1. Знайдзіце і выкрэсліце літары Ж, ж. Спішыце верш. Імжа. Пад ружай ад дажджу




Дата канвертавання08.01.2019
Памер40.67 Kb.

Ж ж

1.Знайдзіце і выкрэсліце літары Ж, ж. Спішыце верш.



Імжа. Пад ружай ад дажджу 
Схаваўся жвавы жоўты жук. 
І ружа – гожая паненка, 
У ёй ружовая сукенка. 
Жучок ад паху аж дрыжыць: 
- Ці можна тут ужо і жыць?  

_____________________________

_____________________________

_____________________________

_____________________________

_____________________________ ______________________________

Якіх жукоў вы ведаеце?

_____________________________

____________________________


Падбярыце імёны, якія паводле рыфмы, колькасці складоў ды націску таксама пасуюць гэтаму вершу. Намалюйце ілюстрацыю.

Ад раніцы Жэнька

збірае апенькі. 
Паўнюткая жменька апенькаў

у Жэнькі. 
Ды жменька-та ў Жэнькі

пакуль што малая
напэўна, апенькаў

на суп не хапае. 
І Жэнька ссыпае

здабычу ў кішэньку 
і зноўку збірае

апенькі ў жменьку.








Адгадай, пра якія населеныя пункты ідзецца. Падказка: пачынаюцца на Ж.

  1. У 1644 г. мястэчка набыло статус горада і нават мела Магдэбургскае права. А зараз гэта вёска, галоўная адметнасць якой - кляштар.

______________________

  1. На гэтым месцы людзі пасяліліся яшчэ ў бронзавым веку. Цяпер гэта трэці па велічыні горад у вобласці.

_____________________

  1. Гэты малады (з 1970г.) горад мае 200-гадовую гісторыю. Назва пайшла ад рэчкі, на якой стаіць. На гербе – аднаіменная расліна.

___________________

  1. Заснавальнік мястэчка – адзін з Радзівілаў (1643 г.) Славіцца магутным аўтазаводам.

_______________________

  1. Гораду каля старажытнага Турава няма і паўстагоддзя. _____________

Чыстагаворка:

У чмяля джала,

і ў пчалы джала.

Чмель пчалу паважаў,

пчала чмяля паважала.

Са лоў паўцякалі літары А. Аднавіце і запішыце словы.

ЖБРК ______________

ЖРБЯ ______________

ЖБК _______________

ЖЛОБ ______________

ЖРОН ______________

ЖРСТВ _____________

ЖРТЎНІК __________________

ЖУРВІНЫ ________________

ЖЫРФ __________________

ЖЫХРЫ _______________

ЖЭРХ _______________


Адгадайце загадкі, напішыце ці намалюйце адгадкі.

  1. Луг сухі, а з-пад ног пырскае. _______



  1. Паўзе – грызе, паляцiць – зможа толькi пiць. ______



  1. Па памерах – чэмпiён, 
    З роду пчол паходзiць ён.

_________

  1. Пад асiнкай

сто тысяч асiлкаў. _______

  1. З мурашамi варагуюць. 
    Драўляныя дамы руйнуюць 
    I вежы талакой будуюць.

__________

Моўны сакрэт: часціца Ж (ЖА)

Часціца жа (ж)



  1. мае ўзмацняльнае значэнне.

  2. Заўсёды стаіць пасля слова, да якога адносіцца:

Ён жа мне сказаў!

  1. Ужыванне варыянтаў жа / ж абумоўлена апошнім гукам папярэдняга слова:

добра ж (ж пасля галоснага), дрэнь жа нейкая! (жа пасля зычнага)

Устаўце ж альбо жа:

Ты мяне падманула!

Усе такі прыцёгся! Сядзь ты роўна! Калі ты зразумееш? Мы некалі сустрэнемся. Ён хацеў, як лепей. Казаў мне тата… Штораз адное і тое !









Назавіце ці падпішыце малюнкі па-беларуску. Усе яны пачынаюцца з Ж.



Гімнастыка «Бусел і жабка»

Ходзіць бусел па балоце,



(хадзіць, махаць крыламі,

высока падымаць калені)

Ловіць жабку у чароце



(раскінуўшы крылы,

нахіліцца)

Жабка ўбачыла бяду



(скакаць у прысядзе)

І схавалася ў ваду.



(закрыць галаву рукамі)

Дзеўбануў паветра бусел

І пасунуўся у скрусе.

(ляпаць прамымі рукамі

перад сабой)

Паляваў увесь дзень дарма:



Быў абед, цяпер няма!

(хадзіць і махаць,

як у пачатку).


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка