10-ая юбілейная беларуская студэнцкая




Дата канвертавання10.03.2018
Памер139.73 Kb.
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ



10-ая ЮБІЛЕЙНАЯ
БЕЛАРУСКАЯ СТУДЭНЦКАЯ
ЮРЫДЫЧНАЯ АЛІМПІЯДА


ПРАГРАМА

Мінск, 2014

Афіцыйныя партнёры











Партнёры



Інфармацыйна-асветніцкая установа "Новая Еўразія"

пры падтрымцы Фонда "Еўразія"

за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID)



(конкурс па юрыдычнай клінічнай адукацыі)




































Інфармацыйныя партнёры








Інфармацыйна-прававыя рэсурсы






Расклад конкурсаў у камандным заліку

Пятніца, 28 лютага 2014 г.


Час

Месца

Мерапрыемства

8.20 – 9.15

Хол юрыдычнага факультэта

Рэгістрацыя ўдзельнікаў.

9.30 – 10.30

609

Урачыстае адкрыццё Алімпіяды, азнаямленне з парадкам яе правядзення.

10.30 – 10.45

609

Атрыманне заданняў і азнаямленне з правіламі выканання заданняў удзельнікамі.

11.00 – 14.30


Аўдыторыі будуць удакладнены


Аналіз казуса і падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе другой інстанцыі;

падрыхтоўка экспертнага заключэння праекта нарматыўнага правовога акта (міжнароднай дамовы аб неабходнасці гарманізацыі заканадаўства);

падрыхтоўка праекта правапрымяняльнага акта;

адказ на ліст грамадзяніна (першы этап клінічнага конкурсу).



14.30 – 15.15




Абед (сталовая галоўнага корпуса БДУ).

15.15 – 18.30

609, 605


Прэзентацыя пазіцыі па справе ў грамадзянскім (эканамічным) судзе ў другой інстанцыі.

15.15 – 18.30

202, 206, 220


Інтэрв’юіраванне (другі этап клінічнага конкурсу) і аналіз справы (праца на кампутары).


Субота, 1 сакавіка 2014 года

9.00 – 9.30


214

Падвядзенне вынікаў адборачнага тура;

аб’яўленне ўдзельнікаў фінальнага тура;

атрыманне заданняў фінальнага тура.


9.30 – 12.30

Аўдыторыі будуць удакладнены

Аналіз казуса і падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі па крымінальнай справе ў судзе першай інстанцыі;

падрыхтоўка кансультацыі (трэці этап клінічнага конкурсу).




12.30 – 13.30




Абед (сталовая галоўнага корпуса БДУ).


13.30 – 16.00

202, 206

Кансультаванне (чацвёрты этап клінічнага конкурсу).


13.30 – 16.00

609

604

Прэзентацыя пазіцыі па крымінальнай справе ў судзе першай інстанцыі.

18.00

609

Падвядзенне вынікаў Алімпіяды.

Расклад конкурсаў у індывідуальным заліку

Пятніца, 28 лютага 2014 г.


Час

Месца

Мерапрыемства

8.20 – 9.15

Хол

юрыдычнага

факультэта


Рэгістрацыя ўдзельнікаў.


9.30 – 10.30

609

Урачыстае адкрыццё Алімпіяды, азнаямленне з парадкам яе правядзення.


10.30 – 10.45


304, 410, 412 юрыдычнага факультэта

Атрыманне заданняў і азнаямленне з правіламі выканання заданняў удзельнікамі.


10.45 – 15.00

вызначаныя аўдыторыі

Падрыхтоўка праекта правапрымяняльнага акта;

адказ на ліст грамадзяніна;

падрыхтоўка экспертнага заключэння праекта нарматыўнага правовога акта (міжнароднай дамовы аб неабходнасці гарманізацыі заканадаўства).


15.00 – 15.45




Абед (сталовая галоўнага корпуса БДУ).


15.45 – 18.30

вызначаныя аўдыторыі

Выкананнне тэставага задання.


Субота, 1 сакавіка 2014 г.

9.00 – 9.30


418

Падвядзенне вынікаў адборачнага тура;

аб’яўленне ўдзельнікаў фінальнага тура;

атрыманне заданняў фінальнага тура.


9.30 – 11.45

410, 304

Аналіз казуса і падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі па грамадзянскай (эканамічнай) справе ў судзе першай інстанцыі, падрыхтоўка неабходных працэсуальных дакументаў.


11.45 – 12.30




Абед (сталовая галоўнага корпуса БДУ).


12.30 – 16.30

610, 606


Прэзентацыя пазіцыі па грамадзянскай (эканамічнай) справе ў судзе першай інстанцыі (выступленне ў інсцанаваным судовым пасяджэнні).


18.00

609

Падвядзенне вынікаў Алімпіяды.



КАМАНДНЫ ЗАЛІК

1. Пры рэгістрацыі каманды капітан каманды пад роспіс атрымлівае два запячатаных канверты з шыфрамі каманды (паўфінал і фінал). Каманда мае права распячатаць канверты толькі ў вызначаны час.

2. Каманда выконвае ўсе заданні вочнага адборачнага тура толькі пад шыфрам каманды. Пры праходжанні ў фінальны тур каманда ва ўстаноўленым парадку распячатвае канверт з шыфрам фінала. Указанне ў заданні, пры выступленні ці ў іншым выпадку, імя альбо прозвішча ўдзельнікаў, назвы каманды, а таксама наяўнасць спасылак на ВНУ з’яўляюцца падставай для дыскваліфікацыі каманды.

3. Пры азнаямленні з правіламі выканання заданняў за кожнай камандай замацоўваецца выкладчык-куратар з іншай вучэбнай установы, які абавязаны сачыць за выкананнем камандай правілаў Алімпіяды.

Выкладчык-куратар і/альбо капітан каманды атрымлівае запячатаныя канверты з заданнямі.

4. Каманды выконваюць заданні ў асобных аўдыторыях, нумары якіх вызначаюцца жараб’ёўкай.

Члены Аргкамітэта суправаджаюць каманду і выкладчыка-куратара ў аўдыторыю юрыдычнага факультэта для выканання заданняў.

5. Пасля размяшчэння ў аўдыторыі выкладчык-куратар распячатвае канверты і перадае заданні студэнтам. Час распячатвання канвертаў фіксуецца і завяраецца подпісам выкладчыка-куратара і капітана.

6. У вочным адборачным туры Алімпіяды – 2014 каманды павінны выканаць наступныя заданні:


  • падрыхтоўка экспертнага заключэння па праекце нарматыўнага прававога акта або экспертнага заключэння па міжданародным пагадненні аб неабходнасці гарманізацыі заканадаўства;

  • падрыхтоўка праекта правапрымяняльнага акта;

  • аналіз казусу і падрыхтоўка прэзентацыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе другой інстанцыі;

  • падрыхтоўка пісьмовай кансультацыі на зварот грамадзяніна (выконваецца на беларускай мове (першы этап клінічнага конкурсу)).

7. Камандзе дазваляецца карыстацца камп’ютарам, прынтарам і электроннай інфармацыйна-прававой базай. Удзельнікі каманды самастойна размяркоўваюць паміж сабой абавязкі па выкананні атрыманых заданняў і плануюць адведзены для выканання час.

8. У перыяд выканання заданняў удзельнікам забараняецца выходзіць з аўдыторыі, акрамя выпадкаў, калі заданне выканана. У выпадку неабходнасці ўдзельнік можа пакінуць аўдыторыю ў суправаджэнні члена Аргкамітэта.

9. У перыяд выканання заданняў удзельнікам забараняецца карыстанне ноўтбукамі, мабільнымі тэлефонамі і іншымі сродкамі сувязі, даведнікамі, а таксама любымі іншымі сродкамі, якія не пазначаны ў п. 7 дадзенага дакумента, падчас выканання заданняў вочнага адборачнага і фінальнага тураў, роўна як і ў перапынках падчас выканання заданняў.

10. Выкананне заданняў спыняецца строга па заканчэнні адведзенага часу. Выкладчык-куратар абавязаны папярэджваць удзельнікаў пра колькасць часу, які застаўся да канца этапу конкурса (1 гадзіна, 30, 15, 10, 5 хвілін).

Выкладчык-куратар абавязаны сачыць за своечасовасцю спынення працы і за выкананнем правілаў камандай. Выкладчык-куратар вядзе форму, у якой ён фіксуе ўсе парушэнні правілаў удзельнікамі каманды. Форма перадаецца членам Журы і Аргкамітэта для прыняцця рашэння аб зняцці штрафных ачкоў альбо дыскваліфікацыі каманды.

11. На рабочым стале камп’ютара створаны папкі “Алімпіяда_вочны тур” і “Алімпіяда_фінал”. Папка “Алімпіяда _вочны тур” змяшчае файлы:

- “экспертнае заключэнне”;

- “праект правапрымяняльнага акта”;

- “казус”;

- “адказ грамадзяніну клінічны конкурс першы этап”.

Каманда дае новую назву файлам, суправаджаючы назву сваім шыфрам. Напрыклад, “экспертнае заключэнне_TR000”.

Заданні (у электронным альбо пісьмовым выглядзе) выконваюцца на формах, змешчаных у пералічаных файлах, з указаннем у калантытулы шыфру каманды.

12. Выкананыя заданні запячатваюцца ў асобны канверт, які завяраецца подпісам выкладчыка-куратара і капітана каманды, з указаннем шыфру каманды. Іншыя матэрыялы, атрыманыя камандай, запячатваюцца ў асобны канверт, таксама завяраюцца подпісамі выкладчыка-куратара і капітана каманды з указаннем шыфру каманды.

13. Выкладчык-куратар перадае Аргкамітэту канверты разам з запоўненай формай выканання правілаў камандай, якую ён курыруе.

14. Пасля выканання заданняў вочнага адборачнага тура каманда вызначае ўдзельніка, які будзе публічна прадстаўляць пазіцыю каманды. Дадзены ўдзельнік асобна суправаджаецца членам Аргкамітэта ў сталовую, а затым знаходзіцца ў спецыяльна адведзеным месцы, дзе выключаецца магчымасць размоў з іншымі асобамі. За 20 хвілін да пачатку публічнага выступлення кожнага ўдзельніка яму аддаюцца падрыхтаваныя камандай матэрыялы. Карыстанне іншымі матэрыяламі і сродкамі да выступлення ўдзельніка забараняецца.

15. Жараб’ёўка чарговасці выступлення каманд у вочным адборачным туры праводзіцца пасля здачы камандамі пісьмовых заданняў. На жараб’ёўцы прысутнічае капітан, член каманды, які будзе прэзентаваць пазіцыю каманды, і член, які будзе ўдзельнікам у клінічным конкурсе.

16. На прэзентацыю казусу адводзіцца 7 хвілін. У выпадку перавышэння ліміту часу выступленне прыпыняецца. Члены Журы маюць права прыпыняць выступленне ўдзельнікаў для таго, каб задаць пытанні па сутнасці.

17. Пасля падвядзення вынікаў вочнага адборачнага тура каманды з выкладчыкамі-куратарамі атрымліваюць заданні фінальнага тура. Выкананне задання (заданняў) фінальнага тура адбываецца па правілах вочнага адборачнага тура.

18. Пасля выканання задання (заданняў) фінальнага тура каманда вызначае ўдзельнікаў, якія будуць публічна прадстаўляць пазіцыю абвінаваўцы і абаронцы. Дадзеныя ўдзельнікі асобна суправаджаюцца членам Аргкамітэта ў сталовую, а затым знаходзяцца ў спецыяльна адведзеным месцы, дзе выключаецца магчымасць размоў з іншымі асобамі.

За 20 хвілін да пачатку публічнага выступлення кожнага ўдзельніка яму аддаюцца падрыхтаваныя камандай матэрыялы. Карыстанне іншымі матэрыяламі і сродкамі да выступлення ўдзельніка забараняецца.

Жараб’ёўка чарговасці выступлення каманд у фінальным туры праводзіцца пасля здачы камандамі пісьмовага задання. На жараб’ёўцы прысутнічаюць капітан і члены каманды, якія будуць прэзентаваць пазіцыі каманды.

19. На прэзентацыю пазіцыі адводзіцца 7 хвілін, супрацьлеглы бок мае права задаць адно пытанне. У выпадку перавышэння ліміту часу выступленне перапыняецца.

Члены Журы могуць задаць пытанне па сутнасці прэзентацыі пасля выступлення ўдзельніка і адказу на пытанне адваротнага боку.

20. Для ўдзелу ў другім этапе клінічнага конкурсу каманда вызначае асобнага ўдзельніка. Вызначаны ўдзельнік павінен правесці інтэрв’юіраванне спецыяльна падрыхтаванай асобы. На інтэрв’юіраванне адводзіцца 20 хвілін.

Аргкамітэт суправаджае ўдзельніка з аўдыторыі, дзе адбываецца інтэрв’юіраванне, у аўдыторыю, дзе будзе праводзіцца падрыхоўка пісьмовай кансультацыі.

Для падрыхтоўкі пісьмовай кансультацыі адводзіцца 1 гадзіна на працу з электроннай інфармацыйна-прававой базай. Удзельнік дае новую назву файлу “Адказ грамадзяніну_клінічны конкурс_другі этап”.

Тэкст праекта кансультацыі рыхтуецца і набіраецца падчас фінальнага тура. Знойдзеныя матэрыялы павінны адпавядаць наступным крытэрыям:


  • аб’ём – не больш за 5 старонак фармату А4;

  • шрыфт – Times New Roman, кегль 14;

  • мижрадковы интервал – 1.

Прыносіць загаддзя падрыхтаваныя матэрыялы забараняецца.

ІНДЫВІДУАЛЬНЫ ЗАЛІК

1. Пры рэгістрацыі кожны ўдзельнік індывідуальнага заліку пад роспіс атрымлівае запячатаныя канверты з шыфрамі. Удзельнік мае права распячатаць адпаведныя канверты толькі ў вызначаны час.

2. Удзельнік выконвае кожнае заданне адборачнага і фінальнага тураў толькі пад шыфрам, адпаведным туру. Указанне ў заданні імя альбо прозвішча ўдзельніка, наяўнасць спасылак на ВНУ цягнуць за сабой дыскваліфікацыю ўдзельніка Алімпіяды.

3. Удзельнікі для выканання заданняў рассаджваюцца ў аўдыторыях згодна з нумарами, пазначаными на канверце, у парадку, які выключае магчымасць перамоў і спісвання. Члены адной і той жа навучальнай установы не могуць сядзець побач. Месцы вызначаюцца членамі Аргкамітэта.

4. Пасля рассаджвання ўдзельнікаў Алімпіяды члены Аргкамітэта раздаюць заданні ў запячатаным канверце. Спробы распячатаць канверт з заданнямі да моманту, вызначанага Аргкамітэтам, з’яўляюцца парушэннем правілаў удзелу ў Алімпіядзе і цягнуць за сабой дыскваліфікацыю ўдзельніка.

5. Пры атрыманні канверта з заданнем удзельнікі прад’яўляюць членам Аргкамітэта канверт з шыфрам, які адпавядае заданню і які быў атрыманы пры рэгістрацыі. Канверты павінны быць запячатаны без прыкмет пашкоджання і распячатвання. У выпадку парушэння ўдзельнік дыскваліфікуецца.

6. Перадача шыфру каму-небудзь з членаў Журы, суправаджальнаму выкладчыку, іншым студэнтам, членам Аргкамітэта з’яўляецца падставай для дыскваліфікацыі.

7. Карыстанне ноўтбукамі, мабільнымі тэлефонамі і іншымі сродкамі сувязі, даведнікамі, а таксама любымі іншымі сродкамі, акрамя тых, якія прадстаўлены падчас выканання заданняў вочнага адборачнага і фінальнага тураў, роўна як і ў перапынках паміж заданнямі, забараняецца.

8. Усе ўдзельнікі групы індывідуальнага заліку адначасова распячатваюць канверты з шыфрам і заданнямі па камандзе прадстаўніка Аргкамітэта альбо члена Журы. Удзельнікі пазначаюць свой шыфр на заданні і пераходзяць да яго выканання.

9. Член Аргкамітэта альбо Журы фіксуе час пачатку выканання задання і час яго заканчэння.

10. Працягласць асобных конкурсаў вызначаецца раскладам.

12. Выкананне заданняў перапыняецца строга па заканчэнні адведзенага часу. Член Аргкамітэта альбо Журы абавязаны папярэджваць удзельнікаў аб колькасці часу, які застаўся да канца этапу конкусу (1 гадзіна, 30, 15, 10, 5 хвілін).

13. У момант заканчэння часу ўдзельнікі па камандзе члена Аргкамітэта альбо Журы спыняюць працу і кладуць выкананыя заданні назад у канверт. Спробы працягнуць працу па заканчэнні часу цягнуць за сабой дыскваліфікацыю ўдзельніка.

14. Пры выкананні заданняў на камп’ютары ўдзельнікі на рабочым стале адпаведнага камп’ютара адкрываюць папку “Алімпіяда_вочны тур”, якая змяшчае файлы:

- “экспертнае заключэнне”;

- “праект правапрымяняльнага акта”.

Удзельнік дае новую назву файлам, суправаджаючы яе сваім шыфрам. Напрыклад, “экспертнае заключэнне_IR000”.

Заданні выконваюцца ў электронным выглядзе на формах, якія змяшчаюцца ў пералічаных файлах, пры ўказанні ў калантытуле шыфру ўдзельніка.

Заданні раздрукоўваюцца цэнтралізавана.

15. Аргкамітэт можа правесці перашыфроўку заданняў.

16. Выкананне тэстаў ажыццяўляецца ў праграме “E-university”. Удзельнік рэгіструецца ў праграме пад сваім шыфрам. Лагін і пароль адпавядаюць шыфру ўдзельніка. Па заканчэнні адведзенага часу праграма спыняецца аўтаматычна.

Пры выкананні заданняў адкрытага тыпу адказы трэба пісаць з вялікай літары, у назоўным склоне і без арфаграфічных памылак.

17. Здача выкананых заданняў праходзіць па камандзе члена Аргкамітэта, які называе (паказвае) удзельніка. Удзельнік аддае канверт з укладзеным у яго выкананым заданнем члену Журы.

18. У выпадку, калі ўдзельнік выканаў заданне раней, ён мае права яго здаць датэрмінова. Для гэтага ён павінен падняць руку і паведаміць аб сваім жаданні. Пасля таго, як удзельнік здаў выкананае заданне, ён не мае права прасіць яго назад.

19. На другі дзень правядзення Алімпіяды аб’яўляюцца ўдзельнікі, якія прайшлі ў фінальны тур. Удзельнікі аб’яўляюцца згодна з асабістым нумарам тэставага задання.

20. У фінальны тур праходзяць 20 удзельнікаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў па ўсіх заданнях вочнага адборачнага тура.

21. Заданні фінальнага тура выконваюцца ўдзельнікамі пад шыфрам фінальнага тура.

22. Удзельнікі атрымліваюць заданне фінальнага тура, пасля чаго праводзіцца жараб’ёўка чарговасці выступленняў ў фінальным туры.

23. Усе ўдзельнікі фінальнага тура маюць права карыстацца камп’ютарам, электроннай інфармацыйна-прававой базай.

24. Пры падрыхтоўцы заданняў прысутнасць каго-небудзь (акрамя ўдзельнікаў фінальнага тура) з прадстаўнікоў Аргкамітэта і асоб, замацаваных ў якасці куратара за дадзенай аўдыторыяй, забараняецца.

25. Па заканчэнні адведзенага часу ўдзельнік запячатвае заданне ў канверт і перадае яго прадстаўніку Аргкамітэта альбо члену Журы.

26. У ходзе фінальнага выступлення ўдзельнікі павінны прадставіць Журы сваю пазіцыю па справе. На прэзентацыю адводзіцца 7 хвілін. Пачатак выступлення фіксуецца. Па заканчэнні адведзенага часу выступленне ўдзельніка перапыняецца.

27. Падчас свайго выступлення ўдзельнік даводзіць калегіі Журы толькі шыфр. У адваротным выпадку ўдзельнік дыскваліфікуецца.

28. Удзельнікі на працягу прэзентацыі не маюць права выказваць аргументы, якія не пазначаны ў падрыхтаваным імі дакуменце.

29. Пасля выступлення ўдзельніка ў членаў Журы ёсць 7 хвілін для таго, каб задаць пытанні па сутнасці.

30. Удзельнікі фіналу індывідуальнага тура не маюць права слухаць выступленні іншых удзельнікаў да свайго выступлення.

31. Для вызначэння Пераможцаў Алімпіяды ўлічваюцца вынікі вочнага адборачнага і фінальнага тураў.

32. Пасля падвядзення вынікаў і падліку балаў прадстаўнікі Аргкамітэта праводзяць дэшыфроўку ўдзельнікаў Алімпіяды для вызначэння Пераможцаў Алімпіяды.


ДЛЯ ЗАПІСАЎ

АРГАНІЗАТАР




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка