Дата канвертавання14.02.2017
Памер14.96 Kb.

Кантрольная работа № 2

ХИМ 9

Неметалы"
Варыянт 1

1. Вызначыце і запішыце сімвал галагену:

а) Fe; б) Fr; в) F; г) Fm.
2. Запішыце структурную формулу малекулы вуглякіслага газу. Вызначыце валентнасць і ступень акіслення атама вугляроду ў гэтым рэчыве.
3. Закончыце ўраўненні рэакцый:

N2 + H2↔;

NH3 + HCl →;

NH3 + O2 → .


4. Запішыце ўраўненні рэакцый: а) салянай кіслаты з металам, б) салянай кіслаты з гідраксідам металу, в) салянай кіслаты з соллю, г) хлору з металам. Вызначыце ступені акіслення і вызначыце акісляльнік і адноўнік.
5. Хларыд натрыю масай 5,85 г растварылі ў вадзе, да атрыманага раствора дадалі лішак раствора нітрату серабра (I). Асадак адфільтравалі. Запішыце малекулярнае і іоннае ўраўненні працякаючай хімічнай рэакцыі. Вызначыце масу атрыманага асадка.
Варыянт 2

1. Пры спальванні паліва ў паветра выкідваецца вуглякіслы газ. Шматлікія навукоўцы мяркуюць, што гэта прыводзіць да глабальнага пацяплення. Вызначце формулу вуглякіслага газу:

а) CO; б) CO2; в) NO; г) NO2.
2. Запішыце структурную формулу малекулы азоту. Вызначце валентнасць і ступень акіслення атамаў у гэтым рэчыве.
3. Закончыце ўраўненні рэакцый:

CaCO3→;

CaCO3 + HCl →

CO + Fe2O3


4. Запішыце ўраўненні рэакцый: а) разбаўленай сернай кіслаты з металам, б) разбаўленай сернай кіслаты з аксідам металу, в) разбаўленай сернай кіслаты з соллю, г) канцэнтраванай сернай кіслаты з меддзю. Вызначыце ступені акіслення і вызначце акісляльнік і адноўнік.
5. Аксід медзі(II) масай 4 г поўнасцю растварылі ў сернай кіслаце, да атрыманага раствора дадалі лішак цынку. Запішыце малекулярныя ўраўненні працякаючых рэакцый. Вызначыце масу ўтворанай медзі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка