10 января 85 год




Дата канвертавання15.03.2017
Памер18.49 Kb.

10 января

85 год з дня нараджэння Яроша Міхася

(Міхаіла Рыгоравіча; 1929, Клец. р-н - 1987), літаратуразнаўцы, крытыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980 г.)



Ярош Міхась нарадзіўся 10.01.1929 г. у вёсцы Межная Слабада Клецкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1948). Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1953-1956). У 1956-1987 гг. - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1968 г.

Друкавацца пачаў у 1955 г. Выступаў як крытык і літаратуразнавец. Аўтар кніг «Драматургія Янкі Купалы» (1959), «Міхась Чарот: Нарыс жыцця і творчасці» (1963), «Янка Купала і беларуская паэзія» (1971), «Беларуская савецкая лірыка» (з В.Бечыкам, 1979), «Пятрусь Броўка» (1981), «Пясняр роднай зямлі: Жыццё і творчасць Янкі Купалы» (1982), «Янка Купала і Якуб Колас: Параўнальны аналіз жыцця і творчасці» (1988), брашур «Міхась Чарот» (1966), «Пятрусь Броўка» (1975), «Янка Купала і современность» (1981), «В памяти народной» (1982). З'яўляецца адным з аўтараў двухтомнай «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964-1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории советской многонациональной литературы» (Масква, 1972), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» и «Истории белорусской советской литературы» (1977).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у двухтомным даследаванні «История белорусской дооктябрьской литературы» и «История белорусской советской литературы».

Памёр 10.07.1987 г.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка